Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
42
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

5) Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы 50-60 гг.. Эвалюцыя вершаванага мастацтва ў 70-80-я гг..

Для беларускай паэзіі ў XX стагоддзі прыйшоў, кажучы

словамі П. Панчанкі, “высокі, зорны час”. І час гэты спраўдзіўся ў

многім дзякуючы не толькі класікам, а і нашым сучаснікам, асабліва

тым, хто ўваходзіў у нацыянальную літаратуру ў другой палове 50-х— 60-я гады. У тую пару надышла так званая хрушчоўская адліга,

спароджаная XX партыйным з’ездам (1956 г.), які асудзіў культ асобы,

сталінізм і паклаў у грамадскім жыцці пачатак дэмакратычным

зрухам і пераменам. Пачаўся новы перыяд — час пазбаўлення ад

стэрэатыпаў, догмаў, ілюстрацыйнасці. Гэта была эпоха творчай

свабоды.

Беларуская літаратура зыходу 50-х і 60-х гг., у тым ліку і

паэзія, нягледзячы на рысы савецкасці, камуністычную веру, была

напоўнена палымяным грамадзянска-патрыятычным пафасам, яна

сцвярджала высокія маральныя і гуманістычныя каштоўнасці, “па-

мастацку сур’ёзна, глыбока пачала асэнсоўваць гістарычныя і

быційныя праблемы, пытанні свайго народа, праблемы жыцця як

быцця чалавека ў часе, грамадстве, у агульнабыційным, філасофскім

ракурсе. Беларускія паэты прадэманстравалі смеласць і

крытычнасць думкі, па-новаму паядналі асабістае і грамадскае.

Асабліва заўважна тое, што ў тагачаснай паэтычнай творчасці

ўзрасла значнасць чалавечага “я”. Вершаваны радок набыў лірыка-

інтымную заглыбленасць, жыццёвую праўдзівасць і эстэтычную

трываласць. Паэзія істотна пашырыла свае жанравыя, ідэйна-

тэматычныя і стылёва-выяўленчыя абсягі. Наўзбоч заставалася так

званая тэорыя бесканфліктнасці з яе апісальнасцю, трывіяльнымі

сюжэтамі, аднатыпнымі вобразамі і матывамі. У літаратуру вярнуліся

і набылі паўнавартаснае ўвасабленне вечныя тэмы — прыроды,

кахання, жыцця і смерці, сэнсу быцця і інш. Мастакі слова паказалі

асацыятыўныя мажлівасці беларускага верша, стварылі яркія ўзоры

інтэлектуальна-філасофскай паэзіі.

На жаль, рэнесансная вясна цягнулася нядоўга, час станавіўся

ўсё больш складаным і супярэчлівым. У выніку грамадства ўвайшло ў

перыяд стагнацыі (застою), які цягнуўся аж да сярэдзіны 80-х гг. і

негатыўна адбіўся на развіцці літаратуры. Ды і 60-я не былі

бясхмарнымі, але яны нарадзілі ў нацыянальнай літаратуры “пачуццё

асобы, аўтарскай індывідуальнасці, якое ўсяляк аберагалася,

зацвярджалася і выразна супрацьдзейнічала прынцыпам дэспатызму”

(А. Пяткевіч). “Мы — з шасцідзесятых”, — так паэт і літаратуразнаўца

Алег Лойка сказаў пра сваё літаратурнае пакаленне, да якога

належаць Еўдакія Лось, Уладзімір Караткевіч, Сцяпан Гаўрусёў,

Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Пятрусь Макаль, Васіль Зуёнак, Рыгор

Барадулін, Янка Сіпакоў, Генадзь Бураўкін, Міхась Стральцоў, Данута

Бічэль, Юрась Свірка, Мікола Арочка, Уладзімір Паўлаў, Кастусь

Цвірка, Анатоль Грачанікаў, Міхась Рудкоўскі, Сымон Блатун і іншыя.

Сапраўды, гэта “зорнае” пакаленне. Сфармаваныя як творчыя

індывідуальнасці ў другой палове 50-х — 60-я гг., “шасцідзесятнікі” ў

наступныя дзесяцігоддзі сталі ў беларускай паэзіі найярчэйшымі,

непаўторнымі асобамі, узбагацілі яе мастацкую скарбніцу

шэдэўральнымі і таленавітымі творамі, сцвердзілі пошукавае

наватарства і арыгінальнасць самавыяўлення, прынеслі ёй

несумненнае эстэтычнае ўзвышэнне.

Паэты, якія родам з 60-х, адныя з першых адчулі дысгармонію і дэфармацыю чалавечага быцця, з трывогай адрэагавалі на многія негатыўныя з’явы і праблемы часу. Разам з тым рух літаратуры замаруджваўся, яна нярэдка страчвала праўдзівасць і псіхалагізм выяўлення, у ёй не маглі самазацвердзіцца

новыя мастацкія плыні і формы паэтычнага мыслення. Творчаму

працэсу ў немалой ступені перашкаджала ваяўнічая ідэалогія,

палітыка, сацрэалістычная дактрына ў галіне літаратуры і мастацтва,

якая выключала эстэтычную шматвектарнасць у развіцці мастацтва.

Вызначальныя рысы гэтага паэтычнага пакалення —

майстэрства і высокапрафесійнасць, адукаванасць і інтэлігентнасць.

Невыпадкова за “шасцідзесятнікамі” замацавалася вызначэнне

“філалагічнага пакалення”.

З сярэдзіны 80-х, на якую прыпаў

пачатак новых грамадскіх перамен — перабудовы і адраджэння, —

яны загаварылі з раскаванасцю думак і пачуццяў, крытычным

сацыяльным пафасам, патрыятычнай акрыленасцю слова. Беларусь,

Радзіма, Бог, родная мова, праўда, сумленне, справядлівасць,

міласэрнасць, чалавечнасць — гэтыя і іншыя духоўныя ды маральна-

філасофскія катэгорыі зрабіліся галоўнымі імператывамі мастацкага

мыслення, вядучымі ідэйна-тэматычнымі лініямі ў беларускай паэзіі.

Для многіх твораў 60–80-х гг. былі характэрны антываенны змест, усхваляванае рэагаванне на пагрозу тэрмаядзернай вайны.

Калі ў красавіку 1986 г. выбухнуў Чарнобыль, паэтычны

небасхіл засланіла чорная бяда, вядучым, пачынаючы з другой

паловы 80-х гг., зрабіўся элегічны і трагедыйны пафас. Для

мастацкай палітры шматлікіх паэтаў сталі характэрнымі фарбы

смутку, колеры змроку і смерці. Поўныя драматызму па сваім

гучанні, завостранасці пытанняў вершы Р. Барадуліна “Жалоба”,

“Лямант”, “Канец”, “Новыя святцы” і некаторыя іншыя.

Беларуская паэзія 60–80-х гг. прыкметна ўзняла свой

філасофскі ўзровень. І гэта назіраецца як у раскрыцці мінулага,

грамадскіх з’яў і працэсаў, так і ў асэнсаванні ўласна філасофскіх

праблем: жыцця і смерці, быцця ў свеце, чалавечага шчасця і пошуку

ісціны, часу і прасторы, чалавека і прыроды, космасу і вечнасці...

У 60-я і наступныя гады поруч з А. Куляшовым, М. Танкам,

С. Дзяргаем філасофскія, інтэлектуальныя асновы беларускай паэзіі

прыкметна паглыблялі П. Макаль, кніга якога “Акно” (1967) выклікала

ў свой час нават цэлую дыскусію, А. Вярцінскі, С. Гаўрусёў,

М. Стральцоў, Я. Сіпакоў і іншыя паэты.

Беларуская паэзія спавядае і ўзвышае ўсё роднае, дарагое. Яна

кліча любіць Беларусь, Бога, сваіх бацькоў, матчыну мову, родную

хату, вёску, шанаваць чалавечае на зямлі, каб кожны з нас “не страціў святое штосьці” (Р. Барадулін).

Для беларускай паэзіі 60–80-х гг. характэрна багацце,

поліфанічнасць зместу. Тут ёсць практычна ўсё, чым жыве душа, што

хвалюе чалавека, народ, чалавецтва. Увогуле кажучы, лірыка

пачынаецца з выяўлення ўнутраных адчуванняў, з гаворкі пра

вечнае. Душа і тое інтымнае, што кранае яе і адгукаецца ў ёй, — гэта

галоўная тэма лірычнай творчасці. . Майстар інтымнага верша — Г. Бураўкін, які выдаў цэлы зборнік вершаў на любоўную тэматыку “Пяшчота” (1985). Усёпаглынальнае і глыбокае пачуццё кахання ў паэзіі У. Караткевіча.

У 70–80-я гг. — час так званага застою — камуністычная

партыя і ідэалогія працягвалі рэгламентаваць паэзіі пафас, навязваць

сацрэалістычнае мысленне. Таму паэтам вельмі нялёгка даваліся

свабода і арыгінальнасць творчага самавыяўлення, тым больш

адстойванне ўласнага “я” іэстэтычнага пошуку. Можна згадаць, з

якой цяжкасцю ішла да чытача кніга Алеся Разанава “Шлях – 360”

(1981), якую вызначаў дух наватарства, адметны кірунак інтэлектуалізму і фарматворчасці.

Свет паэзіі “сямідзесятнікаў” шматгалосы. Што ні творца, то самабытны і непаўторны талент: маюцца на ўвазе імёны Яўгеніі Янішчыц, Раісы Баравіковай, Алеся Разанава, Рыгора Семашкевіча, Уладзіміра Лісіцына, Казіміра

Камейшы, Ніны Мацяш, Сяргея Законнікава, Юркі Голуба, Уладзіміра

Някляева, Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Мар’яна Дуксы,

Віктара Яраца і інш. “Сямідзесятнікі” ў асноўным — “дзеці вёскі”. Іх творчасць

карэніцца ў сваім нацыянальным свеце, нясе “адбітак родных з’яў у

словах-вобразах” .

Ідэйна-тэматычную палітру паэзіі 70-х — першай паловы 80-

х гг. прыкметна вызначаюць патрыятычная лірыка, сацыяльная

публіцыстыка, зварот да гістарычнага мінулага. У гэты час дамінаваў

традыцыйны верш (апісальна-выяўленчы, настраёвы, медытатыўны і

інш.), вядучымі былі класічныя жанры оды, балады, элегіі,

прысвячэння, паслання. Жанравыя каноны смела парушыў

А. Разанаў, які распрацоўваў такія формы верша, як квантэмы,

пункціры, вершаказы, з творчай смеласцю абнаўлялі паэтычны

сінтаксіс С. Панізнік, Р. Баравікова, У. Някляеў і інш.

У беларускай паэзіі 70-х гг. прыкметна вылучаюцца творы на

патрыятычную тэматыку.

У беларускай паэзіі 70-х гг. працягвалася мастацкае

спасціжэнне мінулых часоў. На актывізацыю гістарычнага мыслення

ў першую чаргу ўплывала творчасць У. Караткевіча. Да вобразаў і

падзей нацыянальнай гісторыі ў сваёй творчасці звярнуліся

Л. Дайнека, В. Іпатава, Р. Семашкевіч, Н. Мацяш і некаторыя іншыя

паэты.