Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

а) с_мігодка;

г) св_тлафор;

б) вын_ньчыць;

д) кал_ндар.

в) св_тлячок;

 

2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:

а) п_ртмане;

г) п_ліметалы;

б) в_семсот;

д) п_ліглот.

в) ст_клетачны;

 

3. Адзначце словы з літарай ў:

а) ваку_м;

г) са_на;

б) ва ўніверсітэце;

д) а_кцыён.

в) шлагба_м;

 

4. Мяккі знак пішацца ў словах:

а) ц_мяны;

г) тас_ма;

б) пац_вельваць;

д) сядз_це.

в) Чэрвен_скі;

 

5. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

а) пос_ны;

г) бу_галтар;

б) бар_джэй;

д) _пружына.

в) бул_ён;

 

6. Устаўце прапушчаныя літары ў складаных словах:

а) з_мл_трасенне;

г) т_рфаўборачны;

б) в_лікадзяржаўны;

д) кр_дытаздольнасць.

в) б_прыпасы;

 

7. Адзначце правільныя варыянты:

а) імшара;

г) заірдзецца;

б) амшара;

д) аржанішча.

в) вокаімгненна;

 

8. Утварыце новыя словы з дапамогай суфіксаў ір , еец , ёр :

а) Індыя;

в) білет;

б) гвардыя;

г) каманда.

51

9. Устаўце прапушчаныя літары:

а) Нью _рк;

г) ра_ён;

б) ма_нэз;

д) Папа_я.

в) фа_е;

 

10. Устаўце літары і ці ы:

 

а) аб_граць;

г) спад_лба;

б) з_мправізаваць;

д) перад_нфарктны.

в) ад_менны;

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Якія гістарычныя этапы прайшла беларуская мова ў станаўленні і развіцці правапісных норм?

2.Якія змены былі ўнесены ў беларускі правапіс рэформай 1933 г.? Як гэтыя змены паўплывалі на далейшае развіццё беларускай літаратур най мовы?

3.Якія дыскусіі па ўдасканаленні беларускага правапісу беларускай літаратурнай мовы вядуцца ў друку з 1992 г.?

4.На якіх прынцыпах заснавана сучасная беларуская арфаграфія?

5.Якія асноўныя ўдакладненні і змены адносна правапісных норм замацаваны ў “Законе аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.)?

6.Якое значэнне для журналістаў маюць новыя “Правілы беларус кай арфаграфіі і пунктуацыі”?

ЛЕКСІКАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы. Сувязь лексіка логіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2.Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце.

3.Лексічнае і граматычнае значэнні слоў.

4.Асноўныя тыпы лексічнага значэння слова.

5.Полісемія, асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.

6.Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы.

Ключавыя паняцці: лексіка, лексікалогія, сема, лексема, слова, лексічнае значэнне слова (дэнататыўны, сігніфікатыўны, структурны, прагматычны кам паненты), прамое і пераноснае значэнні слова, полісемія (метафара, метанімія, сінекдаха), безэквівалентная лексіка.

З а д а н н е 1. Адзначце словы, якія не з’яўляюцца назвамі паняццяў. Растлумачце чаму?

Жыццё, зямля, а, ну, дзякаваць, трава, госць, кроў, ой, не то – не то, падэшва, грыміць, Леў Сапега, Няміга, мы, усе, каля, кола, воўк, аса, жа, не, дзіва, мудрасць, памяць, розум, сто, мыта, кіслы, светлы, хітры, скарга, крыўда, ажно, ледзь, твой.

З а д а н н е 2. Адзначце словы, якія маюць лексічнае і граматычнае значэнні. Чаму не ўсе словы валодаюць гэтымі значэннямі?

Трэба засвоіць навуку маўчання. Хто не ўмее маўчаць, той не здоль ны мудра гаварыць. Як правіла, такі чалавек скажа альбо зашмат, альбо замала. У маўчанні ўзважваюцца словы – і пачутыя, і сказаныя. Мудры

53

чалавек падобны да вавёркі, якая збірае запасы арэхаў на зіму. Яна не пакладзе ў сваё дупло пустога арэха. Яна ўмее ацаніць ягоную вартасць і пусты альбо струхлелы ўсярэдзіне, а значыць непатрэбны арэх адкіне. Мудры чалавек кожнае пачутае слова ўмее моўчкі ўзважыць. Калі яно вартае, захоўвае яго ў сэрцы, калі пустое, адкідвае далёка, як смецце.

У маўчанні таксама выспяваюць прамоўленыя словы. Чалавек раз думвае, каму павінен перадаць інфармацыю, навошта гэта мусіць зра біць, чаго хоча тым самым дасягнуць і якім чынам можа гэта зрабіць. Асабліва важны сам спосаб, бо ён часцей за ўсё раніць і бывае, што доб рыя жаданні і намеры натыкаюцца на неадпаведны спосаб пераказу дадзенай праўды (Э. Станек).

З а д а н н е 3. Размяжуйце адназначныя і мнагазначныя словы. Назаві це значэнні 2–3 мнагазначных слоў (на выбар).

Брэст, скінуць, сок, трэск, капуцын, капшук, каптур, кеты, кета, уваскрэснуць, Нарач, пацеры, паціху, Свіцязь, Нёман, Максім Багдано віч, пачакаць, сінтаксіс, перакласці, пянька, пярун, рука, гістарызм, гі ра, дзірван, дзядзінец, дзядзіна, дзяга, дзякуй, дзяды, закон, залетась, залесіць, згон, індалогія, інверсія, індукцыя, кроў, крот, крыж.

З а д а н н е 4. Выпішыце з тэксту мнагазначныя словы, растлумачце іх значэнні, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам беларускай мовы.

Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае та емныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо заміг целі то там, то сям у бяздонным небе, а з за лесу залатым пажарам узні маўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі ўсцілалі яму да рожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, ску пануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата ак ропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыня ліся ў высокі бераг, адскаквалі назад, і беглі ўздоўж яго па дузе лукі, і за міралі ўжо за луганом. У лагчыне над Нёманам дружна і жалобна крак талі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні, што чапала душу ціхім смуткам і так сугалосна злівалася з ма ладою задумаю веснавой ночы. Сяло заціхала; зрэдку па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на прызбах песні (Я. Колас).

54

З а д а н н е 5. Патлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў. Адз начце словы і словазлучэнні, ужытыя ў пераносным значэнні.

РАНІЦУ ШЧЭБЕТ ПІЛЬНУЕ

Раніцу шчэбет пільнуе У лісці жоўта зялёным.

Туліцца жнівень пад пуняй З ношкай аўсянай саломы.

Сонца бліскучым пласконнем Іскры ў тумане губляе. Ветры, пужлівыя коні, Рвуцца ў мурожныя далі.

У зараслях пудзяцца песні, Рэчанька льецца, смяецца. Вёска рыпамі весніц Цешыць сялянскае сэрца.

Вецер расой ахрысціў Поплывы ў сіні шырокай. Песціцца сонца ў трысці, Ветразь цалуючы ў шчокі…

Раніцу шчэбет пільнуе У лісці жоўта зялёным.

Туліцца жнівень пад пуняй З ношкай аўсянай саломы.

Язэп Пушча

З а д а н н е 6. Складзіце сказы ці словазлучэнні, у якіх прыведзеныя ніжэй словы былі б ужыты ў пераносным значэнні.

Акно, армія, атмасфера, барацьба, будаўнік, майстар, летапіс, вяр шыня, ключ, кола, клімат, падмурак, ніва, крок, прадмет, рахунак, пу цёўка, пяро, стаўка, шлюб, флагман.

З а д а н н е 7. Прачытайце тэкст. Адзначце словы, ужытыя ў перанос ным значэнні. Да якога віду полісеміі яны адносяцца?

Я– Шэры.

Я– шэры, як мышаня. Як птушка, як попел, як пыл.

Я– Шэры, але што б рабілі без мяне Яркія!

Дзе я? Паўсюдна.

Вось растаў снег, агалілася зямля – усё вакол шэрае, сумнае. Вясна пакуль што шэрая. Але вось лопнула шэранькая сціплая пупышка – расцвіла вярба. Хіба яна была б такой прыгожай і белай, калі б я не быў такім шэрым?

Вось вылазіць з шэрай зямлі цюльпан, а вось і рэвень высоўвае свае чырвоныя, як у чорта, рогі!

У шэрым змроку плывуць над палеткамі белыя прасціны туману! У шэрым паднябессі ўзыходзіць чырвонае сонейка, і ўсе бачаць, якое яно дзівоснае.

55

Я – Шэры. І я прыходжу раней за ўсе фарбы, якіх чакаюць людзі. Шэрым ранкам яны чакаюць сонца, шэрай ноччу – месяца, шэрай

вясной – кветак, шэрай восенню – снегу.

Я– важны колер, таму што ўсё робіцца прыгожым побач са мной.

Я– дапамагаю фарбам, і калі яны не могуць з’явіцца самі, выштур хоўваю іх з сябе. Няхай усе глядзяць.

З шэрай хмары я выштурхоўваю вясёлку.

Кіньце яркі гузік у попел. Бачыце? Вось ён, прыгожы гузік. А што там, за ім? Гэта я – Шэры (І. Зіеданіс).

За д а н н е 8. Выпішыце з газетных тэкстаў прыклады ўжывання ме тафары, метаніміі, сінекдахі. Ахарактарызуйце тыпы пераносу. Пазначце крыніцы.

За д а н н е 9. У прыведзеных ніжэй сказах адзначце выпадкі метаніміі. Якія віды семантычнай сумежнасці назіраюцца ў прыкладах?

1. Факультэт цесна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі сістэ мы адукацыі і культуры (“Настаўніцкая газета”). 2. Краіна села на дые ту? (“Звязда”). 3. Апошні чэрвеньскі панядзелак, акрамя незвычайнай спякоты, з прысутнасцю якой у рэспубліцы ў гэтым годзе адчуваўся пэўны дэфіцыт, прынёс з сабой і жудасную трагедыю (“Звязда”). 4. Пад рыхтаваліся аптэкі Магілёўскай вобласці і да наступіўшага “сезона прастуд” (“Звязда”). 5. Дзе блукаюць мазгі Беларусі? (“Звязда”). 6. “Шу меў чарот” у дзіцячым садку… Дзеці да дробных дэталей дэманстравалі класічную “чорную” п’янку – распявалі “Шумеў чарот”, лезлі цалавацца пад невыразнае мармытанне накшталт “Ты мяне паважаеш?”, хісталіся і валіліся на падлогу, паказвалі п’яных да непрытомнасці людзей (“Настаўніцкая газета”).

З а д а н н е 10. Падбярыце назоўнікі, якія здольныя спалучацца з пры ведзенымі словамі. Прыдумайце сказы на 7–8 слоў.

Жывы, няўрымслівы; схаваны, затоены; шаўкавісты, мурожны; куп часты, разложысты; ачарсцвець, скамянець, спрацаваны, натружаны, шчымлівы, пякучы; джаліць, кусацца; выратаваць, вызваліць; збянтэ жыцца, засаромецца.

З а д а н н е 11. Перакладзіце словы на рускую мову. Падумайце, як мож на перадаць значэнні прыведзеных слоў у рускай мове.

Адранак, асвер, бондачка, гламаздаваны, гусціцца, давеку, крамя нець, абкітоўка, адвітанне, апёк, выкленчаны, гамана, дагары, зашма

56

льцаваны, карміцелька, сяліба, улашчыць, шчымець, араты, асілак, дра нікі, пяшчота, ваўкалак, знічка, неруш, брыль, зломак, вязьмо, бездань, шчыраваць.

З а д а н н е 12. Растлумачце значэнне слоў1.

Верашчака, жарынка, куфель, зломак, дыля, лузганец, руплівец, наўсцяж, недасаль, паглядны, пазграбнець, прысады, суднік, сурочлі вы, філіжанка, цымус, шчыраваць.

З а д а н н е 13. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адну з тэм.

1.Ян Чачот як беларускі лексікограф.

2.З гісторыі беларускіх найменняў.

3.Уласнабеларускія словы і іх ужыванне ў публіцыстычным маўленні.

4.Аўтарскія наватворы ў публіцыстычным маўленні.

5.Мнагазначныя словы ў публіцыстычным маўленні.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Лексікай называюць:

а) слоўнікавы склад мовы; б) слоўнікавы запас асобнага пісьменніка;

в) слоўнікавы склад асобнага тэксту.

2. Да падраздзелаў лексікалогіі адносяць:

а) агульную лексікалогію;

г) супастаўляльную;

б) прыватную;

д) гістарычную.

в) апісальную;

 

3. Семасіялогія даследуе значэнне слова з пазіцыі:

а) мнагазначнасці;

в) сінаніміі;

б) аманіміі;

г) граматычных паказчыкаў.

4. Анамасіялогія вывучае:

а) найменні значэнняў слоў; б) паходжанне слоў; в) паходжанне ўласных назваў; г) устойлівыя выразы.

1 Шкраба І. Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі. – Мінск, 2008. – 320 с.

57

5. Слова – гэта:

а) самастойная ўзнаўляльная адзінка мовы; б) адзінка, аформленая па граматычных правілах; в) комплекс гукаў, які мае сэнс.

6. Лексічнае значэнне складаюць кампаненты:

а) дэнататыўны;

в) структурны;

б) сігніфікатыўны;

г) прагматычны.

7.Паводле лексічнай спалучальнасці адрозніваюць:

а) свабодныя значэнні слоў; б) несвабодныя значэнні слоў.

8.Да слоў з фразеалагічна звязаным значэннем адносяцца прыклады:

а) расквасіць нос; б) есці са срэбра; в) цвёрды грунт.

9.Метафарычна пераасэнсаваны наступныя прыклады:

а) скалыхнуць душу; б) неглыбокая крынічка; в) звязаць словы.

10. Выпадкі метанімічнага пераносу праяўляюцца ў маўленчых адрэзках:

а) Вось вылезла за вароты з двара аднаго барановая шапка, зірнула асцярожна на бакі і застыла на вуліцы (Р. Мурашка);

б) І дарма зацвіталі надзеі (У. Жылка); в) Цешыцца явар з калінаю, скінуўшы зімнія чары (Я. Купала).

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?

2.З якімі раздзеламі мовазнаўства звязана лексікалогія?

3.Што такое слова? Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння, сказа?

4.Чым адрозніваецца лексічнае значэнне ад граматычнага?

5.Што ўяўляе сабой безэквівалентная лексіка?

6.Як фарміруецца слоўнік беларускай мовы ва ўмовах інфармацый нага грамадства?

7.Як падзяляюцца словы паводле паўнаты значэння, лексічнай спа лучальнасці?

8.Патлумачце значэнне выраза “семантычная кандэнсацыя як спо саб захавання народнай спадчыны”.

ЛЕКСІЧНАЯ АМАНІМІЯ, ПАРАНІМІЯ, СІНАНІМІЯ, АНТАНІМІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Аманімія. Прычыны ўзнікнення. Шляхі ўтварэння амонімаў.

2.Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.

3.З’ява паралексіі і міжмоўная аманімія.

4.Паронімы. Паранамазія.

5.Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.

6.Антонімы, антытэза, аксюмаран. Сінанімія і антанімія: актыўныя працэ сы ў мове і ў тэкстах СМІ.

Ключавыя паняцці: лексічны амонім, структурныя тыпы амонімаў (поўныя, няпоўныя, поўныя лексіка граматычныя, няпоўныя лексіка граматычныя амо німы), амафон, амограф, амалексема, амаформа, паронім, паралекс, сінонім, сінанімічны рад, дамінанта, тыпы сінонімаў (дублеты, семантычныя, стыліс тычныя, семантыка стылістычныя, узуальныя, кантэкстуальныя), антонім, ан тытэза, энантыясемія, аксюмаран.

З а д а н н е 1. Вызначце, да якога віду амонімаў – амалексем, амафо наў, амографаў, амаформаў – адносяцца групы слоў.

Ёд – ёт, лёд – лёт; грубка – групка; казка – каска, козка – коска; узорны – у зорны, настане – на стане, народны – на родны, згары – з гары, адкуль – ад куль; вусны (не пісьмовы; губы), грызлі (грызці; мядз ведзь); бра́там – брата́м, кавалі́ – кава́лі, пры́клад – прыкла́д, кра́ты – краты́, на́шу – нашу́.

З а д а н н е 2. Прачытайце сказы, знайдзіце амонімы, вызначце тып амонімаў.

1.Класічны прыклад гэтай канцэпцыі – пошукавікі і блогі (“Звязда”).

2.А пры правядзенні вобыскаў у іх дома праваахоўнікамі канфіскава

59

на 5 аналагічных купюр, тры сістэмныя блокі, два прынтары, сканер і ксеракс (“Звязда”). 3. Бізнэс лэдзі Наталля Стрэльнікава даручыла свайму “блакітнаму” арт дырэктару Эдзіку адправіць Дзеда Мароза да свайго сына ў Перадзелкіна (“Чырвоная змена”). 4. Паўночную частку Беларусі нездар ма называюць краем блакітных азёр (В. Вольскі). 5. За клавай ды мышкай не бачыш Адамавых Сутнасцяў (www/draniki.com/guesbook/%10.03.2007). Сёння Клава была ў добрым настроі. 6.Новай паслугай – курсы валют па водле інфармацыі Агенцтва Граўцова – папоўніцца з 2 чэрвеня сталічны тэлефонны аўтаінфарматар (“Звязда”). 7. Карацей, мажорныя студэнты, у асноўным з Інстытута сучасных ведаў і прывілеяваных факультэтаў БДУ (“Чырвоная змена”). Ідэнтыфікацыя друкаванай прадукцыі з дапамогай ISBN дазваляе кантраляваць рух кніжных патокаў і іх рэалізацыю, па ISBN праводзіцца пошук у базах даных, на яго аснове распрацоўваецца штрыха вы код для кніжных выданняў (natbook.org.by/% 31.10.2004).

З а д а н н е 3. Размяжуйце выпадкі полісеміі і аманіміі ў наступных па рах словазлучэнняў. Пры неабходнасці карыстайцеся прыёмам падбору роднасных слоў.

Крытычны артыкул – крытычны ўзрост; шчырыя адносіны да пра цы – шчыры адказ; працаваць у аўтобусным парку – пажаўцелыя дрэвы ў парку; дакладны пераклад – дакладны гадзіннік, смачная аўсянка – спявала аўсянка, весці за руку – везці на машыне, брукаваны гасці нец – бацькаў гасцінец.

З а д а н н е 4. Растлумачце значэнні міжмоўных амонімаў.

Качка – качка, дыван – диван, блага – благо, нядзеля – неделя, плот – плот, устаць – устать, ліст – лист, пытаць – пытать, маніць – манить, свет – свет, лік – лик, лаўка – лавка, люлька – люлька, адка заць – отказать, рэч – речь, разлічыць – различить, краскі – краски, лаяць – лаять, спор – спор, гадзіна – гадина, час – час, згубіць –

сгубить, чыніць – чинить, мост – мост, склон – склон, бяседа – беседа.

З а д а н н е 5. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэб ныя. Пры цяжкасцях звяртайцеся да тлумачальнага слоўніка.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (уступіў, паступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова.

60