Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
40
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

20. Адлюстраванне сучасных праблем у паэзіі п. Панчанкі другой паловы 80—90-х гг. Аўтарская пазіцыя, адметнасць стылю.

Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны

абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.

Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995)

насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi

пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена

Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня

1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г.

прыехала яго сям’я.

Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця.

Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка.

Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г.

настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна

вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.

Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань”

“Лясныя воблакi”

(1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988),

“Высокi бераг” (1993) i iнш. Несумненна, што гэтыя творчыя набыткi

паэта з’яўляюцца важкiм укладам у агульную скарбонку ўсёй

беларускай лiтаратуры ХХ ст.

Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 2 палове 80-х–90-я гг.

вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i

шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе

грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас

выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. А яшчэ ён па-мастацку

яскрава і псіхалагічна змястоўна раскрывае духоўнае жыццё асобы:

“у высокім сненні душы, у трапяткіх пачуццёвых рэакцыях, у ёмістых

абагульненнях, у раптоўных і адкрышталізаваных паэтычных

формулах” (В. Бечык).

Найвышэйшыя iдэалы паэта — праўда, сумленнасць,

чалавечнасць, i гэты глыбiнны гуманiзм мыслення, а таксама высокая

патрабавальнасць да сябе i сучаснiкаў

Кнiгі паэзіі “І вера, i вернасць, i вечнасць”, “Горкi жолуд”,

“Высокi бераг” — яскравыя літаратурныя дакументы пра наш час, на

якi прыпала шмат бедаў і няшчасцяў. Пімен Панчанка трывожыцца,

што грамадства раз’ядноўваюць сацыяльныя супярэчнасцi,

перапаўняе чалавечы і смутак. “Шмат на жыццi нашым // Чорных

слядоў”, — гаворыць паэт у вершы “Чорныя дзiркi”, папярэджвае пра

небяспеку паглынання змрочнымi сiламi ўсяго светлага, чалавечага.

Рэагуючы на вострасучасныя праблемы, П. Панчанка надзвычай

занепакоены тым, што на схіле ХХ ст. грамадству пагражае

сапраўднае разбурэнне — маральны Чарнобыль: “Злаба i

раздражненне, // Разбойнiцкi разгул... // I спее ў нашых сэрцах //

Расплаты гнеўны гул” (“Не раз мы пад крывавымi сцягамi...”). Думкi

пра адраджэнне чалавечага ў чалавеку, пра жыццё, вартае памяцi

тых, хто загiнуў на вайне, развагi пра будучыню, пазбаўленую “хлуснi,

маны, iлжы”, складаюць асноўны змест паэтычна-публiцыстычных

маналогаў мастака слова. Голас яго — гранiчна шчыры, усхвалявана-

спавядальны, у многiх выпадках эмацыянальна-выбуховы.

Светапогляд П. Панчанкi прайшоў значную эвалюцыю, ён змяшчае ў

сабе пераасэнсаванне перажытага на пуцявiнах жыцця i веку. Але як

бы нi мянялiся вятры часу i палiтыкi, самым iстотным у паэтавых

поглядах i памкненнях застанецца вялiкае жаданне, нават прага

ўладкаваць годна i прыгожа наш агульны чалавечы дом. Паэт хацеў,

каб у гэтым нашым агульным доме заўсёды шанаваліся родная зямля,

праца, мова бацькоў... Па роднай мове ў П. Панчанкi балела душа

найболей, бо ён выразна бачыў яе бядотны стан:

Iльняная i жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы у расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалi, здзеквалiся, мучылi...

(“Беларуская мова”)

I, як гэта нi сумна, тут жа ў вершы “Развiтанне” (зборнік “Горкі

жолуд”) паэт развiтваецца з роднай мовай: “Гэта ўжо не свiтанне, //

Гэта наша настала змярканне, // Гэта з мовай маёй, // Гэта з песняй

маёй // Развiтанне”. Па-рознаму можна ўспрымаць гэтыя словы

народнага паэта, i, зразумела, найперш як вельмi песiмiстычныя.

Аднак — i гэта высвечвае душэўны стан мастака слова — у

вершаваных радках нельга не адчуць вялiкага драматызму, нават

адчайнай спробы выратаваць роднае слова ад забыцця i смерцi. А ў

вершы “Не адцураюся, не адракуся”, што ўвайшоў у кнiгу “Высокi

бераг”, П. Панчанка чарговы раз усхвалявана выказваецца пра лёс

роднай мовы, даводзiць, што эмацыянальна-драматычная

завостранасць яго гаворкi абумоўлена бязрадаснымi рэалiямi i

тэндэнцыямi мiнулага i сучаснасцi. Паэт сцвярджае сваю моцную

духоўную повязь з радзiмай i роднай мовай: “Я — сiрата // Без маёй

Беларусi. // Ад роднай мовы, // Ад роднай нацыi // Не

адцураюся, // Не адракуся!”.

Пімен Панчанка — паэт, моцна ўлюбёны ў прыроду роднага

краю, у бацькоўскую зямлю. Таму ён i палымяны абаронца мацi-

прыроды. У вершах, прасякнутых вострым экалагiчным гучаннем

(“Лясныя воблакi”, “Лясы i рэкi”, “Сармацкае кадзiла”, “Ветрана i

золка...”, “Мы пiльней пазiраем на рэкi...”, “Замоўкнуў жураўліны

скрып калысак…” i iнш.), мастак слова занепакоена гаворыць пра тое,

як збядняецца, спустошваецца навакольны свет, якая глыбокая

расколiна пралегла памiж чалавекам i прыродай. Без зялёнага,

жывога свету прыроды паэту не ўяўляецца будучыня, таму ён

заклiкае людзей адумацца i спынiць варварства ў іх супольным

экалагiчным доме: “Смерць лясоў для мяне непрымальна, // Як i

гiбель павольная рэк... // Людзi, людзi, жывiце нармальна // I пра

будучы думайце век” (“Лясы i рэкi”).

Паэту не падабаліся словы “пакарыцель”, “уладар” у дачыненні

да прыроды. Ён жадаў бачыць свайго сучасніка на прыродным улонні

“з добрым сэрцам”.

Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт выказаў

экалагічную трывогу: “Пакідайце і буслу, і чайцы // Больш вады і

неба на душу” (верш “Не люблю я слова “пакарыцель”…”)

У вершы “Лясныя воблакі” (1984) гаворыцца пра варварскія,

бяздумна-сляпыя адносіны да прыроды

Воблакi — гэта лясное дыханне,

Гэта маленства майго караблi,

Воблакi — гэта лiсты да каханай,

Воблакi — светлая мара зямлi.

Воблакі — гэта ўвасабленне дзівоснага і вечнага ў прыродзе,

Адным з першых як паэт вострага эмацыянальна-паэтычнага

рэагавання на падзеі П. Панчанка адгукнуўся на чарнобыльскую

бяду. Трагедыйны малюнак ён стварыў у вершы “Аб самым

смачным…” (1987), з якога чарнобыльская ява паўстае бязрадаснай і

змрочнай. З вялікай трывогай паэт успрымае смяротную пагрозу

прыродзе і чалавеку, малітоўна просіць паратунку:

…А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,

Не звіняць у небе жаўрукі…

Божа, не гані мяне ў пячоры,

Божа, не гані у глыб ракі!

Вобразы пячоры і ракі нябыту яскрава перадаюць жахлівую

экалагічную сітуацыю, якую спарадзіў атамны выбух.

Пімена Панчанку вельмі непакоіў лёс Беларусі пасля

Чарнобыля. “Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер…” —

гаварыў паэт у вершы “Раўнавага” пра страту гармоніі і суладнасці ў

сучаснай рэчаіснасці. Ён не мог мірыцца, што няпраўда ды

абыякавасць прыносяць людзям пакуты і гора, гаварыў пра крызісны

стан сучаснага свету, чуйна ўспрымаў яго маральны заняпад. “Сэрца

зноў атручана горкім пачуццём…” — прызнаваўся паэт у вершы

“Юбілейнае”. Гэты пазмрачнелы настрой быў выкліканы цяжкасцямі і

выпрабаваннямі паслячарнобыльскага і постсавецкага часу.

Краса вобразаў i пачуццяў палонiць у пейзажнай лiрыцы

паэта. Ён паказвае краявiды роднай зямлi як свет адухоўлена-

дзiвосны, багаты на яркiя дэталi (вершы “Асенняя навальнiца”, ”Людзi

лета з палеткаў пазвозiлi...”, “Хмары плаваюць над намі…” i iнш.)

Лiрычная паэзiя прыроды нярэдка напоўнена медытацыямi: “Iдуць

гады, // Рады сяброў радзеюць, // А новых мне, напэўна, не

знайсцi... // На скверах клёны цiхiя iрдзеюць, // I хутка цёмным

сiверам гусцi” (“Апошнi дзень вясны i першы лета...”).

У вершы “Жытнёвы звон”, што пачынае пасмяротна

выдадзены зборнік П. Панчанкі “Зямля ў мяне адна” (1996), з

вобразам жыта знітаваны матывы перажытага і роздуму пра вечнае:

“Калі за лета не ўбачу жыта — // Зраблюся хворым. // А за плячыма

ўсё перажытае // Стаіць з дакорам”. “Голас жыта” для паэта

неўміручы, а “спеў жытнёвы” святы, як “вочы маці”.

Фiласофiя жыцця Пімена Панчанкi грунтавалася на высокай

эстэтычнай i маральнай повязi чалавека са светам. Паэт Сяргей

Панізнік у вершы “Над кнігай П. Панчанкі” добра сказаў пра душэўны

неспакой мастака слова: “Ведаю, як Панчанку няспіцца… // Ён і нам

аціхнуць не дае. Ён, паэт, ніколі не даруе // нам радок, што сэрца

халадзей”. Яго паэзiя апошнiх дзесяцiгоддзяў — гэта споведзь

эмацыянальна напружанага жыцця асобы — асобы, якая пратэстуе

супраць абсурду, бездухоўнасцi рэчаiснасцi, клiча кожнага з нас

усвядомiць сябе Чалавекам.