- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Характарыстыка функцыянальных стыляў
Стылістыка – навука аб стылях мовы.
Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці. У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы: гутарковы, навуковы, афіцыйна дзелавы, публіцыстычны, мастацкі. Кожны функцыянальны стыль рэалізуецца ў канкрэтных відах тэкстаў.
Стыль |
Сфера выкарыстан-ня |
Функцыі |
Стылевыя адзінкі |
Моўныя сродкі |
Гутар- ковы |
Штодзенная гутарка па-між людзьмі на бытавыя і сямейныя тэ-мы |
абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзель- нікамі гутаркі |
-натуральнасць і прастата ў выражэнні ду-мак; -свабодны выбар слоў і выразаў; -эма-цыянальнасць |
-гутарковыя словы; -прастамоўныя словы з розным адценнем; -жаргоны; -выклічнікі; -няпоўныя сказы; -сказы са звароткамі; -клічныя і пытальныя сказы |
Наву-ковы |
-галіна наву-кі і тэхнікі; навуковыя працы; лек-цыі; даклады |
-паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, выні-каў навуковых даследаванняў |
аб’ектыўнасць і дакладнасць; -лагічнасць і доказнасць; -завершанасць і паўната |
-агульнанавуковыя словы; -тэрміны; -пабочныя словы; -складаныя сказы |
Афі-цыйна-дзела-вы |
-справавод-насць;-галіна права і зака-надаўства |
-паведамлен-не; -рэгламен-тацыя правоў і правілаў
|
-афіцыйнасць: -канкрэтнасць; -дакладнасць; -адсутнасць эмацыяналь-насці і экспрэ-сіўнасцІ |
-словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; -кніжныя афіцыйныя словы; -канцылярызмы; -словы-штампы; -вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў; -інфінітыўныя сказы |
Публі-цыс-тычны |
-галіна ідэалогіі і палітыкі |
інфармацыя |
-эмацыяналь-насць і экспрэ-сіўнасць; -выраз-на выражальныя ацэначныя адно-сіны; -дзейнасць; -пабуджальнасць |
-грамадска-палітычныя словы; -стандартныя выразы; -дзеясловы загаднага ладу; -клічныя сказы; -звароткі; -паўторы |
Мас-тацкі |
літаратурна-мастацкая творчасць |
Адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах |
-канкрэтнасць; -вобразнасць; -эмацыяналь-насць |
-словы з канкрэтным значэннем; -словы з пераносным значэн-нем; -эмацыянальна-экспрэсіўныя словы; -вялікая колькасць дзеясловаў; -розныя тыпы сказаў |
Лексіка афіцыйна-дзелавога стылю
Афіцыйна-дзелавому стылю ўласціва стылістычная аднароднасць і строгасць, аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці. Шырока выкарыстоўваюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі стардартныя сродкі выраження.
На лексічным узроўні вылучаюцца спечыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:
-
Назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах.
-
Назвы дакументаў.
-
Назвы частак дакументаў.
-
Архаічныя, устарэлыя словы.
-
Складанаскарочаныя словы.
-
Словы-канцылярызмы.
Канцылярызм – гэта лексіка-фразеалагічная адзінка, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі, абазначае часта паўторныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці.
Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю.
Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца пэўнай устойлівасцю. Калі ў мастацкім, публіцыстычным навуковым тэксце выкарыстоўваюцца такія тыпы мовы як апавяданне, разважанне, то ў афіцыйна-дзелавых дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння.
Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў.
У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтныя размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы вельмі абагульненай, ад імя дзяржавы.
Іншымі словамі афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы неасабовы характар высказвання.
У марфалогіі вылучаюцца:
-
Аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрыманасць.
-
Выкарыстанне словазлучэнняў у назвах дакументаў.
-
Шмат іменных часцін мовы.
-
Ужыванне складаных адыменных прыназоўнікаў.
-
Шмат інфінітываў, дзеясловаў цяперашняга часу.
-
Рэдка ўжываюцца займеннікі 2, 3 асобы.
Паняцце дакументаў. Віды дакументаў.
Дакумент – адпаведным чынам складзеная, падпісаная і засведчаная справавая папера.
Дакументы падзяляюцца на:
І. Распарадчыя (загады, рашэнні, распараджэнні).
ІІ. Арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі).
ІІІ. Арганізацыйна-распараджальныя (пратаколы).
IV. Інфармацыйна-даведачныя (даведкі, зводкі, агляды, акты, тлумачэнні, дакладныя запшскі).
СТЫЛІСТЫКА АФІЦЫЙНА-ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ
І. Карыстаючыся табліцай, трэба вызначыць да якога стылю належыць кожны тэкст.
Варыянт 1.
Артыкул 5 Абарона моў.
Усякія прывелеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.
Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.
(з закону аб мовах у Беларусі)
Варыянт 2.
Дуб, род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 6000 відаў, пашыраных у паўночным паўшарі і гарах трапічнага пояса. У СССР 20 відаў, на Беларусі – 2 у прыродных мовах і 7 інтрадукаванна.
Дуб у СССР і БССР – адна з асноўных лесаўтваральных парод.
Драўніна моцная і гнуткая, мае высокія фізіка-тэхнічныя ўласцівасці і прыгожую структуру. Выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі. Драўніна і кара дуба багата на дубельныя рэчавы. Кара ўжываецца ў медыцыне і ветэрынарыі. Жалуды ідуць на прыгатаване сурагату і на корм жывёле.