Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GBZh_-_shpory_razdruko_vats_pa_8_staronak_na_ad....doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
369.66 Кб
Скачать

7. Аднаўленне сеткі перыядычнага друку ў 1944–1945 гг.

3 ліпеня 1944 быў вызвалены Мінск. Пачалося выданне цэнтральных газет у сталіцы. Замест газеты “Савецкая Беларусь” аднаўляецца рускамоўная “Советская Белоруссия”; пачынае выходзіць беларускамоўная «Звязда». Аднаўляецца даваенная сетка партыйна-савецкіх выданняў, абласныя, раёныя газеты. Да канца 1944 у рэспубліцы выходзіла 8 рэспубліканскіх, 11 абласных, 168 раённых і гарадскіх газет. Пры аддзелах прапаганды і агі-тацыі ЦК Кампартый саюзных рэспублік ствараліся сектары і кабінеты друку. Былі павялічаны штаты рэспубліканскіх і аб-ласных газет, адноўлены аддзелы партыйнага жыцця і прапаганды.

Друк Беларусі пераканаўча, на яркіх прыкладах паказваў перавагу сацыялістычнага ладу жыцця над капіталісхычным, прапагандаваў рашэнні Камуністычнай партыі, высокую, гана-ровую ролю Савецкай Арміі — вызваліцельніцы народаў Еўропы ад фашысцкага іга, мабілізоўваў народныя масы на творчую актыўнасць у справе адбудовы гарадоў, вёсак, прамысловых аб'ектаў, калгасаў і саўгасаў.

«Звязда», «Советская Белоруссня» і многія іншыя выданні паказвалі, як з братніх рэспублік на дапамогу беларускаму на-роду прыязджаюць спецыялісты, дастаўляецца самае неабход-нае абсталяванне для работы прадпрыемстваў, матэрыялы, воп-ратка, харчаванне. Братнія клопаты народаў СССР аб хутчэй-шай адбудове разбураных гарадоў і вёсак Беларусі, фабрык і заводаў яшчэ больш натхнялі беларусаў на працоўны гераізм. Са старонак друку рэспублікі гучалі заклікі да роднага народа аддаць усю сваю творчую і працоўную энергію справе аднаў-лення разбуранай вайной гаспадаркі.

9. Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у Беларусі ў пасляваенны час.

Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у БДУ пачалася з 1 лістапада 1944 года. Паводле пастановы ЦК ВКП(б) у Мінску быў утвораны першы ў Савецкім Саюзе факультэт журналістыкі Вызвалены Мінск ляжаў у руінах, не было будынку універсітэта, не было яшчэ і факультэта – спачатку заняткі праводзіліся на станцыі Сходня, пасля – у школьных класах Мінска.

Першымі выкладчыкамі аддзялення сталі вядомыя вучоныя і педагогі: М.Г. Ларчанка, В.В. Гутараў, М.І. Жыркевіч, І.В. Зазека. Першым дэканам быў выкладчык М.В. Ліс, загадчыкам аддзялення журналістыкі – дацэнт Д.Я. Фактаровіч. 5 красавіка 1946 года ўтворана кафедра журналістыкі. Яе ўзначаліў ваенны журналіст, вучоны М. С. Зярніцкі. З 1948 года на пасаду загадчыка аддзяленнем быў запрошаны з Масквы ранейшы супрацоўнік газеты “Правда” Г.С. Акулаў. Да 1967 года будучыя журналісты навучаліся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў-журналістаў. З таго першага выпуску трое з іх прысвяцілі сваё жыццё працы на родным факультэце: прафесар Е.Л. Бондарава, прафесар М.Я. Цікоцкі, дацэнт Н. А. Сніцарава. Многія з іх сталі вядомымі пісьменннікамі, драматургамі, журналістамі: Герой Савецкага Саюза, доктар гістарычных навук А.А. Філімонаў, журналістка А.Д. Краснаперка, у гонар якой заснавана прэстыжная журналісцкая прэмія, паэты М.Я. Аўрамчык, Б. Курто, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Е.П. Уладзімірава.

У 1967 годзе першым дэканам самастойнага навучальнага падраздзялення БДУ – факультэта журналістыкі – стаў прафесар, ў мінулым баявы афіцэр Савецкай Арміі, Г.В. Булацкі. З 1980 па 1986 г. дэканам факультэта працаваў прафесар П.І. Ткачоў, з 1986 па 1996 г. – прафесар О. Г. Слука, у 1996 г. – дацэнт П. Л. Дарашчонак, з 1996 па 2005 г. – дацэнт В. П. Вараб’ёў, з 2005 г. – дацэнт С. В. Дубовік.

Факультэт з кожным годам рос, набіраў моц. Ствараліся новыя кафедры, з’яўляліся новыя навуковыя напрамкі. У 1965 годзе на базе кафедры журналістыкі былі створаны дзве кафедры: гісторыі журналістыкі і тэорыі і практыкі журналістыкі. Кафедра гісторыі журналістыкі, якую ўзначалілі ў розныя гады М.С. Зярніцкі, Г.В. Булацкі, зараз завецца кафедрай гісторыі журналістыкі і літаратуры (загадчык – дацэнт П.Л. Дарашчонак). У 1998 годзе на факультэце працавала ўжо восем кафедр. У розныя гады дыпломы журналістаў на факультэце атрымлівалі вядомыя паэты і празаікі М. Аврамчык, І. Чыгрынаў, У. Пташнікаў, А. Вярцінскі, Б. Сачанка, В. Зуёнак і інш. Амаль 90% кіраўнікоў і супрацоўнікаў нацыянальных СМІ – выпускнікі факультэта журналістыкі БДУ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]