Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

13.Нашэсце мангола-татараў на Ўсходнюю і Цэнтральную Еўропу.

У пачатку XIII ст. .у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Мангольская дзяржава. Пасля яе ўтварэння пачалася паласа мангольскіх заваяванняў, якія закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы і пакінулі глыбокі і страшэнны след у іх сярэднявечнай гісторыі. Гэтых заваёўнікаў пабачылі на сваіх землях кітайцы і карэйцы, таджыкі і цюркі, афганцы і персы, народы Інданезіі і Закаўказзя, усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне.

Унук Чынгісхана Бату (па-славянску - Батый) у 1236 г. пачаў заваёўніцкі паход на захад. Зімой 1237-1238 гг. мангола-татары захапілі і разрабавалі гарады Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір на Клязьме. У бітве на р. Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя аб'яднаныя сілы старажытнарускіх князёў.

У 1238 г. мангола-татары аблажылі Таржок, дзе знаходзіўся наўгародскі гарнізон. Горад быў узяты і спалены. Захопнікі накіраваліся далей на поўнач у напрамку да Ноўгарада Вялікага. Аднак мангола-татары не дайшлі да Ноўгарада 100 вёрст, павярнулі назад і пайшлі ў стэпы.

Наўгародцы, верагодна, выслалі атрады воінаў насустрач вораіу. Вялікія лясы і непралазныя балоты, незвычайныя для стэпавікоў, засады і вясеннія павадкі, разлівы рэк, відаць, прымусілі Батыя адмовіцца ад паходу на Ноўгарад. У летапісе паведамляецца, што войска Батыя, вяртаючыся ад Ноўгарада, напала на невялікі горад Казельск, які не магло захапіць на працягу сямі тыдняў.

Мангола-татары спачатку накіраваліся да Смаленска, але потым абышлі яго. Паводле "Жыція" Меркурыя Смаленскага, наконт верагоднасці якога выказваюцца сумненні, напад захопнікаў на горад быў адбіты.

Наступнай зімой у 1239 г. вайна ўзнавілася з новай сілай. Захопнікі ўварваліся ў паўднёварускія землі. Пераправіўшыся праз Днепр, пасля аблогі, кровапралітнай бітвы яны ўзялі ў снежні 1240 г. Кіеў і разрабавалі яго. Затым мангола-татарскае войска накіравалася ў Галіцка-Валынскую зямлю, дзе былі ўзяты гарады Уладзімір-Валынскі і Галіч.

Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай мангола-татарскага заняволення. Жудасны смерч мог пракаціцца па беларускіх землях у

1239-1240 гг., але заваёўнікі павярнул на поўдзень. Яны прайшлі па тэрыторыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва-ўсходнія раёны сучаснай Беларусі. Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі заваёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях разбурэння абаройчага вала крэпасці тыповых мангола-татарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту [1].

У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. (фактычна гэта адбывалася вясной 1241 г.) пра галіцка-валынскіх князёў Данілу і Васільку паведамляецца: " Даніла тым часам прыбыў з братам да Берасця (Брэста) і не змаглі яны выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых". Выказваюцца меркаванні, што каля Берасця адбыўся бой з мангола-татарамі, у ходзе якога загінула шмат воінаў, Але цяжка дапусціць, каб берасцейцы з умацаванага горада выйшлі ў адкрытае поле для бітвы з варожымі полчышчамі. Напэўна, справа выглядала інакш.

Вядома, што мангольскія военачальнікі практыкаваліся ў масавым знішчэнні здольных да супраціўлення груп насельніцтва. Пры аблозе горада літасць праяўлялася толькі ў выпадках безумоўнай здачы заваёўнікам. Калі ж горад пасмеў абараняцца, то пасля яго захопу жыхароў выганялі ў поле, каб зручна было рабаваць дамы і вывезці каштоўнасці. Затым усіх воінаў манголы забівалі, а рамеснікаў з сем'ямі, таксама як маладых жанчын і дзяўчат, забіралі ў рабства. Нешта падобнае, відаць, адбылося ў Берасці.

Пра татараў захавалася шмат народных паданняў. Паводле аднаго з іх, войска на чале з Койданам рухалася на Менск. На шляху заваёўнікаў знаходзіўся горад Крутагор'е. Тут быццам адбылася бітва, у якой мангольскі военачальнік загінуў і з гэтай нагоды горад перайменавалі ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Але больш дакладных звестак аб гэтай падзеі няма. Выклікаюць сумненне некаторыя паведамленні аб бітвах з татарамі (Койданава, Магільна), змешчаныя ў беларуска-літоўскіх летапісах [2].

Большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238-1241 гг. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны звычайна гаварылі, што войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі рускімі княствамі. Аднак пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна большае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх прастораў, але маглі пасылаць на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Існуюць і іншыя меркаванні [3]. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.

Ад г. Уладзіміра-Валынскага, дзе сканцэнтравалася вялікая колькасць мангола-татарскіх войскаў, яны меліся ісці дзвюма групоўкамі на Польшчу і Венгрыю адначасова.

У Польшчы захопнікі сустрэлі моцнае супраціўленне. Пасля жорсткай бітвы быў узяты Кракаў. Каля г. Легніцы польскае войска пацярпела паражэнне. Але мангольскія ваяводы не здолелі захапіць горад.

У 1241 г. мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло левабярэжную Венгрыю. Атрады мангола-татараў спустошылі землі Букавіны, Малдавіі, Румыніі. Пацярпела Славакія, аднак гараджане сумелі адстаяць ад ворага Браціславу, Нітру і іншыя гарады. Працягваліся баі ў Чэхіі, куды мангола-татары адышлі з Польшчы. З ворагам змагаліся народы Харваціі, Босніі, Сербіі, Балгарыі.

Наступление мангола-татараў, якое пачалося з Ніжняга Паволжа, захлынулася на Далмацінскім пабярэжжы каля граніц Італіі. Вялікія страты аслабілі мангола-татараў. Далейшае іх наступленне ў глыбіню Еўропы стала немагчымым і яны павярнулі назад у 1242 г. Факты сведчаць аб патрыятычным укладзе, які ўнеслі народы Усходняй і Цэнтральнай Ёўропы ў справу барацьбы з мангола-татарскім нашэсцем, у абарону еўрапейскай культуры. ©Матэрыял сайта "JiveBelarus.net"

Такім чынам, асноўная тэрыторыя Беларусі не трапіла пад мангола-татарскі пагром 1237-1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды ў сярэдзіне XIII ст. Але пагроза такога заняволення не знікла.