- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Займеннік
Займеннік – самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі.
Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі).
У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словы – твае (выказнік). Пісаць вучыся сам (акалічнасць).
Правапіс займеннікаў.
-
Займеннікі з прыназоўнікамі пішуцца заўседы асобна: з імі.
-
Прыстаўка ні- з адмоўнымі займеннікамі пішацца разам, калі яны ўжываюцца без прыназоўніка: нікога. Калі пасля часціцы ні стаіць прыназоўнік, то ўвесь выраз пішацца ў тры словы: ні з чым.
-
Няпэўныя займеннікі з суфіксам –небудзь і прыстаўкай абы- пішуцца праз злучок: што-небудзь, абы-хто.
-
З постфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: кагосьці.
-
У злучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як не пішацца асобна і ў склад
займенніка не ўваходзіць. У злучэннях ніхто іншы не; нішто іншае не ні пішацца разам: Прычынай пажару стала не што іншае, як маланка. Ніхто іншы яго не цікавіў.
Прыслоўе
Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета: сабраліся хутка (прымета дзеяння), вельмі здольны (прымета якасці), сцежка дахаты (прымета прадмета).
Нязменнасць – характэрная асаблівасць прыслоўяў. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не ўтвараюць форм роду і ліку. Аднак прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання. Некаторыя з іх маюць формы ацэнкі і меры якасці.
У сказе прыслоўі выступаюць у ролі акалічнасці, недапасаванага азначэння: Слова наша лятае далека. Чулася размова па-нямецку. Субстантывіруючыся, прыслоўі могуць быць дзейнікамі, прыдыткамі, дапаўненнямі, акалічнасцямі: Ваша заўтра залежыць ад Вас саміх.
Ступені параўнання прыслоўяў.
|
Вышэйшая ступень параўнання |
Найвышэйшая ступень параўнання |
Простая форма |
Утваральная аснова якас-нага прыслоўя + суфікс –ей (-эй,-ай): Весела – весялей, але: Мала – менш, многа –больш, дрэнна – горш, добра - лепш |
Прыстаўка най- + прос-тая форма вышэйшай ступені параўнання: Весела - найвесялей |
Складаная форма |
Больш (болей), менш (меней) + якаснае прыслоўе: Весела – больш весела |
1. Найбольш, найменш + прыслоўе: весела - найбольш весела; 2. Простая форма вышэйшай ступені + за ўсе (за ўсіх): весела – весялей за ўсіх |