Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit1.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
308.22 Кб
Скачать

11. Літаратура эпохі станаўлення вкл. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.

Полацкае княства аслабла. Литва Миндоўга.

Развіцце культуры:

Пленна развіваецца архітэктура. У 14-15стст. На землях княства з’яўляецца раманскі стыль- будуюцца магутныя мураваныя замкі; мяняецца асяроддзе літаратуры-яна набывае дзяржаўны характар.

У 13-15стст. былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору(казкі, каляндарная абрадавая паэзія, прыказкі, прымаўкі і т.п.).

Старажытнарускія літаратурныя традыцыі былі вызначальнымі і ў 14-15стст., на першым этапе станаўлення ўласна беларускай літаратуры. Асабліва актыўна чыталіся і перапісваліся папулярныя і неабходныя для богаслужэння кнігі Бібліі: Псалтыр, Апостал, Евангелле. Шырока распаўсюджваліся жыціі святых і творы царкоўнай аратарскай прозы, апокоыфы. З твораў свецкага характару на бел.землях працягвалі свае жыцце гістарычныя аповесці і дыдактычныя навелы, хронікі, летапісы.

А вось летапісанне усе больш адносіцца да дзяржаўнай справы, так сказаць выконвае ролю тагачасных СМІ, стварае грамадскую думку і ўздзейнічае ідэалагічна.

  1. Летапісы мяняюцца: узмацняецца фабульнасць (сюжэтнасць)\\ замест пагадовых запісаў з’яўляюцца развітыя гістарычныя сюжэты\\ з’яўляецца псіхалагізм, характары

Летапісы складаюцца ў зводы; летапісы і хронікі нагадваюць раманы.

Напрыклад, “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”(дынастыйная барацьба; пачынаецца з Гедыміна), “Беларуска-Літоўскі летапіс”(цэнтральная падзея – гісторыя каранацыя Вітаўта).

16ст. – вызваленне Масквы ад татарскага прыгнету.→ Маскоўскае княства мацнее; узнікае дактрына, што Масква – трэці Рым, а чацвертаму не бываць! Пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам. \\У 16ст. летапісы і хронікі мелі ідэалагізаваны характар.

  • Сюжэты: гістарычныя(рэальныя)\\міфалагізаваныя\\сямейна-бытавыя(дынастыйныя адносіны)

  • Зводы: гістарычныя : Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага Хроніка Быхаўца\\ міфалагічныя : заснаванне Літвы Палямонам, сон пра жалезнага ваўка і т.п.

Майстры: Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі.

12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”. У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]