Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по історіі.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.04.2019
Размер:
110.82 Кб
Скачать

49.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

Прычынамі першай сусветнай вайны, якая пачалась 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г., сталі прэтэнзіі Германіі на перадзел ужо падзеленага міру, імперскія амбіцыі краін Траістага саюза і Антанты. Повадам для гэтага стала забойства будучага спадкаемцы аўстра-венгерскага прастолу Франца-Фердынанда. Але ж з любога ггункту гледжання гэта была захопніцкая вайна. На пачатку вайны ў беларускіх губернях было ўведзена ваеннае становішча. Тут знаходзілася стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаб Мінскай ваеннай акругі, штаб Заходняга фронту. З лета 1915 г. значная частка Беларусі стала арэнай баявых дзеянняў. У жніўні пачалося ваеннае наступленне праціўніка ў накірунку Коўна - Вільна - Мінск. Расійская армія пакінула Вільна, Гродна і Брэст. У кастрычніку фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Паставы - Баранавічы - Пінск. Каля паловы тэрыторыі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Кобрын, Пінск, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны. Вялікай праблемай сталі бежанцы (1 млн 320 тыс. чалавек). Акупацыйны рэжым прынёс беларусам гвалт, грабяжы, дэспатызм. Пацярпела і прамысловасць: тое, што не разбурылі, вывезлі ў Германію. Колькасць прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297. Значна ўзрасла вытворчасць швейнай, абутковай, металаапрацоўчай, хлебапякарнасухарнай прадукцыі. У выключна цяжкае становішча трапіла сельская гаспадарка. Цэны на прадукты і адзенне ўзраслі ў 58 разоу, што выклікала разрозненыя выступленні рабочых і сялян. У 10-мільённай арміі Расіі, куды было прызвана прыкладна 650 тыс. беларусаў, пачынаецца дэзерцірства. За перыяд вайны адбыліся 62 салдацкія выступленні. Вайна прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. У краіне нарастала рэвалюцыйная сітуацыя.

52.Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі.

Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых. Узброенае паўстанне пачалося 26 лютага. У выніку яго былі захоплены галоўны арсенал, тэлеграф, вакзал, а з турмаў вызвалілі палітычных вязняў. Мікалай II адмовіўся ад прастолу 2 сакавіка. Характар рэвалюцыі быў буржуазна-дэмакратычны, рухаючай сілай - народ, а галоўнай мэтай стала звяржэнне царызму. Уладу ў краіне атрымаў Часовы ўрад, які выражаў інтарэсы буржуазіі і памешчыкаў. З другога боку, Саветы сталі органамі ўлады рабочых, салдат і сялян, такім чынам, у краіне ўсталявалася двоеўладдзе. У Мінску 1 сакавіка 1917 г. пачалі ўтварацца рабочыя дружыны, прафсаюзы, былі вызвалены з турмаў палітычныя вязні, арыштаваны камандуючы фронтам і начальнік штаба. Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў утвораны 4 сакавіка, а таксама адзіны выканкам на чале з меншавіком Б. Позернам, яго намеснікам стаў бальшавік I. Любімаў. На працягу сакавіка Саветы былі арганізаваны ў Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Яны прызналі кіруючую ролю Петраградскага савета, а таксама Часовага ўрада.

Беларускае сялянства станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі. У Мінску 20 сакавіка 1917 г. на з'езде сялянскіх дэпутатаў Мінскай і часткова Віленскай губерняў (што не былі пад акупацыяй) дэпутаты патрабавалі перадачы зямлі ў агульнанародную ўласнасць і роўнае землекарыстанне па працоўнай норме.

Працягвалася дэмакратызацыя арміі. У красавіку 1917 г. пад кіраўніцтвам эсэраў і меншавікоў адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён прызнаў неабходным для Расіі працяг ваенных дзеянняў і прызываў падтрымліваць палітыку Часовага ўрада. Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя стала пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку Беларусі, адчыніла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.