- •Беларускі дзяржауны універсітэт культуры і мастацтваў уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію
- •Раздзел і Беларуская этнафонія ў рэчышчы культурнай антрапалогіі Тэма 1. «Культура» і «традыцыя» ў культурнай антрапалогіі».
- •Літаратура
- •Тэма 2. «Беларуская спеўная традыцыя: погляд антраполага».
- •Купалле
- •Літаратура
- •Тэма 3. «Умовы дзейнасці спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі на Беларусі»
- •Вызначыць ролю спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі ў перспектывах жыццядзейнасці каранёвай беларускай культуры.
- •Літаратура
- •Раздзел іі Складальнікі беларускай спеўнай этнафоніі Тэма 4. «Спеўная манера беларускай традыцыі: гуказдабыванне».
- •Варыятыўнасць форма-аб’ёмаў галосных фанем у выніку пеўчай рэдукцыі /этнафанічная транскрыпцыя/
- •Літаратура
- •Тэма 5. «Спеўны стыль: інтанаванне».
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне і этнафонія Тэма 6. «Поўнач Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Тэма 7. «Поўдзень Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Тэма 9. Уключанае назіранне і этнафонія.
- •Літаратура:
- •Тэма 10. Уводзіны ў этнафонію ва ўмовах фармальнага і нефармальнага адукацыйных працэсаў у Беларусі.
- •Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •1 . Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •2. Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •Літаратура:
- •Спіс выкарыстанай і рэкамендаванай для самастойнай работы літаратуры
- •Аўдыё-візуальнае забеспячэнне
Літаратура
Можейко З.Я. Песни Белорусского Полесья.Вып.1- М.,1983. Вып.2.-М., 1984.
Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья: Село Тонеж. –Мн., 1971.
З.В. Эвальд. Песни Белорусского Полесья /под ред.Е.В.Гипиуса/. – М., 1979.
Беларускі фальклор у сучасныз запісах. Брэсц. вобл. Традыцыйныя жанры. Склад. В.А.Захарава. Мн., Выд-ва БДУ, 1973.
Тэма 8. Усход Беларусі і Цэнтральная Беларусь:
энафанічныя асаблівасці.
Пытанні:
Падняпроўе.
Карагоднасць. Спевы “з пералівамі”, “з падцягам”, гарманічна-кантрапунктычны склад.
Цэнтральная Беларусь. Сінтэз рэгіянальных культур.
Мэта лекцыі:
Разгледзіць этнафанічныя прыкметы песеннага стылю цэнтральных і ўсходніх рэгіёнаў Беларусі – Міншчыны і Магілёўскага Падняпроўя.
Падняпроўе.
Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Падняпроўе (прыкладна адпавядае Магілёўскай вобласці) непасрэдна мяжуе з Смаленшчынай і Браншчынай (РФ). Традыцыйная музыка Магілёўшчыны больш “паўднёвая” – рытмізаваная, танцавальная, з больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з паазерскімі і палесскімі ўзорамі.
Карагоднасць. Спевы “з пералівамі”, “з падцягам”.
Найбольш адметнымі складальнікамі падняпроўскага музычнага фальклору лічаць яго карагодна-гульнявы комплекс. Уплыў карагодна-гульнявой традыцыі праяўляецца на Падняпроўі не толькі ў прысутнасці карагодаў на працягу ўсяго калянларна-песеннага года, але ў карагоднасці амаль усіх песенных жаенраў, пранікненні ў іх карагодных прыпеваў (“ой, лялё-рана”, “люлі-люлі”, “ой, рана, рана”)., некаторых структур і рытмаформул. Асабліва вядомы напевы, у аснову якіх пакладзены рытмаформулы тыпу “проса”: ⌡ ♫ │ ♫ ⌡ .
Як адзначаюць этнамузыколагаі З.Я.Мажэйка і Т.Б. Варфаламеева, у суадносінах гісторыка-стылявых пластоў на Магілёўшчыне пераважае старажытны пласт абрадавага фальклору і раннетрадыцыйных пазаабрадавых песень.
Другая дамананта традыцыі рэгіёна – веснавое інтанацыйнае поле, імпульсы якога адчувальныя ва ўсёй песеннай сістэме. Эмацыйны тонус веснавых напеваў, якія “спалучаюць крык з тонкім лірызмам”, пашыраны і на каляндарны і вясельна-хрэсьбінны цыклы і на пазаабрадавую лірыку.
Выкананне карагодных, танцавальных, акцэнтаваных песень этнафанічна рэалізоўваецца “прыступам, падгукам”, калі гукавышынныя пеараходы-перапады “ідуць наскокам” угору – “бух ды бух”. Веснавое “Гу!” у канцы, часм, і сярэдзіне меластрафы - абавязковы іх этнафанічны фрагмент.
У харавых (гуртавых) спевах пераважае адметная для усходнебеларускай традыцыяі разнавіднасць гетэрафоніі – т.зв. “спевы з пералівамі” (гл.тэму 7) –з працяглым (часцей тэрцовымі) расшчапленнем меладычнай лініі галасу, калі выканаўцы прыходзяць да ўнісона толькі на прыканцы фразы. Пры “пералівах” магчымыя перакрыжаванні-“перакідванні” галасоў паміж рэгістрамі.
У познетрадыцыйных спеўных жанрах зафіксавана падгалосачная паліфонія –т.зв. “спевы з падцягам”, падобныя па стылявых прыкметах да палескіх шматгалосных спеваў з падводкай (гл.тэму 7).
Больш распаўсюджана на Магілёўшчыне шматгалоссе гарманічна-кантрапунктычнага складу (у стылі “прамой” падводкі). Песні, распетыя ў гэтай манеры менш працяжныя і імправізацыйныя: верхні голас ідзе за ніжнім па прынцыпу “нота супраць ноты”, з нязначнай арнаментацыяй.
Гаворкі магілёўшчыны лінгвісты лічаць найбольш блізкімі да арфаэпікі літаратурнай беларускай мовы. Заўважнае “аканне”, “расцягі” маўлення.
Цэнтральная Беларусь. Сінтэз рэгіянальных культур.
Што тычыцца вызначэння традыцыйных этнафанічных і музычна-стылістычных прыкмет Цэнтральнай Беларусі, то варта абазначыць дамінуючае сярод беларускіх фалькларыстаў меркаванне: ”Цэнтральнага этнаграфічнага рэгіёну” не існуе, і яго традыцыйную культуру варта разглядаць як зону “на скрыжаванні” рэгіянальных культур суседніх этнаграфічных рэгіёнаў.
Так на поўначы гэта Паазер’е (Барысаў-Лагойск-Вілейка); на ўсходзе – зона басейна Беразіны; на поўдні – Палессе (Старыя Дарогі-Любань-Салігорск), на захадзе - Панямонне(Клец-Нясвіж-Валожын). Такім чынам Міншчына не ўяўляе сабой замкнёны культурны рэгіён, а ўбірае ў сябе розныя этнакультурныя традыцыі, у асобных арэалах – у іх скрыжаванні і ўзаемапранікненні.