Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел літ.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
96.99 Кб
Скачать

2 Рэалізм у паказе працэсу алектывізацыі ў “Палескай хроніцы” Мележа.

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, каля малатарні, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль ве ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу а каханай". Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі.

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджава рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычньгх пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.

Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі.

ВОБРАЗ ГАННЫ ("ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА" I. МЕЛЕЖА)

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех.

Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".

Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". У рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы.

Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці — кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, — Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна — дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца — злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча — становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў — бог узяў", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.

Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху.

Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда...

Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга I. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.

Білет 7

2.Сборнік лірыкі Куляшова “Новая кніга”

Цыкл вершаў "Новая кніга" А. К., напісаных у 60-я г., вызначаецца філасофскім зместам. Роздум і шырокія абагульненні - характэрныя рысы лірікі гэтага часу. У вершы "Спакойнага шчасця не зычу нікому" ўсяго 12 радкоў (1961). Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якім жыве абывацель. Свой погляд паэт выказвае ў пачатку верша, дае абагульненні назіранняў над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазіцыя чалавека-стваральніка, які заўседы імкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыўна змагацца за яе, шчасце не прыходзіць само.

У вершы "Я хаце абавязаны прапіскай" (1963) - тут словам цесна, а думкам прасторна. І страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзіць маленства лірычнага героя, "рэчы, што акружалі яго. Калыска, лыжка, гліняная міска – усе гэта роднае і блізкае. Пачатак верша гучыць як сыноўняя ўдзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лірычнага героя надыходзіць момант падцвердзіць сваю вернасць і адданасць маці, народу, Радзіме. Апошняя страфа верша - адкрыты публіц. зварот ад імя былога воіна.

Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I ён мае права сказаць:

Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,

Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,

Гнаў смерць на Захад...

Дыміліся сямі франтоў дарогі

За мной, як дынамітныя шнуры.

I яшчэ большае права мае ён, былы воін-франтавік, на зварот да ўсіх людзей свету:

Пазбавіўшы ад грознага відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварылі ў бамбасховішча,

Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,

Мільярд калысак — у мільярд магіл.

Білет 8

1.Філасаўскі змест паэмы Танк “Люцыян Таполя”

У шэрагу лепшых твораў пра ролю і прызначэнне мастака і мастацтва — і паэма Танка "Люцыян Таполя".    Заслуга Максіма Танка ў вырашэнні праблемы мастака ў грамадстве заключаецца найперш у наватарстве. Спалучыўшы ў творы рамантычнае і рэалістычнае, паэт раскрывае асноўны канфлікт паміж таленавітым разьбяром Люцыянам Таполем з біскупам Сямашкам, носьбітам зла, на ўзроўні поўнай перамогі творцы над тым, хто замахнуўся на яго творчасць. Біскуп Сямашка ў фігурах і вобразах аформленай Люцыянам Таполем па яго заказе капліцы сярод хімер і гадаў пекла ўбачыў сатану ва ўласным абліччы. Не вытрымаўшы гэтага, Сямашка памірае. Моцная, выключная асоба, надзеленая такім незвычайным дарам, што пад яго рукамі "ажывала нават нежывое, немагчымае рабілася магчымым: гнуўся камень, а з звычайнай цэглы, быццам з бронзы, паўставалі здані", уступае ў канфлікт з абставінамі і не гіне, як гэтага патрабуюць законы жанру паэмы, а выйграе бітву са злом.    Такое наватарскае вырашэнне канфлікту выяўляе філасофскую думку пра бяссмерце народа, пра сілу мастацтва ў барацьбе за разняволенне.    Сутнасць канфлікту заключаецца ў розных поглядах і стаўленні герояў-антыподаў да мастацтва.    Ідэалам Таполі былі людзі працы, з якімі ён звязаны агульным горам і нядоляй. Каханая Тэкля, да якой калісьці сватаўся, мядзельскія плытагоны Сцяпан і Харытон — вось героі яго навагодняй батлейкі, у якой царкоўныя сюжэты паступова выцясняліся сцэнамі з народнага жыцця. Выразаныя Таполем з дрэва апосталы, прарокі і анёлы абуджалі не паслушэнства і пакору, а радасць жыцця, імкненне да волі, пачуццё гордасці за чалавека працы. Гэта быў сапраўдны гімн чалавеку працы, яго духоўнай велічы і хараству і адначасова дзёрзкі выклік царкве.    Сюжэт у паэме дасягае сваёй кульмінацыі, калі апісваецца, як разгневаны такім "святатацтвам" Таполі біскуп Сямашка прыдумаў кару для разьбяра: "пад страхам пекла і пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты і не брацца за сваё майстэрства". Вобразна і асацыятыўна Танк паказвае пакуты мастака, пазбаўленага магчымасці несці "агонь душы і сэрца жар" людзям, рэалізаваць свой талент:

Дзесяць год!  За гэты тэрмін дрэва  Дзесяць раз убор зялёны зменіць,  Дзесяць пакаленняў салаўіных  Выкалыша на сваіх галінах,  Дзесяць залатых кругоў адложыць,  Як пярсцёнкаў каля сарцавіны.  Што тады казаць пра чалавека!

   Анафара "дзесяць", клічныя сказы, паралелізмы і асацыятыўныя сувязі са з'явамі ў прыродзе — усё садзейнічае выяўленню сапраўднай драмы чалавека, у якога адабралі галоўнае, чым ён жыў.

Таполя змагаецца з сіламі зла і перамагае.    Легендарным сюжэтам паэмы пра далёкае мінулае, калі царква мела неабмежаваную ўладу над чалавекам, а ад творцы патрабавала выканання сацыяльнага заказу, вобразам Люцыяна Таполі паэт сцвярджае думку пра бяссмерце таленту народа, даводзіць, што народнае мастацтва — сіла, з дапамогай якой можна не толькі змагацца з крыўдзіцелямі, але і перамагаць іх .

Білет 9

1.Танк. Велібр

   Верлібр, або свабодны верш, гэта верш, які не мае фармальных прымет вершаскладання (метра і рыфмы), але валодае пэўным рытмам і заснаваны на лірычным успрыманні свету. Свабодны верш узнік у амерыканскай і еўрапейскай літаратурах у сярэдзіне XIX стагоддзя. Яго пачынальнікамі можна лічыць амерыканца Уолта Уітмена і нямецкага паэта Генрыха Гейнэ. Тэрмін "верлібр" увёў ва ўжытак французскі паэт Г. Кан.     У аснове рытму верлібра — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. Важнае значэнне ў верлібры мае графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне міжрадковых паўз. У радках верлібра паўтараюцца перш за ўсё дапаможныя рытмастваральныя кампаненты: аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, аднолькавыя ці крыху відазмененыя радкі, аднолькавыя словы ці іх формы, гукаспалучэнні, націскі і інш. Характэрна, што ў свабодным вершы адсутнічае адзіная скразная мера паўтору, яна ўвесь час змяняецца. Гэта можна ўбачыць на прыкладзе знакамітага верлібра Максіма Багдановіча "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...".

Танкаўскія верлібры нясуць у сабе глыбокі чалавеказнаўчы змест, у іх ёсць сімволіка-філасофскі сэнс і падтэкст думкі, якія ўтрымлівае метафарычная і алегарычная ўмоўнасць. Аўтар дасягае эфекту паэтычнага адкрыцця-азарэння, нечаканай і ёмістай канцоўкі, стварае пры гэтым інтэлектуальна насычаны мікрасвет верша.

Такім чынам, М. Танк, майстар вершаванага слова, сцвярджае не толькі асноўным корпусам сваіх твораў несумненна, тую ісціну, якую ён выказаў яшчэ ў пачатку 1960-х гг.: "Вельмі цяжка на падставе тэмы акрэсліць, у якую форму яна павінна пераліцца. Адны вершы без рыфмы, без пявучасці, характэрнай для беларускай паэзіі, не могуць існаваць. Ёсць вершы - гэта датычыць і маёй паэзіі, - якая рыфмаваць не мела б сэнсу. Паэт павінен быць у пастаянных пошуках" [31, с.22]. Увогуле, не толькі падрахункам усіх ранейшых уласных творчых пошукаў, але і своеасаблівым запаветам сённяшнім маладым паэтам гучаць мудрыя словы вопытнага, сталага М. Танка:

Калі вы будзеце, сябры,

Зноў разважаць

Аб зачацці бязгрэшным

Паэзіі,

Аб непарушнасці

Канонаў жанравых

І граматычных форм,

Аб тым, якімі мусяць быць

Элегіі, рамансы, оды,

Ці аб тым,

Якім памерам

Трэба пісаць вершы, -

Паклічце і мяне.

Бо як некалі

Маэстра Дунікоўскі гаварыў: "Я ўжо чалавек стары

І хацеў бы

Памерці ад смеху" "Калі вы будзеце. [33, с.403].

Сталыя рысы архітэктонікі варлібра паэта толькі пачынаюць складвацца. Аднак ужо цяпер можна заўважыць яе некаторыя асаблівасці. Да гэтай вершаванай формы без усялякіх агаворак можна адрасаваць вызначэнне кампазіцыі твора Максіма Рыльскага: гармонія, што з думкі вырастае. Сапраўды, свабодны верш можа даць яскравыя прыклады непасрэднай абумоўленасці будовы твора паступовым разгортваннем яго паэтычнай думкі. Прычым асноўную ролю тут адыгрывае інтанацыя (вось чаму свабодны верш часам называюць інтанацыйным). Інтанацыя ў творы выступае ў поўнай згодзе, з сінтаксісам, які яна поўнасцю падпарадкоўвае і ў якім знаходзіць належную падтрымку. Менавіта таму, гаворачы пра кампазіцыю свабоднага верша Максіма Танка, трэба перш за ўсё мець на ўвазе яго інтанацыйна-сінтаксічную структуру. "Звязанасць радкоў, іх узаемазалежнасць, агульная абумоўленасць логікай паэтычнага мыслення. Вызначаюць кампазіцыйную стройнасць і строгасць верша. Саксаул, які "ад дрэва ўзяў толькі самае неабходнае, - у гэтым вобразным вызначэнні верлібра Анатоля Клышкі, бадай, няма перабольшання.

У Максіма Танка арганізаванасць свабоднага верша трымаецца ў большай ступені на інтанацыйна-сінтаксічных паралелях, паўторах, што ўваскрашае ў памяці прыгаданыя вышэй радкі Францішка Скарыны. Адзін з класічных прыкладаў - верш "… Парог, вычасаны з успамінаў" успамінаў:

Парог, вычасаны з успамінаў,

Астаўся за мной;

Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,

Асталіся за мной;

Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,

Асталіся за мной;

Хата, пакрытая крыламі ластавак,

Асталася за мной, -

Як жа мне не азірнуцца назад,

Нават калі я застыў

Слупом солі?! [20, с.152].

Верш "…Парог, вычасаны з успамінаў" моцна знітованы паўторамі самай рознай якасці. Тут і паўтор пэўнай граматычнай формы - назоўніка (парог, дзверы, вокны, хата), і аднастайная сінтаксічная пабудова сказаў, і рагулярнае паўтарэнне аднаго радка амаль праз увесь твор. Праўда; ёсць у ім і апорны націск (на першым складзе - у нячотных радках, на трэцім і шостым - у чотных), які таксіма некалькі "звязвае" вершаваныя радкі. Але ён усё ж тут не іграе галоўнай ролі; больш таго, сам ён - толькі вынік гэтых паўтораў.

Верш Максіма Танка пакідае прыемнае ўражанне цэласнасці, арганізаванасці. У ім нельга ўбачыць ні вобразнай какафоніі, ні інтанацыйнай адвольнасці, ні кампазіцыйнага сваволля. Замест какафоніі - гармонія. замест адвольнасці - агранізаванасць, замест сваволля - дысцыпліна. Менавіта гэта зяўляецца асноўным якасным паказчыкам дасканаласці свабоднага верша Максіма Танка, як, зрэшты, і яго традыцыйнага верша.

Такім чынам, свабодны верш жыве ў паэзіі Максіма Танка побач з сілаба-танічным.

Білет 10

2.Паэзія Панчанка

Паззія Пімена Панчанкі — мужная, сумленная, даверлівая, спагадлівая, непрымірымая, бескампрамісная, страсная, эмацыянальная, філасофская. У ёй, як пры святле маланак, кантрастна высвечваецца ўся глыбіня складанага чалавечага жыцця. Тут і трывожны роздум над сутнасцю многіх з'яў і падзей, і клопат пра будучыню беларускай мовы, культуры, пра духоўнае ўзвышэнне чалавека, і гатоўнасць адгукнуцца на чужыя праблемы, прыняць на сябе чужы боль, і сцверджанне адвечнай прыгажосці жыцця, і непрымірымая крытыка хлусні, мітусні, бюракратызму, прыстасавальніцтва, кар'ерызму.

Творчая біяграфія П. Панчанкі пачалася яшчэ ў даваенны час, калі паэт усвядоміў сябе часцінкай уладкаванага свету, адчуў прыліў сіл, юнацкага захаплення жыццём, прыгажосцю прыроды:

Я ўсім багат! Я — гаспадар Палёў, лясоў, лугоў і рэчак. Я уладар высокіх мар I добрай волі чалавсчай.

Першы зборнік П. Панчанкі «Упэўненасць» (1938) авеяны рамантыкай стваральнай працы, жыццесцвярджальнасцю, пафасам услаўлення тагачаснай рэчаіснасці, яе ідэалізацыяй (вершы «На пашы», «Радзіме», «Яблыня», «Заўтра», «Моладзь»). Паэт хутчэй за ўсё не ведаў пра трагедыю часоў культаўскага дэспатызму, пра мільёны бязвінных ахвяр і таму апяваў бязвоблачнае заўтра, светлыя перспектывы жыцця. Паэта, улюбёнага ў родны край, хваляваў лёс Айчыны, бацькоўскай зямлі. Назіраючы адлёт журавоў у цёплыя краіны (верш «Журавы»), П. Панчанка сцвярджае, што нішто не можа замяніць чалавеку Радзіму, бо

Пад эалатымі сонсчнымі промнямі Не хочацца і птушкам паміраць, I будуць доўга галасамі сумнымі Радэіму жураўліную гукаць.

I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее яго нянавісць да ворагаў.

I прамыла раса мае сумныя вочы, Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё, Каб я думаў пра помсту і ўдзснь, I уночы. I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»).

Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму.

Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага:

Краіна мая, радасць мая, Песня мая маладая! Па нівах тваіх, па тваіх гаях Сынава сэрца рыдае... III славы, ні скарбаў я нс хачу, Мне б толькі прыйсці непрыкметна, Зямлю сваю пад нагамі адчуць, Надыхацца родным павстрам. (Краіна мая* )

За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох франтах, а Дзень Перамогі сустрэць ажно ў Іᴘẚʜᴇ. Ен убачыў Іран такім, якім ён ёсць, — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.

Адметнымі рысамі паэтычнага почырку П. Панчанкі «з'яўляюцца сплаў тонкага лірызму і палымянай публіцыстычнасці, пільная ўвага да маральна-этычных праблем, пранікнёны роздум «аб жыцці, аб людзях, аб сабе», абвостранае адчуванне новага (зборнікі «Пры святле маланак», «Снежань», «Крык сойкі», «Маўклівая малітва», «I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», «Мы з тых беларусаў» і інш.). Асабліва хвалююць творы аб сутнасці чалавека, яго духоўным складзе, яго адметнасці і складанасці. У вершы 1958 г. «Белыя яблыні» чуецца веснавое шматгалоссе, «пялёсткаў шалёны хвалюючы пах». Белая квецень яблынь — гэта веснавое абнаўленне зямлі, прыроды, жыцця, гэта сімвал вечнай маладосці, радасць і шчасце першага кахання. Менавіта з расцвіўшых яблынь, на думку паэта, «нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі». Другая частка верша прысвечана жонкам і маці, тым, у каго вялікая і святая місія на зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «заселяць любоўю» планеты і далёкія сінія зоры. Любоў, спагада, хараство і веліч жанчыны ніколі не знікнуць на зямлі. Жыццё вечнае, як і вечнае хараство чалавечай душы.

У філасофскім вершы «I няма каго нам папракаць...» гучыць трывога за сённяшні дзень, за лад жыцця, які разбіў быт старой эпохі, дакор сённяшняму дню, маладзейшаму пакаленню, самому сабе за тое, што развучыліся па-гаспадарску адносіцца да зямлі, што шмат чаго бацькоўскага пазбавіліся ў наш цывілізаваны век:

I няма каго нам папракаць — Быт стары эпоха раэдрабіла. Раэвучыліся мы консй запрагаць, Не адрознім панарад ад біла.

Аўтар выступае супраць няшчырасці, раўнадушша, мяшчанства і прыстасавальніцтва. Ён верыць у высокі маральна-этычны патэнцыял чалавека, заклікае бараніць праўду ад маны:

Праўда вскуі Зрабі нас дужымі, Рабства знішчыць дапамажы: Рабства жонкі і рабства мужа, Рабства дачаў і аўтамашын. .. ( чСумленне» )

У вершы «Жыццё маё...» аўтар сцвярджае, што лёс яго ве быў зайздросным: у ім праламіліся святло і цень, удачы і няўдачы. Нягледзячы на цяжкасць жыцця, для аўтара свет усё роўна мілы і спагадлівы. I ён, як чалавек у самым высокім сэнсе гэтага слова, адчувае сваю віну перад калекамі (за іх пакуты), перад сінімі рэкамі (за атрутныя патокі), перад птушкамі (за браканьераў), перад памяццю мужных, перад старымі і маладымі. Аўтар — часцінка жыцця, і яму балюча за ўсе пакуты чалавецтва.

У вершы «Зямля бацькоў» П. Панчанка звяртаецца да Бацькаўшчыны, зямлі сваіх продкаў. Ён апісвае Палессе (радзіму I. Мележа), успамінае Ганну (гераіню «Палесскай хронікі»), вёску Курані, якая нагадвае паэту яго родную вёску. Аўтар называе бацькоўскую зямлю святой:

Нас б'е па сэрцах паскарэннс, Сціскаюцца прастора, час. А матчынай эямлі карэнні Ніколі по адпусцяць нас.

У многіх вершах П. Панчанка звяртаецца да сваіх сучаснікаў з просьбай верыць у бясконцасць, вечнасць чалавечага жыцця, якое складаецца з дня ўчарашняга, сённяшняга і заўтрашняга, і яго штодзённае нараджэнне:

Нямала радкоў прысвяціў П. Панчанка роднай мове, прыгажосці і духоўнай вартасці беларускага слова. Мова продкаў для паэта вечная, як вечным з'яўляецца жыццё:

Кажуць, мова мая аджывас Вск свой ціхі: ёй зпікнуць пара. Для мянс ж яна всчна жывая, Як раса, як сляза, як эара. (*Родная мова»)

 Пімен Панчанка — паэт і грамадзянін — спавядаў высокія маральна-этычныя прынцыпы жыцця, таму ён заклікаў сучаснікаў да ўнутранага ачышчэння, чалавекалюбства, спагады. Трэба, аднак, сказаць, што ў вершах на грамадзянскую і публіцыстычную тэматыку знаходзіць выяўленне паэтава вера ў ленінскую палітыку, камуністычную ідэалогію.

Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт так выказаў экалагічную трывогу: "Пакідайце і буслу, і чайцы // Больш вады і неба на душу" (верш "Не люблю я слова "пакарыцель"...") Спусташэнне навакольнага свету, здзек з маці-прыроды ён успрымаў як вынік страты чалавечнасці і меры разумнасці, як маральны разлом у грамадскай свядомасці, выкліканы збядненнем чалавечай душы. У вершы "Лясныя воблакі" (1984) гаворыцца пра варварскія, бяздумна-сляпыя адносіны да прыроды. Аўтар прамаўляе з маральна-публіцыстычным пафасам, бо палка бароніць зялёны свет ад агрэсіўных паводзінаў, пратэстуе супраць таго, што чалавек безаглядна вынішчае грыбніцы, выдзірае ягаднікі, рабуе лес. Паэт нязмушана заклікае адчуць непаўторнасць зямной красы, бо яна здольная абудзіць чыстыя і светлыя пачуцці:

 

Воблакі — гэта лясное дыханне, Гэта маленства майго караблі, Воблакі — гэта лісты да каханай, Воблакі — светлая м,ара зямлі.

   Воблакі — гэта ўвасабленне дзівоснага і вечнага ў прыродзе, без чаго чалавечае жыццё страціць паэтычнасць і духоўную паўнавартасць.    Адным з першых як паэт вострага эмацыянальна-паэтычнага рэагавання на падзеі Пімен Панчанка адгукнуўся на чарнобыльскую бяду. Трагедыйны малюнак ён стварыў у вершы "Аб самым смачным..." (1987), з якога чарнобыльская ява паўстае бязрадаснай і змрочнай. З вялікай трывогай паэт успрымае смяротную пагрозу прыродзе і чалавеку, малітоўна просіць паратунку:

 

..А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна, Не звіняць у небе жаўрукі... Божа, не гані мяне ў пячоры, Божа, не гані у глыб ракі!

   Вобразы пячоры і ракі нябыту яскрава перадаюць жахлівую экалагічную сітуацыю, якую спарадзіў атамны выбух.    Пімена Панчанку вельмі непакоіў лёс Беларусі пасля Чарнобыля. "Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер..." — гаварыў паэт у вершы "Раўнавага" пра страту гармоніі і суладнасці ў сучаснай рэчаіснасці. Ён не мог мірыцца, што няпраўда ды абыякавасць прыносяць людзям пакуты і гора, гаварыў пра крызісны стан сучаснага свету, чуйна ўспрымаў яго маральны заняпад. "Сэрца зноў атручана горкім пачуццём..." — прызнаваўся паэт у вершы "Юбілейнае". Гэты пазмрачнелы настрой быў выкліканы цяжкасцямі і выпрабаваннямі паслячарнобыльскага і постсавецкага часу.    Краса вобразаў і пачуццяў палоніць у пейзажнай лірыцы паэта. Ён паказвае краявіды роднай зямлі як свет адухоўлена-дзівосны, багаты на яркія дэталі (вершы "Асенняя навальніца", "Людзі лета з палеткаў пазвозілі...", "Хмары плаваюць над намі..." і інш.) Лірычная паэзія прыроды нярэдка напоўнена медытацыямі: "Ідуць гады, // Рады сяброў радзеюць, // А новых мне, напэўна, не знайсці... // На скверах клёны ціхія ірдзеюць, // I хутка цёмным сіверам гусці" ("Апошні дзень вясны і першы лета..."). Пімен Панчанка любіць маляваць прыроду яскравымі эпітэтамі і метафарычнымі фарбамі: "Бярэзнікаў белая песня, // Званы медзяныя бароў, // Заставы калматых елак — // Надзейныя сховы звяроў" ("Бярэзінскі запаведнік").    Праз усю паэзію Пімена Панчанкі лейтматывам праходзяць вобразы прыроды — жыта, зор, сонца, жаўранка і інш. I гэтае захапленне — "душы патрэба", сведчанне пастаяннай і непарыўнай роднасці лірычнага героя паэта з прыгажосцю. У вершы "Ля жыта" (1986) вобраз жыта паўстае як сімвал жыцця:

Стаю ля жыта, Малюся жыту, Пішу пра жыта, Ізноў пра жыта: Умее жыта Душу лячыць. Пакінь, зязюля, Гады лічыць!

   У вершы "Жытнёвы звон", што пачынае пасмяротна выдадзены зборнік П. Панчанкі "Зямля ў мяне адна" (1996), з вобразам жыта знітаваны матывы перажытага і роздуму пра вечнае: "Калі за лета не ўбачу жыта — // Зраблюся хворым. // А за плячыма ўсё перажытае // Стаіць з дакорам".    "Голас жыта" для паэта неўміручы, а "спеў жытнёвы" святы, як "вочы маці".    Філасофія жыцця Пімена Панчанкі грунтавалася на высокай эстэтычнай і маральнай повязі чалавека са светам. Паэт Сяргей Панізнік у вершы "Над кнігай П. Панчанкі" добра сказаў пра душэўны неспакой мастака слова: "Ведаю, як Панчанку няспіцца... // Ён і нам аціхнуць не дае. Ён, паэт, ніколі не даруе // нам радок, што сэрца халадзей". Яго паэзія апошніх дзесяцігоддзяў — гэта споведзь эмацыянальна напружанага жыцця асобы — асобы, якая пратэстуе супраць абсурду, бездухоўнасці рэчаіснасці, кліча кожнага з нас усвядоміць сябе Чалавекам.

Білет 11

1.Куляшоў “Варшаўскі шлях”

Штуршком для напісання паэмы «Варшаўскі шлях» (1972) стала смерць Аляксандра Твардоўскага, рускага савецкага паэта, добрага сябра А. Куляшова. Яны пазнаёміліся ў Мінску ў 1934 г., калі А. Твардоўскі разам з іншымі смаленскімі паэтамі наведаў Беларусь. У 1939 г. сустрэліся ў Маскве. Але дружба пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля таго як А. Куляшоў волей лёсу апынуўся ў сталіцы СССР.

Паэма складаецца з чатырнаццаці частак, роўных па колькасці радкоў (іх дваццаць чатыры), і эпілога. У першай частцы (яна з'яўляецца экспазіцыяй) акрэсліваецца асноўная тэма твора: «Пагутарым аб часе, аб Твардоўскім». Вобраз часу адзін са скразных у паэме. Ён шматаблічны: ваенны, пасляваенны, як выява лепшага ў чалавеку і як выява чалавечай дробязнасці, нікчэмнасці (пятая частка). Скразным з'яўляецца таксама вобраз Варшаўскага шляху, да якога звяртаецца, з якім вядзе дыялог-размову паэт. Варшаўскі шлях — гэта і канкрэтная дарога, Варшаўская шаша, і сімвал яднання людзей, сімвал чалавечага лесу. Цэнтральным у паэме выступае вобраз А. Твардоўскага, які раскрываецца шырока і шматгранна. А. Куляшоў згадвае ваенны лёс сябра:

Не раз ён тут салдатам нёс уцеху I жартам весяліў іх, каб яны Забыліся на змрочны жарт вайны. Здаралася, ён ім хлусіў для смеху, Ды не маніў ніколі для маны.

Называецца таксама вядомая пасляваенная паэма «За далью — даль» (адзінаццатая частка).

Такія паэмы, як «Варшаўскі шлях», сведчаць пра вялікую змястоўнасць лірычнага твора і, у сувязі з гэтым, няпростасць яго ўспрымання. Прааналізуем наступныя радкі:

Яго дзялянка ўсім відна цяпер: На ёй прыкметных дат і вех нямала, Дзве кузні, дзве вяхі дзялянкі той:  Адна— Урал, кіпіць у строфах чулых,  Другая кузня, шлях Варшаўскі мой, —  Зямлячка наша, памяць дзён мінулых.  Аднак ад курнай кузні каваля,  Што чорнай бляхай ад агню абшыта,  Да рудных гор — яшчэ не ўся зямля,  Што ім раскарчавана і абжыта.  Яшчэ — і ўтаймаванне Ангары...

Думка аўтара пра талент А. Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання. У шостым раздзеле прыгадваецца надпіс на надмагільных камнях, які сустракаецца на хрысціянскіх могілках: «Спыніся, падарожны! // СваіМ маўчаннем ушануй мой прах. // Я дома, ты яшчэ ў гасцях». Паэт разважае, дзе сапраўдны чалавечы дом, на гэтым свеце ці на тым. Здаецца, ён нават прымае традыцыйнае хрысціянскае ўяўленне:

Я не агонь начлежны раскладаю  У гонар земляка. Я ўпершыню  Сябе нібы дадому выпраўляю...

Аднак урэшце А. Куляшоў заяўляе, што яму крыўдна за тых, хто «свет замагільны домам называлі». Паэт упэўнены:

...Каб памёршыя знайшлі  Зваротную дарогу ў свет зялёны, То адбівалі б толькі ёй паклоны, Маліліся б шляхам сваёй зямлі. Зямля для ўсіх, хто там, для ўсіх, хто тут, —  Адзіная сапраўднасць і бясспрэчнасць,  У ёй адной — іх вечнасць і нявечнасць...  Яна адзін для ўсіх вышэйшы суд.

У эпілозе, дапускаючы магчымасць новай вайны, паэт просіць свайго субяседніка, Варшаўскі шлях, тады яго «ўспомніць як салдата», а вершу дазволіць змагацца са злом.

Каб тут, на месцы векавых пакут,  Каб тут, дзе не загіне наша праца,  Ты, сын Зямлі, мог абдымаць Зямлю...

Для Аркадзя Куляшова і сам А. Твардоўскі, які памёр ад цяжкай хваробы, тым не менш застаецца ў адным радзе з тымі, хто загінуў на вайне. І таму "Варшаўскі шлях" — гэта сімвал памяці і вечнасці. Паводле жанру твор з'яўляецца лірыка-спавядальным маналогам, у якім лірычны герой разважае над сэнсам жыцця і часу, над сутнасцю і прызначэннем мастацтва. "На ўсіх скрыжаваннях" паэзіі, часу, лёсу паказваецца прыналежнасць сапраўднага паэта да спраў людскіх. Такім паэтам быў А. Твардоўскі, жыццё якога Аркадзь Куляшоў лічыў творчым і грамадзянскім подзвігам.    Паэма-споведзь — гэта адзін з жанраў ліра-эпічнай паэмы, вялікі па сваім памеры вершаваны твор, дзе анталагічныя, філасофскія праблемы рэчаіснасці раскрываюцца праз спавядальны маналог лірычнага героя.

Білет 12

2.Каракевіч-апавядльнік

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – прыкметная з’ява беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ен першы ў нацыянальным пісьменстве паслядоўна і мэтанакіравана распрацаваў гістарычную праблематыку. У гэтым ен бачыў не толькі свае прызванне, але і свой абавязак пісьменніка і грамадзяніна.

У розныя перыяды творчай дзейнасці У. Караткевіч мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў шэраг твораў сярод якіх: “Ладдзя роспачы”, “Кастусь Каліноўскі”, “Званы віцебска”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “З вякоў мінулых”, “Чорны замак Альшанскі”, “У снягах драмае вясна”.

У 1960 годзе, калі пісьменнік вучыўся на вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, ен стварыў рамантычную гістарычную аповесць “Сівая легенда”, якая разам з аповесцю “Цыганскі кароль” і некаторымі апавяданнямі склалі трэцюю кнігу У.Караткевіча “Блакіт і золата дня” (выйшла ў 1961 годзе).

Гэта рамантычная аповесць, у якой таксама асэнсоўваецца трагічны лес Бацькаўшчыны, прасякнута гістарычнай памяццю і патрыятычным зместам. У творы апісана паўстанне на Магілеўшчыне (галоўным чынам на Рагачоўшчыне ў кісцянёўскім замку, а ў канцы твора i ў самім Магілёве) пад кіраўніцтвам двараніна Рамана Ракутовіча. Падзеі адбываюцца ў пачатку XVII стагоддзя пасля Люблінскай (1569) i Брэсцкай (1596) уніі, калі ішла каталіцкая экспансія і паланізацыя беларускага насельніцтва. Аўтар выдатна перадаў атмасферу таго часу, калі частымі былі паўстанні сялян супраць феадальнага прыгнету.

У.Караткевіч з належнай мерай рамантычнай ідэалізацыі адлюстроўвае тагачасную рэчаіснасць, паказвае працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці бела­рускага народа, вызначае яго нацыянальны характар. Радзіма – Народ – Чалавек — гэтыя паняцці для пісьменніка непадзельныя. Таму i кіраўніцтва паўстаннем прыгонных шляхцічам Ракутовічам ёсць глыбокая дыялектычная узаемасувязь паміж грамадзянскім абавязкам, неадрыўнасцю ад наро­да i разуменнем сваей асабістай ролі ў жыцці і барацьбе працоўнага люду. I ў гэтым галоуная асаблівасць «Ciвой легенды». Тое, што побач з лініяй змагання i непрыняццем насілля пісьменнікам развіваецца лінія шчаслівага i непадзелелага кахання Рамана, лінія Ірыны i Любкі Кізгайла,— гэта толькі надае твору эмацыянальнасць, пачуццёвую насычанасць, жыццёвасць.

Аўтар выкарыстоўвае метад персаніфікацыі апавядання –– моцны, выразны сродак раскрыцця аўтарскай думкі, мастацкай ідэі твора, аўтарскай адзнакі ўвасабляемых людзей і падзей. Аднак апавядальнік ні ў якім разе не павінен злівацца з пісьменнікам як з асобаю. Гэта мастацкая катэгорыя, форма моўнай работы пісьменніка.

Няўлоўна, пры дапамозе ўсіх мастацкіх прыемаў, што выкарыстаў пісьменнік, апавядальнік стварае ў чытача адносіны да таго, што адбываецца у творы. Зварот да чатача, інтанацыя, лексіка, лірычныя адступленні, пейзажныя замалеўкі, паўторы, эпітэты, метафары, параўнанні і г.д. – усе гэта стварае навокал кожнага вобраза тую пэўную атмасферу, якая вызначае нашы адносіны да гэтага вобраза ці падзеі.

У аповесці “Сівая легенда” размова вядзецца ад імя Кандрада Цхакена, швейцарца, наемнага салдата. Чым жа абумоўлены выбар пісьменнікам менавіта такога апавядальніка?

Той факт, што Цхакен – іншаземец, чалавек іншай нацыянальнасці, дазваляе аўтару сачыць за падзеямі ў творы, як бы з боку гледжання “асобы непрадузятай, беспрыстраснай і незацікаўленай”.

Выкарыстанне вобразу салдата-наемніка, так як падаў яго Караткевіч – у развіцці, асабліва выразна дазваляе раскрыць трагізм сітуацыі на Беларусі. З аднаго боку, выступае вобраз салдат, які свой хлеб дабывае сваей жа крывею:“Я … наемнік. Я служу за грошы, і не мая справа судзіць таго, хто мне плаціць”. З другога ж боку, думкі Кандрада пра беларусаў – “Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага i кампанейскага народа. І я не бачыу горшых паноў, чым тыя, што стаяць над iм.”. Гэта супярэчнасць выкрывае драматызм сутычак беларускага сялянства і шляхты, пазіцыю непрыняцця аўтарам насілля.

Літаратурны крытык А. Русецкі называе Уладзіміра Караткевіча прадстаўніком рэалістычнага рамантызму, у творах якога існуюць напружаны драматызм у сутычках супярэчлівых ідэй i тэндэнцый, яркія характары, выключныя жыццёвыя факты, рамантызаваныя абставіны, узвышаныя эмацыянальныя словы, пераплеценыя з канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі, канкрэтнымі дзеючымі aco6aмi Аповесць “Сівая легенда” – сведчанне спалучэння легендарна-бытавога матэрыялу з канкрэтна-гістарычнымі фактамі.

У цэнтры аповесці вобраз рэальнага чалавека — нобіля Рамана з Ракутовічаў, пад кіраўніцтвам якога быхаўскія сяляне змагаліся з уціскам магнатаў i ix прыслужнікаў. Рэальнымі з'яуляюцца i іншыя гepoi – Леў Сапега, Дэспат-Зяновіч, князь Друцкі, канкрэтна абазначана i месца дзеяння – Быхаў, Кісцяні, Магілёў.

Адметна тое, што жыццё i змаганне Рамана Ракутовіча (так яго назвалі людзі i такім яго абрысоувае пісьменнік) падаецца у цеснай сувязі з сацыяльнымі i маральна-этычнымі канфліктамі таго часу.

Своеасаблівае гучанне твору надае падрабязнае апісанне гістарычных рэалій i аксесуараў — замкаў, з6poi, адзення. Вывады і назіранні падзеі, пісьменнік укладвае ў вусны Кандрада Цкахена, праз яго маналогі, замалеўкі. каментарыі.

Напрыклад, падрабязнае апісанне замка Кізгайлы і каментарыі Цкахена “і гэта звычайны замак двараніна, нават не першага па багаццю і знатнасці”, а таксама наконт “старых крэпасцей” беларусаў ужо даюць нам нейкае ўяўленне аб побыце таго часу. На­туральна гучаць у творы вайсковыя каманды Цхакена пры мушкетнай стральбе яго падначаленых, дасканальна пададзены батальныя сцэны штурму, абароны i захопу замка.

На аснове рэальных жыццевых фактаў, якія з’яўляюцца свайго рода будаўнічым матэрыялам мастаком будуецца сюжэт. Пісьменнік па-свойму групуе факты і дэталі рэальнага матэрыялу гістарычных падзей, для таго, каб ярчэй паказаць іх унутраны змест, каб падкрэсліць іх рэальнае гістарычнае значэнне. Аднак у мастацкай літаратуры немагчыма абысціся і без аўтарскай фантазіі, вымыслу. Так і падзеі “Сівой легенды” народжаны фантазіяй мастака. Лінія сялянскага паўстання, што з’яўляецца характарыстыкай рэалій Беларусі XVII стагоддзя, неразрыўна і арганічна пераплятаецца з лініяй кахання персанажаў (Раман, Ірына, пані Любка), якая надае твору рамантычную афарбоўку эмацыянальнасць, пачуццёвую насычанасць, жыццёвасць.

Пасколькі адным з важнейшых кампанентаў мастацкай ідэі зяўляецца момант нейкіх абставін, сюжэтнай сітуацыі, заканамерна гаварыць таксама і аб канфлікце як адной з маемасных састаўных частак мастацкай ідэі.

Сюжэтная лінія няўдалага кахання шляхціча Рамана і прастой дзяўчыны Ірыны – гэта жыццевая супярэчнасць, канфліктная сітуацыя. Але ўсе гэта недастаткова глубокае для раскрыцця ідэйнага замысла твора.

Унутраныя маналогі, у якіх фіксіруецца паток думак, адчуванняў, уражанняў, валодаючых у дадзены момант душою швейцарца Кандрада Цхакена, яго роздум i меркаванні аб Белаpyci, яе народзе, лірычныя адступленні, пейзажныя замалеўкі – усе гэта непарыўна звязана з сюжэтнай кампазіцыяй, задае неабходны эмацыянальны фон, на якім разгортваецца асноуны змест твора..

Нельга забываць, што размова апавядальніка ўяўляе сабой актыўны і неад’емны элемент твора. Яна дае асноўны тон персанажам і дзеянням ў творы. Персанажы не гавораць самастойна: апавядальнік ўключае іх словы ў сваю размову, як бы цыціруючы тое, што ен лічыці патрэбным передаць з вымаўленнага імі. Таму размова персанажаў, негледзячы на ўсю яе індывідуалізаванасць, канкрэтнасць і яркасць, – размова падпарадкаваная, прапушчаная праз інтанацыю апавядальніка, Кандрада Цхакена.

Характары персанажаў “Сівой легенды” розныя, па-рознаму даецца іх абмалеўка.

Характары усіх персанажаў, у сілу ўключэння ў тую ці іншую сюжэтную сітуацыю, могуць атрымаць сваю самастойную тыпічную і эстэтычную характарыстыку. Асаблівасці вобразаў уваходзяць у цэласную сістэму апавядання, якую арганізуе перш за ўсе размова апавядальніка.

Вобраз апавядальніка ў “Сівой легендзе”, так мовіць, пераходзіць ў кампазіцыю, як і яна ў сваю чаргу пераходзіць у яго характар як сродак яго адлюстравання як цэлага. Вобраз Кандрада Цкахена, у адрозненні ад іншых персанажаў, кожны момант нябачна прысутнічае ў творы пачынаючы з першай старонкі і да самай развязкі. Апавядаючы пра падзеі, разгортваючы перад чытачом сюжэт твора, вобраз апавядальніка дае непасрэднае раскрыцце кампазіцыі аповесці, прымае актыўны ўдзел у яе афармленні ў моц свайго непасрэднага сутыкнення з усімі героямі “Сівой легенды”.

Размова апавядальніка-вобраза мае ў першую чаргу сюжэтную накіраванасць (у якую прыўносяцца роздумы, каментарыі, выказванні апавядальніка-асобы), якая і стварае для іншых характараў персанажаў “поле дзейнасці”. Гэта поле па рознаму будзе выглядаць у розных частках кампазіцыі. Так, як у “Сівой легендзе” вобраз Кандрада Цкахена пададзены ў развіцці, то змяняецца ўспрыманне ім рэчаіснасці адлюстроўваемых падзей, змяняецца і так званае “поле дзейнасці персанажаў”. І як вынік – адбываецца узаемаўплыў кампазіцыі твора і апавядальніка.

Увогуле, заўседы вобраз апавядальніка выступае як нейкае абагульненне адносін да жыцця як нормы чалавечай дзейнасці (адмоўнай ці станоўчай). Ен з’яўляецца сваеасаблівым “фокусам” непасржднага зместу твора.

Білет 13

1.Юнацкі свет паэзіі Куляшова

Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава "Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета "Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета "Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету "Беларуская веска. “ У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау "Росквiт зямлi". У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы "Крыуда” -- пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi "Па песню, па сонца", "Медзi дождж", "Мы жывем на гранiцы". У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову "Дубрава". Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце "Знамя Саветау". Пiша вершы -- "Лiет з палону", "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках". У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму "Сцяг брiгады". Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы "Новае рэчышча", "Толькi уперад", вершаваная аповесць "Грозная пушча", зборнiк "Камунiсты” i "Новая кнiга", пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму "Сцяг брыгады", у 1949г. за "Новае рэчышча". У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.

Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу "востры як штык” i "глыбо кi як плуг". Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай "Юнацкi свет” (1938-1940). З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы "Баранау Васiль", "У зяленай дуброве". Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма "Хлопцы апошняй вайны” (1940). А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш "Мая Бесядзь” (1940) -- паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. “ Плыла, цалавалась хмарка з зямлей". Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары "ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш "Балада аб 4 заложнiках", у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы "Пад брацкай магiлай” (1942). Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.

У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi -- галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. -- пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". “ Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) -- фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.

Поспех А. К. прынес зборнiк вершау "Юнацкi свет” (1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. “ Воблака", "Ельнiк", "Бюро даведак". У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка "Мы жывем на гранiце” -- воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ -- iдэя паэмы "Хлопцы апошняй вайны” (1940). Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны -- паэма "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", вершы "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках", "Лiст з палону” -- належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю -- вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш "Мая Бесядзь". Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi". Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак -- настойчых, упартых, сцiплых. I працiстауляе сваю працу, свае iмкненнi праводзiнам "Аматарау легкай славы", якiя нагадваюць Каню з лягенды. Як i працавiтыя птушкi, ен не заспакоiцца, пакуль не закончыць пачатай справы, "будзе капаць рэчышча уласнай ракi". Не хоча пераацэньваць свае магчымасцi. Паэт прытрымлiваецца сваiх прынцыау. У гады В. А. вайны А. К. дасягнуу сапрауднай сталасцi. Паэт мае схiльнасць да жанру балады ("Балада аб 4 заложнiках", "Балада пра вока"). Цяжкiя выпарбаваннi, якiя выпалi на долю савецкiх людзей у гады В. А. вайны, паэт паказау у вершы "Над брацкай магiлай". Пахаванне забiтых савецкiх воiнау -- галоуны змест верша. У вершы гучыць смутак, душэуны боль, глыбокае пачуцце мужч. гора. Чалавеч. перажываннi з'яуляюцца высоiмi грамадзянскiмi пачуцямi. Героем верша з'яуляецца воiн-беларус. Яго вачыма успрымаюцца падзеi. Цыкл вершау "Новая кнiга” А. К., напiсаных у 60-е вызначаецца фiласофскiм зместам. Роздум i шырокiя абагульненнi -- характэрныя рысы лiрiкi гэтага часу У вершы "спакойнага шчасця не зычу нiкому” усяго 12 радкоу (1961). Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якiм жыве абывацель. Свой погляд паэт высказвае у пачатку верша, дае абагульненнi пазiранняу над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыуна змагацца за яе; шчасце не прыходзiць само. У вершы "Я хаце абавязаны прапiскай” (1963) -- тут словам цесна, а думкам прасторна. I страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзiць маленства лiрычнага героя, "рэчы, што акружалi яго” Калыска, лыжка, глiняная мiска – усе гэта роднае i блiзкае. Пачатак верша гучыць як сыноуняя удзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лiрычн. героя надыходзiць момант падцвердзiць сваю вернасць i адданасць мацi, народу, Радзiме. Бiягра фiя аднаго чалавека улiваецца у бiяграфiю усяго народа. Апошняя страфа верша -- адкрыты публiц. зварот ад iмя былога воiна.

Білет 14

1.Паэзія першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)

Цэнтральнымі тэмамі ў паэзіі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, як і ва ўсёй тагачаснай беларускай літаратуры, былі дзве: ваеннай і аднаўленчая.

Невыказныя станы паяднання вялікіх людскіх мас у радасці выхаду з ваеннай навальніцы ў мірны дзень найбольш моцна і таленавіта адлюстраваліся ў вершах К. Кірэенкі ("На радзіме"), П. Панчанкі ("Першая цішыня"), М. Лужаніна ("Скончыўшы паход") і некат. інш. Разам з тым радасць сканчэння вайны азмрочвалася страшэннымі разбурэннямі на радзіме і велізарнымі чалавечымі стратамі. Гэта адбілася ў такіх вершах, як "Франтавік" П. Панчанкі, "Зварот" П. Глебкі, "...Сумна пахне палын" А. Вялюгіна і цэлым шэрагу іншых твораў.

У патрыятычнай тэме сапраўдны росквіт перажывае талент М. Лужаніна, пачатковыя паэтычныя спробы якога адносяцца яшчэ да маладнякоўскай пары. Вершы германскага перыяду 1945—1946 гадоў ("Васілёк", "Дзве вясны", "Драч" і інш.) у праніклівых супастаўленнях свайго і чужога, бо "пяць еўрапейскіх сталіц бачыў занёманскі хлопец", у непаўторнай танальнасці часу даносяць нясцерпную настальгію спакутаванага салдацкага сэрца па айчыне.

Беларуская паэзія чуйна жыла ўзвышанымі пасляваеннымі парываннямі хлебароба, зведаўшы на нейкі час сапраўднае абнаўленне ў традыцыйна вызначальнай для яе вясковай тэме нават ва ўмовах заблытаных вытворчых адносін калектыўнага гаспадарання. Творам, які спалучаў вайну і мірны аднаўленчы будзень, крытыка справядліва называла паэму П. Броўкі "Ясны кут" (1944). Напісаны адразу пасля вызвалення Беларусі, твор у высокім эпічным гучанні ўзнаўляе вобраз краіны-паланянкі са спаленымі селішчамі і скалечанымі лёсамі людзей, ступіўшых з ваеннага ліхалецця ў найцяжэйшую пасляваенную рэальнасць. Пазней у паэме "Хлеб" (1946) П. Броўка выкажа абвостранае галоднымі ваеннымі гадамі, чатырохгадовай адарванасцю ад працы тое рэальнае абуджэнне цягі да зямлі, якое з даваеннай пары аказалася аслабленым у хлебароба, абязлічаным калектыўным землекарыстаннем. У творы, увасобіўшым лепшыя нацыянальныя традыцыі ў асваенні вясковага жыцця, паўстае бясконца дарагі свет працоўных спадзяванняў учарашняга салдата, а сёння сейбіта.

У паэмах П. Панчанкі "Маладосць у паходзе" (1945), А. Куляшова "Новае рэчышча" (1948) і "Толькі ўперад" (1950), М. Лужаніна "Зварот маладосці" (1944, 1957) пад бадзёрысты "Марш энтузіястаў" б'ецца гарачая споведзь пакалення, што ў несупынным ахвярным паходзе дзеля ідэалаў недасяжнай будучыні, "пад вогненным небасхілам" войнаў умела радавацца жыццю, берагчы сяброўскую вернасць і боскую таямніцу кахання, цаніць высакароднае, святое ў чалавеку.

У паэтычным працэсе пасляваеннага перыяду ўзнікаюць розныя творчыя плыні, вядзецца спрэчка мастацкіх "школ". Матэрыял вялікай вайны і суровых пасляваенных гадоў уяўляў суцэльную мастацкую цаліну. У подступах да яго паэты ў першую чаргу рабілі стаўку на фальклорна-літаратурную тыпізацыю, выпрацаваную шляхам шматступеннай аранжыроўкі вусна-паэтычнай спадчыны папярэднімі літаратурнымі пакаленнямі. Найбольш выразна гэта выявілася ў творчасці П. Броўкі і А. Куляшова. П. Броўка ўдала сумясціў лірычныя прыёмы з эпічнай абагуленасцю фальклорнага светасузірання, даўшы цікавы жанравы сімбіёз адычнага стылю. А. Куляшоў праз фальклорнае светабачанне ў паэмах "Ясны кут" і "Хлеб" дасягаў ліра-эпічнага сплаўлення жывой драмы жыцця з ідэалізаванымі памкненнямі грамадскай свядомасці сучасніка, не збіваючыся на апісальны "аповяд у вершах", што пазней, у час асаблівага запанавання тэорыі бесканфліктнасці, дасць пра сябе знаць у такіх яго буйных паэтычных творах, як "Родныя берагі" (1948), "Добры друг" (1949), "Чырвон-гарадок" (1950).

Цікавы паэтычны тып уяўляла паэзія Максіма Танка. Ёю ўвабрана надзвычай многае ад народнай эстэтыкі, пра што сведчылі напісаныя ў пасляваенны час, з рэдкім пераўвасабленем у фальклорную стыхію, песенныя творы: "Няма сцежкі карацейшай" (1952), "Не сумуй жа, браце мой" (1952), "Вяселле" (1953), "Заручыны" (1953) і інш. Але для паэта вельмі важным быў "эксперыментальны" давераснёўскі перыяд, адзначаны інтэнсіўным засваеннем арсеналу еўрапейскай паэзіі, у тым ліку і ў яе мадэрных дасягненнях. Прыёмы навейшай паэзіі — парадокс, самаіронія, гіпербалічнае адушаўленне свету, фабульна разгорнуты асацыятыўны вобраз — і з'явіліся тым паэтычным трансфарматарам, што ўзбуйняў жыццёвую канкрэтыку ў расквечаны, абагулена цэласны нацыянальны космас (вершы "Вясной" (1946), "Другу" (1946), "Добра было б..." (1947), "Стары гасцінец асамотнены" (1946), "Перад зімовым сном палёў" (1948), "На родных сцежках" (1950).

Пасляваенны перыяд у беларускай паэзіі не быў роўны. Суровай праўдай рэчаіснасці пазначаны лепшыя творы непасрэдна першых пасляваенных гадоў, на паэзіі ва ўсім адчуваецца яшчэ водсвет вогненнай ваеннай пары. Нават элементы жыццёвай ідэалізацыі яшчэ дараваліся паэзіі, успрымаліся як натуральнае жаданне франтавога пакалення выбавіцца з вялікага гора вайны, на ўсе грудзі ўздыхнуць, наталіцца марай доўгачаканага міру. З больш-менш прыкметных твораў гэтага часу можна назваць паэму А. Зарыцкага "Аповесць пра залатое дно" (1953), жыццёвыя калізіі якой уступалі ў яўны канфлікт з прадпісаннямі сацыялістычнага мастацтва. Гэтак званыя маральныя "плямы" грамадства ў творы аказваюцца зусім не спадчынай "выклятага" мінулага, а спараджэннем параўнаўча новай прафесіі навукоўцаў. Раскрыццём у навуковых і асабістых узаемаадносінах дырэктара інстытута прафесара Крушыны, таленавітага вынаходніка Шацілы, што з франтавой пары выношвае мару стварэння "балотнага камбайна", і вучонага сакратара, а затым намесніка дырэктара кар'ерыста Шпунта, які сваім неўтаймоўным дзяляцтвам і махінацыямі здольны загубіць любую жывую справу, — пісьменнік засяроджваў увагу найперш на рэальных агульначалавечых страсцях, выкрываў маральныя язвы сучасніка, першапрычыну вытворчых, эканамічных і ўсіх іншых канфліктаў і перашкод грамадскаму прагрэсу.

Білет 15

2.Мініяцюры Брыля

Янка Брыль — аўтар шматлікіх лірычных апавяданняў і мініяцюр, насычаных глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці. Сярод іх вылучаецца апавяданне «Родная прыгажосць». Мініяцюра гэта незвычайная, своеасаблівая, яна прасякнута пачуццямі і перажываннямі аўтара. Мы разам з Янкам Брылём задумваемся аб прызначэнні чалавека, сэнсе жыцця, аб вечнасці і сучаснасці.       На маю думку, Я. Брыль у сваім апавяданні сцвярджае, што ў жыцці заўсёды спалучаецца як «вечнае» — тыя паняцці, што непадуладны часу, нязменныя з веку ў век, так і «сучаснасць» — для кожнага часу свая, са сваімі праблемамі, радасцямі і перажываннямі, драмамі і трагедыямі, уласным бачаннем свету.       «Вечнае» для пісьменніка — «гаючая, родная прыгажосць», якая творыцца і падтрымліваецца чалавекам, яго стваральнай працай і унікальнай здольнасцю памятаць усё да драбніц. Сапраўды, чалавек жыве не толькі сённяшнім днём, але і днём учарашнім, марамі, надзеямі, планамі.       Вось і ў гэтым апавяданні аўтар з цеплынёй і павагай прыгадвае звычайную сялянскую кузню, якая ў гады вайны плённа працавала на кавалёву сям'ю і на партызан. Яна па-ᴘẚʜᴇйшаму «гудзе горнам і звоніць кавадлам», дапамагае адбудоўвацца вёсцы, якая «яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупацыйных пажараў».       Я думаю, што менавіта вось такую самаадданую працу і лічыць Я. Брыль адной з тых праяў жыцця, што складаюць вечнасць. Неяк непрыкметна думкі аўтара бяруць іншы кірунак. На памяць прыходзіць дзяцінства «з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў», і на душы ад такіх успамінаў становіцца светла і радасна. Весела ззяючая «вясёлка, як сімвал ціхага жыцця», «басаногія пастушкі і дамавіты пах торфу» — усё гэта дапамагае ўспомніць свае нялёгкае, багатае на перажыванні маленства.       Малюнкі дзяцінства паўстаюць перад вачыма праз шмат гадоў. У знаёмым яшчэ з ваенных гадоў лазняку ён бачыць «крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі...», якія выклікаюць у яго сэрцы пякучы боль. Яны быццам папрок за людскую нядбаласць, абыякавасць да памяці тых, хто загінуў у вайну, хто сваімі жыццямі заплаціў за наш сённяшні дзень. Мы забываем святыя традыцыі нашых продкаў, якія заўсёды шанавалі памяць блізкіх ім людзей. Аўтар прымушае нас задумацца, паразважаць над гэтым. Хто можа гарантаваць, што нашы нашчадкі будуць лепш адносіцца да нашых магіл, чым мы сёння да магіл сваіх родных? Але жыццё не спыняе сваей плыні.      Янка Брыль сродкамі мастацкага слова гаворыць пра сапраўднае прызначэнне чалавека — берагчы, шанаваць, ахоўваць тое, што засталося нам у спадчыну, каб перадаць сваім нашчадкам. Зямля — не толькі прастора, дзе мы жывём, працуем, думаем, але і крыніца духоўнага багацця, месца, дзе віруе жыццё і просіцца прадоўжыць яго на стагоддзі.

Білет 16

1. “Цунамі”

Цунамі" (1968) — лірыка-філасофскі твор. Яго яшчэ называюць паэмай-прытчай. Героі "Цунамі" — Ён і Яна. Закаханыя, яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, каб ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве. Чымсьці яны нагадваюць адысеяў XX стагоддзя. Але апынуцца па-за часам, грамадствам ім не ўдаецца. Стаўшы сведкамі атамнага выбуху, героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лёсу. Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася мёртвае дзіця. Тэрмаядзерны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў, наколькі кволым і безабаронным з’яўляецца жыццё. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці.

   Ужо ў 60-я гг. паэт добра ўсведамляў, што ў XX ст. перад чалавецтвам востра стаіць глабальная праблема выжывання. Сёння паэма Аркадзя Куляшова ўспрымаецца як папярэджанне сучаснай цывілізацыі пра экалагічную катастрофу, заклік да гуртавання вакол агульначалавечых каштоўнасцяў. Голас паэта гучыць на высокай драматычнай ноце. Аўтар сцвярджае адказнасць Чалавека перад часам і чалавецтвам.

Ён і яна, мужчына і жанчына, на самаробнай пірозе пакідаюць чалавечы кантынент. Яны шчаслівыя ў сваёй адзіноце, аддаўшы "пірогу прыхамаці хваль па прыхамаці сэрцаў закаханых". "Нейкі цынік" іх папярэджваў, што такое падарожжа не навіна для Зямлі і не вырашэнне праблем, што свет пад пагрозай, прапаноўваў узяць з сабой лічыльнік Гейгера (прыладу для вымярэння ўзроўню радыяцыі). "Забыты цынік. Як добра ім адным!.. Які спакой!" У адкрытым акіяне ён і яна сустрэлі чалавека на плыце. "Ён за вады крынічнае глыток прыёмнік аддаваў". Напаіўшы сустрэчнага, падарожнікі нічога з яго рэчаў не ўзялі: "Ім не трэба дапамога забытых імі вырабаў зямлі".

Праз нейкі час (падліку месяцам і гадам яны не вялі), трапілі ў шторм ("На грэбнях чорных хваль зіма раве, завея слепіць лодку-недарэку"). Грозная стыхія пасунулася далей, ды "ўскінуў век, ахрышчаны Дваццатым, на даляглядзе выбуховы грыб". Уцякаючы ад страшнага відовішча, ён і яна дагналі шторм. Пірогу насілі хвалі два дні і ўрэшце выкінулі на бязлюдны астравок. Ён стаў Рабінзонам, яна - Пятніцай.

...З мінулай явы ў гэтую ўзялі Яны сякеру, простую апратку, Зярнят чатыры жмені - для раллі.

Яшчэ з сабою захапілі памяць, Што можа скласці зруб - пад бокам бор, Агонь здабыць, азначыць плотам двор - Аседлы кут, які даўно пара мець.

Да Рабінзона з'яўляецца дзіўная незнаёмка, якая хоча вярнуць "да спраў былых".

На астравок зноў налятае шторм. Ён пакідае пасля сябе на беразе, "як дзве пірогі, тушы дзвюх акул, прасвечаных... смяротнай дозай". Ён і яна пакідаюць абжыты астравок. Мужчына абяцае адшукаць месца, "дзе б ні хмары, ні цёмныя трывогі не змаглі парушыць мар былых". Аднак жанчыну ўжо:

...Не цешыць болей існаванне Бяздумнае на ўлонні хваль сівых.

А на душы - цяжкое прадчуванне Няўхільных змен. Няшчасцяў. Бед ліхіх.

Адбываецца сустрэча з Зямлёй - караблём. Злавіўшы "самотны крык яе вачэй нямых", з карабля кінулі ў лодку транзістар, які стаў паміж людзьмі трэцім лішнім. Урэшце, спрабуючы суцешыць яго, яна выкінула прыёмнік за карму.

Да скалістага астраўка пірогу прыгнаў "няўхільны рух жыцця": яна чакае дзіця. "Калыску памяць вострая змайстрыла", але калысцы суджана было стаць труной, сын нарадзіўся мёртвым.

Зноў аддацца ўладзе акіянскіх хваль яго і яе прымусіла гора. Пірога трапіла ў зону землятрусу - цунамі. Хвалі выкінулі падарожнікаў на бераг, "разбілі лодку. Ветразі, як сеці дзіравыя, павесілі сушыць".

Калі мужчына прыйшоў у сябе, то жанчыны побач не ўбачыў. Ляжала забытае люстэрка, на пяску былі яе сляды, якія ішлі ад яго.

У частцы "Замест эпілога" аўтар паказвае спякотны летні дзень. Мужчына і жанчына сядзяць на ўзмежку поля, шуміць зялёнай хваляй жыта. Іх дзіця ганяецца за пушынкай, падобнай на жывога матылька. Аўтар гаворыць, што, можа, гэта не яны, а іх далёкія патомкі.

Білет 17

2.Макаёнак “Трыбунал”

Творчая спадчына Андрэя Макаёнка багатая і разнастойная. Невыпадкова напіы літаратуразнаўцы і рэжысёры тэатраў звяртаюцца і, думаецца, яшчэ неаднойчы будуць звяртацца да крытычнага асэнсавання, мастацкага прачытання і сцэнічнага ўвасаблення твораў таленавітага камедыёграфа. Лепшыя з іх увайшлі ў залаты фонд нашай літаратуры. Мне хочацца засяродзіць увагу на п'есе, пры напісанні якой драматург удала спалучыў элементы трагедыі, камедыі і гераічнай драмы. Такім творам, на маю думку, з'яўляецца трагікамедыя «Трыбунал». П'еса займае адметнае месца сярод твораў драматургіі аб гераізме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.       У аснову п'есы пакладзены важны грамадскі канфлікт, адчуваецца супярэчнасць паміж пачуццямі і абавязкам, якая характэрна для галоўнага героя камедыі — Цярэшкі Калабка.       Цярэшка Калабок пастаўлены ў складанае становішча. З аднаго боку, неабходна выконваць даручэнні камандзіра партызанскага атрада, з другога — захоўваць канспірацыю і «верна» служыць ворагам, па-трэцяе, як даць зразумець жонцы і дзецям, што іх бацька на самай справе — не здраднік, не фашысцкі прыслужнік. Як дзейнічаць у такіх умовах?       Канфлікт абвастраецца яшчэ і таму, што Цярэшка даў клятву нічога нікому не гаварыць. Сказаць ці не сказаць праўду — вось што не дае спакою галоўнаму герою трагікамедыі. Сказаць праўду — няма ўпэўненасці, што яна застанецца тайнай, а барацьба ідзе смяротная, ды і вораг вельмі хітры і вераломны. Заставацца ж у вачах сям'і «нямецкім паслугачом» — значыць быць прыгавораным да смерці. Аб учынку Калабка, аб характары яго можна сказаць словамі А. Талстога: «Здаецца, просты чалавек, а прыйдзе суровая бяда, у вялікім ці малым, і падымецца ў ім вялікая сіла — чалавечая прыгажосць».       Яшчэ ў болыпай ступені абвастраецца канфлікт паміж Калабком і сям'ёй з прыходам у хату начальніка паліцыі Сырадоева і нямецкага каменданта.

Важно понимать - для Паліны і дзяцей гэта стала неабвержным доказам, што іх бацька — здраднік. I ў гэтай сцэне ў поўную меру праявіўся характар «старасты» — партызанскага сувязнога, глыбока раскрыўся нацыянальны характар, паколькі «Цярэшка — косць ад косці свайго народа, ён беларускі ўсім: грамадзянскай прыстойнасцю, працавітасцю ў самавыяўленнях, адсутнасцю эгаістычных амбіцый...».       Па ходу дзеяння п'есы цяжка зразумець, дзе Цярэшка — блазан з народнага балагана, а дзе разумны канспіратар і патрыёт. Але галоўнай мэты герой ужо дасягнуў: не толькі фашысты, але сям'я паверыла, што Калабок — сапраўдны стараста, асабліва пасля «прыёму» ворагаў у хаце.       Галоўны канфлікт «Трыбунала» вырашаецца ў самым канцы п'есы, заключны акорд гучыць трагічна: малодшы сын Цярэшкі, Валодзька, кідае гранату ў занятую немцамі школу і гіне сам. Душа Валодзькі моцна паᴘẚʜᴇна нялюдскім цяжарам вайны, якая ўварвалася ў жыццё падлетка, зрабіла яго не па гадах сталым, да мяжы абвастрыла яго думкі і пачуцці. Хлопчык не так згладжвае віну маці і сясцёр, колькі помсціць усім ворагам (фашыстам і іх прыслужнікам) за слёзы, за мукі, за нявінныя ахвяры блізкіх яму людзей.       Чытаючы і перачытваючы трагікамедыю, з упэўненасцю можна сказаць, што гэта народная п'еса. Сёння яна заняла ганаровае месца ў рэпертуары амаль усіх тэатраў нашай краіны, не кажучы ўжо аб беларускіх нацыянальных, дзе яе напаткаў самы вялікі поспех.

Білет 18

1.Лірыка Куляшова ў час вайны

У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля рускай вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша «Над брацкай магілай». Пачынаецца верш са строгага і дакладнага апісання лугу ў вёсцы Лажыны, які вельмі падобны да лугу на Беларусі: растуць вербы і рабіны, цвітуць прыгожыя краскі і «ржавеюць варожыя каскі». На гэтай зямлі чэсна злажылі галовы беларускія хлопцы. Яшчэ нядаўна яны жылі, змагаліся, марылі, хацелі вярнуцца ў родны край — і вось загінулі. Вельмі цяжка і балюча тым, хто застаўся жыць, хто хавае загінуўшых герояў. Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам:

Мы без слёз іх хаваем,

Памятаем пра свой абавязак...

Мы не плачам, бо слёзы

Суровых саромяцца касак.

Ад імя ўсіх жывых салдаты клянуцца здзейсніць запаветную мару загінуўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:

Беларусь мая родная,

Як жа я рвуся яшчэ раз

Пеша ўсю цябе змераць,

Увесь і чабор твой, і верас!..

Наглытацца хачу туманоў,

Твайго ветру і пылу,

Наглытацца хачу за сябе і за тых,

Што не ўстануць з нябыту;

Вочы просяць нябёсаў тваіх,

Ім твайго не хапае блакіту.

У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранікнёны, узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца. Героі твораў А. Куляшова — фігуры рэальныя і легендарныя, драматычныя і бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за маральныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва.

Білет 19

1.Васіль і Ганна ў “Палескай хроніцы” Мележа

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хут-ка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры-нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, суперажывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вырашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Адным з самых прывабных у творы з'яўляецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цёмныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чорныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаецца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае маральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалавечай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых. На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпрабавання...». Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жаночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыгажосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разу-мее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоўнае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць голас сэрца і падпарадкоўвацца яму. Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне першага кахання Ганны і Васіля! Знаёмыя з дзяцінства, яны, здаецца, павінны былі б адносіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разглядзела за невыразнай знешнасцю простага селяніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяш-чоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моцным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свайго шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы. Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплывала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэў-ная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прынцыповасць. Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася. Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літа-ратуры.

Васіль Дзяцел - цэнтральны герой "Палескай хронікі" І. Мележа. Знаёмства з ім адбываецца ўжо на першых старонках рамана "Людзі на балоце". Ён жыве ў беднай сям'і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне). Таму на худыя плечы хлапчука (адзінага работніка ў сям'і) кладуцца клопаты па гаспадарцы. У партрэтнай замалёўцы Васіля падкрэсліваецца яго панурасць, засцярожанасць, супярэчлівасць характару. Нават вочы яго былі рознымі: адно, "як вада, светлае, а другое, як жалудок". З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з'яўлялася маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя. Любоў да штодзённай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў. Змалку загартоўваючыся ў працы, ён добра ведаў, што "жыццё - не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень". Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, да здранцвення рук, спадзеючыся, што ўдасца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе. І таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што, не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою. Зямля для Васіля - ято жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Зямля - ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай". У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з "Новай зямлі". "Усе сілы чалавека - у зямлі, - разважае Васіль. - І сіла ўся, і радасць. Няма зямлі- няма, лічы, чалавека". І з сённяшняга пункту гледжання мы разумеем, што на гэтым стаіць праўда жыцця, якую добра адчуў і паказаў у творы І. Мележ. І. Мележ малюе свайго героя з любоўю, сімпатыяй і разам з тым не хавае адмоўных якасцей яго характару. Нагадаем той выпадак, калі Васіль без асаблівых хістанняў адмаўляецца даць Грыбку, у якога захварэла дзіця, лыжку мёду. Безумоўна, сквапнасць, эгаізм, а таксама недаверлівасць, нявер'е ў людзей, замкнутасць пэўным чынам вытлумачваюцца (уплывам асяроддзя, асаблівасцямі таго складанага часу, умовамі жыцця, выхаваннем, сацыяльнымі прычынамі), але не ўпрыгожваюць чалавека. Прыгажосць і шчырасць душы Васіля асабліва раскрываюцца ў каханні да Ганны, Калі Ганна стала для яго дарагім чалавекам, то жыццё напоўнілася новым, радасным зместам, свет быццам перайначыўся, зазіхацеў рознымі фарбамі. З захапленнем і замілаваннем расказвае пісьменнік гісторыю кахання маладых і шчаслівых людзей, апісвае іх сустрэчы пад шапаткімі грушамі, раскрывае глыбіню пачуццяў, народжаных сярод цяжкай працы і вечных клопатаў пра кавалак хлеба. Здавалася, шчасце будзе бясконцым. Але ў жыцці ўсё склалася інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпіцца - злюбіцца". Але не злюбілася і не сцярпелася... Васіль жа, згубіўшы сваю радасць, сваю прыгожую "рабіну", ажаніўся з багатай Маняй, якую ніколі не кахаў. Багаты пасаг нявесты ёй прамяняў на каханне Ганны. Жаданне стаць заможным гаспадаром, "набіць снапамі гумно", завесці "пяць кароў і стаенніка" перамагае. З-за зямлі і багацця Васіль з вялікім унутраным болем, але свядома і канчаткова адмаўляецца ад Ганны. Але яшчэ доўга ён будзе пакутаваць, і пякельны боль ад страты каханай увесь час будзе нагадваць аб сабе. У планах будучых раздзелаў твора І. Мележ намерваўся правесці героя праз новыя выпрабаванні і драматычныя сітуацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль спачатку змагаецца на фронце (там яго параніла), пасля - у партызанскім атрадзе. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: "І ўсё-такі мы будзем жыць. Нас - не задушыць. Бо мы - народ!"

Білет 20

1.Палеская хроніка

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, каля малатарні, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль ве ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу а каханай". Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі.

У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджава рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычньгх пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.

I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.