- •1.Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
- •2. Творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •5) Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы 50-60 гг.. Эвалюцыя вершаванага мастацтва ў 70-80-я гг..
- •6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг.
- •12. Філасафізм паэтычнага эпасу а. Куляшова ( Цунамі, Варшаўскі шлях)
- •14. Лірыка п.Броўкі: трагедыйныя матывы ў творах ваеннага чксу, глыбіня аўтаскага пачуцця, адбітак часу
- •15. Духоўны свет лірычнага героя п.Броўкі ў паэзіі 50-70-х гг. Маральна гуманістычная пазіцыя паэта.
- •17.Паэзія п. Панчанкі. Этапы творчай эвалюцыі. (вершы, што курсівам—выпішыце ў дзённік і цытуйце. Ён будзе рады. Матэрыял з яго ж падручніка. :)
- •20. Адлюстраванне сучасных праблем у паэзіі п. Панчанкі другой паловы 80—90-х гг. Аўтарская пазіцыя, адметнасць стылю.
- •21. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Танка.
- •23. Агляд творчасці м.Лынькова 20-30-х гг. Ас-сці аўтарск. Стылю
- •25. Ваеннае мінулае ў мастацкім паказе і. Мележа.
- •31. Ваенная тэма і філасофскія матывы ў паэзіі Аляксея Пысіна
- •34. Шматграннасць творчай асобы у. Караткевіча.
- •33. Праблемы сацыяльнага і духоўнага жыцця ў аповесці а. Кулакоўскага “Нявестка”
- •38. Гісторыка-дэтэктыўны жанр у творчасці караткевіча (“дзікае паляванне караля стаха”).
- •44. Творчасць Янкі Маўра
14. Лірыка п.Броўкі: трагедыйныя матывы ў творах ваеннага чксу, глыбіня аўтаскага пачуцця, адбітак часу
Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальнымі метафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы», «падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік да бескампраміснага бою: калі ворагі - гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба без усялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста» (усе - 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край. Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівага рытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфіка яго творчасці 1941-1945 гг. - у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюцца адзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіх баладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве - 1941), «Дахаты» (1942), «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе - 1943) П. Броўка таленавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ў сістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасць мыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковую перамогу сіл дабра над сіламі зла.
Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Як часта бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел у дзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу:
Грайце ж вы, вятры-гарністы,
Шмат герояў стрэнуць хаты,
Зернем чыстым,
Зернем чыстым
Загудзіць наш край багата.
З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына" (1938), кнiг "Вясна радзiмы" (1937), "Шляхамi баравымi" (1940) - тэматычны дыяпазон яго паэзii ўсё больш пашыряўся. Ён пiсаў пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадваў цяжкае мiнулае, уваскрашаў вобразы народных герояў. Вялiкi ўклад у перамогу над лютым ворагам рабiлi сваiм палымянным словам пiсьменнiкi. У Пятруся Броўкі ёсць верш "Сосны" (1943) - у Беларусi лютаваў вораг, паэту праз дым i агонь бачыўся блiзкi дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, расееца чорны дым, i з усiх канцоў на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якiя напiсаў Пятрусь Броўка ў першыя ваенныя гады, сабраны ў кнiзе "Насустрач сонцу". У ей 25 вершаў i паэма "Пра Смалячкова". У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ён дасягае яшчэ большай злiтнасцi прамоўнiцкага пафасу сваiх вершаў з задушэўным лiрiзмам. А вытрымала выпрабаванне найперш яго лірыка, матывам якой было святое пачуццё да Радзімы і ў час ваеннага ліхалецця, і ў мірны час. Лірычны герой верша «Рана» — салдат-патрыёт. Восем ран пакінула на яго целе вайна, але самая незагойная — рана на целе паланёнай Радзімы. I загаіць яе можа толькі зварот на вольную зямлю:
...Каб чабору таго,
Каб тае медуніцы,
Каб паветра з бароў,
Што пад Мінскам у нас.
Назва эпічнага верша «Кастусь Каліноўскі» вонкава супярэчыць зместу яго, бо верш пра подзвігі партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой верша — партызан Каліна. Фантастычным прыёмам славіцца яго сіла, якой ён бароніць людзей ад фашыстаў:
Калі ён пачуе, як ворагі скачуць,
Калі ён пачуе сірочыя плачы...
Будзь ён пад Бугам ці далей дзе, можа,
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых,
I кацяцца голавы катаў у лозы.
Пра партызана складаюць легенды, а па беларускай зямлі «пайшла пагалоска»: зноў з'явіўся Кастусь Каліноўскі. «Сілай магутны, душою агністы», ён наводзіць жах на ворагаў, яго кулі даганяюць варожую варту за сотні кіламетраў і вызваляюць дзяўчат з палону.
Назвай твора, параўнаннем звычайнага сялянскага хлопца з правадыром паўстання 1863 г., фальклорнымі рэмінісцэнцыямі паэт сцвярджае думку, што ў самы крытычны для Радзімы час патрэбна незвычайная сіла і любоў да народа, роўная сіле і любві Каліноўскага.