Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 15 Дыялекталагічныя даследаванні.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
51.71 Кб
Скачать

3 Параўнальнае вывучэнне беларускай мовы.

Вывучэнне беларускай мовы з самага пачатку праводзілася ў параўнанні яе фактаў з фактамі іншых моў, найперш славянскіх, паколькі такім чынам якраз і можна было выразней паказаць і яе спецыфіку, і роднасныя сувязі з іншымі мовамі. Большасць прац дарэвалюцыйных лінгвістаў аб беларускай мове напісана менавіта ў параўнальным або параўнальна-гістарычным плане. Асаблівы размах і больш строгую навуковую асэнсаванасць такія даследаванні набылі ў 20-я гады ХХ стагоддзя, калі беларускімі вучонымі былі зроблены спробы паглыбіць агульную характарыстыку структурных асаблівасцей беларускай мовы параўнальна з іншымі роднаснымі мовамі. Гэта працы П.А.Бузука “Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моваў” (Мн., 1927), Станкевіч Я. “Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку” (Мн., 1930).

Супастаўленне фактаў беларускай мовы з фактамі іншых моў непазбежна прыводзіла да вывучэння кантактаў паміж гэтымі мовамі і вызначэння канкрэтных вынікаў кантактаў, якія звычайна выяўляюцца ў запазычанні розных моўных сродкаў. Створана вялікая колькасць прац аб запазычаннях у беларускай мове. Запазычанні вывучаюцца на матэрыяле пісьмовых помнікаў, народных гаворак, сучаснай літаратурнай мовы – у плане своеасаблівасці працэсаў запазычання з той ці іншай мовы, прыстасавання запазычаных сродкаў да сістэмы беларускай мовы, іх функцыянавання ў ёй, устанаўлення крыніц запазычанняў. Такія даследаванні дапамагаюць раскрыць спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з іншымі мовамі. Найбольш шырока факты беларускай мовы супастаўляюцца з фактамі ўсходнеславянскіх моў, галоўным чынам рускай.

Значных прац параўнальна-гістарычнага характару ў беларускім мовазнаўстве за паслякастрычніцкі час створана зусім нямнога: Анічэнка У.В. “Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў” (Гомель, 1982), “Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў” (Гомель, 1978), “Марфалогія ўсходнеславянскіх моў. Назоўнік. Дзеяслоў. Прыслоўе,” (Мн., 1973), “Мовы ўсходніх славян” (Мн., 1989); Козырев И.С. “Очерки по сравнительно-исторической лексикологии русского и белорусского языков” (Орёл, 1970), “Вопросы сравнительно-исторической лексикологии русского и белорусского языка” (Мн., 1980); Булахов М.Г. “Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков” (Мн., 1970). Сур’ёзнай працай з’яўляецца вучэбны дапаможнік для студэнтаў “Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. Фанетыка і марфалогія” М.І.Гурскага (Мн., 1962; Мн., 1972). У дапаможніку разглядаюцца пытанні ўтварэння ўсходнеславянскіх моў, фанетычная сістэма старажытнарускай мовы і пазнейшыя фанетычныя працэсы ў мове ўсходніх славян, гукавыя асаблівасці сучасных усходнеславянскіх моў і чаргаванні ў сістэме гукаў, асаблівасці марфалогіі.

Існуе шэраг даследаванняў, прысвечаных параўнанню і супастаўленню беларускай мовы з асобнымі заходне- і паўднёваславянскімі мовамі. Факты гэтых моў выкарыстоўваюцца беларускімі мовазнаўцамі галоўным чынам у тых выпадках, калі яны ў сваіх даследаваннях звяртаюцца да шырокага славістычнага кантэксту. Гэта наступныя працы: Пальцев Г.В. “Общие элементы белорусской и польской лексики” (Мн., 1973); Плотников Б.А. “Однокоренная лексика болгарского и белорусского языков”; “Запрудский С.Н. Сербскохорватско-белорусские лексические соответствия” (Мн., 1989).

Значна менш прац, прысвечаных параўнанню фактаў беларускай мовы з неславянскімі мовамі. Тут можна назваць наступныя вучэбныя дапаможнікі: Шеремета Н.В., Павловский В.А. “Сравнительная типология французского, русского и белорусского языков” (Мн., 1982); Нехай О.А., Поплавская Т.В. “Сравнительная типология английского и белорусского языков” (Мн., 1983); Шаранда А.Н. “Сравнительная типология категории предлога (на материале немецкого, русского и белорусского языков)” (Мн., 1981). Тыпалагічныя даследаванні такога характару – зусім новая з’ява для беларускага мовазнаўства.

Супастаўляльна-тыпалагічнае вывучэнне беларускай мовы – малады, але адзін з найбольш перспектыўных накірункаў у сучасным беларускім мовазнаўстве. Ён мае не толькі навукова-тэарэтычнае, але і вялікае практычнае значэнне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]