Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ист_до_Ист_Др_мира_Ревяко_лекции.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Культура старажытнага рыма

План лекцыі:

  1. Рэлігія.

  2. Рымляне – вучні грэкаў, адукацыя.

  3. Народныя святы і грамадскія відовішчы.

  4. Архітэктура і скульптура.

  5. Мастацкая літаратура.

  6. Аратарскае майстэрства.

  7. Навука і філасофія.

1. Рэлігія. Як і для ўсіх старажытных грамадстваў характэрны політэізм рымскай рэлігіі і падраздзяленне багоў на патрыцыянскіх і плебейскіх. Патрыцыянская троіца багоў Капітолія: Юпітэр, Юнона, Мінерва. Плебейскія багі Авенціна: Цэрэра, Лібер і Лібера (Ліберка). У глыбокай старажытнасці да перасялення на Балканскі і Апенінскі паўвастравы, плямёны італійскія і грэчаскія жылі суседзямі і пакланяліся адным і тым жа багам. Таму ў больш познія часы багі былі вельмі падоднымі і іх называлі імёнамі лацінскімі і грэчаскімі.

У сонме багоў рымлян галоўны бог Юпітэр, а ў грэкаў – Зеўс. Яны ж багі света і маланкі, а таксама апякуны цароў і дзяржаўнай улады. У грэкаў галоўны храм Зеўса ў Алімпіі, а ў рымлян – храм Юпітэра на Капітоліі. У плебеяў была свая троіца багоў: Цэрэра, Лібер і Лібера, а ў грэкаў – Дземетра, Персефона і Дзіаніс. Багоў было так многа, што толькі дзіця ў рымлян апякалася 43 багамі і багінямі, не менш іх было і ў грэкаў: бог першага крыку, першага кроку, дзевятага дня і г.д.

2. Рымляне – вучні грэкаў, адукацыя. Рымляне заваявалі грэчаскія гарады поўдня Італіі і ў Міжземнамор’і. Блізка пазнаёміўшыся з развітай культурай грэкаў, пераможцы былі пакораны ўсім грэчаскім. У Рыме на ўсё грэчаскае распаўсюджвалася мода спачатку сярод знаці, а потым і сярод усіх.

Пачынаючы з 2-й Пунічнай вайны знатныя рымляне сваіх дзяцей даручалі выхоўваць грэчаскім настаўнікам-граматыкам, філосафам, аратарам і т.п., а лёгкадумныя юнцы займаліся грэчаскім паляваннем, іншаземнай кухняй, модным аддзеннем і прычоскамі.

У ІІ ст. да н.э. рымская знаць размаўляла па-грэчаскі, як і па-латыні свабодна. Рымскае ганьбілася як усё грубае.

У ІІІ ст да н.э. пад уплывам грэкаў узнікла рымская літаратура. Пачалася яна з пераклада і пастаноўкі п’ес грэкаў – камедый і трагедый. Рымскія складальнікі, падражаючы грэчаскім аўтарам, сталі пісаць уласныя творы для тэатра. Адным з старажытнейшых рымскіх пісьменнікаў быў вялікі камедыёграф Ціт Макцый Плаўт; 20 камедый яго захаваліся да нашых дзён.

У раннім Рыме і ў эпоху Рэспублікі трывалымі былі сем’і, у якіх бацька вучыў дзяцей грамаце і мудрасці жыцця. З ІІІ ст. да н.э. паявіліся першыя прыватныя школы. Дзеці вучылі лацінскую і грэчаскую мовы, граматыку, рыторыку, паэтыку. Юнакі з 16 гадоў працягвалі вучобу ў школах рыторыкі. Багатыя вучыліся ў Аляксандрыі, Афінах, Радоссе. Былі ў Рыме кнігі і бібліятэкі.

3. Народныя святы і грамадскія відовішчы. На працягу ўсёй гісторыі рымскае грамадства з задавальненнем успрымала разнастайныя відовішчы: гладыятарскія і марскія баі, цкаванне драпежнікамі людзей, асуджаных на смерць, паляванні на звяроў у цырку, скачкі на іпадромах. Мэта гэтых прадстаўленняў – выхаванне рымлян у духу патрыятызма, жорсткасці, сіле. Рымлянін павінен мець перавагу і сілу перад пакоранымі народамі. Жорсткасць і абыякавасць да крыві, забойстваў і пакут іншых, цвёрдасць волі і характару – галоўныя рысы рымляніна і рымлянкі. Таму для рымскага грамадства такія віды мастацтва былі самымі любімымі.

«Ты ж народы павінен весці, рымлянін, уладай сваёю.

Вось мастацтва твае – берагчы пакораных і ўтаймоўваць гордых».

Так аб такім выхаванні і мастацтве рымлян пісаў паэт Вергілій.

“Хлеба і відовішчаў!”, – патрабаваў 300 тысячны натоўп галыцьбы Рыма і ўлады задавальнялі гэтыя патрабаванні.

4. Архітэктура і скульптура. Архітэктура рымская павінна была падкрэсліваць велічнасць, магутнасць і багацце Рыма. І сапраўды ўсе грамадскія пабудовы: храмы, аркі, калоны, форумы, цыркі, тэатры, іпадромы, масты апраўдвалі сваё назначэнне. Пабудаваны ў І ст. велізарны амфітэатр Калізей умяшчаў каля сотні тысяч гледачоў. У ІІ ст. да н.э. рымляне вынайшлі бетон – трывалае і вяжучае рэчыва. Дзякуючы гэтаму вынаходству, а таксама абпаленай цэгле і рознакаляроваму шклу, якое ўжо шырока выкарыстоўвалася ў будаўніцтве, рымляне стварылі збудаванні, некаторыя з іх у добрым стане захаваліся да нашага часу (пантэон – храм усім багам). Збудаванні ўпрыгожваліся скульптурай. Іх размяшчалі на плошчах, у парках і г.д. Характэрная рыса рымскай скульптуры – партрэт. Партрэтныя статуі і бюсты багоў і людзей дасканала перадавалі рысы твару і характару чалавека. Яны і з’яўляюцца першакрыніцамі вывучэння гісторыі і культуры рымлян.

5. Мастацкая літаратура. Шмат таленавітых паэтаў было ў Рыме, найбольш вядомыя: Вергілій, Авідый, Гарацый. Час іх жыцця і творчасці прыпадае на канец І ст. да н.э. і І ст. н.э. – найвышэйшы ўздым паэтычнага мастацтва “залатога веку”. Знакаміты багаты рымлянін, сябар імператара – Мецэнат арганізаваў гурток паэтаў, падтрымліваў іх і садзейнічаў развіццю паэзіі. Так слова “мецэнат” стала азначаць “багаты апякун мастацтва”. У наш час гавораць фундатар, “спонсар”. У той час паэт Вергілій напісаў паэму “Энеіда” па заказу імператара Аўгуста, у якой распавядаецца аб тым, што рымляне нашчадкі элінскай культуры і гісторыі, а Рым заснаваны нашчадкам Троі – Энеям, па імені якога і названа паэма. На гістарычным фоне быў узвялічаны імператар Аўгуст і яго “залаты век” праўлення Рымам.

6. Аратарскае майстэрства. Рымскія прамоўцы вучыліся красамоўству ў грэкаў, адначасова ствараючы і свае прыёмы складання прамоў. Самыя вядомыя прамоўцы былі браты Гракхі, Крас, Гартэнзій, Цыцэрон, Цэзар, Брут і інш. Асабліва праславіўся судовымі і палітычнымі прамовамі Цыцэрон. Ён напісаў спецыяльныя працы па тэорыі аратарскага мастацтва. І клапаціўся больш аб тым, каб пераканаць слухачоў у праўдападобнасці, а не ў праўдзівасці сказанага.

7. Навука і філасофія. Навука ў рымлян мела практычнае значэнне. Катон, Варон, Калумела напісалі трактаты па агранаміі. Вітрувій стварыў трактат “Аб архітэктуры”. Пліній Старэйшы праславіўся навуковай працай “Натуральная гісторыя”, дзе выкарыстаў каля 2 тыс. крыніц па прыродазнаўству. Страбон, грэк па паходжанню, стаў знакамітым дзякуючы навуковай працы “Геаграфія” у 17 кнігах. Увесь вядомы яму старажытны свет прадстаўлены ў гэтым творы. Удалым было развіццё ў рымлян юрыдычнай навукі. Рымскае права – адно з самых дасканалых у старажытнасці. Аб гэтым сведчаць “Законы ХІІ табліц”. Росквіт рымскага права наступіў у перыяд імперыі (ІІ–ІІІ ст.).

Духоўная і матэрыяльная культура Рыма стваралася і развівалася на няймаверна цяжкай працы і эксплутацыі рабоў.

Л і т а р а т у р а:

История древнего Рима. Под ред В.И. Кузищина. М., 1982. С.183–197, 167–255.

Культура древнего Рима. В 2-х т. Наука. М., 1985.

История древнего Рима. Под ред. А.Г. Бокщанина, В.И. Кузищина. М., 1971. С. 259–286.

ЗАКЛЮЧЭННЕ