Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachment.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
740.35 Кб
Скачать

4. Гістарычная бібліяграфія як галіновы бібліяграфічны кірунак

Гістарычная бібліяграфія адносіцца дагаліновага бібліяграфічнага комплексу і з’яўляецца спецыялнай гістарычнай дысцыплінай. Разгляд генезісу гістарычнай бібліяграфіі справа даволі складаная. Гэта абумоўлена спецыфікай гістарычнай бібліяграфіі як галіновай сістэмы, уключанасцю ў яе вялікай падсістэмы - бібліяграфіі гістарычных крыніц, у межах якой аб’ектамі бібліяграфічнай дзейнасці выступаюць дакументы (тэксты) як адзінкі гісторыка-культурнага працэсу. Гэта зыходзіць з агульнага падыходу да разгляду бібліяграфіі (гістарычнай у тым ліку) як адной з праяў фактаграфіі. Па словах А.В.Сакалова, бібліяграфічная інфармацыя па прыродзе сваёй з’яўляецца разнавіднасцю фактаграфічнай інфармацыі12. Бібліяграфія гістарычных крыніц, як арганічная і неадменная частка гістарычнай бібліяграфіі, дае фактычныя звесткі аб дакуменце на аснове ўліку яго фармальных прыкмет: від дакумента, дата і месца стварэння, аўтарская прыналежнасць, месца захавання. Па сутнасці яна дае найменне дакументам, як фактам гісторыка-культурнага працэсу, і таму лагічна да бібліяграфіі гістарычных крыніц будзе аднесці не толькі бібліяграфічную прадукцыю, якая ўлічвае, на думку Л.Л.Маянц, архіўныя публікацыі, заканадаўчыя акты, пісцовыя кнігі, успаміны, летапісы, прыватную перапіску, картаграфічныя матэрыялы, улёткі, пракламацыі, афішы, плакаты, статыстычныя крыніцы, прыходна-расходныя кнігі, дакументы КПСС і Пастановы ўрада, працы Леніна, дакументальныя публікацыі13. У гэты пералік неабходна ўвесці шырокі спектр крыніц агульнай бібліяграфіі, якія ўлічваюць дакументы як факты гісторыка-культурнага працэсу: кнігі, газеты, часопісы, плакаты, улёткі, карты, ноты, дысертацыі, заканадаўчыя акты і г. д., таму, што форма дакумента, яго від і жанр, асаблівасці зместу, структуры, стылістыкі сведчаць аб узроўні развіцця грамадства ў той ці іншы перыяд і з’яўляюцца крыніцамі для іх вывучэння. Гэта мэтазгодна для таго, каб паслядоўна і поўна адлюстраваць усю сукупнасць гістарычных крыніц, неабходных для вывучэння любой структурнай адзінкі комплекса гістарычных навук, у тым ліку, напрыклад, археаграфіі, гісторыі культуры і інш. І таму, вызначаючы комплекс бібліяграфічных дапаможнікаў гістарычных крыніц, нельга парушаць асобна ўзяты лагічны рад, суразмернасць яго дзялення. Напрыклад, у структуру відаў выданняў па знакавай прыродзе інфармацыі аднапарадкавымі элементамі ўваходзяць тэкставае, нотнае, картаграфічнае і выяўленчае выданні; па матэрыяльнай канструкцыі – кніжнае, часопіснае, ліставое, газетнае выданні, буклеты, плакаты і г. д.14, і, калі браць да ўвагі фармальныя прыкметы, то ў сістэму бібліяграфічнай інфармацыі па гісторыі і гістарычных навуках неабходна ўключаць усе крыніцы рэпертуарнай бібліяграфіі. А гэта значна ўскладняе задачу разгляду генэзісу беларускай гістарычнай бібліяграфіі.

Неабходна адзначыць таксама складанасць вызначэння змястоўных межаў гістарычнай бібліяграфіі як галіновай сістэмы. Гэта абумоўлена комплексным характарам гістарычнай навукі і адпаведнага дакументальнага патоку. Яго элементы тычацца разнастайных праблем айчыннай гiсторыi ў цэлым, асобных гiстарычных перыядаў і падзей, тэматычных і праблемна-комплексных накiрункаў, спецыяльных гiстарычных навук, дапаможных гiстарычных дысцыплiн, галiн гiстарычнай навукi, гiстарычных раздзелаў розных галiн ведаў, тэхнiкi, культуры т.д.

Вывады

Бібліяграфія – старажытная грамадская з’ява. Яна прайшла доўгі час станаўлення. На сённяшні дзень гэта інфармацыйная інфраструктура, якая непарыўна звязана з развіццём асноўных сфер дзейнасці грамадства. Даследчыкі па-рознаму разглядаюць не толькі аб'ём паняцця бібліяграфія, але і метасітэму ў межах якой існуе гэтая грамадская з'ява. Некаторыя метасістэмы звужаюць аб'ём з'яў, якія адносяцца да бібліяграфіі (кніга (твор друку) – чытач), дакумент – спажывец), некаторыя пашыраюць да тых межаў, калі даволі цяжка правесці размежаванне паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі з'явамі (метасістэма УЧД) і назваць першыя бібліяграфічныя працы. Прадумовамі ўзнікнення бібліяграфіі як грамадскай з'явы можна лічыць: 1) узнікненне фіксаванай інфармацыі як формы перадачы ведаў; 2) аўтара і карыстальніка інфармацыі – суб'ектаў інфармацыйнай дзейнасці, якім неабходна знайсці інфармацыю, ідэнтыфікаваць сваё ці чужое аўтарства, перадаць веды. Развіццё і ўдасканаленне бібліяграфічных з'яў адбывалася ў рэчышчы развіцця навукі, культуры і тэхнікі грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]