Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachment.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
740.35 Кб
Скачать

2.1. Сучасная арганізацыйная структура айчынных бібліяграфічных рэсурсаў па гісторыі

БІ надзвычай разнастайная у сваіх рэальных праяўленнях. Яна перадаецца ў вуснай і фіксаванай (дакументаванай) формах. Асноўным спосабам яе фіксавання і сродкам распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі з’яўляюцца бібліяграфічныя дапаможнікі ці бібліяграфічныя дакументы (пэўным чынам упарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў, аб’яднаных адзінствам задумы, прызначэння, формы і/ці зместам уключаемай інфармацыі). Гэта паняцце ахоплівае вельмі шырокі спектр з’яў. Вызначыліся, існуюць і актыўна развіваюцца розныя формы, тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў. У сукупнасці сваёй яны ствараюць бібліяграфічныя рэсурсы (у вузкім разуменні гэтага слова) ці з’яўляюцца часткай гэтых рэсурсаў (шырокім сэнсе).

Пад бібліяграфічнымі рэсурсамі ў шырокім сэнсе разумеецца патэнцыял бібліятэк і іншых устаноў, якія здзяйсняюць бібліяграфічную дзейнасць: сістэма інфармацыйна-бібліяграфічных выданняў, даведачна-бібліяграфічны аппарат, бібліяграфічныя кадры, матэрыяльна-тэхнічная база, грашовыя сродкі і інш. У вузкім – толькі сукупнасць бібліяграфічнай прадукцыі (бібліяграфічных дапаможнікаў). Бібліяграфічныя рэсурсы ўваходзяць ў больш шырокія метасістэмы – дакументныя і інфармацыйныя рэсурсы.

Усю сукупнасць бібліяграфічных рэсурсаў можна падзяліць па шэрагу прымет:

1) па месцы стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічных рэсурсаў (арганізацыйна-ведамаснай прымеце):

– бібліятэчныя бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы бібліятэк (сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якія ствараюцца ў бібліятэках і выкарыстоўваюцца пры бібліятэчным абслугоўванні);

– выдавецкія бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы выдавецтваў;

– архіўныя бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы архіўных устаноў (сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якія ствараюцца ў архівах і выкарыстоўваюцца пры архіўным абслугоўванні);

– кнігагандлёвыя бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы кнігагандлёвых устаноў;

– музейныя бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы музейных устаноў;

– навукова-інфармацыйныя бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы органаў навуковай інфармацыі;

– кніжна-палацкія бібліяграфічныя рэсурсы ці бібліяграфічныя рэсурсы кніжных палат.

Віды бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якіх яны ствараюцца, адпаведна:

– бібліятэчная бібліяграфія (бібліятэчная бібліяграфічная дзейнасць), бібліятэчная бібліяграфія – інфармацыйная інфраструктура бібліятэчнай справы, якая забяспечвае стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), запатрабаваных у дзейнасці бібліятэк і спрыяе фарміраванню і выкарыстанню іх фондаў.

– выдавецкая бібліяграфія (выдавецкая бібліяграфічная дзейнасць),

– архіўная бібліяграфія (архіўная бібліяграфічная дзейнасць), архіўная бібліяграфія (інфармацыйная інфраструктура архіўнай справы, якая забяспечвае ідэнтыфікацыю, пошук і выкарыстанне архіўных дакументаў і дакументаў, запатрабаваных у пазнавальнай архіўнай дзейнасці; бібліяграфічныя ўчасткі дзейнасці архіўных устаноў, звязаныя са стварэннем, захаваннем, перапрацоўкай, распаўсюджваннем і выкарыстаннем бібліяграфічнай інфармацыі),

– кнігагандлёвая бібліяграфія (кнігагандлёвая бібліяграфічная дзейнасць),

– музейная бібліяграфія (музейная бібліяграфічная дзейнасць),

– навукова-інфармацыйная бібліяграфія (навукова-інфармацыйная бібліяграфічная дзейнасць),

– кніжна-палацкая бібліяграфія (кніжна-палацкая бібліяграфічная дзейнасць).

2) па асобных галіновых кірунках бібліяграфічнага забеспячэння (галінах чалавечай дзейнасці, для якіх ствараюцца бібліяграфічныя рэсурсы):

– бібліяграфічныя рэсурсы па тэхніцы,

– бібліяграфічныя рэсурсы па прыродазнаўстве,

– бібліяграфічныя рэсурсы па мастацтве,

– бібліяграфічныя рэсурсы па гісторыі і інш.

Гэтыя галіны можна ў сваю чаргу абмежаваць тэрытарыяльнымі ці тэматычнымі аспектамі: бібліяграфічныя рэсурсы па музыцы, бібліяграфічныя рэсурсы па гісторыі Беларусі і да т.п.

У сучасным бібліяграфазнаўстве (навуцы аб бібліяграфіі) распаўсюджаны сістэмна-дзейнасны падыход да разгляду бібліяграфіі ў цэлым і сістэмны да разгляду бібліяграфічных рэсурсаў і таму ўсю сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якія ўваходзяць у бібліяграфічныя рэсурсы, называюць сістэмай і адпаведна бібліяграфічныя рэсурсы па гісторыі і гістарычных навуках можна замяніць паняццем сiстэма БІ гісторыі і гістарычных навуках.

Сiстэма БІ па гісторыі знаходзіцца пад уплывам развіцця бібліяграфіі і гістарычнай навукі. Уплыў бібліяграфіі абумоўлівае формы існавання бібліяграфічных дапаможнікаў, метадычныя прыёмы іх стварэння, асаблівасці выкарыстання пэўных тэхналогій і тэхнічных сродкаў (глядзі 1.3, 1.4).

Уплыў гістарычнай навукi адбіваецца на бібліяграфіныя рэсурсы па гісторыі і гістарычнай навукі наступным чынам:

1. Iнтэнсiўнасць развiцця гістарычнай навукi ўплывае на напаўняльнасць адпаведнага патока дакументаў, патрэбнасцi карыстальнiкаў i вытворцаў дакументаў i як вынiк – на сiстэму бібліяграфічнай iнфармацыi па гісторыі.

Так, можна меркаваць, што менавiта iнтэнсiўнасць першаснага ДП, прысвечанага Беларусі ў гады Вялiкай Айчыннай вайне, з"явiлася адной з прычын стварэння ў 1970 годзе бягучага бiблiяграфiчнага дапаможнiка адпаведнай тэматыкi.

2) Тэматыка навуковых даследаванняў, якая дамiнуе на пэўным этапе ў гістарычнай навуцы абумоўлівае як тэматыку асобных бібліяграфічных дапаможнікаў, так і існаванне ці адсутнасць пэўных тэматычных звёнаў. Напрыклад, у 1990-я гг. вiдавочнай стала неабходнасць забеспячэнне бiблiяграфiчнымi дапаможнiкамi старажытнага перыяду гiсторыi Беларусi, сярэднявякоўя, 1920-30-х гг. і інш.

3) светапоглядныя змены ў гістарычнай навуцы ўплываюць на сiстэматызацыю бібліяграфічных запісаў ў бібліяграфічных дапаможніках, наяўнасць i фармулёўку тэматычных рубрык, ужыванне пэўнай тэрмiналогii Погляды беларускiх гiсторыкаў на пытаннi перыядызацыi гiсторыi краiны, новыя падыходы да трактоўкi падзей.

На развіццё гістарычнай бібліяграфіі як сферы практычнай дзейнасці і сістэмы бібліяграфічных дапаможнікаў па гісторыі (бібліяграфічных рэсурсах па гісторыі) уплываюць таксама разнастайныя фактары развіцця грамадства.

Так, сацыяльна-палiтычныя фактары абумоўліваюць як асаблiвасцi развiцця гiстарычнай навукi, так i бібліяграфіі. Па словах В.А.Факеева, "органы сацыяльнага кiравання свядома канцэнтруюць iнфармацыю аб палiтычных i iдэалагiчна важных праблемах, ствараючы наўмысную парогавую абмежаванасць iнфармацыi на магiстральных накiрунках грамадскага развiцця, вызываецца заканамернасцямi сацыяльнага пазнання, кiравання, iдэйна-выхаваўчай работы, вытворчасцi. Аднак ёсць i адмоўныя бакi такой канцэнтрацыi. Па-за ўвагай могуць застацца важныя накiрункi, якiя наўмысна зацяняюцца цi апускаюцца наогул. Так, бiблiяграфiчнае забеспячэнне гiсторыi Беларусi нiколi не разглядалася ў якасцi аднаго з асноўных напрамкаў беларускай бiблiяграфii. Аналiз масiву бiблiяграфiчных дапаможнiкаў па гiсторыi Беларусi з пункту гледжання яго тэматычнага складу i металагiчных i метадычных асаблiвасцей дазволiў зрабiць вывад аб тым, што СБI ГБ фармiравалася як частка адпаведнай сiстэмы па гiсторыi Расii, СССР. Тым самым iгнаравалася адметнасць i непаўторнасць гiстарычнага мiнулага Беларусi. Напрыклад, паказальнiк мемуараў па гiсторыi Беларусi савецкага перыяду дапаўняе i метадычна паўтарае такi ж паказальнiк па гiсторыi СССР. У iм змешчаны дакументы, апублiкаваныя ў рэспублiцы з 1917 па 1972 гг. на рускай i беларускай мовах незалежна ад формы дакумента, значнасцi i храналагiчнага ахопу падзей, да якiх яны адносяцца. Навiзна такога паказальнiка для беларускага бiблiяграфазнаўства, iмкненне стваральнiкаў улiчыць максiмальна магчымую колькасць дакументаў па вызначанаму перыяду i ва ўстаноўленых абмежаваннях адносяцца да вартасцей гэтага выдання.

Сацыяльны заказ беларускага грамадства на сучасным этапе, калi заканадаўча зацвержаны курс на нацыянальнае адраджэнне, захаванне нацыянальнай спадчыны, абумоўлiвае неабходнасць вызначэнне бiблiяграфiчнага забеспячэння гiсторыi Беларусi як аднаго з асноўных накiрункаў беларускай бiблiяграфii. Актуальным з"яўляецца стварэнне адпаведнай аптымальнай сiстэмы БI, якая павiнна спрыяць захаванню гiстарычнай памяцi грамадства; забяспечыць беларускую гiстарычную навуку ўсiм арсеналам бiблiяграфiчных сродкаў; забяспечыць БI розныя узроўнi адукацыi (у тым лiку гiстарычнай), самаадукацыi; спрыяць папулярызацыi ведаў па гiсторыi краiны.

Узровень развiцця навукi, тэхнiкi культуры ў грамадстве ўплывае на формы прадстаўлення i арганiзацыi iнфармацыi. Пачынаючы з 1980-х гг., працэсы iнфарматызацыi пачалi ўкараняцца ў беларускую гiстарычную навуку. Ствараюцца фактаграфiчныя, графiчныя, тэкставыя БД па гiсторыi Беларусi.На функцыянiраванне гістарычнай бібліяграфіі аказваюць таксама ўплыў суб"ектыўныя цi асобасныя фактары.

Аўтарская прыналежнасць дакумента - адзiн са сродкаў яго iдэнтыфiкацыi, апавяшчэння, частка яго пошукавага вобразу. Аўтар стварае прагнозную i афiнную БI. Ён мадэлiруе "зыходзячы са зместу i жанру сваёй працы магчымыя аптымальныя варыянты чытання (не толькi пошукавага, але i асноўнага) i ў адпаведнасцi з iх дыяпазонам пранiзвае тэкст алгарытмамi варыянтаў, розных спосабаў яго будучага чытання. Аўтар прадугледжвае чляненне iнфармацыi... i аб"ём метаiнфармацыйных элементаў, рэзiмiруючых i анансiруючых характар кожнага раздзела, сувымяраючы гэта аб"ёмам чалавечага разумення, прадугледжвае розныя ўваходы ў тэкст i выхады за яго межы, да яго вытокаў, да яго iнфармацыйнай прасторы праз латэнтную БI".

Аўтар (гісторык) карыстаецца шэрагам крынiц, спасылаецца на iх, дае крытычны аналiз, г.зн. уводзiць у свой твор элементы латэнтнай бiблiяграфii. Праз бiблiяграфiчныя спасылкi ён вызначае месца свайго твора ў сiстэме БI i - шырэй навуковых сацыяльных ведаў.

Гісторыкі на працягу ўсёй сваёй дзейнасцi з большай цi меншай iнтэнсiўнасцю выкарыстоўваюць бiблiяграфiчныя матэрыялы. Яны ствараюць уласныя картатэкi, фрагменты якiх даюцца ў спiсах лiтаратуры i крынiц да пэўных публiкацый. Практыка па стварэннi бiблiяграфiчных паказазальнiкаў па гiсторыi Беларусi сведчыць аб тым, што навукоўцам-гiсторыкам пад сiлу падрыхтоўка на прафесiйным узроўнi бiблiяграфiчнай прадукцыi, каштоўнасць якой захоўваецца на працягу доўгiх гадоў (напрыклад, працы С.А.Дубiнскага, А.А.Шлюбскага). Гiсторыкi выступаюць у якасцi аўтараў рэфератыўнай i агляднай iнфармацыi, кансультантаў пры падрыхтоўцы БI розных узроўняў. Далучэнне аўтараў да прафесiйнай i кансультатыўнай дзейнасцi спрыяе безпамылковаму вырашэнню пытанняў перыядызацыi, навуковай тэрмiналогii, вызначэннi крытэрыяў якаснага адбору дакументаў. "Аўтарскi" прынцып пакладзены ў аснову метада кацытавання, пры якiм прадметныя галiны фармiруюцца, зыходзячы з цытавання аўтарамi адных i тых жа работ, што сведчыць аб тэматычнай блiзкасцi iх твораў. Такiм чынам, "аўтаматычна" арганiзуецца паказальнiк лiтаратуры па той цi iншай тэме.

Бiблiёграф-прафесiянал рэалiзуе сацыяльны заказ, якi фармiруецца грамадствам у цэлым рознымi сацыяльнымi групамi, прыватнымi асобамi. Аб"ектыўнасць i паўната адлюстравання дакументаў па гiсторыi Беларусi ў бiблiяграфiчнай прадукцыi з"яўляюцца аднымi з асноўных якасцей сiстэмы. Аднак гэта не адмаўляе прысутнасцi бiблiёграфа як творчай асобы. Праяўленне яго асабiстых поглядаў магчыма праз прыняцця пэўных метадычных рашэнняў, пэўнай групоўкi матэрыялаў, выказваннi прэарытэтаў пэўнай форме паказальнiкаў, прызначанай да той цi iншай группы карыстальнiкаў.

На фармiраванне i развiццё сiстэмы ўздзейнiчае таксама гiстарычны фактар. Кожная эпоха выпрацоўвае свае сродкi фiксацыi ведаў, захавання i перадачы iнфармацыi ў часе i прасторы. Першая БI (латэнтная i афiнная) утрымлiваецца ў першых пiсьмовых помнiках беларускай гiсторыi "Летапiсах...", "Хронiках...". Пазней БI канцэнтравалася ў друкаваных бiблiятэчных каталогах i спiсах да гiстарычных прац. Вядома вывучэнне гэтых кампанентаў немагчыма без уяўлення iх як цэласных замкнутых сiстэм. Кожны вiд бiблiяграфii праходзiць свой шлях развiцця, ў ходзе якога выпрацоўваюцца свае метадычныя асаблiвасцi. Таму сістэма БI па гісторыі і яе асноўныя структурныя звёны гiстарычна абумоўлены, знаходзяцца пад уплывам канкрэтна-гiстарычнай сiтуацыi, якая магла быць спрыяльнай цi неспрыяльнай для іх развiцця. Iснаванне гiстарычных традыцыi, неабходнасць захавання грамадствам гiстарычнай памяцi фармiруюць зацiкаўленасць яго членаў у даследаваннi мiнулага i як вынiк - iснаваннi сiстэмы БI па гiсторыi. Гiстарычныя працэсы, якiя працякалi ў беларускiм грамадстве аказалi ўздзеянне на тое, што па сутнасцi да пачатку ХХ ст. не iснавала буйных рэтраспектыўных паказальнiкаў па гiсторыi Беларусi, а на сучасным этапе адсутнiчае шэраг элементаў, большасць створаных бiблiяграфiчных дапаможнiкаў метадычна недасканалыя.

Арганiзацыйны фактар з"яўляецца адным з найбольш уплывовых у дачаненнi да развіцця гістарычнай бібліяграфіі. Гэта абумоўлена iнфраструктурным характарам гiстарычнай навукi, полiтыпалагiчным складам адпаведных дакументных патокаў, спецыфiкай патрэбнасцей карыстальнiкаў гiстарычнай iнфармацыi, якiя зацiкаўлены ў выкарыстаннi архiўных i бiблiятэчных фондаў, гiстарычных крынiц i дакументаў гiстарычнага зместу. Таму заканамерна, што падрыхтоўкай БI па гiсторыi Беларусi займаецца шырокае кола ўстаноў: бiблiятэкi, архiвы, музеi, навукова-даследчыя i вучэбныя ўстановы, грамадскiя арганiзацыi. Аналiз масiву дапаможнiкаў дазволiў вызначыць рэальны ўклад кожнай з iх у фармiраванне СБI ГБ.

Асноўную ролю ў фарміраванні інфармацыйныя рэсурсы адыгрываюць бiблiятэкi, бiблiяграфiчная дзейнасць якiх згодна функцыянальнага прызначэння заключаецца ў фармiраваннi бiблiяграфiчных рэсурсаў, якiя знаходзяць сваё канкрэтнае выяўленне ў арганiзацыi даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк розных тыпаў; бiблiяграфiчным абслугоўваннi; складаннi бiблiяграфiчных дапаможнiкаў. Архiўныя i музейныя ўстановы рыхтуюць крынiцы БI з мэтай раскрыцця сваiх фондаў з улiкам спецыфiкi дакументаў, якiя яны зберагаюць. Бiблiяграфiчная дзейнасць навуковых i навучальных устаноў абумоўлена асноўнымi патрэбнасцямi навукоўцаў, выкладчыкаў, навучэнцаў. iх удзел у падрыхтоўцы бiблiяграфiчнай прадукцыi носiць лакальны характар. Грамадскiя арганiзацыi займаюцца падрыхтоўкай распаўсюджваннем бiблiяграфiчнай iнфармацыi з мэтай папулярызацыi ведаў па гiсторыi Беларусi, абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi. Бiблiяграфiчныя магчымасцi гэтага арганiзацыйнага звяна не дастаткова рэалiзаваны i прадстаўлены адзiнкавымi элементамi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]