Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Гродзенская архітэктурная школа

Прачысценская царква. Паводле медзярыта Адэльгаўзэра - Цюндта 1567-1568г.

Раскоп Прачысцінскай царквы, 1980 г.

51

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Фрагменты княскага палаца XII ст.

водле меркавання даследчыкаў, даўжыня толькі паўночнай сцяны дасягала 42–45 м. Сцены былі пабудаваны з плінфы, якая засталася пасля будаўніцтва храмаў у канцы XII ст., і мелі вышыню больш за 5 м пры таўшчыні 1,5 м. Завяршаліся яны галерэямі са страхой над баявым ходам. Падобных мураваных абарончых сцен у тыя часы не мелі нават Кіеў, Ноўгарад і Полацк.

4. Барысаглебская царква

Адзіным помнікам, які дае найбольш поўнае ўяўленне аб асаблівасцях гродзенскай школы дойлідства, з'яўляецца царква Барыса і Глеба. Уладзімір Караткевіч гэты цудоўны помнік беларускага дойлідства назваў «вясёлка Каложы». Назву «Ка-

ложская» гэты храм атрымаў ад назвы прыгарада Пскова Каложа, жыхары якога былі захоплены ў палон Вітаўтам у 1405 г. і паселены бліз царквы. Царкву заклаў на тэрыторыі аднаго з гродзенскіх пасадаў у пачатку 80-х гадоў XII ст. гродзенскі князь Мсціслаў Усеваладавіч у гонар святых заступнікаў, памерлых братоў Барыса і Глеба. Пры ўзвядзенні царквы былі ўлічаны ўсе памылкі, дапушчаныя пры будаўніцтве папярэдніх храмаў. Падмуркі закладаліся на глыбіню паўтара метра. У муроўцы сцен выкарыстаны шліфаваныя камяні меншых памераў. Царква захавала ранейшую шасціслуповую трохапсідную планіроўку. Унутраная прастора храма здавалася большай дзякуючы ўпершыню выкарыстаным тут круглым слупам.

52

Былі ўдасканалены і ўскладнены некаторыя архітэктурныя дэталі. Звычайныя хоры дапаўняліся бакавымі, да якіх вялі дзве лесвіцы, схаваныя ў тоўшчы сцен. Уся ніжняя частка сцен, свабодная ад галаснікоў, прарэзана дэкаратыўнымі нішамі. Падлога храма была ўпрыгожана рознакаляровым дываном з маёлікавых плітак.

Змяніўся і знешні выгляд царквы. У адрозненне ад папярэдніх, Ніжняй і Прачысцінскай, Барысаглебская царква мае тры выступаючыя паўцыркулярныя апсіды. Больш складана ўпрыгожаны фасад, багата аздоблены вонкавыя сцены дэкаратыўнымі маёлікавымі пліткамі, якія добра спалучаліся з ўстаўкамі з невялікіх рознакаляровых камянёў. Яе таксама вылучаюць абпаленая чырвоная плінфа, белая цамянка, прыродны колер ка-

Гродзенская архітэктурная школа

мянёў, блішчастыя маёлікавыя пліткі, якія ззялі на сонцы і надавалі царкве святочны выгляд і прыгажосць.

Час не пашкадаваў Барысаглебскую царкву. З прычыны шматлікіх крыжацкіх навал і войнаў абваліліся купал і скляпенні царквы. У выніку вясновых паводкаў 1853 і 1889 гадоў абвалілася ў Нёман паўд-

Адзін з шматлікіх варыянтаў рэканструкцыі Барысаглебскай царквы

53

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Каложская царква. 40-я г. XIX ст. Мастак М. Кулеша

Руіны Барысаглебскай царквы. 70-я гг. ХІХ ст. Малюнак Н. Орды

54

Гродзенская архітэктурная школа

Барысаглебская царква. Унутраны выгляд. 80-я гг. ХХ ст.

нёвая сцяна з апсідай і частка заходняй. Пазней страчаныя часткі муроў былі заменены лёгкімі драўлянымі і пакры-

ты звычайным дахам. У такім выглядзе царква захавалася да нашых дзён, не страціўшы сваёй прыгажосці.

Пытанні і заданні

1.Якія мураваныя пабудовы адносяцца да гродзенскай школы дойлідства?

2.На падставе якіх архітэктурных і мастацкіх асаблівасцей гэтыя помнікі вылучаюцца?

3.Вызначце агульныя рысы і асаблівасці планіроўкі культавых збудаванняў Гродна.

4.З якой мэтаю ў муроўцы сцен выкарыстоўваліся камяні і паліваныя пліткі?

5.Якую функцыю выконвалі галаснікі?

55

«Гародня стаяла на «юру».

Уладзімір Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі»

На пачатку эпохі ВКЛ (да 1496 г.)

§ 9. Ад княства Гродзенскага да ВКЛ

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

характарызаваць палітычнае становішча Гродзенскага княства ў ХІ–ХІІІ стст.; характарызаваць адметныя рысы абарончых збудаванняў горада ХІІІ стагоддзя; мець уяўленне аб архітэктурных асаблівасцях Верхняй царквы Старога замка;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці: данжон, бруствер-забарол, Верхняя царква.

1. Палітычнае становішча Гродзенскага княства

сярэдзіне XIII стагоддзя становішча Гродзенскага княства рэзка пагаршаецца. Выклікана гэта было знешне-

палітычнымі ўмовамі. У гэты час, выкарыстаўшы аслабленне Кіева, узвышаецца Галіцка-Валынскае княства, якое пачынае прэтэндаваць на Панямонне, дзе ўжо фарміравалася будучае Вялікае Княства Літоўскае. Горад стаў аб'ектам

Аблога горада. Малюнак з Радзівілаўскага летапісу пач. XIII ст. Лучнік страляе з-за вялікай абарончай тарчы, якую нясуць тры ваяры. З другога боку гарадскіх муроў патаемна падносяць драбіну. З горада ў ваяроў кідаюць камянямі.

56

Ад княства Гродзенскага да ВКЛ

Імя ў гісторыі

Міндоўг (каля 1195 - 1263) заснавальнік і першы князь ВКЛ. Аб’яднаў пад сваёй уладай летапісныя землі Літвы з Наваградскім княствам. Праз свайго стаўленіка замацаваўся ў Полацку, што дало пачатак утварэнню ВКЛ. Паводле Густынскага летапісу Міндоўг у 1246 г. у Наваградку ахрысціўся ў праваслаўе. Каля 1248 г . Міндоўг захапіў уладанні сваіх пляменнікаў Эдзівіда і Таўцівіла, што справакавала мяцеж, які падтрымалі жамойцкі князь Выкінт, Даніла Галіцкі, Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства. Гэтая палітычная сітуацыя змусіла Міндоўга яшчэ раз змяніць веравызнанне. У 1251 г. князь ВКЛ прыняў каталіцтва і атрымаў падтрымку Лівонскага ордэна. 6 ліпеня 1253 г. Міндоўг карана-

ваўся ў Наваградку каралеўскай каронай, якую даслаў Папа Інакенцій IV. Афіцыйна княства рабілася каралеўствам. Гэта спрыяла стабільнасці ў стасунках з еўрапейскімі дзяржавамі. Аднак такой еўрапейскай арыентацыі Міндоўг трымаўся нядоўга. Ужо на пачатку 1260-х гадоў ён разарваў стасункі з Лівонскім ордэнам, а пасля і з Рымскім Папам і пачаў адкрытую вайну супраць сваіх былых хаўруснікаў. Быў забіты ў 1263 г. у выніку змовы.

Імя ў гісторыі

Даніла Галіцкі (1201-1264) князь Галіцка-Валын- скай зямлі. З 1211 г. княжыў у Галічы, але падчас адной з усобіц быў выгнаны мясцовымі баярамі. З 1221 г. княжыў на Валыні. Разам з іншымі рускімі князямі Даніла Галіцкі ў 1223 г. бярэ ўдзел у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калка.

У 1229 г. завяршыў аб’яднанне Валынскіх зямель, у склад якіх былі ўключаны беларускія гарады Бярэсце, Кобрын, Камянец і падляшскія Бельск

іДарагічын. Яму падпарадкоўваліся пінскія і тураўскія князі. У 1239 г. стаў вялікім князем кіеўскім. Заснаваў гарады Львоў і Холм. Апошні зрабіў сталіцай свайго княства. Ваяваў супраць Польшчы

іВенгрыі. У 1249-1252 гг. ладзіў паходы супраць князя ВКЛ Міндоўга. У 1252 г. князь Галіцка-Вылын- скай зямель вырашыў пачаць барацьбу з татарамі. За дапамогай звярнуўся да Папы Рымскага Іна-

кенція IV, які планаваў зарганізаваць кааліцыю дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Маравіі, Памераніі, і заклікаў да крыжовых паходаў супраць татара-манголаў. У такіх умовах Даніла Галіцкі прыняў ад Папы Рымскага карону караля Галіцкага. Каранаванне адбылося ў 1254 годзе ў Драгічыне. З 1254 па 1255 гг. вызваліў ад татара-манголаў землі на Паўднёвым Бугу, Случы, здабыў Зв’ягель (Наваград-Валынскі). У 1264 г. Даніла Галіцкі памёр.

57

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Крыніцы сведчаць

«Пруси же и Бартеве, выехавше из города, удариша на не ночь и избиша е все, а другие изомаша и в город ведоша... »; «Столп бо бе камен высок стоя перед вороты города, и бяху в нем заперлися Прузи, и не бысть им мимо онъ пойти к городу, побивахуць бо со столпа того; и тако приступиша к нему и взяша и, страх же велик и ужасть паде на городе, и быша аки мертвее стояще на заборолех города, о взятьи столпа, зане то бысть упование их».

Ваяр ХІІІ ст.

У гэты час на Беларусі з’яўляецца купалападобны шалом з паўмаскай, якая ахоўвала твар воя. Аналагі такога шалома мелі прусы і датчане.

Кальчуга нагадвала сваім кроем кашулю з кароткімі рукавамі. У ХІІІ ст. яе пачалі вырабляць не з круглых, а з пляскатых кольцаў, яны навіваліся

зжалезнага дроту і з дапамогай спецыяльнага штампу рабіліся пляскатымі. Асноўнай зброяй быў меч. Лепшыя клінкі мячоў на Беларусь прывозіліся

зберагоў Рэйна. Сякера была неад’емнай зброяй як княскіх дружыннікаў, так і простых ваяроў. Нарманскі шчыт замяніла трохкутная тарча, больш лёгкая і зручная.

Конская вупраж і амуніцыя вершніка ХІІ-ХІІІ стст. Гэты рыцарскі скарб быў знойдзены ў 1988 годзе на беразе Нёмана вучнямі СШ № 24

жорсткай барацьбы паміж галіц- ка-валынскімі і літоўскімі князямі. У канцы 40-х гадоў XIII ст. намаганнямі Міндоўга і Эрдзівіла Гродна трапіў пад уладу літоўскіх князёў. Гэта выклікала супрацьдзеянне галіцка-валынскіх князёў, якія імкнуліся падпарадкаваць Панямонне сабе. У 1252 годзе князь Данііл Галіцкі захапіў горад, а ў 1253 годзе далучыў яго да Галіцка-Валынскага княства.

58

Улетапісе ўзгадваецца: «… посла з братам і сынам Раманам людзі свая, і взяста Городзен…, таго ж лета прысла Міндог к Данілу, прася міру…».

Увыніку перамоў паміж Данілам і Міндоўгам быў заключаны мір. Але праіснаваў ён нядоўга, бо ўжо ў 1259 годзе Данілу Галіцкаму прыйшлося адваёўваць горад ізноў. Пасля смерці Даніла Галіцкага Гродна перайшоў да яго сына Шварна Данілавіча. Пасля яго смерці Уладзімір Васількавіч Валынскі не змог утрымаць Гродна, і ў 1270 годзе горад перайшоў у рукі літоўскага князя Тройдзена. У 1274 г. гродзенская дружына захапіла Драгічын на р. Буг, “ізбіша ўсе ад мала і да вяліка”. У адказ на гэта галіцкавалынскія войскі двойчы, у 1275

і1276 гадах, бралі горад у аблогу. Каб умацаваць сваё становішча, Тройдзен пасяліў пад Гродна і Слонімам прусаў, якія ўцяклі ад крыжакоў. У 1277 годзе галіцкавалынскія князі Мсціслаў, Юрый

іУладзімір ізноў арганізавалі паход на Гродна. Яны абрабавалі аколіцы і размясціліся без аховы

ідаспехаў у сяле пад горадам. І калі раніцай князі спрабавалі захапіць горад, гараджане мужна яго абаранілі.

Захапіць горад не ўдалося, і справа скончылася выдачай палонных. Аблога 1277 года была апошняй спробай валынскіх князёў вярнуць Гродна пад сваю ўладу. Міжусобіцы і пагроза ман- гола-татарскай навалы прымусілі іх утаймавацца. З гэтага часу Гродна ўвайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Ад княства Гродзенскага да ВКЛ

2. Абарончыя збудаванні ў ХІІІ стагоддзі

Зразумела, што ва ўмовах пастаяннай ваеннай пагрозы людзі клапаціліся аб сваім жыцці, таму займаліся будаўніцтвам і падтрымкай гарадскіх умацаванняў. Менавіта ў гэты час на Старым замку была пабудавана вежа-стоўп, якая ўпершыню ўзгадваецца ў сувязі з аблогай

Вежа-данжон (франц.dojon)

Галоўная шмат'ярусная вежа замка.Падчас ваенных дзеянняў была назіральным і камандным пунктам, служыла месцам апошняй абароны. Магла выконваць функцыі аўтаномнай цытадэлі, дзе зберагаўся запас правіянту і ваеннага рыштунку.

59

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Гродна галіцка-валынскімі князямі. Яна была падобная на знакамітую Белую вежу ў Камянцы. Гэты новы тып абарончых умацаванняў быў шырока распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе пад назвай «данжон». Упершыню на ўсходнеславянскіх землях з’яўляюцца ў ХІІІ ст. на Валыні; верагодна, што і гродзенскі стоўп быў пабудаваны валынскімі дойлідамі ў часы, калі горад знаходзіўся ва ўладзе валынскіх князёў. Існуе некалькі меркаванняў аб месцазнаходжанні вежы. Магчыма, што, з’яўляючыся асноўнай кропкай абароны дзядзінца, яна знаходзілася побач з бра-

май дзядзінца і выступала за лінію сцяны. Такое зручнае месцазнаходжанне давала магчымасць абаронцам трымаць пад абстрэлам мост, браму і частку сцяны, што прымыкала да брамы. Дзядзінец, як і раней, меў драўляныя сценыгорадні, па версе ішла баявая галерэя, прыкрытая брустве- рам-забаролам. Захаваліся і мураваныя сцены XII ст.

3. Матэрыяльная культура горада

Становішча Гродзенскага княства было вельмі складаным. Раздзёртае міжусобнымі войнамі літоўскіх князёў, яно было вымушана адначасова

Верхняя царква. Часткі пабудовы выяўлены Ю.Ядкоўскім падчас археалагічных даследаванняу ў 1931-37 гг. Рэканструкцыя А. Трусава. 1988 год

60