Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit1.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
308.22 Кб
Скачать

28. Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. Рымша.

Сапраўдны росквіт кніжнай паэзіі эпохі Адраджэння прыпа-дае на апошнюю чвэрць XVI ст. Галоўнае месца ў свецкай паэзіі шймалі панегірычныя жанры, гэтак званыя «эпікграмы», што суправаджалі выявы гербаў славутых магнатаў і гарадоў.\\ Жанр «эпікграм», які пашыраўся ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння, мае даўнюю гісторыю існавання. Першапачатковае развіццё ён атрымаў ужо ў антычнай літаратуры. Аўтарства нека-торых «эпікграм» прыпісваюць нават Гамеру. Самыя старажыт-ныя «эпікграмы» — гэта, як правіла, надпісы-прысвячэнні на прадметах культу — статуях, алтарах, трыножніках, надмагіль-ных помніках, напісаныя дактылічным гекзаметрам.\\ Жанраўтваральны пачатак «эпікграмы» - матыў слаўлення, захаплення, здзіўлення веліччу і значнасцю з'явы, пра якую апа-вядалася. Галоўная каштоўнасць «эпікграмы» на фамільныя гер-бы ў тым, што ў іх знайшлі найбольш поўнае выражэнне пошукі новых літаратурна-мастацкіх сродкаў. Творча пераасэнсоўваючы традыцыйныя шляхі адлюстравання рэчаіснасці, беларускія па-зты другой паловы XVI ст. асноўную ўвагу надавалі не пошуку новых тэм і прадметаў, а стварэнню арыгінальных спалучэнняў і тымі, што ўжо існавалі, выкарыстоўваючы пры гэтым падкрэс-лена мудрагелістыя сродкі мастацкага абагульнення.\\ Яны складаліся з чатырох элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым — зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, «кляй-нотаў» герба і, нарэшце, завяршала «эпікграму» заключэнне-па-жаданне. Кожны з элементаў «эпікграмы» выконваў пэўную ідэ-йна-мастацкую функцыю.

Пасля М. Стрыйкоўскага А. Рымша(каля 1550 — пасля 1599) - самы вядомы сёння з паэтаў Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст., прычым вядомы як паэт беларускі. Вядомы толькі вершы на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў. Нарадзіўся у вёсцы Пян-чын пад Навагрудкам, у шляхецкай сям'і герба Паўкозіч. 3 1572 цесна звязан з дваром князя К. Радзіві-ла Перуна. У 1581 г. удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. 3 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты Біржаў — радавога ўладання Радзівілаў. Па веравызнанні паэт быў кальвіністам, але паходзіў, відаць, з праваслаўнай сям'і. Невядома, якую А. Рымша меў адукацыю. У 1581 г. у астрож-скай друкарні I. Фёдарава выдаў “Храналогію”.\\Андрэй Рымша быў адным з самых вядомых паэтаў Бела-русі эпохі Рэнесансу і пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну, толькі частка якой захавалася да нашага часу. Пра гэта ж свед-чыць і мастацкі ўзровень «Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла» — аднаго з лепшых героіка-эпічных твораў у гісторыі беларускай літаратуры.

Пытанне 29. Развіццё бел. мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.

У др п. 16 ст. традыцыйнае летапісанне па сутнасці спыніла свае далейшае развіцце, на змену яму прыйшлі разнастайныя творы ў выглядзе гістарычных аглядаў, хранографаў, мемуараў, сінопсісаў, сямейных дзеннікаў, у цэнтры ўвагіякіх былі пытанні гісторыі і яе развіцця на пэўных этапах дзяржаўнага і грамадскага жыцця народа. Істотнай рысай гэтых помнікаў свецкага пісьменства была тое, што ўсе яны ствараліся па свежых слядах падзей і выдзяляліся ўзросшай цікавасцю да асобы чалавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сацыяльнага быту.

У станаўленні гэтага роду літаратурнай творчасці, у фарміравнні яе жанравай структуры і формы выкладання гістарычных падзей пэўную ролю адыграла афіцыйна-дакументальная літаратура і ў прыватнасці пратаколы-дзеннікі дзяржаўных сеймаў РП, у якіх даволі ярка праявілася характэрная для таго часу тэндэнцыя да “алітаратурвання” дзелавых запісаў. Яны вызначаюцца выразнай, сакавітай мовай і з’яўляюцца яркімі ўзорамі аратарскай красамоўнасці.

У 1603 годе Навагрудскі падсудак Федар Еўлашэўскі пачаў працу над мемуарамі, маючы, як відаць, дзеннікавыя запісы за папярэднія 40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб’еме: адсутнічае ўступная частка, якая расказвае пра бацькоў мемуарыста.

Па часе напісання мемуары Еўлашоўскага з’яўляюцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомых нам твораў беларускай літаратуры. Беручыся за напісанне ўспамінаў, Еўлашоўскі імкнуўся выхаваць своіх дзяцей у духу тых ідэалаў, якімі ен кіраваўся сам у асабістым жыцці. Менавіта гэтым і абумоўлена падрабязнае напісанне ім аўтабіяграфіі, з якой мы даведваемся, што нарадзіўся Еўлашоўскі ў Ляхавічах у небагатай сям’і, якая мела маентак у Еўлашове. У хатніх умовах ен вывучаў асновы роднай, а таксама польскай і яўрэйскай граматы. Неабходныя веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі ен набыў шляхам самаадукацыі. Дзякуючы багатаму вопыту адваката Еўлашоўскі набыў аўтарытэт у асяроддзі навагрудскай павятовай шляхты, якая даручыла яму на Варшаўскім вальным сейме 1579 г. прыняць удзел у складанні тэксту “Трыбунала ВКЛ”.

Еўлашоўскі свае ўступленне ў самастойнае жыцце пачаў з удзелу ў Лівонскай вайне. Аднак спалохаўшыся цяжкасцей, ен кінуў ваенную службу і пачаў працаваць пры дварах буйных магнатаў. Гэта прынесла яму грамадскае прызнанне і матэрыяльны дастатак.

У 57-гадовым узросце Еўлашэўскі ўзяўся за пяро, каб расказаць аб пражытым, аб падзеях асабістага і грамадскага жыцця. Мемуарыст з замілаваннем расказвае пра шматлікія эпізоды з жыцця дробнай і сярэднепамеснай шляхты ВКЛ. Запамінаецца карціна жорсткай расправы з каралеўскім слугой Уладзімірам Заблоцкім, справакаванай у красавіку 1580 г. трокскім каштялянам Крыштофам Радзівілам на адной з вуліц Вільні.

У здольнасці аўтара жыва і маляўніча расказаць аб тым, што яму даводзілася пачуць, перажыць або назіраць, заключаецца адна з галоўных вартасцей мемуараў як помніка літаратуры.

Пра каго б ці пра што ні пісаў Еўлашоўскі, ен заўседы імкнуўся надаць свайму паведамленню яркі бытавы каларыт.

Уваскрасаючы ў памяці хроніку шляхецкага жыцця і паказваючы на гэтым фоне сваіх сучаснікаў, Еўлашоўскі спрабуе пранікнуць у іх псіхалогію і растлумачыць іх учынкі ўмовамі сацыяльнага жыцця таго часу. Маюць пэўную цікавасць пададзеныя ў мемуарах вобразы яго жонкі Ганны Балатоўны, княгіні Аляксандры, яе цеткі Таццяны Скумінай і яе мужа Івана Бакі, паноў Глухоўскага, Івана Крачатоўскага. Еўлашоўскі легка сыходзіцца з людзьмі незалежна ад таго, якое становішча яны займаюць у грамадскім жыцці.

Традыцыйны і косны ў грамадскіх поглядах, набожны Еўлашоўскі пры усей сваей рэлігійнасці не захаваў вернасці праваслаўнаму веравызнанню бацькоў. Захапіўшыся ў юнацтве вучэннем пратэстантаў, ен стаў прыхільнікам моднай для таго часу рэлігійнай плыні евангелістаў. Аднак рацыяналізм не пазбавіў ў яго веры ў рознага роду рэлігійныя забабоны. Ен цверда прытрымліваўся думкі аб тым, што рознасць веравызнанняў не павінна быць перашкодай на ўстанаўленні добрых адносін у сямейным і грамадскім жыцці.

У сваіх мемуарах Еўлашоўскі не закранаў пытанняў вялікай палітыкі, бо лічыў яе справавай кампетэнцыі знатных паноў, абраных Богам. Ен звычайна толькі канстатаваў самфакт, падзею і тут жа, падкрэсліваючы сваю безуважнасць да яе.

Лічачы сябе патрыетам ВКЛ, Еўлашоўскі ганарыцца яго дзяржаўнымі дзеячамі. Аднак негледзячы на свій патрыятызм, Еўлашоўскі не змог устаяць супраць магутнай хвалі паланізацыі, якая ў той час захліснула шляхецкае саслоўе, што адбілася, у прыватнасці, і на мове яго мемуараў, багата перасыпанай паланізмамі. Ягомова ў многім ужо страціла свій нацыянальны каларыт, стала цяжкай для ўспрыняцця. Гэта служыць наглядным паказчыкам таго, якімі складанымі і супярэчлівымі шляхамі ішло развіцце беларускай літаратурнай мовы ў помніках свецкага пісьменства.

Пытанне 30. “Баркулабаўская хроніка” як узор рэгіянальнага летапісання. Адлюстраванне падзей агульнаеўрапейскай, беларускай і рэгіянальнай гісторыі. Мастацкія асаблівасці твора.

Амаль адначасова з мемуарамі Еўлашоўскага на поўдні Магілеўшчыны ў сяле Баркулабава былі напісаны ўспаміны невядомага нам жыхара той мясцовасці, якія затым увашлі ў склад мясцовай “Баркулабаўскай хронікі” (прыкладна запісы за 1599 – 1608 гг.) Яны з’яўляюцца ў ей значнай і самай цікавай у літаратурных адносінах часткай. Па характары выкладання матэрыялу, намаляваных карцінах, па свежасці фарбаў яны ўяўляюць сабою жывыя, эмацыянальна насычаныя ўспанімы аўтара пра толькі што перажытае. Пад пяром мемуарыста яны набывалі форму панарамнага апавядання пра жудасныя гады пачатку 17 ст., калі ў выніку небывалай засухі наступіў страшны голад на беларускай зямлі.

Аўтар спачувае “пашникам немаетным”, гэта значыць бедным сялянам, якіх страх галоднай смерці зрываў з наседжаных месц і гнаў у невядомыя краі ў пошуках ратунку. Яго шчыра засмучае, што такія ж гарапашныя людзі, якія засталіся на месцах, не маглі нічым дапамагчы гэтаму бясконцаму патоку галадаючых і замярзаючых.

Так падрабязна, грунтоўна апісаць асобныя бакі сялянскага жыцця мог толькі чалавек, які добра ведаў штодзенны быт і звычаі вескі, якому блізкім было жыцце простага народа. У полі зроку мемуарыста пастаянна знаходзіліся простыя людзі, іх цяжкая праца, сацыяльны быт, эканамічнае становішча і г.д. Гэтадазволіла яму стварыць шэраг выразных пейзажна-бытавых замалевак сельскага жыцця.

Баркулабаўскі мемуарыст праяўляў пэўную цікавасць да некаторых з’яў і фактаў грамадска-палітычнага і рэлігійнага жыцця. Ен апісвае Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., з’яўленне ў Магілеве казакоў, царкоўных брацтваў. Падрабязна расказвае пра абодвух самазванцаў і характарызуе іх дзеянні, выказваючы пры гэтым свае адмоўныя адносіны да іх.

Сімпатыі мемуарыста заўседы на баку тых, хто станавіўся ахвярай ваенных сутыкненняў і ў полымі баеў губляў нажыты працай набытак. І таму невыпадкова яго расказ аб развязанай першым самазванцам вайне прасякнуты шчырым спачуваннем рускаму народу, у прыватнасці масквічам, якія аказалі ўпарнае супраціўленне інтэрвентам. Ен паказвае, што вайна, пачатая авантурыстам з мэтай заваявання царскага трона, была справай рук паноў Рэчы Паспалітай, якія дапамагалі яму спусташаць рускія землі.

У сваіх успамінах летапісец выступае як яркая творчая індывідуальнасць, як прадстаўнік дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры 17 ст. ен быў таленавітым чалавекам і верагодней за усе прадстаўніком мясцовага праваслаўнага духавенства. Яго блізкасць да простага народа наклала адбітак на характар ягомовы, сакавітай, каларытнай, багатай народнай фразеалогіяй.

Пытанне 31. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.

Барока — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т.л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантраснасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор, палет фантазіі, гіпербалізм, інферналіі. Стыль эпохі Контррэфармацыі.

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці - з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці - з падкрэсленай чутнасцю.

Прадстаўнікі: Караваджа, Анібале Карачы, Пітэр Паўль Рубенс, Рэмбрант, Ван Дэйк, Франс Хальс, Дыега Веласкес, Нікала Пусэн.

Архітэктура барока

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з’яўляецца прасторавы размах - замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр’ерах. Прадстаўнікі:

Карл Мадэрна, Андрэ дэль Поцца, Ларэнца Бярніні, Бараміні, Петра да Картона.

Літаратура. Беларускае барока.

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. Асноўнымі жанрамі барока былі барочная публіцыстыка, барочная паэзія, барочны тэатр. Герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. У беларускім барока вылучаліся тры тэндэнцыі (“Шцілі”) – высокае барока, сярэдняе і нізкае.Для высокага барока характэрны рытарычныя прыўзнятасць, сімвалічнасць. Для сярэдняга – эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. Для нізкага – народнае, непаўнароднае па сваім змесце (казкі, песні, інтэмедыі, калядкі). Прадстаўнікі беларускага барока – С. Полацкі, А.Белабоцкі (“Пентатэугум”), Ф. Утчыцкі, І. Іеўлевіч,

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні. Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку. Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.

Пытанне 32. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.

Парадыйная проза. Па сваіх выяўленчых сродках да парадыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза. У ей выразна адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай. З’явіліся свецкія творы зусім новага тыпу. Яны парадзіравалі жанры афіцыйнай літаратуры – сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная яго разбурала, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза – тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не “службовае”, сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Самым значным творам парадыйна-сатырычнага характару эпохі барока безумоўна з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”. “Ліст да Абуховіча”, дзякуючы сваей сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць 3 спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з “Прамовай Мялешкі” гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай – амаральнасць і прдажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні.

З’яўленне “Ліста” было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандваў ваявода П.Шэйн. Камандванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Абуховіч.

Аўтар “Ліста” Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтэрэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ен крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях.

У гэтым памфлеце аўтар высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнайсатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова ўключае параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, іронію.

Крытыка ў “Лісце да Абуховіча” адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная. А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар.

”Ліст да Абуховіча” на раўне з “Прамовай Мялешкі” з’явіўся крокам наперад ў развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ей крытычнага пафасу і далейшай дэмаркатызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

Пытанне 33. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.

Найбольш значымым па шырыні пастаўленных сацыяльна-палітычныхпраблем грамадскага жыцця другой чвэрці 17 ст. з‘яўляецца ананімны твор “Прамова Мялешкі”. Выключна свецкая па змесце – гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову, нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычны памфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне.

Робячы рэальную гістарычную асобу – Івана Мялешку рупарам сваіх грамадскіх і ідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыцце, ананімны аўтар выступае шчырым патрыетам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс. Гэта быў добра адукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыцце тагачаснай Рэчы Паспалітай.

Пісьменнік, вуснамі свайго героя стварыў твор вялікага грамадскага гучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднае становішча, якое склалася для жыхароў ВКЛ пасля Люблінскай уніі.

Ен, трапіўшы па родзе сваей службы на дзяржаўны сейм РП, асмельваецца на выступленне перад каралем і дэпутатамі сейма. Ен праяўляе сябе далека не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам. Не баючыся, Іван Мялешка супасташляе час панавання Сігізмунда ІІІ з эпохаю Жыгімонта І і падкрэслівае, што такое супастаўленне не робіць першаму, як і яго папярэдніку Жыгімонту ІІ.

Аўтар “Прамовы Мялешкі” падае свайго героя чалавекам старамодным. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыс сямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка і дасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою неаторыя камічныя рысы, цалкам апраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свій час, аб чым сведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзен. Мова гэтага помніка ўзорная па сваей лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразныя выяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднева-заходняй тэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі, метафарамі, якія абумовілі больш выразнае гучанне твора.

34. Сімеон Полацкі. Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч нарадзіўся ў 1629 г. На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэн-там Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвес-тар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распача-лася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць руска-му манарху свае літаратурныя навыкі.\\Вясною 1664 г. Сімяон канчаткова перабіраецца ў Маскву.\\Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым го-дзе жыцця, 25 жніўня 1680.\\Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафа-рамі, прыпавесцямі і «прыкладамі».\\Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіг-рам — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына).\\ першакрыніцу можна ўказаць амаль для кож-нага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, « і шмат інш.\\Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэн-савання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай лі-таратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуко-вых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіраль-ніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Хацеў “заходнюю” адукацыю.\\Шматлікія вобразы, ска-рыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў ХУІ-ХУП стст.\\Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славяна-моўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова но-вай для рускай літаратуры. \\Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сі-мяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія на-вукі і мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пят-роўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кні-зе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — пер-шай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьмен-нікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст..\\Творы:Азбука(?),Псалтыр рыфмаваны, Гісторыя пра варлаама ды Іасафата, Рыфмалагіён.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]