Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
180
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

3. Культура старажытных грамадстваЎ

3.1. Культура Месапатаміі

Першым асяродкам высокаразвітой агульначалавечай культуры з’яўляецца Старажытны свет. Ён складаўся з наступных культурна-гістарычных арэалаў: Месапатаміі і Двурэчча. Еўра-афра-азіяцкая культурна-гістарычная зона пачала фарміравацца яшчэ ў IV тыс. да н.э. У гэты час на землях Месапатаміі жылі аседлыя шумеры-земляробы. Шумерскія гарады з’яўляліся аднымі з першых культурных цэнтраў у гісторыі чалавецтва.

Месапатамская культура ўзнікла і пачала развівацца на цывілізацыйнай аснове. Яна складалася з самабытных культур розных этнічных супольнасцей, народаў.

Раней за ўсё тут узнікла высокаразвітая шумерская цывілі­зацыя. Менавіта шумераў большасць сучасных усходазнаўцаў называюць родапачынальнікамі культуры Месапатаміі. Пазней узніклі Асірыя і Вавілон, якія стварылі ўласную высокаразвітую культуру, абапіраючыся на дасягненні шумерскай цывілізацыі.

Культурна-гістарычныя арэалы

Асноўную частку Паўночнай Месапатаміі і Сірыі складаў найстаражытнейшы народ хурыты. Яны ўтварылі дзяржаву Мітані і вельмі цесна кантактавалі з акадцамі і егіпцянамі.

На мяжы IIІ–II тыс. да н.э. гісторыя Месапатаміі становіцца ў асноўным гісторыяй семіцкіх народаў. Яны кантактавалі паміж сабой, ваявалі адзін з адным, стваралі і дашчэнту разбуралі помнікі культуры.

Рэлігія. У аснове духоўнага жыцця народаў Месапатаміі, як, між іншым, усіх старажытных цывілізацый, была рэлігія. Характэрная рыса рэлігіі Двурэчча – політэізм і антрапамарфізм багоў. Яе насельнікі мелі даволі вялікі і складаны пантэон.

Згодна міфам шумераў, сонм багоў бярэ пачатак ад багіні Наму, дзякуючы якой з’явілася першая пара багоў – бог Ан і багіня Кі. Ад іх шлюбу ўзніклі ўсе іншыя багі – старэйшыя Энліль, Нуску, Энкі і малодшыя – Анунам, Ігігі і інш. Усе з’явы навакольнага асяроддзя былі размеркаваны паміж багамі і знаходзіліся пад іх наглядам. Так, Ан – бог неба, бацька ўсіх багоў. Ён быў вельмі грозны, варожы людзям, насылаў на ўсіх усялякія напасці. Энліль – вярхоўны бог, бог зямлі і паветра, сын Ан. Ён меў табліцы лёсаў і мог прадбачыць будучыню людзей і ўсяго свету. Яму падначальваліся разбуральныя прыродныя сілы – буры, патопы і інш. Менавіта ён наслаў на людзей сусветны патоп дзеля таго, каб знішчыць усё жывое на зямлі. Энліль – грозны, караючы бог. Яго сімвал – агнявокі бык. Эйя – бог воднай стыхіі.

У абсалютнай большасці багамі былі мужчыны. Выключэннем была Іштар – багіня кахання, урадлівасці, вайны і ваенных бітваў – вельмі прыгожая жанчына, пра яе хараство спявалася ў многіх гімнах.

Вавілонскі жрэц перад алтаром з сімваламі Мардука – дракона і кап’ём. Адбітак друку

Самі багі, паводле павер’яў старажытных шумераў, выйшлі з вялізнага акіяна. Жыхары Месапатаміі лічылі, што багі кіруюць зямлёй, а людзі створаны багамі для таго, каб служыць ім. Пасля смерці чалавека яго душа навечна трапляла ў замагільны свет – цёмнае падземнае царства, дзе яе чакала звычайна вельмі невясёлае жыццё. Кіравалі гэтай краінай багіня смерці Эрышкігаль і яе муж бог вайны Нергал.

Акадцы, арамеі, халдэі не адмовіліся ад шумерскага пантэона багоў, а толькі мянялі іх імёны на семіцкія, а часам атаясамлівалі семіцкіх багоў з шумерскімі. Так, шумерскі бог Ан быў прыпадобнены да акадскага Ану, Энкі – да Эа, Уту – да Шамашу, Інана – да Іштар, Дзімузі – да Тамузу. На чале вавілонскага пантэона багоў знаходзіўся сын Эа, бог маланкі Мардук. У асірыйцаў галоўная роля ў боскім пантэоне адводзілася богу Ашуру.

Пісьменнасць. На мяжы IV–ІІІ тыс. да н.э. у Паўднёвай Месапатаміі ўзнікла першая ў свеце пісьменнасць, якая была вельмі дэкаратыўная. З цягам часу малюначная пісьменнасць удасканальвалася і набыла выгляд клінападобных рысачак. Яны выціскаліся на паверхні кавалка мяккай гліны завостранымі палачкамі, што ўваходзілі ў гліну пад вуглом і стваралі клінападобнае заглыбленне. Сырой гліне надавалася форма пліткі, конуса, цыліндра або прызмы, якія потым абпальваліся для захавання нанесеных знакаў. Кліны размяшчаліся гарызантальна, вертыкальна, пад рознымі вугламі.

Шумерскі клінапіс

Пісьменнасць была вялікім дасягненнем шумерскай культуры. У сярэдзіне II тыс. да н.э. клінапіс стаў міжнароднай сістэмай пісьменнасці: яго ведалі і выкарыстоўвалі нават егіпецкія фараоны. У сярэдзіне I тыс. да н.э. клінапіс становіцца алфавітным пісьмом. Ад клінапіснага шумерскага пісьма ўзнікла фінікійскае, ад фінікійскага – грэчаскае, а на аснове грэчаскага была ўтворана кірыліца.

Фінікійскае пісьмо

Менавіта шумеры напісалі першыя элегіі, склалі першы ў свеце бібліятэчны каталог. Шумеры – аўтары першых і найстаражытнейшых у свеце медыцынскіх кніг – зборнікаў рэцэптаў. Яны першымі распрацавалі і запісалі каляндар земляробства. Нават ідэю стварэння першага ў гісторыі людзей рыбнага запаведніка ўпершыню пісьмова зафіксавалі таксама шумеры.

Да цяперашняга часу генетычныя сувязі шумерскай мовы не ўстаноўлены, але большасць вучоных лічаць, што гэта мова, таксама як і мова старажытных егіпцян і народаў Акада, адносіцца да семіта-хаміцкай моўнай групы.

З’яўленне пісьменнасці спрыяла развіццю адукацыі. Спачатку школы ствараліся пры храмах, пазней яны адкрываліся і па-за межамі храмаў. Школы называліся “эдуба” (дом таблічак). У эдубах навучэнцы павінны былі авалодаць сістэмай клінапісу, навучыцца прафесійна вырабляць гліняныя таблічкі. Вучні хадзілі ў школу штодзённа, ім задавалі пісьмовыя і вусныя ўрокі. Спачатку навучэнцаў вучылі чытаць, пісаць, лічыць, а затым яны пачыналі завучваць розныя павучальныя гісторыі, легенды і паданні, казкі, набывалі запас неабходных у далейшым жыцці і працы практычных уменняў і навыкаў. У школах вывучаліся дзве мовы – шумерская і акадская.

Першыя эдубы былі звычайна невялікімі ўстановамі з адным настаўнікам, у абавязкі якога ўваходзіла кіраўніцтва школай і прыгатаванне таблічак-мадэляў. Гэтыя таблічкі-мадэлі вучні завучвалі, перапісвалі ў свае таблічкі-практыкаванні. У буйных “дамах таблічак” былі настаўнікі граматыкі, матэматыкі, малявання, астраноміі. Адукацыя была платнай, прычым памер платы залежаў ад аўтарытэта настаўніка. У законах вавілонскага цара Хамурапі адзначалася, што выхаванне з’яўляецца бацькоўскім доўгам. За падрыхтоўку сына да жыцця і навучанне яго рамёствам адказваў найперш бацька.

Бібліятэка цара Ашурбанапала.

Рэканструкцыя

Пры школах ствараліся бібліятэкі, але існавалі і прыватныя кнігазборы. Самай вя­лікай на Блізкім Усходзе была бібліятэка апошняга пра­віцеля Асірыі Ашурбана­пала (VII ст. да н.э.), у якой налічвалася звыш 25 тыс. клінапісных гліняных таблі­чак. Тут было сабрана мноства дакументаў па розных сферах жыцця­дзейнасці грамадства.

У бібліятэках захавалася шмат помнікаў старажытнай шумерскай літаратуры, запісаных на гліняных таблічках.

Зараз устаноўлена, што большасць тэкстаў – гэта гімны багам, малітвы, рэлі­гійныя міфы і легенды, часткова аб узнікненні свету, цывілізацыі і земля­ро­бства. Акрамя таго, у храмах здаў­на вяліся спісы царскіх дынастый. Старажытней­шымі лічацца спісы, напісаныя на шумерскай мове жрацамі горада Ур.

Галоўнейшым помнікам шумер­скай літаратуры быў цыкл казанняў аб Гільгамешы, легендарным цары горада Урука. У гэтых казаннях ге­рой Гільгамеш паходзіць ад прос­тага смертнага і багіні Нінсун. Падрабязна апісваюцца вандроўкі Гільгамеша па свеце ў пошуках мудрасці, шчасця і бессмяротнасці. Паданні аб Гільгамешы аказалі вельмі моцнае ўздзеянне на сусветную літаратуру, культуру і на культуру суседніх народаў, якія прынялі і адаптавалі гэтыя легенды да свайго нацыянальнага жыцця.

Моцнае ўздзеянне на сусветную літаратуру мелі таксама паданні аб сусветным патопе.

Тады ж, у старажытнасці, узніклі і першыя звесткі аб паходжанні чалавека, якія неаднаразова перапісваліся потым у розныя перыяды, у тым ліку у перыяд Старававілонскага царства.

Уканцы II тыс. да н.э. быў створаны шэраг твораўфіла­софскага зместу: “Вавілонская тэадэцыя”, “Кніга Іова”, “Раб, падпарадкоўвайся мне” і інш. У іх расказваецца аб жуда­сным лёсе пакутніка, які вы­конвае ўсе настаўленні, але, нягледзячы на гэта, бясконца пакутуе і мучыцца. У творах ставіцца пытанне: чаму багі дапускаюць такое становішча? І даецца адказ: волю багоў нельга зразумець, і чалавек павінен ёй падпарадкоўвацца.

З пачатку I тыс. да н.э. вавілонская літаратура на акадскай мове прыходзіць у заняпад. Гэта звязана з тым, што мовай міжнародных зносін стала арамейская мова. Але ад арамейскай літаратуры захавалася невялікая колькасць твораў. Да VII ст. да н.э. адносіцца самы знакаміты асірыйскі твор “Аповесць аб Акіхары”, прамудрым пісары і саветніку цароў. Тэкст аповесці быў вядомы на Усходзе і нават у Еўропе.

Навука і тэхніка. Жыхары Месапатаміі вялікую ўвагу надавалі развіццю не толькі адукацыі і літаратуры, але і навуковым даследаванням, асабліва ў галіне астраноміі і матэматыкі. Яны стварылі сонечны і месяцавы каляндар, падзялілі круг на 360 градусаў, гадзіну – на 60 хвілін, хвіліну – на 60 секунд, устанавілі сямідзённы тыдзень. Шумерскія матэматыкі маглі рашаць квадратныя, кубічныя ўраўненні, вылічваць працэнты, вымяраць аб’ём розных фігур, плошчу. Тагачасныя жрацы ведалі тэарэму Піфагора, дакладней, яе вынік. Так, ужо ў сярэдзіне II тыс. да н.э. вучоныя Месапатаміі добра вызначалі ўсход і захад планет, адкрылі перыяд паўтору зацьменняў, спрабавалі разбіць зорнае неба на пэўныя сузор’і. Вавілонскія ўрачы адважваліся рабіць складаныя аперацыі. Напрыклад, здымалі бронзавым нажом катаракту з вачэй.

Шумеры з’яўляліся вынаходнікамі ручнога і нажнога ганчарнага круга, вертыкальнага і гарызантальнага ткацкага станка. Яны першымі ў свеце пачалі прымяняць двухвосевыя павозкі, вынайшлі кола са спіцамі, плуг са зменным лемяшом, човен з ветразем, стварылі баявыя калясніцы.

Земляробы стварылі шмат складаных ірыгацыйных па-будоў – каналаў, дамбаў, вадасховішчаў. Насельнікі Міжрэчча навучыліся вы-ра­бляць клей з касцей, скур жывёл, прадметы са шкла, а таксама тканіны з бавоўны. Былі створаны каморніцкія інструменты і прыстаса­ванні, пазней з’явіліся пер- Старажытны Шумер шыя чарцяжы дамоў.

Заслугоўваюць увагі і дасягненні народаў Двурэчча ў сферы прававога рэгулявання грамадскага жыцця. Першым царом-рэфарматарам у гісторыі Месапатаміі быў Урынімгіна (IV тыс. да н.э.). Праз 300 гадоў цар Шульга склаў звод законаў і ўвёў іх у дзеянне. Яны паслужылі ўзорам для пазнейшых законатворцаў. У прыватнасці, для старававілонскага цара Хамурапі (XVIII ст. да н.э.), які ўвёў у дзеянне новы кодэкс законаў.

Законы Хамурапі” (“Кодэкс Хамурапі”) – адзін з найбольш старажытных помнікаў усходняга звычаёвага права, што ўзнік на 15 стагоддзяў раней за рымскае права. Частка гэтых законаў была запісана клінапісам на двухмятровым каменным слупе. Законы ўстанаўлівалі адначасова і правілы паводзін, і адказнасць за іх парушэнне. У кодэксе ўсё насельніцтва падзялялася на некалькі сацы­яльных катэгорый. Так, свабодны паўна­праўны грамадзянін называўся “авілум” – чалавек. У дадзеную групу на­сельніцтва ўваходзілі зямельныя ўладаль­нікі, жрацы, сяляне-абшчыннікі, рамеснікі, урачы, цыруль­нікі. Была яшчэ катэгорыя свабодных грама­дзян з абмежаванымі правамі, якія звычайна валодалі маёмасцю і рабамі. Самы нізкі слой вавілонскага грамадства складалі рабы.

Кодэкс Хамурапі.

Базальт. Першая

палова XVIII ст. да н.э.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]