Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
148
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Варыянт 3.

Гістарычны вопыт паказвае, што зберагчы сябе ды сваю існасць нацыя здольна толькі ва ўмовах абсалютнага суверэнітэту. Дзяржаўны суверэнітэт, поўная культурная самастойнасць і палітычная незалежнасць – не заганая ідэалогія і не сепаратысцкае палітыканства, як гэта сцвяржаюць шавіністы-дзяржаўнікі. Гэта адзіна магчымая форма нацыянальнага выжывання ў сусчасных, савецкіх умовах. Без поўнай палітычнай незалежнасці нацыя з такім аслабленым у нацыянальных адносінах менталітэтам выжыць не можа.

Варыянт 4.

Ну вось так часам і горне пасядзець, паслухаць гэтае штодзёнае водгулле навакольнага жыцця, яго адвечную песню, дзе галасы людскога шуму гудзяць, жывяць і помняць прасторы зямлі і нейкім дзівосным водгаласам закідаюцца ў тваю душу. Асабліва гучна звініць гэтая песня надвячоркам або раніцаю, калі паветра такое пяшчотна-гуллівае, што кожны гук плыве-разыходзіцца па яго струнах у працяглых музычных танах.

Варыянт 5.

Сяджу я і думаю … А што думаю, ды і сам добра не разбяру – вось вярзецца нешта.

Ага, злавіў - пра вайну думаю. Кажуць, вайна будзе. Дык будзе такі. Калі цётка Палуся сказала, што будзе, значыць будзе. Цётка Палуся – гэта кума мае кватэрнае гаспадыні. Вы не глядзіце, што яна трошкі падслепаватая ды касагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёю і чуе праз мураваныя сцяны.

Варыянт 6.

Стварыўшы каштоўнішыя паклады, магутныя сілы прыроды старана прыкрылі іх ад чалавечага вока. Мора, якое ад часу рвалася на Беларусь, зацягвала пласты солі пяскамі, грознымі і непадатнымі плывунамі. А саму паверхню зацерушыла неўрадлівымі пяскамі і суглінкамі.

Чалавек, аднак, аказаўся дужэйшым за магутную стыхію…

Стальныя калонкі турбабураў дабраліся да запаветнай кладоўкі прыроды, узнялі на паверхню дзхвосныя ружаватыя ўзоры яе запасаў.

2. Перапрацуйце прапанаваны Вам тэкст у тэкст іншага стылю, ізмяніўшы яго галоўную думку.

Ів – гутаркавы

ІІв – мастацкі

ІІІв – гутаркавы

IVв – навуковы

Vв – публіцыстычны

VIв – мастацкі

3. Напісаць інструкцыю на карыстанне чым-небудзь у гутарковым стылі.

4. Размяркуйце прыведзеныя словы і выразы па групах.

1) стылістычна-нейтральныя

2 ) з яркай прыметай афіцыйна-дзелавога стылю

3) не ўласцівыя афіцыйна-дзелавому стылю

Аднаразовы, аднаразовая дапамога, ануліраваць, адзінаццаць, беларускі, белабрысы, выконваць абавязкі, выпіска з загаду, гравейка, дым, дурненькі, дыскрэдытацыя, дом, ён, інвентарызацыя, крык, кумір, контрагент, кіраўніцтва, каўгас, ліквідаваць, камандзіроўка, мёд, медаль, мешаніна, мост, непрацаздольны, невод, ніжэй падпісаны, натарыяльны, прынцып, прыняць меры, працоўны дагавор, паведамленне, прыняць да ведама, патрабаванне, рэчка, разява, страхавы поліс, старшыня, станцыя, халтура, хлеб, хлопец, цыркуляр, чароўны, часавы.

5. Выправіць памылкі.

а) Трэба падняць пытанне пра яго паводзіны ў калектыве.

б) Там, дзе недаўна ішла напружаная барацьба, радуюць вока зялёныя дываны ўсходаў.

в) Між тым неабходна ўзяць на ўзбраенне і лекторый для актыву школы.

д) На заводзе пачаўся масавы пераход моладзі на больш шырокі фронт абслуговання машын.

е) Дакладчык падвегнуў рэзкай крытыцы работу гарадскога транспарту.

6. Прыдумаць сказы з словамі штампамі.

уяўляць сабой, транспартныя сродкі, пастаяннае месца прапіскі.

7. Перакладзіце прыназоўнікі на беларускую мову.

Без уважительной причины

Вступить в силу

Принять во внимание

В целях улучшения

Показатель качества

Возложить обязанности

На основании решения

8. Падбярыце сінанімічныя пары.

Падпісаць -

Рашыць -

Згадзіцца -

Прапанаваць -

Дапусціць -

9. Вызначце асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю.

За поспехі, дасягнутыя ў выканані заданняў ІІ пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў па вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР указам ад 7 ліпеня г.г. узнагародзіў ордэнамі і медалямі каўгаснікаў, рабочых і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу БССР.

Указ будзе апублікаваны ў абласных газетах