- •Беларускі дзяржауны універсітэт культуры і мастацтваў уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію
- •Раздзел і Беларуская этнафонія ў рэчышчы культурнай антрапалогіі Тэма 1. «Культура» і «традыцыя» ў культурнай антрапалогіі».
- •Літаратура
- •Тэма 2. «Беларуская спеўная традыцыя: погляд антраполага».
- •Купалле
- •Літаратура
- •Тэма 3. «Умовы дзейнасці спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі на Беларусі»
- •Вызначыць ролю спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі ў перспектывах жыццядзейнасці каранёвай беларускай культуры.
- •Літаратура
- •Раздзел іі Складальнікі беларускай спеўнай этнафоніі Тэма 4. «Спеўная манера беларускай традыцыі: гуказдабыванне».
- •Варыятыўнасць форма-аб’ёмаў галосных фанем у выніку пеўчай рэдукцыі /этнафанічная транскрыпцыя/
- •Літаратура
- •Тэма 5. «Спеўны стыль: інтанаванне».
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Гісторыка-этнаграфічнае раяніраванне і этнафонія Тэма 6. «Поўнач Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Тэма 7. «Поўдзень Беларусі: этнафанічныя асаблівасці».
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Тэма 9. Уключанае назіранне і этнафонія.
- •Літаратура:
- •Тэма 10. Уводзіны ў этнафонію ва ўмовах фармальнага і нефармальнага адукацыйных працэсаў у Беларусі.
- •Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •1 . Спецыфіка дзяржаўных інстытутаў выхавання і адукацыі.
- •2. Этнакультурнае выхаванне ва ўмовах нефармальнага навучання.
- •Літаратура:
- •Спіс выкарыстанай і рэкамендаванай для самастойнай работы літаратуры
- •Аўдыё-візуальнае забеспячэнне
Літаратура
Санько С. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі. – Менск: БГАКЦ, 1998.
Квитка К. Избранные труды в двух томах, “Сов. комп.”, М., 1973. Т.2.
Калацэй В. “Сонечны крыж” і вытокі каляндарнай абраднасці беларусаў // Вясна на Беларусі: Рэпертуарны зборнік. – Мн.: НЦТДіМ, 1988.
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: Опыт систем.-типол. исслед. -Мн.: Наука и техника, 1985.
Мухарынская Л.С., Якіменка Т.С. Беларуская народная музычная творчасць: Вучэб. дапам. для муз. ВНУ. – Мн.: Выш. Шк., 1993.
Тэма 3. «Умовы дзейнасці спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі на Беларусі»
Пытанні:
Сэнс дзейнасці. Камунікацыйныя мэты, інтэнцыі і перспектывы.
Прававая база.
Месца ў галінах дзяржаўных інстытутаў культуры і адукацыі.
Мэта лекцыі:
Вызначыць ролю спецыялістаў-захавальнікаў традыцыі ў перспектывах жыццядзейнасці каранёвай беларускай культуры.
1.Сэнс дзейнасці. Камунікацыйныя мэты, інтэнцыі і перспектывы.
Як сведчыць рэчаіснасць, да апошніх часоў у «натуральным» (вясковым) асяродку беларуская традыцыя сама сябе трансліравала. Ва ўмовах урбанізаваных сучасных культур яна самастойна трансліраваць сябе не здольна. Гэта вымагае дзяржаўнаарганізаванай дапамогі з боку спецыялістаў-захавальнікаў.
Сэнс дзейнасці спецыялістаў, якія займаюцца народным мастацтвам – спрыяць яго далейшай трансляцыі ў часе. Вядома, пажадана з найменшымі якаснымі і эстэтычнымі стратамі. Гэта, фактычна, з’яўляецца і мэтай іх дзейнасці. Усе працэсы, што адбываюцца пры зносінах паміж людзьмі, магчыма разглядаць як камунікацыю. Мэтанакіраваная і рацыянальная дзейнасць ужо перад пачаткам камунікацыйнага акту мае на ўвазе, дзеля чаго яна наладжана, якімі сродкамі будзе ладзіцца і да якіх наступстваў прывядзе. Перад пачаткам працы варта думаць, каму і дзеля чаго яна трэба.
2. Мэта, што вызначана вышэй, патрабуе адпаведнай камунікацыйнай стратэгіі, камунікацыйных інтэнцый*, разумення камунікацыйных перспектыў сваёй дзейнасці з боку спецыялістаў-захавальнікаў. Камунікацыйныя стратэгія шмат у чым вызначана пазіцыяй дзяржавы. Дзейнасць, што спрыяе трансляцыі традыцыі, мае прававую падтрымку на розных узроўнях:
«Рэкамендацыі па захаванню фальклору» ЮНЭСКА (рэзалюцыя прынята на 32-м пасяджэнні 15 лістапада 1989г.);
«Праграма дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры» РБ на 1994-1996гг., рэалізацыя пэўных палажэнняў якой працягваецца (гл. даклад міністра культуры РБ на VI Еўрапейскай канферэнцыі IOV 22.09.97г.);
Дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Культура» 1997г.;
Закон «Аб культуры» РБ.
3. Месца ў галінах дзяржаўных інстытутаў культуры і адукацыі.
Такі самавіты пласт у заканадаўстве павінны не заставацца па-за ўвагай адказных асобаў – адміністратараў. Распрацаваныя механізмы ператварэння стратэгіі ў практыку (інтэнцый) абумоўлены будовай дзяржаўных інстытутаў: апарата кіравання, дзяржаўнай сістэмай адукацыі і выхавання (дашкольныя установы, школы, ССНУ, ВНУ). Этнакультурная дзейнасць падпадае пад агульныя правілы. У дзяржструктурах прадугледжаны пасады, якія адказваюць за выкананне адпаведных нарматыўных актаў, якія тычацца традыцыйнай культуры:
іспектары па выхаваўчай рабоце міністэрстваў культуры і адукацыі,
загадчыкі аддзелаў культуры і адукацыі райвыканкамаў,
загадчыкі аддзелаў РАНА па выхаваўчай рабоце,
супрацоўнікі рэгіянальных метадычных цэнтраў народнай творчасці, Дамоў фальклору, клубаў.
Сярод гэтых людзей часам сустракаюцца выдатныя прафесіяналы, якія арыентуюцца ў пытаннях традыцыйнай культуры і сумленна ставяцца да сваіх абавязкаў, могуць аказаць рэальную дапамогу спецыялістам, якія непасрэдна працуюць з носьбітамі традыцыі, з дзецьмі і моладзю, якія да традыцыі далучаюцца праз адукацыйную і выхаваўчую дзейнасць.
У краіне наладжана сістэма фестываляў народнага мастацтва, дзе фальклорныя калектывы маюць магчымасць заявіць пра сябе. Гэта міжнародныя фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах (усе жанры), «Сожскі карагод» у Гомелі (харэаграфія), “Вясёлкавы карагод” і “Радавод” у Брэсце і Брэсцкай вобласці. Апошнім часам заявілі пра сябе як доўгатэрміновыя праекты, скіраваныя на этнічныя аўтэнтычныя формы фестывалі «Беларуская полька» (побытавы танец, народныя спевы, інструментальная музыка) у г. Чачэрску і «Берагіня» у г.п. Акцябрскі (усе жанры).
Рэспубліканскім фестывалем дзіцячых калектываў “Калядны фэст-2005” Нацыянальны Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі распачаў фестывальны цыкл “Па святах “Сонечнага крыжа”, наладжаны ў мэтах папулярызацыі ключавых каляндарана-абрадавых святаў як асновы духоўнай еднасці грамадзян Беларусі.
Шмат фестываляў рознага ўзроўню ладзяць ва ўсім свеце. Інфармацыю пра іх магчыма атрымаць праз інтэрнет. Некалькі рэспубліканскіх ВНУ рыхтуюць спецыялістаў у галіне народнай культуры.
Выпускнікі факультэта народнай культуры БдзПУ імя М.Танка атрымоўваюць спецыялізацыю «настаўнік сусветнай культуры і кіраўнік фальклорнага гуртка». БДУ культуры рыхтуе па наступных спецыялізацыях: «кіраўнік народнага калектыву і выкладчык музыкі», «артыст фальклорнага ансамбля і кіраўнік народнага калектыву», «кіраўнік аркестра і ансамбля народных інструментаў», «кіраўнік народнага харэаграфічнага калектыву» і г.д. Па названых спецыялізацыях рыхтуюць спецыялістаў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны: каледжы (вучылішчы) мастацтваў, музычныя вучылішчы, педагагічныя каледжы (музычныя аддзяленні).
Спецыфіка працы фальклорнага ансамбля ва ўмовах дзяржсістэмы адукацыі і выхавання распрацавана яшчэ ў часы былога СССР. Такія тыпавыя дакументы як «Фольклорный ансамбль // Музыка: Программы для внешкольных учреждений и общеобразовательных школ» і шматлікія больш сучасныя распрацоўкі абавязкова прадугледжваюць азнакамленне навучэнцаў з рэгіянальнай спецыфікай фальклорных праяў. Гэта знаходзіць падтрымку і ў правілах удзелу ў рэгіянальных фальклорных фэстах у Расіі і Балтыі, дзе калектывы, што не адпавядаюць традыцыі сваёй мясцовасці, мікрарэгіёну* не маюць права выступаць.