- •Беларускі дзяржауны універсітэт культуры і мастацтваў уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію
- •Раздзел і Беларуская этнафонія ў рэчышчы культурнай антрапалогіі Тэма 1. «Культура» і «традыцыя» ў культурнай антрапалогіі».
- •Літаратура
- •Тэма 2. «Беларуская спеўная традыцыя: погляд антраполага».
- •Купалле
- •Літаратура
- •Тэма 3. «Умовы дзейнасці спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі на Беларусі»
- •Вызначыць ролю спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі ў перспектывах жыццядзейнасці каранёвай беларускай культуры.
- •Літаратура
- •Раздзел іі Складальнікі беларускай спеўнай этнафоніі Тэма 4. «Спеўная манера беларускай традыцыі: гуказдабыванне».
- •Варыятыўнасць форма-аб’ёмаў галосных фанем у выніку пеўчай рэдукцыі /этнафанічная транскрыпцыя/
- •Літаратура
- •Тэма 5. «Спеўны стыль: інтанаванне».
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне і этнафонія Тэма 6. «Поўнач Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Тэма 7. «Поўдзень Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Тэма 9. Уключанае назіранне і этнафонія.
- •Літаратура:
- •Тэма 10. Уводзіны ў этнафонію ва ўмовах фармальнага і нефармальнага адукацыйных працэсаў у Беларусі.
- •Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •1 . Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •2. Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •Літаратура:
- •Спіс выкарыстанай і рэкамендаванай для самастойнай работы літаратуры
- •Аўдыё-візуальнае забеспячэнне
Літаратура
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: Опыт систем.-типол. исслед. -Мн.: Наука и техника, 1985.
Л.С. Мухаринская. Белорусская народная песня. Историческое развитие. (Очерки). Ред. З.Я. Можейко. Мн., “Наука и техника”. 1977.
Мухарынская Л.С., Якіменка Т.С. Беларуская народная музычная творчасць: Вучэб. дапам. для муз. ВНУ. – Мн.: Выш. Шк., 1993.
Раздзел ііі Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне і этнафонія Тэма 6. «Поўнач Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
Пытанні:
Паазер’е і Панямонне.
Манодыя, мелізмы, развітая музычная арнаментыка.
Кантрастная паліфонія: антыфон, канон; кантрастна-лінеарнае шматгалоссе: абрад «Барана».
Камернасць і дынамічная стрыманасць выканання.
Мэта лекцыі:
Разгледзіць этнафанічныя прыкметы песеннага стылю паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі – Віцебскага Паазер’я і Гродзенскага Панямоння.
Паазер’е і Панямонне.
Пад Поўначчу Беларусі звычайна маюць на ўвазе Паазер’е і Панямонне. Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Паазер’е (прыкладна адпавядае Віцебскай вобл.) і Панямонне (прыкладна адпавядае Гродзенскай вобл.) непасрэдна мяжуюць з паўночна-заходнімі суседзямі РБ – краінамі Балтыі і Польшчай. Песенную культура Паўночна-заходніх раёнаў Пружаншчыныстварае адзінае цэлае з культурай Панямоння.
Традыцыя поўначы Беларусі змяшчае адчувальныя адбіткі культурнага субстрату* балтаў. Мова і традыцыйная культура балтаў–індаеўрапейцаў** належыць да надзвычай архаічнага пласту індаеўрапейскіх. Сучаснікамі адасаблення балтыйскіх моваў ад агульнаіндаеўрапейскага моўна-культурнага адзінства былі такія мовы як старажытнагрэцкая мова і санскрыт *** . Балты рассяліліся на беларускай поўначы, асімілюючы мясцовае палеалітычнае**** насельніцтва на мяжы ІІІ-ІІ тыс. да н.э. і праіснавалі амаль без іншакультурных дамешкаў ажно да Х-ХІ стст. (тры тысячы гадоў), калі сюды сталі дасягаць хвалі славянскай і скандынава-варажскай каланізацыі.
Культурны субстрат балтаў на поўначы Беларусі адчувальны як нідзе. Ён адбіўся і на структурна-жанравай арганізацыі спеўнай культуры, і на яе этнафанічных асаблівасцях.
■ Да адбіткаў культурнага субстрату балтаў на структурнай арганізацыі паўночнабеларускай спеўнай культуры магчыма аднесці: саму арганізацыю спеўнага календара (Благавешчанне – Pavasario ligė, Вялікдзень – Velykos, Купалле – Kupolių šventė, Багач – Dagotuvės, Дзяды—Vėlinės-Diedai, Каляды – Kaledų šventė); музычную ідэнтычнасць асобных з асноўных групаў каляндарных і працоўных песень (валачобныя, юраўскія, купальскія, жніўныя, калядныя).
Манодыя, мелізмы, развітая музычная арнаментыка.
Спеўная традыцыя Паазер’я – прынцыпова манадыйная па тыпу музычнага мыслення. Яе магчыма параўнаць са спеўнай традыцыяй Дзукіі – паўночнай Літвы. Панямонская спеўная традыцыя стала шматгалоснай, як часам пазначаюць, пад уплывам гамафонна-гарманічных касцёльных спеваў.
Манадыйнасць звычайна цягне за сабой развітую музычную арнаментыку, гнуткасць мелодый, распеўнасць. Не скаваныя другім голасам, уторай, спевакі адчуваюць рытмічную і меладычную свабоду. Гэта выклікае імправізацыю, жаданне ўпрыгожыць знаёмую, кананічную мелодыю. Гетэрафонія сустракаецца як нязначнае адхіленне ад унісону. Шматвекавая шліфофка спеўнага майстэрсва абумовіла існаванне арыгінальнага мясцовага спеўнага стылю з шматлікімі глісамі, фаршлагамі, рытмічнымі затрыманнямі. Асаблівасці якога захоўваюцца і пры калектыўным выкананні.
Кантрастная паліфонія: антыфон, канон; кантрастна-лінеарнае шматгалоссе: абрад «Барана».
Да элементаў кантрастнай паліфоніі Паазер’я дапасуюць: антыфон, канон. Выкананне песень антыфонам мае месца, калі розныя песні адачасова спяваюць некалькі спеўных груп (спевакоў). Антыфонная манера выканання характэрна для каляндарных і вясельных песень (масленкавых “гушканяў на арэлях”, песень-загуканняў на Блавешчанне (мясцовая назва Благавешчання – 23 сакавіка), купальскіх песень).
Зафіксаваны і выпадкі выканання песень канонам. Калі адную і тую ж песню спяваюць дзьве, альбо некалькі спеўных груп (у дзве, ці тры “шоры”). Уступ яны робяць па чарзе, “наступаючы” адна на адну. Акрамя камерных канонаў існуюць і вельмі аб’ёмныя па колькасці галасоў – хaравыя. Як яскравы прыклад магчыма прывесці напевы Полацкага Купалля.
■ Антыфон і канон з’яўляецца з-за неабыходнасці абрадава значнага пераклікання, перагаворвання двух частак спеўнай грамады, якія месцяяцца на пэўнай адлегласці. Часам гэта гучыць ўвогуле як перакліканне спевакоў з двух суседніх вёсак. Спеўныя гурты пры гэтым вядуць голас не адыходзячы далёка ад роднай ваколіцы і мусяць імкнуцца, каб іх пачулі суседзі і адказалі паўторам музычнай фразы.
У 70-х гадах ХХ ст. Галіна Таўлай зафіксавала на Барысаўшчыне яскравы прыклад кантрастна-лінеарнага шматгалосся***** – абрад «Барана». Пры яго адпраўленні чатыры гурты спявачак становяцца вакол бараны, упрыгожанай купальскімі вянкамі, кветкамі і адначасова спяваюць музычна розныя песні розных жанраў абрадавага фальклору. Бытаванне менавіта такіх пачатковых элементаў паліфоніі на Паазер’і, магчыма, мае сувязь з традыцыяй сутарцінес якую лічаць арыгінальнай асаблівасцю паўночнай Літвы.
4. Камернасць і дынамічная стрыманасць выканання.
Яшчэ адна этнафанічная асаблівасць паазерскіх і панямонскіх песень – камернасць, лірычнасць. Магчыма, карані гэтага трэба шукаць у развітай музычнай арнаментыцы спеваў. Асабліва гэтыя выканальніцкая традыцыя (негучнасць, стрыманасць, арнаментальная распетасць) Паазер’я і Панямоння адлюстравана на ў восеньскіх песнях.
Для песеннай культуры Панямоння характэрна дамініраванне познетрадыцыйнага пласта народна-песеннай класікі. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі, бядней прадстаўлены раннетрадыцыйны абрадавы пласт (веснавы, летні, сямейна-абрадавы), і тыя лірычна пераасэнсаваныя, што і прадстаўлена ў этнафоніі рэгіёна (пераважна вакальны тып інтанавання, пры ненапружаным, часам, мікставым змыканні галасавых звязак у сярэднеязычнай і пярэднеязычнай пеўчых пазіцыях). Суладдзе галасоў пад час спеваў адбываецца ва ўнісонна-гетэрафонным стылі, альбо ў шматгалоссі тыпу “ўторы” (у Воранаўскім раёне “падгалосак” інтануе ў фальцэтным рэжыме).