Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асновы журналістыкі. Амерыканскі досвед.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.11.2018
Размер:
325.12 Кб
Скачать

Iнтэрв’ю

Правядзенне добрага iнтэрв’ю — гэта не мастацтва i не навука. Гэта пераход ад сядзячага становiшча да хадзячага.

Каб iнтэрв’ю атрымалася ўдалым, журналiст павiнен надаваць увагу кожнай яго акалiчнасцi: таму, якiя падзеi былi ў жыццi суразмоўцы да моманту, калi ў яго бярэцца iнтэрв’ю; таму, як ён выглядае ў фiзiчным i эмацыйным плане; i, безумоўна, таму, што ён кажа.

Выбар найлепшай тэхнiкi правядзення iнтэрв’ю залежыць ад стылю журналiста, ад мэтаў, якiя ён ставiць перад iнтэрв’ю, ад тыпу задуманага артыкула, ад тых спадзяванняў, якiя ўскладаюць на iнтэрв’ю журналiст i iнтэрв’юяваны, i ад асабiстых характарыстыкаў i настрояў абодвух удзельнiкаў. Апроч таго, ёсць сэнс перад кожным iнтэрв’ю загадзя прадумаць стратэгiю выдзення гаворкi, але яна павiнна быць гнуткай на той выпадак, калi задуманае не спрацоўвае.

Парады

Частку працы рабiце дома

Заўсёды карысна ўжо загадзя нешта ведаць пра асобу, у якой вы збiраецеся ўзяць iнтэрв’ю. Гэта здаецца вiдавочным, але нямала журналiстаў не дае сабе такога клопату. Гэта не значыць, што iнтэрв’юяваную асобу трэба вывучаць дасканала. Але пазнаёмiцца з гiсторыяй працоўнай дзейнасцi вашага рэспандэнта i тым, якую i дзе ён атрымаў адукацыю, заўжды карысна — хоць бы дзеля таго, каб не марнаваць час, пытаючыся пра тое, пра што можна даведацца загадзя па тэлефоне.

Калi iнтэрв’ю дастаткова важнае, вы можаце пагутарыць i з членамi сям’i вашага рэспандэнта, i з яго калегамi па працы цi iншымi людзьмi, якiя яго ведаюць (у тым лiку i з яго працiўнiкамi). Няблага таксама даведацца загадзя пра якiя-небудзь цiкавыя гiсторыi з яго жыцця; яны нярэдка могуць паслужыць асновай для напiсання iншых артыкулаў — iнфармацыйнага цi проста забаўнага ў пазнаваўчым плане характару. Усё гэта дапаможа надаць вашаму сюжэту завершанасць.

Рабiце выгляд чалавека дасведчанага, нават калi сутыкаецеся з незнаёмымi вам праблемамi

Хто б нi быў вашым суразмоўцам — прэзiдэнт краiны цi кiраўнiк буйной карпарацыi,— вы павiнны быць упэўненыя ў сваiм праве задаць яму любое разумнае пытанне. На вас не павiнны ўплываць нi чын рэспандэнта, нi яго высокае фiнансавае цi сацыяльнае становiшча. Iнтэрв’ю — гэта проста размова аднаго чалавека з другiм. Журналiст заўжды павiнен быць са сваiм рэспандэнтам ветлiвым, але калi ён будзе перад iм бянтэжыцца, iнтэрв’ю наўрад цi выйдзе ўдалым. Будучы журналiстам, вы, па сутнасцi, задаяце пытаннi ад iмя чытачоў. I таму ваша задача спадабацца не рэспандэнту, а чытачам.

Не будзьце залiшне гаваркi

Пры правядзеннi iнтэрв’ю адным з эфектыўных прыёмаў з’яўляецца маўчанне. Калi ўтвараецца доўгая паўза, у людзей нярэдка ўзнiкае патрэба запоўнiць яе словамi. Дазвольце iм зрабiць гэта i пачакайце, пакуль яны не скончаць, а ўжо тады задавайце наступнае пытанне. Апроч таго, людзi часта мяркуюць, што вашае маўчанне азначае знак згоды, i гэта схiляе iх сказаць нешта яшчэ.

Не трацьце кантролю за хадой iнтэрв’ю

Гэтае важнае правiла азначае ў тым лiку i тое, што вы павiнны адчуць, калi метад маўчання перастае спрацоўваць. Рэспандэнт можа, напрыклад, расцанiць вашае маўчанне як знак таго, што iнтэрв’ю закончанае,— тады ён можа ўстаць i сабрацца сысцi. Але маўчанне — гэта ўсяго толькi спосаб, а не адсутнасць аднаго з удзельнiкаў дыялогу. Людзi, якiя прывыклi даваць iнтэрв’ю цi выступаць з публiчнымi прамовамi, могуць рэагаваць на маўчанне не так, як таго хацелася б, прынамсi, рэпарцёру. Гэта асаблiва тычыцца палiтыкаў, якiя часта запаўняюць маўчанне пустой рыторыкай цi загадзя падрыхтаванымi рэмаркамi, у якiх, як правiла, няма нiякай карысцi. У такiх выпадках важна своечасова спынiць гэтую рыторыку i прымусiць суразмоўцу адмовiцца ад сваiх гатовых клiшэ.

Гэта можа аказацца нялёгкаю справай, асаблiва калi вы гутарыце з загартаванымi палiтыкамi, прызвычаенымi падчас размовы пераскокваць з аднаго на другое. Але для вас важна ўмець задаць усе запланаваныя вамi пытаннi i не баяцца паўтарыць iх зноў, калi вы не пачулi выразнага адказу.

Адна з задачаў iнтэрв’ю — дабiцца, каб рэспандэнт выказваўся спантанна. Паўза пасля зададзенага пытання звычайна спрацоўвае добра асаблiва з людзьмi, якiя не маюць вялiкага досведу кантактаў з журналiстамi. Але часам здараецца — асаблiва, калi ў чалавека няма вялiкага жадання даваць iнтэрв’ю,— што ад яго немагчыма дабiцца нiчога, апроч “так” i “не”. Каб пазбегнуць такой праблемы, трэба старацца задаваць болей складаныя пытаннi.

Яшчэ адзiн прыём заключаецца ў тым, каб часова адступiць ад асноўнай тэмы, якая вас цiкавiць, i пэўны час пазадаваць вашаму рэспандэнту лёгкiя, бяскрыўдныя пытаннi, каб ён паступова мог разняволiцца. Шмат каму падабаецца, калi ў яго пытаюцца, напрыклад, што ён думае з той цi iншай нагоды; адчуўшы сябе выгодна, чалавек будзе ахвотней адказваць i на iншыя вашы пытаннi.

Апранайцеся адпаведна сiтуацыi

Агульнае правiла патрабуе, каб вы апраналiся гэтак жа строга, як i ваш суразмоўца, або трошкi сцiплей.

Беручы iнтэрв’ю ў фермера, не апранайце дарагi гарнiтур-тройку. Калi ў вас будзе такi выгляд, фермер наўрад цi паставiцца з даверам. Надзеньце джынсы i звычайныя чаравiкi цi апранiцеся падобна да таго, як апранаецца сам фермер, але — не фальшыўце. З iншага боку, калi вы бераце iнтэрв’ю ў чалавека, якi мае прэстыжнае цi вiднае грамадскае становiшча, прасачыце за тым, каб быць апранутым дастаткова строга. Гэтым вы пакажаце свайму суразмоўцу, што i ў афiцыйнай абстаноўцы адчуваеце сябе звыкла. Але ў прынцыпе, як вы апрануты — не так ужо й важна: галоўнае, каб гэта не выглядала ненатуральна. Урэшце, вы — не прафесiйны актор. Асноўны поспех iнтэрв’ю залежыць усё-ткi ад таго, наколькi добра журналiст задае пытаннi, а яго суразмоўца адказвае на iх.

Выбiрайце стыль iнтэрв’ю адпаведна з адведзеным часам

Калi ў вас усяго дзве хвiлiны на тэлефонную размову, адразу пераходзьце да сутнасцi праблемы. Добра выбiрайце пытаннi — калi вы пабудуеце iх правiльна, вы зможаце атрымаць за дзве хвiлiны тую iнфармацыю, на якую ў iншым выпадку спатрэбiлася б 10 хвiлiн. Калi ж ваш рэспандэнт не спяшаецца i настроены на нязмушаную гаворку, раней чым перайсцi да справы, вы амаль заўсёды можаце пайсцi яму насустрач. Гэта дазволiць вам стварыць разняволеную атмасферу i кантраляваць сiтуацыю, бо большасць адказаў будуць цалкам прадказальнымi. Такi тон будзе гарантаваць спрыяльны настрой i ў далейшай размове.

Да кожнага, каго апытваеце, стаўцеся iндывiдуальна

Мяняйце прыёмы вядзення iнтэрв’ю ў залежнасцi ад таго, з кiм вядзеце размову i якая iнфармацыя вам патрэбная. Хоць гэты прынцып агульнавядомы, але не ўсе журналiсты яго прытрымлiваюцца. Калi вам трэба атрымаць пэўныя статыстычныя дадзеныя ў чалавека, чые службовыя абавязкi якраз i заключаюцца ў тым, каб даць вам патрэбную iнфармацыю, будзьце ветлiвы i не адхiляйцеся ад тэмы. Атрымаўшы, што трэба, устаньце i развiтайцеся. Не давайце ўцягнуць сябе ў няёмкае становiшча, калi з вамi хочуць проста пабалбатаць на тэмы, якiя не тычацца вашага артыкула. (Мiж тым, не прапусцiце па-за ўвагай таго, што ў выпадку такой размовы магло б паслужыць вам iдэяй для iншага вашага артыкула.)

Калi вы гутарыце з чалавекам, якi мае для вашага артыкула першаступеннае значэнне, старайцеся пратрымаць яго ля тэлефона як мага долей (але ў межах разумнага). Калi кiраўнiк нейкай кампанii выдзяляе на вашую размову 10 хвiлiн i вам не ўдаецца прадоўжыць яе да пятнаццацi, значыць — гэта ваша няўдача. Калi вы пабудуеце iнтэрв’ю правiльна, кiраўнiк сам захоча падоўжыць размову. Калi ж ён усё-ткi захоча спынiць iнтэрв’ю, а ў вас яшчэ будзе патрэба яго трошкi прадоўжыць, паспрабуйце спытаць: “Калi ласка, яшчэ ўсяго два пытаннi”,— i, калi атрымаецца, задайце не два, а больш.

Як след прадумвайце, дзе лепей браць iнтэрв’ю

Такое рашэнне залежыць ад мноства фактараў, у тым лiку ад таго, якога аб’ёму i якога тыпу артыкул вы збiраецеся напiсаць. У большасцi выпадкаў асоба лепш раскрываецца ў хатняй абстаноўцы альбо аднолькава добра i дома, i ў офiсе. Пры падрыхтоўцы звычайнага артыкула сустрэча сам-насам у працоўным кабiнеце вашага рэспандэнта, як правiла, спрошчвае кантакт, што толькi на карысць журналiсту. Хоць iнтэрв’ю сам-насам i забiрае шмат часу, але гэта найлепшы варыянт. Немалая частка iнфармацыi, якая зыходзiць ад рэспандэнта, не выказваецца словамi. Мова рухаў, выраз твару, iншыя чыннiкi могуць адыгрываць вельмi важную ролю.

Але не трэба недаацэньваць i значэнне iнтэрв’ю па тэлефоне. Спрактыкаваны журналiст умее настроiць свайго рэспандэнта камфортна i падчас тэлефоннай размовы. Часам ужо толькi з тае прычыны, што рэспандэнт знаходзiцца ў звыклай для сябе абстаноўцы дома цi ў офiсе, ён будзе адчуваць сябе ўтульней, чым пры персанальнай размове. У вынiку яго адказы могуць быць болей змястоўнымi, што толькi палепшыць ваш будучы артыкул.