Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел літ.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
96.99 Кб
Скачать

1.Творчасць у. Жылкі

Нарадзіўся 27 мая 1900 г. у вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы гарадское вучылішча ў Міры, вучыўся ў Вагародзіцкім агранамічным вучылішчы Тульскай губерні, працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам. Пасля вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 г. выехаў на вучобу ў Чэхію, дзе быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава універсітэта ў Празе. У гады вучобы быў адным з ініцыятараў утварэння. Быў дэлегатам еўрапейскага з'езду студэнтаў у Варшаве. У 1926 г. як рэдактар часопіса «Прамень» прыехаў у Мінск для ўдзелу ў навуковай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Неўзабаве прыняў савецкае грамадзянства, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў музычным тэхнікуме. 18 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны як нацдэм па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы тэрмінам на 5 гадоў у горад Уржум Кіраўскай вобласці, дзе і памёр ад сухотаў.

Хто мужны, хто смелы, хто дужы, Хто цэлем працят залатым, Над тым неўладарныя сцюжы I лёс нсўладарны над тым!..

Першы верш У. Жылкі «Не плач, не плач па сыну, маці...» напісаны ў 1918 г. (апублікаваны ў 1920 г.), калі хворы паэт выехаў з галоднага Мінска да бацькавай радні. У ім аўтар сцвярджае, што сыны павінны быць у першых радах змагароў за разняволенне, там, «дзе б'ецца кажны за волю новую без слёз, за лепшы Бацькаўшчыны лёс». Такім жа паводле духу і рэвалюцыйнага пафасу з'яўляецца і другі верш паэта «Пад штандар бел-чырвона-белы...».

Паэт рамантычнага складу, У. Жылка ў сімвалічных вобразах паэтызаваў служэнне Бацькаўшчыне, змаганне за яе лепшую будучыню. Яго хвалявала становішча і далейшы лёс. Айчыны ў цяжкія для яе 20-я гг. У вершы «Віхор» аўтар паказвае абуджэнне беларускага народа і яго імклівы непераможны рух да свайго гістарычнага самасцвярджэння:

Грыміць, гудзс ўсё нсдарэчнае, Штораз віхор гучней, прудчэй. Услухайся, паймі адвечнае — I гімны вырвуцца з грудзей. Пара, пара даэнацца, зверыцца Сваіх магутных сонпых сіл! Адважны, хто спыніць намсрыцца Размах жывдя 1 творчы пыл...

Праўда, не зусім акрэсленымі ўяўляюцца паэту шляхі, якія прывядуць да незалежнасці: «Дзе йдзем? I дзе капцы канцовыя? Дзе ходу нашаму мяжа?..»

Верш «Меч» па форме (ён з'яўляецца санетам) і змесце нагадвае «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...» М. Багдановіча. Знойдзены ў зямлі меч -з'яўляецца ў вершы не толькі сімвалам былой славы, але і сімвалам адзінства, непераможнасці ў барацьбе з новымі чужынцамі:

I вось няма нясмеласці, разваг. Для сэрца вернага — чужынцам страх: Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры! Я з грамадой іду па шчасце нам. Мой меч эіхціць непераможны, востры. Змагуся сам — дык сотням перадамі.

У творчасці У. Жылкі, не ацэненай пры жыцці належным чынам, нямала разважанняў аб лёсе чалавека і яго прызначэнні на Зямлі. У час грозных бітваў чалавек павінен быць свабодалюбівым, непакорным, з бунтарскім духам, з усведамленнем сваёй чалавечай годнасці. Толькі тады магчыма перамога. «Лепш быць пакутнікам, жабраком, чым рабом», — сцвярджае паэт у вершы «Ляпей жабрачы лёс»:

Ляпей жабрачы лёс, У рукі кій, за плсчы торба; Ляцей страха нябёс, Бясконцы шлях і ліры корба; Ляпей чужыны эоль, Сцякаць ад чорнай працы потам; Ляней, не змогшы боль, Сканаць самотнаму пад плотам — Але не лёс раба...

Такая ж думка выказваецца і ў вершы «Праметэй». Вобраз Праметэя надзелены рысамі гордага змагара. Ён, нягледзячы на свае пакуты і прыніжэнні, што церпіць ад Зеўса, не можа скарыцца: «3 гордых вуснаў не вылеціць стогні Пакарацца, хіліцца не мне!» Гэты верш, на думку I. Багдановіч, «можа ўспрымацца як сімвал зняволенага і раскрыжаванага роднага Краю, які зазнаў на сабе «магутны, няправедны» прымус».

Пра былую веліч і славу краіны, калі яе сталіцай была Вільня, вядзецца размова ў «Вершах аб Вільні». Твор прасякнуты настальгіяй па мінуўшчыне, калі Вільня была канкрэтным сведчаннем волі, росквіту і духоўнасці.

Складаючы апафеоз зямлі, радзіме, працоўнаму чалавеку, паэт хоча пакінуць нашчадкам прыгожую, квітнеючую, плодную дабром і хараством зямлю:

Спявай, зямля, упіся сонцам, Лбмыйся чэрвеньскім дажджом, Расці, цвіці, красуй бясконца, Пладоў, эярнят насып каўшом, Уцсхай будзь маёй старонцы. Дары красой, дары дабромі Вітай, Цябе у сіле поўнай Я аддаю сям'1 працоўнай.

Білет 5