Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit1.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
308.22 Кб
Скачать

39. Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхала Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага.

Развіццё школьная драматургіі пераходнага перыяду знайшло лагічнае завяршжнне ў творах, пастаўленых у канцы ХVІІІ ст на сцэне Забельскай дамініканскай калегіі (Полаччына). Рэпертуар Забельскага тэатра вызначаўся разнастайнасцю. Для яго былі напсіаны польскія тргедыі на антычныя тэмы (“Свабода ў няволі” К. Марашэўскага, “Сапар” і “Фемістокл” М. Цяцерскага).

Міхаілам Цяцерскім была зроблена польска-беларуская пераработка камедыі Мальера “Доктар па прымусу”. Беларускія сцэны ў гэтай пераробцы найбольш арыгінальныя. Мальераўскі сюжэт Цяцерскі напоўніў беларускім каларытам. Героі маюць французскія імёны, але паводзяць сябе як мясцовая збяднелая шляхта. Камедыя напісана па-польску, але мае і беларускую ўстаўную частку. Іменна ў гэтай частцы камедыі Цяцерскі праявіў самастойнасць у адносінах да арыгінала: 2 з’ява 3 дзеі разрасліся да памераў 3 сцэн.

Прыкладам Забельскага тэатра з’яўляецца і “Камедыя” Каэтана Марашэўскага. Ён быў ксёнзам і прафесарам рыторыкі і паэтыкі Забельскай гімназіі. (гл. наступнае пытанне). Гэтыя два знакамітыя беларусы з’яўляюцца творцамі ўзору перахода ад інтэрмедыі да камедыі.

Пытанне 40. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.

Найбольш значны і самастойны твор з усяго забельскага рэпертуару – “Камедыя” Марашэўскага (1787). Двое з трох асноўных герояў “камедыі”, селянін Дземка і карчмар, гавораць па-беларуску.

“Камедыя” Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у “Камедыі” пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстроўваліся супярэчнасці прыгоннай вескі, умовы жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай.

Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях інягодах Дземкі? Перш за усе вінават пан, які не лічыць сялян за людзей. Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўусе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – “грэх” біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогуатрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.

Грамадскі канфлікт, які намеціўся ў “Камедыі” потым вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дземка раскайваецца ў тым, што ен не слухаў пана і жаліўся на лес, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ен сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці.

“Камедыя” Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ей захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце. Камізм сітуацый у п’есе спалучаецца з камізмам характараў. У Дземкі есць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін, свой тон і стыль гаворкі. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.

Пры ўсей традыцыйнасці “Камедыю” Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п’ес народнага, нацыянальга тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]