- •Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай дзейнасці
- •Тэкст лекцыі Погляды прадстаўнікоў міфалагічнай школы на абрады, рытуалы, святы
- •Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры
- •Супольныя звычаі, абрады з пункту гледжання агульнай тэорыі культурнай традыцыі
- •Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі сацыялогіі культуры
- •Супольныя звычаі, святы з пункту гледжання структуралізма
- •Абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання тэорыі функцыяналізма
- •Тыпалогія калектыўнай камунікацыі ва ўмовах святочна-фестывальнай дзейнасці. Умовы ажыццяўлення міжасобаснай, міжкультурнай камунікацыі ў ходзе фестывальных мерапрыемстваў
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Мастацка-культурны сэнс фестывальнай дзейнасці
- •Значэнне фестывальнай дзейнасці ў сацыяльна-культурным жыцці рэгіёнаў Беларусі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 3. Вытокі фестывальнай дзейнасці ў беларусі
- •Тэкст лекцыі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 4. Прынцыпы арганізыцыі фестываляў народнай мастацкай творчасці ў савецкі перыяд
- •Тэкст лекцыі
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 5. Развіццё фестывальных ініцыятыў
- •Тэкст лекцыі
- •Структура кіравання ў сферы народнай мастацкай творчасці
- •Механізмы кіраўніцкай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
- •Формы дзяржаўнай падтрымкі народнай мастацкай творчасці
- •Роля арганізацыйна-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы ў падтрымцы і развіцці фестывальнай дзейнасці
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 6. Тэхналогія фестывальнай дзейнасці
- •Паняцце “тэхналогія”
- •Структура фестывальнага менеджменту
- •Фестываль як тып сацыякультунага праекта
- •Этапы рэалізацыі фестывальнага праекта
- •Рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне фестывальных мерапрыемстваў
- •Арганізацыя рэкламнай кампаніі
- •Мэты і задачы рэкламнай кампаніі
- •Змест рэкламнай дзейнасці
- •Віды рэкламы
- •Узроўні рэкламы. Часавы падыход
- •Выкарыстанне дадатковых форм рэкламы
- •Арганізацыя прэс-канферэнцыі
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 7. Асаблівасці развіцця фальклорнага руху ў беларусі і арганізацыя фестывальнай дзейнасці
- •Тэкст лекцыі Сацыяльна‑палітычныя і этнагістарычныя перадумовы актуалізацыі народнай культуры ў канцы 90-х гадоў хх ст. – пачатку ххі ст.
- •Падтрымка традыцыйнай культуры — прыярытэтны кірунак дзяржаўнай культурнай палітыкі. Нарматыўна-прававое забеспячэнне этнакультурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •Сістэма свят і фестываляў фальклору ў Беларусі
- •Фестываль фальклору як форма далучэння дзяцей да фальклорнай дзейнасці
- •Міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі, святы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
- •Тэма 8: эканоміка фестывальнай дзейнасці
- •Фінансава-эканамічная аснова фестывальнай дзейнасці
- •Інфесціраванне фестывальных праектаў
- •Формы прыватнага фінансавання
- •Фестывальная дзейнасць і турыстычны бізнэс
- •Высновы
- •Літаратурныя крыніцы:
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ
Сівурава Любоў Пятроўна,
старшы выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці
тэл. прац. 222-80-25
ФЕСТЫВАЛЬНЫ МЕНЕДЖМЕНТ
У СФЕРЫ НАРОДНАЙ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
Курс лекцый
Мінск 2007
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай
дзейнасці_________________________________________________________3
Тэма 2. Фестывальная дзейнасць як фактар сацыяльна–культурнага
развіцця грамадства _____________________________________________39
Тэма 3. Вытокі фестывальнай дзейнасці ў Беларусі _________________14
Тэма 4. Прынцыпы арганізацыі фестываляў народнай
мастацкай творчасці ў савецкі перыяд _____________________________23
Тэма 5. Развіццё фестывальных ініцыятыў у 90-х гадах ХХ
пачатку ХХІ стст. _______________________________________________30
Тэма 6. Тэхналогія фестывальнай дзейнасці________________________50
Тэма 7. Этнафальклорны рух ў Беларусі
і арганізацыя фестывальнай дзейнасці _____________________________56
Тэма 8. Эканоміка фестывальнай дзейнасці_________________________74
Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай дзейнасці
-
Міфалагічная аснова сацыяльна-культурнай практыкі. Абрады, рытуалы як спосаб падтрымання сацыяльнага парадку (паводле работ К. Леві-Строса, М. Эліадэ і інш.).
-
Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры.
-
Агульная тэорыя культурнай традыцыі Э.С. Маркаряна. Дынаміка культурных традыцый і навацый — механізм замацавання і перадачы культурнага вопыту. Значэнне святаў і абрадаў у працэсе сацыялізацыі дзяцей і моладзі.
-
Супольныя звычаі, абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання сацыялогіі культуры, тэорыі функцыяналізма і структуралізма.
-
Тыпалогія калектыўнай камунікацыі ва ўмовах святочна-фестывальнай дзейнасці.
Мэта лекцыйнага занятка ― раскрыць сацыяльную прыроду і функцыі святочнай культуры грамадства.
Тэкст лекцыі Погляды прадстаўнікоў міфалагічнай школы на абрады, рытуалы, святы
Тэарэтычнай базай даследавання фестывальных традыцый могуць быць работы прадстаўнікоў міфалагічнай школы М. Эліадэ, А.Ф. Лосева, В.Н. Тапарова і інш., якія раскрылі сутнасць міфалагічнага светапогляду як асновы сакралізацыі (сакралізацыя ― ад франц. ‘sacre’ ― свяшчэннае, патаемнае). Яны аднадушныя ў перакананні, што міф гэта жывая рэальнасць, да якой чалавек пастаянна звяртаецца. Гэта ні ў якай ступені не абстрактная тэорыя і не простае разгортванне вобразаў, гэта кадыфікацыя рэлігіі прымітыўных народаў у іх практычнай мудрасці. Міф з’яўляецца апавяданнем, якое ўваскрашае першасную рэальнасць, адказвае глыбокім рэлігійным запатрабаванням, духоўным памкненням, безумоўным патрабаванням сацыяльнага парадку, а таксама патрабаванням практычнага жыцця. У цывілізацыях прымітыўных народаў міф выконвае важную функцыю: ён выражае, узвышае і кадыфікуе вераванні; ён абараняе і накладае маральныя прынцыпы; ён гарантуе дзейснасць рытуальнай цырымоніі і прапануе правілы для практычнага жыцця, неабходныя для чалавечай цывілізацыі. М. Эліадэ піша: “Пазнанне міфа “перажываецца” рытуальна, у час рытуальнага ўзнаўлення міфа або ў ходзе правядзення абраду”.
Асновай міфалагічнага светаўспрымання была вера ў звышнатуральныя сілы космаса, прыроды, чалавека (валадара, правадыра, і інш.), якому надаваліся надзвычайныя ўласцівасці. Паводле архаічнай міфапаэтычнай традыцыі, уся святочная дзейнасць соцыуму прысвячалася сакральным момантам гісторыі сацыяльнай супольнасці. На думку В.Н. Тапарова “любое свята суаднесена з сакральнымі каштоўнасцямі данага калектыву. Яно адзначаецца як нейкае інстытуцыялізаванае дзейства і прадугледжвае максімальную далучанасць да гэтай сакральнай сферы ўсіх удзельнікаў”.
Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры
З міфалагічнай тэорыяй стасуецца псіхааналітычная канцэпцыя культуры, распрацаваная З. Фрэйдам, К. Юнгам, Э. Фромам, Г. Салеванам і інш. Яна тлумачыць уласцівасці чалавечай псіхікі, асаблівасці ўспрымання і асэнсавання індывідамі рэчаіснасці, якія праяўляюцца ў формах індывідуальных і калектыўных паводзін, выяўляе спецыфіку замацавання і ўзнаўлення вобразаў і сімвалаў у калектыўнай памяці на ўзроўні безсвядомага, якія спрыяюць захаванню цэласнасці культуры. Гаворачы аб такіх сімвалах, без якіх сучасная культура не можа быць зразумелай, К. Юнг уводзіць тэрмін “архетыпы”. Для нашага даследавання таксама важны яго вывад аб тым, што ўся сучасная культура таксама будуецца па законах міфа. З асноўных пастулатаў псіхааналітычнай тэорыі становіцца зразумелай псіхалагічная абумоўленасць калектыўнай творчасці, яе сацыялізуючая роля.