Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 15 Дыялекталагічныя даследаванні.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
51.71 Кб
Скачать

2 Вывучэнне гісторыі беларускай мовы.

Пытанні гісторыі беларускай мовы пачалі актыўна распрацоўвацца пачынаючы з 50-х гадоў. Значная ўвага была звернута на характарыстыку фанетычных працэсаў, што адбываліся ў гісторыі беларускай мовы. Тут найперш варта адзначыць манаграфію В.М.Чэкмана “Гісторыя проціпастаўленняў па цвёрдасці-мяккасці ў беларускай мове” (Мн.,1970). Сталі вывучацца такія з’явы, як гістарычная акцэнтуацыя, з’явіліся манаграфічныя апісанні гісторыі асобных часцін мовы, напрыклад назоўніка – манаграфія М.А.Жыдовіч “Назоўнік у беларускай мове”, прыметніка – манаграфіі М.Г.Булахава “Прыметнік у беларускай мове” і “Гісторыя прыметнікаў у беларускай мове”, дзеепрыметніка – манаграфія Д.А.Лявончанкі “З гісторыі форм дзеепрыметнікаў” (1957).

Па беларускай гістарычнай фанетыцы і граматыцы ў пасляваенны час створана некалькі абагульняльных прац. Гэта перш за ўсё вучэбныя дапаможнікі для вышэйшай школы. Першы з такіх дапаможнікаў – “Нарысы па гісторыі беларускай мовы” (1957), створаны калектывам аўтараў – А.Я.Бірыла, М.Г.Булахаў, М.А.Жыдовіч, А.І.Жураўскі і інш. Другі вучэбны дапаможнік – “Гістарычная граматыка беларускай мовы” Ф.М.Янкоўскага ў дзвюх кнігах. Затым гэты дапаможнік двойчы перавыдаваўся ў адной кнізе.

Працэсы развіцця марфалагічнага ладу беларускай мовы атрымалі глыбокае асвятленне ў манаграфічным даследаванні А.М.Булыкі, А.І.Жураўскага і І.І.Крамко “Гістарычная марфалогія беларускай мовы” (1979). З усёй сістэмы часцін беларускай мовы тут аналізуюцца найбольш яркія з пункту гледжання гісторыі: назоўнік, займеннік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў. Развіццё марфалагічных сродкаў аўтары разглядаюць на шырокім матэрыяле пісьмовых помнікаў, народных гаворак Беларусі і твораў беларускай мастацкай літаратуры. Гэта дапамагае больш дакладна ўстанавіць храналогію асобных працэсаў і тэрытарыяльнае распаўсюджанне марфалагічных рыс, раскрыць некаторыя асаблівасці ўзаемадзеяння літаратурна-пісьмовай і народна-дыялектнай мовы на розных гістарычных этапах.

У 1988 годзе выйшла яшчэ адна абагульнячая праца па беларускай гістарычнай марфалогіі – “Мова беларускай пісьменнасці XIV – XVI стст.”, падрыхтаваная тымі ж аўтарамі – А.М.Булыкам, А.І.Жураўскім, І.І.Крамко і У.А.Свяжынскім. У ёй разглядаецца гісторыя формазмянення тых жа часцін мовы, што і ў папярэдняй працы, дадаецца толькі яшчэ адна часціна мовы – прыслоўе. Аднак фактычны матэрыял чэрпаецца галоўным чынам з пісьмовым помнікам, рукапісных і друкаваных, што накіроўвае працу больш да спецыфікі гістарычнай граматыкі.

Актыўна распрацоўваюцца на сучасным этапе пытанні гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы. Шырока вывучаюцца цэлыя тэматычныя групы старабеларускай лексікі на матэрыяле значнай колькасці пісьмовых помнікаў. Асаблівую ўвагу даследчыкаў прыцягвае лексіка сацыяльна-эканамічная, юрыдычная, гандлёвая, ваенная. Гісторыя некаторых лексіка-семантычных груп апісана ў асобных манаграфіях, напрыклад: Молчанова Л.А. Народная метрологія. К истории народных мер длины. Мн., 1973; Скурат К.У. Даўнія беларускія меры (Лексічны аналіз). Мн., 1974; Козырев И.С. Формирование словарных составов русского и белорусского языков. Соматическая лексика. Мн., 1983.

Плённа вывучаюцца лексічныя кантакты старабеларускай мовы з іншымі мовамі – польскай, нямецкай, літоўскай, царкоўнаславянскай. Выпрацаваліся больш строгія крытэрыі вызначэння запазычанняў, што дало магчымасць гаварыць з большай дакладнасцю аб памерах і асаблівасцях іншамоўных уплываў на лексіку старабеларускай мовы, ролі асобных моў у развіцці і ўзбагачэнні яе лексічнага складу. Грунтоўныя працы па гэтых пытаннях створаны А.М.Булыкам: “Даўнія запазычанні беларускай мовы” Мн., 1972; “Лексічныя запазычанні ў беларускай мове ХІV—XVIII стст.” Мн.1980.

Агульная характарыстыка лексікі старабеларускай мовы пададзена ў калектыўнай працы “Гістарычная лексікалогія беларускай мовы” (Мн., 1970), дзе ўпершыню былі прыведзены звесткі пра ўласна беларускую і запазычаную лексіку, зроблена апісанне асобных лексіка-тэматычных груп.

Вялікім дасягненнем беларускага мовазнаўства на сучасным этапе з’яўляецца выхад гістарычнага і этымалагічнага слоўнікаў беларускай мовы, падрыхтаваных калектывамі супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства АН Беларусі. Праца над імі распачалася яшчэ ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі і працягваецца па сённяшні дзень. Выхад слоўнікаў дапаможа вырашыць многія праблемы гісторыі беларускай мовы і будзе спрыяць працэсам удасканалення яе сродкаў на сучасным этапе.

У пасляваенны час у асобную навуковую дысцыпліну побач з гістарычнай граматыкай вылучылася гісторыя беларускай літаратурнай мовы, якая мае свае дакладна вызначаныя задачы даследавання. Гэта перш за ўсё вывучэнне пісьмовых крыніц з пункту гледжання адлюстравання ў іх характэрных для пэўнай гістарычнай эпохі спосабаў і прыёмаў літаратурнага выказвання. Сярод прац, прысвечаных даследаванню беларускай літаратурнай мовы патрэбна адзначыць манаграфіі А.М.Булыкі “Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы” (Мн., 1970), У.В.Анічэнкі “Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі” (Мн., 1969), у якіх на канкрэтным матэрыяле помнікаў старабеларускага пісьменства паказваецца, як паступова мова набывала пад уздзеяннем народнай гаворкі нацыянальную адметнасць.

Цікавасць да праблематыкі гісторыі беларускай літаратурнай мовы, вывучэнне яе ў якасці асобнага курса ў вышэйшай школе выклікала з’яўленне вучэбнага дапаможніка “Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы” Л.М.Шакуна (Мн., 1960), у якім упершыню была зроблена спроба даць агульны, сістэматызаваны агляд развіцця беларускай літаратурнай мовы ад часоў яе ўзнікнення да нашых дзён, вызначыць галоўныя этапы яе гісторыі і адметныя рысы на тым ці іншым этапе. Гэты дапаможнік двойчы перавыдаваўся і выходзіў пад назвай “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”. Для вышэйшай школы быў створаны В.П.Краснеем і Л.М.Шакуном таксама “Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы” (Мн., 1978; 1986).

Грунтоўная праца па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства АН Беларусі выйшла ў двух тамах – гэта “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” (Мн., 1967. Т.1; Мн., 1968. Т.2). Першы том працы прысвечаны гісторыі старабеларускай літаратурнай мовы, пачынаючы з яе зыходнага этапу – старажытнарускай літаратурнай мовы. У 2-м томе разглядаецца гісторыя беларускай літаратурнай мовы ХІХ – ХХ стст. Праца насычана багатым фактычным матэрыялам і цікавымі назіраннямі над асаблівасцямі развіцця беларускай літаратурнай мовы ў розныя перыяды яе гісторыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]