Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

43. Паўстанне 1863 г. На беларусі. Погляды I дзейнасць к. КаЛіноўСкага.

Кастусь Каліноўскі (1838 1864) першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863 1864 гг. на Беларусі і у Літве. Нарадзіўся у сям'і беззямельнага шляхціца, уласніка невялікай ткацкай фабрыкі. Ён вучыўся у Свіслацкан гімназіі, з якой выйшлі многія знакамітыя вучоныя і дзеячы культуры, вядомыя далека за межамі Беларусі. Пасля дадатковай самападрыхтоўкі юнак накіраваўся у Маскву з мэтай стаць студэнтам універсітэта, дзе ужо вучыўся яго ста-рэйшы брат Віктар. У 1856 г. браты пераехалі у Пецяр-бург, дзе Канстанцін вытрымаў уступныя экзамены і быў залічаны студэнтам юрыдычнага факультэта Пе-цярбургскага універсітэта. У гады вучобы е'н пазнаеміўся з рэвалюцыйнай публіцыстыкай «Колокола» і «Современнйка», актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка Серакоўскага. Дыплом кандыдата права Канстанцін Каліноўскі атрымаў у 1861 г., якраз калі быў падпісаны закон аб адмене прыгоннага права. Грабежніцкі характар рэформы 1861 г. выклікаў хвалю сялянскіх выступленняў. У такіх умовах Каліноўскі вяртаецца на радзіму, дзе ўключаецца у падрыхтоўку паўстання. К лету 1862 г. Кастусь Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім пачалі выдаваць першую у краіне рэвалюцыйна-дэмакратычную газету «Мужыцкая праўда», адрасаваную непасрэдна сялян-ству. Выходзіла яна на беларускай мове ад імя «Яські, гаспадара з-пад Вільні». Усяго у свет выйшла сем нумароў. У нацыянальна-вызваленчым руху супраць царыз-му напярэдадні і у час паўстання 1863 - 1864 гг. у Польшчы, на Беларусі і у Літве існавалі дзве плыні: буржуазна-памешчыцкая і дэмакратычная. «Белым» (буржуазна-памешчыцкая плынь) скла-даліся: у Польшчы—з буйной і сярэдняй шляхты, гандлева-фінансавай буржуазіі, на Беларусі і у Літве - пераважна з памешчыкаў. Выступал! супраць узб-роенага паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-экана-мічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне белару-саў, украінцаў, літоўцаў, патрабавалі аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і у сваей дзейнасці арыен-таваліся на Захад. Склад «чырвоных» (дэмакратычная плынь) быў вельмі неаднародны. Сюды ўваходзілі мала- і беззя-мельная шляхта, афіцэры, студэнты, рамеснікі, дроб-ныя чыноўнікі, разначынная інтэлігенцыя. Па сваіх палітычных поглядах «чырвоныя» падзяляліся на два крылы: правое і левае. Правыя патрабавалі радыкаль-нага вырашэння аграрнага пытання і выказваліся за кампенсацыю памешчыкам за зямлю, калі тая пярой-дзе да сялян, хісталіся паміж прызнаннем правоў бе-ларускага, украінскага, літоўскага народаў на самастой-нае развіцце і імкненнем да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Левыя (рэвалюцыянеры-дэмакраты) выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з самадзяржаўем. Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і у Літве ўзначаліў Літоўскі правінцы-яльны камітэт. Ён быў створаны летам 1862 г. у Вільні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прынялі Звяждоўскі, Каліноўскі, Вярыга, Длускі, Чаховіч. 3 пачаткам паўстання у Польшчы Літоўскі правінцыяльны камітэт 1 лютага 1863 г. абвясціў сябе Часовым правінцыяль-ным урадам Літвы і Беларусі і звярнуўся да насельніцтва з адозвай падтрымаць паўстанне у Польшчы. 3 першых дзен існавання Часовы ўрад, у якім кіруючая роля належала Каліноўскаму, узяў курс на аграрную рэвалюцыю, што выклікала процідзеянне «белых», якія у хуткім часе захапілі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. Часовы правінцыяльны ўрад быў распушчаны, а замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Няўдачы паўстанцаў, жорсткія ўрадавыя рэпрэсіі, адсутнасць дапамогі з Захаду, на кую разлічвалі кіраўнікі руху, поўнасцю маралізавалі Аддзел кіраўніцтва, паказалі яго без-паможнасць. У жніўні 1863 г. яго кіраўнікі былі ыштаваны.На чале паўстання у другі раз стаў К. ліноўскі. Былі зроблены захады ажывіць паўстан-, ператварыць яго ва ўсенародны рух з апорай на ялянства. Аднак дасягнуць гэтай мэты не ўдалося. Буйную перамогу над царскім войскам беларускія аўстанцы атрымалі у бітве пад Мілавідамі (Гродзенс-губерня), у якой удзельнічала каля 800 паўстанцаў. «упраць іх было накіравана пяць рот салдат. Паўстан-удалося атрымаць перамогу, але замацаваць по-ех яны не змаглі і непрыкметна пакінулі лагер. Падаўленнем паўстання на тэрыторыі Беларусі і ітвы кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. «ураўе'ў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычай-я паўнамоцтвы. Царскі ўрад рукамі Мураўева, які ымаў прозвішча «вешальнік», жорстка расправіўся удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, на Беларусі і у Літве ло пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12 тыс.ча-век высланы за межы радзімы на катаргу і пася-нне у Сібір. Кіраўнік паўстання пражыў кароткае ыцце, усяго 26 гадоў.