Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МСМК (белорусский). Горбач, Хромченко

.pdf
Скачиваний:
263
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
2.23 Mб
Скачать

2.Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы : у 2 т. /

І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1993.

3.Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. – Мінск, 2002.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1.Да самых ранніх беларускіх слоўнікаў належаць:

а) “Лексисъ” Л. Зізанія; б) “Лексіконъ” П. Бярынды;

в) “Слоўнік беларускай мовы” І. Насовіча.

2.У лінгвістычных слоўніках аб’ектам тлумачэння з’яўляецца:

а) слова; б) фраза; в) тэкст.

3.Тлумачальны слоўнік паказвае:

а) лексічнае значэння слова; б) граматычнае значэнне слова;

в) экспрэсіўна стылістычную афарбоўку слова.

4. Апісанне паходжання слова адлюстравана ў слоўніку:

а) этымалагічным;

в) граматычным;

б) марфемным;

г) арфаэпічным.

5. Фразеалагічныя слоўнікі падаюць апісанне ўстойлівых выразаў з

боку напаўнення:

 

а) семантычнага;

в) фармальнага;

б) стылістычнага;

г) граматычнага.

6. Да слоўнікаў мовы пісьменнікаў належаць:

а) Бардовіч, А. М. Марфемны слоўнік беларускай мовы / А. М. Бар довіч. – Мінск, 1989.

б) Слоўнік мовы Скарыны : у 3 т. / склад. У. А. Анічэнка. – Мінск, 1977– 1994;

в) Слоўнік мовы Янкі Купалы : у 8 т. / склад. У. А. Борык. – Мінск, 2003;

г) Аксамітаў, А. С. Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Кола са / А. С. Аксамітаў. – Мінск, 1993.

81

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікаграфіі? У чым пра яўляецца сувязь лексікаграфіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства?

2.Якое прызначэнне маюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі? Якія адрозненні існуюць паміж імі ў будове слоўнікавага ар тыкула?

3.Як падзяляюцца лінгвістычныя слоўнікі паводле тэматыкі і мэта вага прызначэння?

4.Чым адрозніваюцца слоўнікі XVI‒XVII стст. ад сучасных слоўні

каў беларускай мовы?

5. Якія сучасныя перакладныя, тлумачальныя, арфаграфічныя і ін шыя слоўнікі беларускай мовы вам вядомы? Дайце ім агульную харак тарыстыку (мэтавае прызначэнне, задачы, будова слоўнікавага артыку ла, выходныя звесткі).

МАРФЕМІКА. МАРФАНАЛОГІЯ. СЛОВАЎТВАРЭННЕ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова.

2.Слова і марфема. Прыкметы марфем. Класіфікацыя марфем. Сінаніміч насць і аманімічнасць марфем.

3.Марфаналогія як вучэнне аб фанетычных заканамернасцях у структурнай арганізацыі марфем і іх спалучальнасці ў складзе слова. Морф і марфема. Пры чыны і характар змен у марфеме. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя).

4.Словаўтварэнне – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Асноўныя функцыі словаўтварэння ў мове. Полісемія, аманімія, сінані мія словаўтваральных сродкаў.

5.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

6.Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэння.

Ключавыя паняцці: марфеміка, марфема (каранёвыя, афіксальныя), слова , форма і словаўтваральныя афіксы, прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, кон фікс, флексія, аснова слова.

Марфаналогія, морф, марфанема, квазіфанема, субморф, апрошчанне, пе рараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя.

Словаўтварэнне (дэкарэляцыя), сінхроннае і дыяхроннае словаўтварэнне, вытворнае слова, словаўтваральнае значэнне, словаўтваральны тып, марфала гічны і немарфалагічны спосабы словаўтварэння.

З а д а н н е 1. Выпішыце з тэксту 8 зменных слоў і 2 нязменныя самас тойныя словы з вытворнай асновай. У зменных словах падкрэсліце канчат кі, у дужках растлумачце, якія граматычныя значэнні яны выражаюць.

Ціхая даліна Шчары. Песцяць вока зялёныя лугі, узгоркі, лясы. І на беразе, як цацка, Слонім. Сямісотгадовы юнак. Чыстая вада з зялёнымі

83

косамі водарасцяў, што звіваюцца ад хуткасці плыні, амывае яго, бягуць угору і ўніз маляўнічыя вулачкі, бялеюць вежы. Галоўным чынам бела рускае барока XVI–XVII стагоддзяў, але не вычварнае і раскошнае, а простае і строгае. Мясцовы густ (У. Караткевіч).

З а д а н н е 2. Ці захоўваецца лексічнае і граматычнае значэнне кара нёвай марфемы ў наступных словах?

Гар а, уз гор ак, уз гор йе, гор ац, гор н ы, пад гор н ы, гар ыст ы; чыт аць, пра чыт аць, чыт анк а, чыт анн е.

З а д а н н е 3. Вызначце марфемны склад слоў.

Лес – узлесак – лясны – лясісты, сяло – сельскі – сяліць – навасел ле – навасёл – навасёлкі, дрэва – драўляны – драўніна – дрэваапрацоў ка, цёплы – цяплынь – цеплыня – пацяплець – цёпла, сеяць – пасеяць – пасеяны – пасяўная – сяўба – насенне – насенны – сеялка – сеяцель – сейбіт – засеўкі – дасеўкі.

З а д а н н е 4. Вызначце тып асноў у словах.

Дуб – дубовы – дубняк – дубіна, зуб – зубны – зубаты – зубасты – зубчаты – зубачыстка, брат – братні – брацкі – брацтва – братацца – братэрскі – братэрства, хлеб – хлебны – бясхлебіца – хлебасол.

З а д а н н е 5. Адзначце вытворныя і невытворныя словы.

Аўторак, паўтара, прастора, шчасце, суткі, падушка, пярсцёнак, аз доба, спадоба, абраза, абоз, памылка, прачнуцца, абуцца, спадзявацца.

З а д а н н е 6. Патлумачце, чаму ў ніжэйпрыведзеных словах вылуча юцца не дзве асобныя прыстаўкі, а адна цэласная структурна ўскладненая прыстаўка.

Недахоп, недастача, недаплата, пазакідаць, недасеяць, пазалетась, увагнуць.

З а д а н н е 7. Вызначце словаўтваральную базу (аснова, слова, сло вазлучэнне) прыведзеных слоў, тып і спосаб іх утварэння.

Насып, пяцігодка, Гомсельмаш, пустацвет, безыніцыятыўны, рэда гаванне, дакладчык, адказаць.

З а д а н н е 8. Вызначце спосаб утварэння прапанаваных слоў.

Вырошчваць, дружба, сашнік, картатэка, заўтрашні, мокнуць.

84

За д а н н е 9. Прааналізуйце артыкул Л. Шасцярнёвай “З’ява інтэр ферэнцыі і словаўтварэнне (на матэрыяле перыядычнага друку)”1. Якую

праблему ўздымае аўтар? Выкажыце ўласнае меркаванне па гэтай праблеме.

За д а н н е 10. Прачытайце артыкул П. Сцяцко “Словы выразнай струк туры, матываванасці і значэння”2. Адкажыце на пытанні:

1.Як утвараюцца іншамоўныя дзеясловы з суфіксальным элементамір ( ыр )?

2.Як утвараюцца прыметнікі з канцавым цыйны?

3.Якія прыметнікі ўтварыліся ад аддзеяслоўных назоўнікаў?

4.Як суадносіцца словаўтваральнае слова (аснова) з яго формай і значэннем?

5.Якой тэрміналагічнай асаблівасцю вылучаюцца ў беларускай мо ве суфіксы о , ав , ев ?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Адзначце прыкметы, уласцівыя марфеме:

а) паўтаральнасць;

в) значымасць;

б) непадзельнасць;

г) абстрактнасць.

2.Якія адзінкі адлюстроўваюць вар’іраванне марфемы?

а) морфы; б) словаформы;

в) субморфы.

3.Спосаб утварэння слоў прарадзіма, выстругаць, празвінець, загу чаць, прысады:

а) прыставачны;

в) конфіксны;

б) прыставачна суфіксальны;

г) постфіксальны.

4. Лексічнае і граматычнае значэнне каранёвай марфемы захоўваецца ў

словах:

 

а) мора;

г) марскі;

б) узмор’е;

д) прыморскі.

в) марак;

 

1 Слова ў кантэксце часу : матэрыялы рэсп. навук. чытанняў, прысвеч. па мяці д ра філал. навук, праф. А. І. Наркевіча. Да 75 годдзя з дня нараджэння. – Мінск, 2004. – С. 105–108.

2 Роднае слова. – 2010. – № 2. – С. 36–41.

85

5.Адзначце невытворныя асновы ў словаўтваральных радах:

а) зуб – зубны – зубаты – зубасты – зубчаты – зубачыстка; б) хлеб – хлебны – бясхлебіца – хлебасол; в) клас – класавы – бяскласавы – класны – класічны; г) вуліца – вулачка – завулак – вулічны.

6.Да постфіксаў адносяцца марфемы:

а) небудзь;

в) ца;

б) сьці;

г) ся.

7.Словы сінь, чырвань, лёт, бег, назоў, сумнеў утварыліся спосабам:

а) афіксальным; б) бязафіксным; в) суфіксальным.

8.Адзначце немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў:

а) марфолага сінтаксічны; б) лексіка семантычны; в) лексіка сінтаксічны.

9. Марфема да ў словах дасягнуць, дабегчы, дачытаць з’яўляецца:

а) аманімічнай;

в) мнагазначнай;

б) сінанімічнай;

г) антанімічнай.

10.Словы аквапарк, тэлеаповед, боўлінг клуб, інтэрнэт газета ўтва рыліся шляхам:

а) прэфіксацыі; б) суфіксацыі;

в) словаскладання.

11.Утварыце ўсе магчымыя словы пры дапамозе суфіксаў нік , ец , ( овец , ца) ад наступных:

а) бюджэт;

г) дапамога;

б) вера;

д) кіраваць.

в) музей;

 

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1.Што з’яўляецца прадметам вывучэння марфемікі?

2.Як суадносяцца слова і марфема? Якімі прыкметамі валодае мар фема?

3.Чым адрозніваюцца каранёвыя і афіксальныя марфемы?

86

4.Чым у сучаснай беларускай мове выкліканы змены ў марфемнай будове слова?

5.Што такое апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэ ляцыя?

6.Чаму дэрывацыя, ці словаўтварэнне, з’яўляецца найважнейшай крыніцай папаўнення слоўнікавага складу мовы?

7.Чым абумоўлена полісемія, аманімія, сінанімія словаўтваральных сродкаў?

8.Што з’яўляецца прадметам вывучэння сінхроннага і дыяхроннага словаўтварэння?

9.Якія марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў існуюць у сучаснай беларускай мове?

10.Якія тэндэнцыі ўласцівы сучаснаму беларускаму словаўтварэн

ню?

ТЭСТЫ ДЛЯ МІКРАЗАЛІКАЎ

Варыянт 1 1. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча пабачыла свет:

а) у 1906 г.;

в) 1918 г.;

б) 1907 г.;

г) 1920 г.

2. У якім годзе праводзілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі беларускай мовы?

а) 1920 г.;

в) 1924 г.;

б) 1926 г.;

г) 1928 г..

3. У якім годзе была прынята пастанова СНК БССР “Аб зменах і спра

шчэнні беларускага правапісу”?

 

а) 1928 г.;

в) 1933 г.;

б) 1930 г.;

г) 1957 г.

4. У якім годзе Законам Рэспублікі Беларуь былі зацверджаны “Праві лы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”?

а) 2007 г.;

в) 2009 г.;

б) 2008 г.;

г) 2010 г.

5. Якая норма парушана ў выразах дзякую вас, пайсці за хлебам, кпіць

над ім?

 

а) арфаграфічная;

в) лексічная;

б) марфалагічная;

г) сінтаксічная.

6. Адзначце фанетычныя словы, у якіх гукі [з], [с] абазначаюць мяккія

зычныя:

 

а) з гітарай;

г) скінуць;

б) след;

д) зверху.

в) схема;

 

88

7. Адзначце фанетычныя працэсы ў наступных словах:

а) лёгкі;

в) малацьба;

б) гарадскі;

г) нясвіжскі.

8. Устаўце прапушчаныя літары.

М..тро, кап..ла, палан..з, ф..ст, тын..йджар, экз..мпляр, тун..ль, шын..ль.

9.Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

а) ан..лайн; б) інтэрнэт..залежнасць;

в) VIP..персона; г) тайм..аўт; д) бой..скаўт.

10.Пастаўце націск у словах.

Мысленне, на працягу дня, выпадак, украінскі, спіна, грамадзянін, падчыстую, знахар.

Варыянт 2

1.У аснову “Граматыкі...” Б. Тарашкевіча былі пакладзены гаворкі дыялекту:

а) цэнтральнага; б) паўночна ўсходняга;

в) паўднёва заходняга.

2.“Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959 г.) былі падрых таваны калектывам мовазнаўцаў пад кіраўніцтвам:

а) К. Крапівы;

в) П. Глебкі;

б) М. Судніка;

г) Я. Коласа.

3. У словах (аб) мужчыне, Купале, Скарыне парушана норма:

а) арфаграфічная;

в) лексічная;

б) марфалагічная;

г) сінтаксічная.

4.Адзнакі дыялектнага маўлення:

а) пісьмовая фіксацыя; б) нарматыўнасць;

в) аднафункцыянальнасць; г) існаванне ў вуснай і пісьмовай формах; д) неапрацаванасць.

5.Адзначце словы, у якіх гукі [з], [с] абазначаюць мяккія зычныя:

а) згінуць;

г) скінуць;

б) святочны;

д) у позве.

в) схіліць;

 

89

6. Адзначце, у якіх словах напісанне не супадае з вымаўленнем:

а) вакзал;

в) сонца;

б) бортінжынер;

г) сціхні.

7. Адзначце словы, у якіх сустракаецца гук [г] фрыкатыўны:

а) галава;

г) швагер;

б) рэзгіны;

д) гонта.

в) горад;

 

8. Устаўце прапушчаныя літары.

Ан..ксія, шніц..ль, камп’ют..р, лід..р, менедж..р, меды..тэкст, ме ды..холдынг, аўды..плэер.

9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

а) ток_шоу;

в) альтар_эга;

б) альма _матар;

г) ноу_хау.

10. Пастаўце націск у словах.

Садавіна, гародніна, выпадак, статут, скарбніца, хрысціянін, рама тус, сліна.

Варыянт 3 1. Вымаўленне не супадае з напісаннем у словах:

а) лясніцтва;

г) беспрацоўе;

б) павільён;

д) адзвініш.

в) дождж;

 

2. Адзначце выпадкі асіміляцыі гукаў:

а) з самалёта;

г) мыешся;

б) углядаешся;

д) бясшумна.

в) шчасце;

 

3. Падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя галосныя гукі ў сло

вах:

 

а) дазіметр;

г) дзеяч;

б) ігрышча;

д) ікаць.

в) хрысціянін;

 

4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

а) с_мігодка;

г) св_тлафор;

б) вын_ньчыць;

д) кал_ндар.

в) св_тлячок;

 

90