Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.мова

.pdf
Скачиваний:
36
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
335.25 Кб
Скачать

11

Асноўныя віды Л. н.: ліццё бесперапынным намарожваннем, ліццё з выплескам, акунаннем, вакуумным усмоктваннем, выцісканнем. Спосаб ліцця тонкай стужкі і вырабаў тыпу трубаў бесперапынным намарожваннем распрацаваны ў Фізіка-тэхн. інстытуце АН БССР і Бел. палітэхнічным інстытуце. Вадкі метал з каўша падаецца праз літніковую сістэму на водаахаладжальны крышталізатар, часткова цвярдзее і няспынна выцягваецца ў выглядзе гатовай адліўкі (БелСЭ).

Заданне 4 Спішыце тэрміны. Вызначце спосабы і сродкі іх утварэння.

Фіксаж, пункт кіпення, каэфіцыент карыснага дзеяння, абсалютная зямельная рэнта, дубляж, вапняк, спецназ, далёкаўсходні, справаздача, выраб, пераход, растваральнік, пясчанік, дыпламатыя, пазабалансавы, заканадавец, бензасховішча, біяхімія, акліматызатар, драпежнік, дзельнік, множнік, напільнік, прыёмная, энергасістэма, сокавыціскалка, двухмоўе, МАЗ, табель-каляндар, перадатчык, днішча, зімоўе, звышкамплект, суперэкспрэс, дзялімае, надкрылле, перадкрылак, выйгрыш, дадзеныя, падвойны, танней, аднаўленне, самаакупіцца, інтэнсіфікаваць.

Заданне 5 Вызначце спосабы ўтварэння прыведзеных тэрмінаў, абазначце словаўтваральныя афіксы.

Вілка, рукаў, гняздо, калодка ўпорнага падшыпніка, лічыльнік, штампоўка, падножжа, задатчык, падмодуль, падпятнік, перадкрылак, свечка запальвання, прыпяканне, метал зварнога шва, прыёмнік, рысканне (мар., авіяц.), электраэнергія, рэйкаўкладчык, здымак, спырск, счэпка, схематычнасць, тленне, транслятар, фармаблок, штангенінструмент, тынкаванне, эмаль-лак, ЭПТ (электронна-прамяневая трубка), электронзакрылак, рэха-імпульс, рэхаскоп, яркаснасць, ват, ампер, зорачка, паскаль, закон Ленца.

Тэма 3. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі. Іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы

Заданне 1 Вызначце, з якіх тыпаў слоўнікаў узяты прапанаваныя ніжэй артыкулы. Растлумачце прызначэнне і месца вызначаных і іншых слоўнікаў у лексікаграфічнай сістэме.

1 Верацяно/, -а/, мн. верацёны і (з ліч. 2, 3, 4) верацяны /, -цён, н.

1 Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі. 2 Шпэнь, які з’яўляецца воссю вярчэння ў некаторых механізмах. // памянш. вераценца,

-а, мн. –ы, -аў, н. // прым. верацённы, -ая, -ае.

12

2Рыча/г, -га м. прям., перен. рачаг; р. перамены скарасце/й рычаг перемены скоростей; пісьменнасць – р. культуры грамотность – рычаг культуры.

3Ахаладжальнік (тэх.) градзірня, радыятар, хладагент, цепланасіцель, халадзільнік, рэфрыжэратар, маразільнік.

4Адмысловы ‘асобы, спецыяльны’ (КЭС, БРС, Бір. дыс., Др.-Падб.),

адмысловец ‘спецыяліст’ (Гарэц., Др-Падб.), адмыслоўнасць ‘спецыяльнасць’ (Гарэц.), адумысля ‘спецыяльна’ (Др.-Падб.), адмыслова ‘добра, прыгожа’; асобна (Бір. дыс.) да мысль. Параўн. польск. иmyslowy, иmyslowiec. Беларускае слова ўзнікла як культурнае новаўтварэнне ў 20-я гады

ХХст.

5Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Проволока ж. Длинномерное металлическое изделие диаметром

0,005 – 17 мм.

порошковая П. Сварочная п., состоящая из металлической оболочки, заполненной порошкообразным веществом.

присадочная сварочная П. Проволока, вводимая в сварочную ванну для полного её заполнения и не являющаяся электродом.

самозащитная П. Электродная проволока, содержащая вещества, которые защищают расплавленный металл от вредного воздействия воздуха при сварке.

сварочная П. Проволока, используемая в качестве плавящегося электрода либо присадочного металла при сварке плавлением.

электродная П. Сварочная проволока для использования в качестве плавящегося электрода.

6Маклер [ням. Makler]. Пасрэднік пры ўчыненні ўгодна фондавых, таварных і валютных біржах.

7Манетная адзінка. Вагавая колькасць чыстага грашовага металу, устаноўленая для грашовай адзінкі, якая ляжыць у аснове манетнай сістэмы краіны.

8Маніторынг [ад лац. monitor – які засцерагае, папярэджвае].

Сістэма назіранняў за станам зямельнага фонду, навакольнага асяроддзя і г.д. для своечасовага выяўлення змен, іх ацэнкі, папярэджання і ўхілення наступстваў негатыўных працэсаў.

9 за-нос за-нос-і-ц-ца за-нос-і-ць за-нош-ва-ц-ца

10 Пэўна-асабовы сказ – аднасастаўны сказ, у якім выказнік як галоўны член сваёй граматычнай формай выразна паказвае на дзейную асобу: Люблю бязмежныя прасторы, пакрытыя іскрыстым снегам. На канкрэтнага ўтваральніка дзеяння могуць паказваць формы дзеяслова 1-й і 2-й асобы, а таксама загаднага ладу: С л а ў с я палётам крылатым, наша

13

жыццё маладое! (А. Русак).

11 Выводзіць (вывесці) на арбіту каго. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Дапамагаць стаць вядомым, з трывалым месцам у жыцці. Каб на мяне, дык я б паддаў каленцам не толькі Таўкачу, а і тым жа акружэнцам, якія застаюцца не пабіты, а Таўкачоў выводзяць на арбіту.

Скрыпка.

12На аснове, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. – з Р. Кніжн.

Спалучэнне з на аснове выражае прычынныя адносіны і адносіны адпаведнасці.

Прычынныя адносіны. Ужываецца для абгрунтавання дзеяння,

працэсу. Грамадскія арганізацыі працуюць на аснове добраахвотнасці. *Работа камсамольскай арганізацыі нашай школы праводзіцца на аснове шырокай самадзейнасці і ініцыятывы саміх камсамольцаў («Настаўніцкая газета»).

Адносіны адпаведнасці. Ужываецца для ўказання на адпаведнасць аднаго факта (прадмета, з’явы) другому. Распрацаваць пытанне на аснове дыялектычнага матэрыялізму. Даць тлумачэнні на аснове трэцяга артыкула Закона аб пенсіях.

13Мова 268 беларуская, 223 родная, 59 руская, 47 язык, 36 замежная.

Заданне 2 Ахарактарызуйце наступныя паняцці: «лексікаграфія», «слоўнікавы артыкул», «рэестравае слова», «алфавітны слоўнік», «алфавітна-гнездавы слоўнік», «дэфініцыя», «ілюстрацыя», «памета», «аднамоўны слоўнік», «двухмоўны слоўнік».

Тэма 4. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю

Заданне 1 Прачытайце тэкст. Да якога жанру ён належыць? Абгрунтуйце адказ.

Антанюк Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянiраванне. Мінск, 1987. – 240 с.

У кнізе разглядаюцца асноўныя этапы фарміравання тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы, пачынаючы ад старабеларускага перыяду і заканчваючы сучасным станам. Аналізуюцца структура сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі, асноўныя прынцыпы і заканамернасці яе развіцця і функцыянiравання ў сацыялінгвістычных умовах беларускарускага двухмоўя.

Адрасуецца спецыялістам па беларускай мове і тэрміналогіі, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, работнікам беларускага друку, радыё і тэлебачання.

14

Заданне 2 Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце жанравую прыналежнасць.

 

Ткачев Андрей Петрович

Дата рождения

18 января 1959 г.

Адрес, телефон

603126, г. Нижний Новгород. ул. Осенняя, д. 46, кв. 1

 

Тел. (8312) 44-55-66

Семейное положение

Женат, трое детей

 

Цель

Получение должности регионального менеджера по продажам в крупной торговой компании

 

 

Образование

1997–2001 гг.

Институт экономики и права Аксенова, экономический

 

факультет. Специальность: маркетолог

1997 г.

Тренинг продаж. Нижегородский институт тренинга

1983-1984 гг.

Курсы английского языка при ГГУ

1975-1980 гг.

Горьковский государственный университет, экономический

 

факультет. Специальность: экономист

 

 

Опыт работы

07.1998 г. –

«WESТ PRODUCT» (оптово-розничная продажа чипсов),

настоящее время

г. Нижний Новгород. Специалист по обеспечению сбыта.

 

Функции:

 

– работа с точками розничной торговли;

 

– налаживание связей между розницей и оптовиками;

 

продвижение и расширение ассортимента продукции

 

«WESТ PRODUCT» на рынке;

 

– подписание контрактов на установку торгового обору-

 

дования в точках розничной продажи;

 

– организация и контроль за проведением рекламных ком-

 

паний. Результаты работы и достижения: увеличил присут-

 

ствие компании в Нижегородском и Заречном районах

 

Нижнего Новгорода в точках розничной торговли; расши-

 

рил сеть торговых точек с 20 до 44; увеличил объемы про-

 

даж на 133 % в месяц

05.1996 г. – 06.1998 г.

Компания «Нижегородский хозяин» (многопрофильная

 

компания, одно из направлений – продажа ТНП), г. Нижний

 

Новгород. Коммерческий директор

 

Функции:

 

контакты и переписка с иностранными фирмами и

 

городской администрацией;

 

маркетинговые исследования.

 

Результаты работы и достижения: установил контакты и

 

получил реальные предложения о сотрудничестве от восьми

 

зарубежных компаний

11.1993 г. – 04.1996 г.

ООО «Фортуна», г. Нижний Новгород. Коммерческий

 

представитель

09.1981 г. – 10.1993 г.

НПО «Электрон», г. Нижний Новгород (разработка и

 

внедрение электронных приборов). Главный экономист

 

15

 

 

 

Дополнительная информация

Технические навыки

MS Windows 2000, Word, Excel, DOS.

 

Офисное оборудование (факс, модем, сервер, копировальные

 

аппараты), работа в Интернете.

Знание иностранных

Английский язык – свободно.

языков

Немецкий язык – читаю, перевожу со словарем

Водительские права

Водительские права категории «В», стаж вождения 15 лет.

 

Личный автомобиль ВАЗ 2111 (год выпуска 2001-й)

Возможные

Загранпаспорт, возможны командировки

командировки

 

Физическая

Занимаюсь спортом (футбол, хоккей, плавание). Не курю

подготовка

 

Личные качества

Энергичен, пунктуален, хороший организатор

Дата составления

10 июня 2001 г.

Заданне 3 Напішыце рэзюмэ, якое, на ваш погляд, дазволіць прэтэндаваць на пасады: начальніка канструктарскага бюро завода; інжынера механічнага цэха завода; менеджэра па продажы камерцыйнай фірмы; праграміста буйной фірмы; эканаміста гандлёвага прадпрыемства; сакратара-рэферэнта.

Заданне 4 Знайдзіце і прааналізуйце артыкул, адпаведны абранай вамі спецыяльнасці. Пры неабходнасці перакладзіце на беларускую мову.

Заданне 5 Напішыце і аформіце рэферат на адну з прапанаваных

тэм:

1Кастусь Астрожскі – славуты гетман Вялікага княства Літоўскага.

2Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

3Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

4Вацлаў Ластоўскі – выдатны палітычны і культурны дзеяч.

5«Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.

6Славутыя жанчыны Беларусі.

7Якуб Наркевіч Ёлка – прафесар электраграфіі і магнетызму.

8Уладзіслаў Дыбоўскі – рыцар навукі з Нянькава. Аляксандр Чыжэўскі – Леанарда да Вінчы ХХ ст.

9Почырк і характар.

10Мова жэстаў.

11Тэмперамент і паводзіны чалавека.

Заданне 6 Збярыце матэрыял і напішыце тэкст даклада на тэму «Тэрміналагічная лексіка сучаснай беларускай мовы. Гісторыя фарміравання і сучасны стан». Нагадайце асноўныя этапы падрыхтоўкі да выступлення. Укажыце спіс выкарыстанай літаратуры.

16

Тэма 5. Афіцыйна-справавы стыль. Дакументацыя. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы іх напісання і афармлення

Заданне 1 Выпішыце апублікаваны ў газеце ўказ (пастанову ці іншы дакумент), вызначце асноўныя рысы афіцыйнай мовы.

Заданне 2 Напішыце пратакол сходу.

Заданне 3 Прачытайце тэкст. Высветліце, з якой мэтай пісьменнік уводзіць у мову свайго героя канцылярызмы, штампы.

Яны ўехалі ў малады хвойнік. Лыжня раздвойвалася.

Адзін мамент! – сказаў ён. – Ёсць прапанова ехаць наперадзе нам, паколькі мы ведаем дарогу. Па-другое, ехаць ціхім ходам, каб ніхто не адставаў. Хто за?

Вера зарагатала. Ён гэтак жа сур’ёзна гаварыў далей:

Хто супроць? Няма. Прынята аднагалосна.

Ну і язычок у цябе, – сказала яна, пазіраючы, як ён заязджаў ёй наперад.– Няйнакш – лектар.

Бываем і ў такім вобліку – па неабходным сумяшчэнні. Паколькі з’яўляемся кінафікатарам раённага маштабу. (А. Марціновіч)

Заданне 4 Перакладзіце словы, словазлучэнні і выразы на беларускую мову. Размяркуйце іх па групах: а) маюць афіцыйнасправавую афарбаванасць; б) з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі; в) не ўжываюцца ў афіцыйна-справавым стылі.

1 Делопроизводство, иметь место, расторжение договора, нетрудоспособность, обусловить, один-одинешенек, терем, констатировать, заводище, истец, реквизит, заявка на участие, командировочное удостоверение, меланхоличный, распорядок дня, принять к сведению.

2 Безотлагательно, лицевой счет, торжественное открытие, короткая память, мешанина, сойти с рук, новое назначение, регистрация брака, лабораторные испытания, текущий период, тезка, юнец, безотлагательно, судить да рядить, нижеследующий акт, необходимо осуществлять, уведомление.

3 Рекламация, кассационная жалоба, резолюция, неустойка, именуемый, морфема, фрезер, дистиллированный, отгрузка товара, аукаться, ходатайство, чарующий, в плановом порядке, подсчитать свои возможности, вперегонки, поставить в известность, добрый молодец, попридержать язык, кумир толпы.

Заданне 5 Зрабіце пераклад урыўкаў на беларускую мову. Вызначце, да якіх стыляў яны належаць. Якія сродкі з’яўляюцца стылеўказальнымі?

17

Тэкст 1 Многоцелевые рабочие органы позволяют расширить спектр работ, выполяемых одним оператором, повысить выработку и сократить затраты.

Челюстной захват с выступающим средним ножом к отвалу бульдозера позволяет повысить коэффициент использования агрегата по времени в 1,4–1,5 раза, производительность в 1,5 раза и более при разработке грунтов повышенной прочности. Оборудование такого типа может выполнять работы по подъему и перемещению длинномерных и крупногабаритных грузов. В поднятом положении челюсть выводится из работы и разработка грунта бульдозером осуществляется традиционным методом.

Экскаватор можно оснащать многоцелевым оборудованием в виде ковша с челюстным захватом и гидравлической рычажной системой, обеспечивающей манипулирование захваченным грузом. Можно ожидать, что такое оборудование повысит коэффициент использования экскаватора во времени в 1,6 раза, выработку в 1,3–1,5 раза при сокращении удельных затрат в 1,3 раза.

Тэкст 2 Статья 1. Установить, что облагаемая налогом прибыль уменьшается на суммы прибылей, направленные на финансирование капитальных вложений производственного назначения и жилищного строительства, а также на погашение кредитов банков, полученных и использованных на эти цели. Указанное уменьшение налогооблагаемой прибыли осуществляется при условии полного использования сумм начисленной изношенности (амортизации) на последнюю отчетную дату.

Под капитальными вложениями производственного назначения для целей данной статьи понимается капитальное строительство в форме нового строительства, реконструкции, расширения и технического перевооружения действующих предприятий, а также приобретение зданий, строений, оборудования и других объектов основных производственных фондов.

Заданне 6 Зрабіце стылістычны аналіз тэксту.

Замежныя юрыдычныя асобы, што ўвозяць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тавары для дэманстрацыі на выстаўках, выстаўках-продажах, кірмашах (далей – выстаўкі), у выпадку рэалізацыі гэтых тавараў выплачваюць падатак на даходы замежных юрыдычных асоб, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, па стаўцы 10 працэнтаў ад мытнага кошту грузу, што дэкларуецца пры прад’яўленні тавару да мытнага афармлення ў рэжыме, які дазваляе спажываць рэчы і ўцягваць іх у эканамічны абарот.

Указаны падатак бярэцца мытнымі органамі ў асобы пры прад’яўленні тавару да мытнага афармлення ў рэжыме, які дазваляе спажываць рэчы і ўцягваць іх у эканамічны абарот.

У выпадку ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тавараў з краін,

18

у адносінах да якіх адсутнічае мытны кантроль, для дэманстрацыі на выстаўках, замежная юрыдычная асоба або асоба, якая прадстаўляе яе інтарэсы, да адкрыцця выстаўкі абавязана прадставіць у падатковы орган па месцы правядзення выстаўкі гарантыю банка на суму ў памеры 10 працэнтаў ад кошту ўвозімага тавару.

Падатак на даходы замежных юрыдычных асоб, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва, утрымліваецца і выплачваецца ў памеры 10 працэнтаў ад кошту ўвезенага і рэалізаванага на выстаўцы тавару юрыдычнай або фізічнай асобай пры налічэнні плацяжу, але не пазней апошняга дня выстаўкі і пераводзіцца на рахунак падатковага органа па месцы яе правядзення.

Заданне 7 Напішыце аўтабіяграфію. Указваюцца прозвішча, імя,

імя па бацьку (Я, Іваноў Іван Іванавіч,...); дата і месца нараджэння; бацькі (поўнае імя і імя па бацьку, чым займаюцца); адукацыя; пачатак працоўнай дзейнасці (месца працы, пасада), наступныя перамяшчэнні – з чырвонага радка кожнае; калі ёсць – узнагароды, ухваленні; дата (злева) і подпіс (справа).

Заданне 8 Складзіце іншыя віды афіцыйна-справавой дакумен-

тацыі (заява, даверанасць, службовая запіска і інш.).

Заданне 9 Прачытайце ўрыўкі. Вызначце стыль і жанр кожнага з іх. Адказ абгрунтуйце. Назавіце тэрміны.

Тэкст 1 Выкананне плана выдавецтву залічвалася не па карэктурах, падпісаных і здадзеных у вытворчасць, а па кнігах, якія выйшлі з друку і вывезены на кнігагандлёвыя базы. Гэта, магчыма, было б і правільна, калі б выдавецтва мела сваю паліграфічную базу. Але яе не было, кнігі друкаваў паліграфкамбінат, а ў яго такіх кліентаў быў добры тузін. Таму ні месячныя, ні квартальныя, ні гадавы планы практычна не залежалі ад таго, як папрацавалі ў выдавецтве, а найбольш ад таго, працавалі ці лайдачылі рабочыя паліграфкамбіната. Бездакорна вытрыманыя ва ўсіх дробязях графікі, узгодненыя з кіраўніцтвам паліграфістаў, яшчэ не давалі ніякіх падстаў спадзявацца, што план будзе выкананы. А на вялізным камбінаце ніяк – дзесяцігоддзі запар! – не маглі пазбавіцца ад штурмаўшчыны; на пачатку месяца доўга і соладка спалі ў шапку, бо не было паперы, бумвінілу або яшчэ нейкай трасцы, а потым пачыналі наганяць тое, што безнадзейна страцілі. І ў канцы кожнага месяца выдавецкія кабінеты і калідоры быццам які шалены віхор выдзімаў: рэдактары і мастакі, тэхрэды і карэктары, эканамісты і машыністкі дружнымі радамі і калонамі ішлі на паліграфкамбінат, каб ратаваць не толькі план, але і ўласную прагрэсіўку і трынаццатую зарплату, якія пры іх не надта, шчыра скажам, высокіх заробках займалі ў сямейных бюджэтах досыць пачэснае месца. Пакавалі кнігі, грузілі на машыны, абкладвалі супервокладкамі... Адным словам,

19

рабілі работу, што не вымагала ні вышэйшай адукацыі, якую кожны з іх меў, ні прафесійных навыкаў, якіх патрабуе складаны працэс ператварэння рукапісу ў кнігу, нічога, акрамя мускульнай сілы: набірай болей, кідай далей і адпачывай, пакуль ляціць. (М. Герчык. Вяртанне да сябе)

Тэкст 2 У мэтах аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1 Устанавіць, што:

у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, уваходзяць: міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, якія з’яўляюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання; аб’яднанні юрыдычных асоб, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь (далей – дзяржаўныя арганізацыі);

старшынідзяржаўныхкамітэтаўпастатусуз’яўляюццаміністрамі; міністэрствы, дзяржаўныя камітэты ўтвараюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду

Рэспублікі Беларусь са згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ...

2 Заснаваць пасаду Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.

Для забеспячэння яго дзейнасці ствараецца апарат на базе Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3 Далучыць:

дзяржаўны камітэт па авіяцыі да Міністэрства транспарту і камунікацый;

камітэт па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь да Міністэрства юстыцыі...

4 Стварыць:

дзяржаўны камітэт па маемасці шляхам далучэння фонду дзяржаўнай маемасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь...

Тэкст 3 Цудоўны смак нашага хлеба.

Уасартыментным пераліку прадукцыі, якая вырабляецца, – палепшаныя заварныя гатункі хлеба, сухарна-абаранкавыя вырабы, тарты, пячэнне, пернікі, вафлі, безалкагольныя напіткі, пладова-ягадныя віны, макаронныя вырабы і інш.

У2005 г. на Усерасійскім аглядзе якасці прадукцыі да чаю ў Маскве

з270 удзельнікаў бронзавым медалём узнагароджана прадукцыя РВП «Магілёўхлебпрам». А з Рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных

20

вырабаў, які адбыўся ў межах 1-й Міжнароднай канферэнцыі ў верасні 2005 г., пекары прадпрыемства прывезлі адзін залаты (хлеб «Выдатны»), два сярэбраныя (хлеб «Пячэрскі» і хлеб «Добры») і тры бронзавыя (батон «Магілёўскі малочны», ражок «Загадка», булачная дробязь «Арыгінальная») медалі. Прадукцыя прадпрыемства шырока вядомая не толькі пакупнікам Рэспублікі Беларусь, але і ў Маскоўскай і Смаленскай абласцях Расійскай Федэрацыі. У цяперашні час ажыццяўляецца актыўная праца па прасоўванні прадукцыі на рынак Бранскай вобласці.

Запрашаем арганізацыі і прадпрыемствы да супрацоўніцтва. Тэкст 4 Л. Геніюш. Толькі чыстыя сэрцы пяюць.

Толькі чыстыя сэрцы пяюць. Толькі птушкі, вітаючы сонца, ды калі свае гнёзды ўюць, звоняць песнямі ў неба бясконца.

Гэты подзьмух жывучай вясны, ясных промняў няўлоўная жменя прабудзіла кругом галасы маладосці, сілы, квітнення.

Сум праходзіць мінулай зімы, заміраюць нягоды жыццёвыя, падымаецца радасць з зямлі, сакавіцкім павевам адноўленай.

Сіла крылаў не знае граніц, абмінаючы сцежкі глухія, п’е душа з першародных крыніц беларускай адвечнай стыхіі.

Вырываецца песня ў свет моцнай прагай дабра і свабоды за птушынымі песнямі ўслед. І паэты птушынага роду.

Тэкст 5 Добра, што Відзаўскае сельскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча пачало падрыхтоўку кваліфікаваных фермераў. Распрацаваны спецыяльныя навучальныя праграмы па аграноміі, эканоміцы, механізацыі, заатэхніі, а для дзяўчат – яшчэ і курсы па вядзенні вялікіх хатніх гаспадарак.

Але ж гэта толькі першая ластаўка. Настала пара пераарыентаваць частку сістэмы сельскагаспадарчай адукацыі – прафесійнай і спецыяльнай –