Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Высновы

Калі аналізаваць грамадства як сістэму, у якой любая сацыяльная з’ява выконвае тую ці іншую функцыю і выяўляць ролю інстытутаў у культуры, то логіка нашага разважання прыводзіць да высновы, што святочна-абрадавая і фестывальная дзейнасць ― з’явы функцыянальна аднародныя. На розных этапах гістарычнага развіцця грамадства яны выконваюць аналагічныя функцыі. Усе формы святочнай дзейнасці ў сваёй гістарычнай дынаміцы, у тым ліку і фестывалі народнай мастацкай творчасці як адзін з відаў мастацка-культурнай дзейнасці соцыума, акумулююць у сабе мастацкі вопыт людзей, забяспечваюць трансмісію (перамяшчэнне) у прасторы і часе жыццядзейных культурных стандартаў.

Выпрацоўка і падтрымка святочна-абрадавай культуры ― важны элемент забеспячэння жыццядзейнасці соцыуму, неабходны для сацыялізацыі і культурнай камунікацыі яго членаў, спосаб сацыяльнай адаптацыі чалавека ў зменлівых умовах існавання, падтрымання дынамічнай раўнавагі паміж сацыяльным і прыродна-экалагічным асяроддзем.

Святочная культура з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця грамадства. Змест і формы святочнай дзейнасці дэтэрменіраваны этнакультурнымі традыцыямі, сацыяльна-палітычнымі, эканамічнымі і іншымі фактарамі. Святочная культура грамадства звязана з яго сацыяльнай структурай, узроўнем развіцця вытворчых сіл, пануючай у грамадстве ідэалогіяй. Святочна-абрадавая культура функцыяніруе ў рэжыме самаарганізацыі, самарэгуляцыі і самакіравання.

Святочна-абрадавая і фестывальная дзейнасць — гэта формы існавання традыцыі, накіраваныя на фарміраванне, развіццё і трансляцыю актуальных у грамадстве каштоўнасцей і ідэалаў. Фестывалі народнай мастацкай творчасці неабходны элемент культуры, які змяняецца ў прасторы і часе і з’яўляецца механізмам задавальнення жыццёва важных патрэбнасцей людзей і іх сумеснага існавання. Фестывалі маюць поліфункцыянальны характар.

Ключавыя словы: святочная культура грамадства, свята, звычай, абрад, рытуал, культурная традыцыя, фестывальная дзейнасць.

Пытанні для самакантролю

  1. У чым заключаюцца погляды прадстаўнікоў міфалагічнай школы на абрады, рытуалы, святы?

  2. Дайце азначэнне культурнай традыцыі як механізма замацавання і перадачы культурнага вопыту.

  3. Якім чынам можна вытлумачыць разнастайнасць форм сацыяльна-культурнай дзейнасці з пункту гледжання тэорыі структуралізма?

  4. У чым выражаецца функцыянальнае прызначэнне святочна-абрадавай культуры?

  5. Якая роля святаў, абрадаў, рытулаў у ажыццяўленні міжасобаснай, міжкультурнай камунікацыі?

Літаратурныя крыніцы:

  1. Киселева Т.Г., Красильников Ю.Д. Основы социально-культурной деятельности. ― М.: МГУК, 1995. ― 136 с.

  2. Михайлова Л.И. Народная художественная культура: детерминанты, тенденции, закономерности социодинамики. Монография. ― М.: Вузовская книга, 2001. ― 264 с.

  3. Малиновский Б. Магия, наука и религия. — Нью-Йорк, 1955. — С. 101 — 108.

  4. Маркарян Э.С. Теория культуры и современная наука. — М.: Мысль, 1983. — 124 с.

  5. Первушина О.В. Социально-культурная деятельность (теоретические основы): Учебное пособие для студентов дневного и заочного отделений по специальности 053100 «Социально-культурная деятельность» /Алтайский государственный институт искусств и культуры. – Барнаул: Изд-во АГИИК, 2002. – С. 39-55.

  6. Чистов К.В. Специфика фольклора в свете теории информации //Типологические исследования по фольклору. Сб. статей памяти Владимира Яковлевича Проппа (1895–1970). — М., 1975. — С. 26 – 43.

  7. Элиаде М. Аспекты мифа /Пер с. франц.  М.: Академический проект, 2001.  240 с.

Тэма 2.

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ЯК ФАКТАР САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАГА РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА

  1. Генезіс паняцця “фестываль”.

  2. Спецыфічныя асаблівасці фестываляў.

  3. Тыпалагізацыя фестывальных мерапрыемстваў.

  4. Мастацка-культурны сэнс фестывальнай дзейнасці.

  5. Значэнне фестывальнай дзейнасці ў сацыяльна-культурным жыцці рэгіёнаў.

Паняцце “фестываль”.

Фестываль ― грамадска-культурная, мастацкая акцыя, якая выражае культурныя інтарэсы сацыяльнай супольнасці, адлюстроўвае ўзровень развіцця відаў і жанраў прафесійнага і аматарскага мастацтва, характарызуецца комплексным вырашэннем эстэтычных, сацыяльных, педагагічных задач.

Спецыфічныя асаблівасці фестываляў

Ад іншых відаў культурных мерапрыемстваў (свята, канцэрт, паказ, шоу, агляд, конкурс і інш.) фестываль адрозніваецца наяўнасцю агульнамастацкіх і навуковых мэтаў і задач, маштабнасцю, разнастайнасцю праграмы, шырынёй складу ўдзельнікаў і г.д.

Тыпалагізацыя фестывальных мерапрыемстваў.

На падставе аналізу рэалізуемых у Беларусі фестывальных праектаў прапануецца наступная іх тыпалагізацыя. Асновай сістэматызацыі фестываляў народнай мастацкай творчасці з’яўляецца выяўленне формаўтваральнай прыкметы, паводле якой ажыццяўляецца падзел на тыя ці іншыя групы. У аснову тыпалагізацыі могуць быць пакладзены прынцыпы:

І. Жанрава-відавы. Па жанрава-відавых характарыстыках фестывалі падзяляюцца на:

- аднажанравыя (фестывалі вакальна-харавога, інструментальнага, харэаграфічнага, тэатральнага, эстрадна-цыркавога мастацтва, кінафестывалі і інш.),

- мнагажанравыя (“Славянскі базар” у Віцебску)

- сінкрэтычных жанраў (фестываль фальклору, народнага гумару і інш.).

ІІ. Мастацка-педагагічны (узровень асваення мастацкай творчасці):

- фестывалі прафесійнага мастацтва;

- фестывалі аматарскай мастацкай творчасці.

Належыць адзначыць, што ў Беларусі значна шырэй прадстаўлена палітра фестываляў аматарскай творчасці. У фестывальных праграмах часта практыкуецца аб’яднанне прафесійных і непрафесійных выканаўцаў. Гэта дазваляе дасягнуць мастацкай разнастайнасці, а таксама далучае да фестывальнай падзеі большую колькасць гледачоў і ўдзельнікаў.

ІІІ. Сацыяльна-дэмаграфічны:

а) па ўзросту: дзіцячыя; маладзёжныя; для ветэранаў вайны і працы; змешанага ўзроставага складу.

б) па роду асноўнага занятку, прафесійнай прыналежнасці: студэнцкія; вучнёўскія; армейскія; работнікаў пэўных прафесій, сфер дзейнасці.

в) па сацыяльных катэгорыях: фестывалі творчасці інвалідаў; дзяцей-сірот; ветэранаў.

г) па нацыянальна-культурнай прыналежнасці: прадстаўнікоў нацыянальных меньшасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

ІV. Па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму і геаграфічнаму прынцыпу і маштабах правядзення выдзяляюць: сусветныя; міжнародныя; рэспубліканскія; абласныя; рэгіянальныя; раённыя (гарадскія).

Грамадска-культурнае значэнне фестывальнай дзейнасці ў Беларусі заключаецца у тым, што пасродкам яе ажыццяўляецца вырашэнне шэрага важных сацыяльна-культурных задач.

I. Сацыяльныя мэты і задачы фестывальнай дзейнасці

• скіраванне ўвагі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў культуры, творчых саюзаў, дабрачынных фондаў, дзеячоў культуры і мастацтва на найбольш актуальныя праблемы развіцця культуры і мастацтва, мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі, захавання традыцыйнай культуры;

• далучэнне да мастацкай культуры шыркага кола жыхароў рэгіёна;

• узбагачэнне сацыяльна-культурнага жыцця рэгіёну;

• арганізацыя змястоўнага вольнага часу грамадзян;

• наладжванне дзелавых і партнёрскіх сувязяў паміж прадстаўнікамі вытворчасці, устаноў і арганізацы культуры, устанаўленне творчых кантактаў паміж мастацкімі суполкамі.

II. Мастацка-эстэтычныя мэты і задачы фестывальнай дзейнасці

• узбагачэнне і развіццё відаў і жанраў мастацтва;

• абмен мастацкімі ідэямі;

• выяўленне творча адораных асоб і іх адрасная падтрымка;

• дэманстрацыя творчых здабыткаў у пэўных відах і жанрах мастацтва;

• папулярызацыя лепшых узораў нацыянальнага і сусветнага мастацтва;

IІІ. Педагагічныя мэты і задачы фестывальнай дзейнасці

• выхаванне беражлівага стаўлення да нацыянальнай культуры;

• адукацыя кіраўнікоў мастацкіх калектываў;

• распаўсюджванне перадавога вопыту, методык валодання музычнымі інструментамі і г.д.

• удасканаленне выканальніцкага майстэрства мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў і інш.

ІV. Навукова-метадычныя мэты і задачы фестывальнай дзейнасці

• вывучэнне стану і тэндэнцый развіцця пэўных відаў і жанраў мастацкай творчасці;

• аналіз існуючых праблем і інш.

V. Эканамічныя і матэрыяльна-тэхнічныя мэты і задачы фестывальнай дзейнасці

• аб’яднанне фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў устаноў, арганізацый, вытворчых прадпрыемстваў і іх мэтавае выкарыстанне на падтрымку культуры і мастацтва;

• удасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў і арганізацый культуры і мастацтва (рамонт, набыццё абсталявання і г.д.);

• вырашэнне матэрыяльна-тэхнічных праблем існавання мастацкіх калектываў (абнаўленне інструментарыя, пашыў сцэнічных касцюмаў і г.д.);

• эканамічнае стымуляванне кіраўнікоў і ўдзельнікаў мастацкіх калектываў.