Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
attachment.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2019
Размер:
740.35 Кб
Скачать

3.Метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы

Сістэмны падыход да вывучэння з’яў рэчаіснасці, які зараз распаўсюджаны ў навуковай сферы, прадугледжвае чляненне яе на асобныя сістэмы, даследаванне гэтых сістэм як арганічнага цэлага, выяўленне ўсіх характэрных для іх структурных адзінак і ўнутраных сувязей, узаемадзеяння з іншымі сістэмамі. Апошнія могуць існаваць як незалежныя ўтварэнні, часткова ўзаемадзейнічаць з вывучаемай сістэмай, падпарадкоўвацца ёй (з’яўляцца яе падсістэмамі), паглынаць яе (з’яўляцца метасістэмамі). У апошнія дзесяцігоддзі ў бібліяграфазнаўстве таксама прымяняецца сістэмны падыход да вывучэння бібліяграфіі як грамадскай з’явы і асобных яе структурных элементаў.

Бібліяграфіі ўласціва як любой іншай сістэме, цэласнасть, складаная ўнутраная структура, разнастайныя сувязі са знешнім асяроддзем. Яна ўключае шэраг падсістэм і ўваходзіць у больш шырокую сістэму, якая з’яўляецца для яе метасістэмай.

3.1. Сістэма дакументальных камунікацый як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы

Сістэма дакументальных камунікацый (СДК) як метасістэма існавання бібліяграфіі абгрунтавана ў працах вядомага савецкага і расійскага бібліяграфазнаўцы А.П.Коршунава, аўтара дакументаграфічнай канцэпцыі як грамадскай з’явы, і вельмі актыўна реалізуецца ў большай колькасці навуковых работ, прысвечаных асобным бібліяграфічным з’явам і створаных за апошнія трыдцаць год. Яна дазваляе даволі шырока прадставіць поле дзейнасці бібліяграфіі, пашыраць аб’екты знешняга ўзаемадзеяння да дакументаў (сукупнасці іх ці часткі) і спажыўцоў дакументаванай інфармацыі.

Структуру сістэмнай цэласнасці сістэмы дакументальных камунікацый утвараюць чатыры асноўныя паняційныя элементы: камунікацыя, інфармацыя, спажывец інфармацыі, дакумент9.

Камунікацыі – сувязь паміж аб’ектамі, якая здзяйсняецца сродкімі руху, любыя акты зносін, сувязі, спосабы (перадачы) інфармацыі ў грамадстве.

ці сістэма “дакумент – спажывец” (СДК = Д–С) уключае наступныя элементы: дакументы, дакументальныя камунікацыі, спажыўцы дакументаванай інфармацыі і дносіны паміж імі.

Дакумент – любы створаны чалавекам матэрыяльны аб’ект (носьбіт), на якім зафіксавана (замацавана) сацыяльная інфармацыя.

Спажывец (карыстальнік) – асобны чалавек ці калектываў, якія звяртаюцца да розных крыніц інфармацыі з любымі мэтамі (навуковымі, вытворчымі, творчымі, вучэбнымі, дасугавымі і інш.).

І.Я.Барэнбаум адзначаў, што ”уся гісторыя цывілізацыі (homo sapiens) – гэта гісторыя “пісьмовай”, “кніжнай” цывілізацыі. З’явіліся і энергічна ўкараняюцца новыя сродкі інфармацыі і камунікацыі – тэлебачанне, радыё, кіно, відэамагнітафоны, камп’ютэры. Але ў аснове ўсіх гэтых сродкаў ці на іх выхадзе ляжыць пісьмо, фіксаваны тэкст”10.

СДК пастаянна змяняецца і ўскладняецца. Гэта абумоўлена:

– удасканаленнем носьбітаў інфармацыі: камні, гліняныя таблічкі, папірус, бяроста, папера, магнітныя стужкі, дыскі, мікрафішы, электронныя носьбіты і да т.п.

– павелічэннем аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў: ХV ст. выдадзена 30 800 назваў (інкунабулы) друкаваных выданняў, XVI – 285 800, XVII – 972 000, XVIII – 1 637 200, XIX – 6 100 500, пачатку XX – 10 378 500, канцы ХХ – каля 100 млн.

– ускладненнем і ўзвышэннем інфармацыйных патрэбнасцей спажаўцоў.

У СДК здзяйсняецца рэалізацыя адпаведнасцей паміж асноўнымі як элементамі “дакументамі” і “ спажаўцамі”. Калі б рэалізацыя адпаведнасцей была поўная і аптымальна хуткая, то спажывец меў бы магчымасць атрымаць любы неабходны яму дакумент імгненна. Аднак у рэчаіснасці так не адбываецца. Дакументы, як матэрыяльныя аб’екты, ў працэсе распаўсюджвання рассейваюцца ў прасторы, г.з. пападаюць у розныя месцы (бібліятэкі, кніжныя крамы і г.д.), яны ствараюцца на розных мовах, часам незразумелых спажыўцам, іх змест неаднародны па ўзроўню выкладання матэрыялу і можа быць недаступны для ўспрымання і да т.п. Іншымі словамі, у сістэме дакументных камунікацый існуюць інфармацыйныя бар’еры, якія перашкаджаюць аптымальна аператыўнаму атрыманню карыстальнікам інфармацыі11.

Табліца 1. інфармацыйныя бар’еры ў сістэме “дакумент – спажывец“

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ БАР’ЕРЫ Ў СІСТЭМЕ “ДАКУМЕНТ – СПАЖЫВЕЦ“

Аб’ектыўныя (незалежныя ні ад дакументаў, ні ад спажыўцоў)

Суб’ектыўныя (залежныя ад карыстальнікаў інфармацыі) – рэцэвійныя (рецевионные) – за кошт спажыўца

Трансмісійныя (ствараемыя стваральнікамі і крыніцамі інфармацыі), перэнтныя (ствараемыя пасрэднікамі ў СДК)

прасторавыя (спажыўцу можа быць невядома месца знаходжання дакумента)

моўныя (спажывец можа не ведаць мову, на якой створаны дакумент)**

ведамасныя, звязаныя з адміністратыўная структурай ведамстваў, якая перашкаджае руху дакументаў да курыстальнікаў (фірменная і прыватная ўласнасць на інфармацыю)

геаграфічныя, бар’еры (адлегласць паміж дакументамі і спажыўцамі, геаграфічная ізаляцыя, умовы транспарціроўкі і да т.п.

псіхалагічныя (спажывец можа меркаваць, што па пэўнай тэме немагчыма знайсці інфармацыю, ці адмоўна адносіцца да пэўных жанраў, аўтараў, новых тэм, у яго можа адсутнічаць мастацкі густ, навыкі сістэматычнага чытання, настрой і інш.)

рэжымныя, увадзімыя з мэтай захавання сакрэтнасці ў межах пэўных дзяржаўных, грамадскіх ці прыватных структур

колькасныя (спажывец фізічна не можа засвоіць усе дакументы, адпаведныя яго інфармацыйным патрэбнасцям)*

стратэгічна-пошукавыя (спажывец часам не ўмее стварыць правільны алгарытм пошуку інфармацыі)

рэдакцыйна-выдавецкія (затрымка выхада ў свет публікацый, іх нізкая якасць, парушэнне стандартаў на публікацыі і да т.п.)

змястоўныя (сэнсавыя), абумоўленыя недаступнасцю выкладання матэрыяла, незразумелай тэрміналогіяй)*

часавыя бар’еры (навукоўца не можа затрачваць на пошук інфармацыі больш 20-25% свайго рабочага часу)

бібліятэчна-бібліяграфічныя, вызываемыя несвоечасовым і неякасным бібліятэчным і бібліяграфічным абслугоўваннем

якасныя, звязаныя з неабходнасцю параўнання, ацэнкі і выбару найбольш якасных дакументаў з мноства адпаведных крыніц інфармацыі*

эканамічныя (недахоп сродкаў для набыцця крыніц інфармацыі, аплаты адпаведных паслуг)

Бібліяграфія ў большай ці меншай ступені спрыяе пераадоленню названых бар’ераў. Акрамя бібліяграфіі ў гэтую сістэму ўваходзяць і іншыя спецыяльна створаныя сацыяльныя інстытуты, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Гэта рэдакцыйна-выдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навукова-інфармацыйная справа. Бібліяграфія (бібліяграфічная дзейнасць) займае спецыфічнае месца ў СДК. Без яе не здольны абыйсціся ні адзін з названых сацыяльных інстытутаў сістэмы дакументальных камунікацый. Таму што з накапленнем дакументаў узнікае неабходнасць іх апісання, уліку, упарадкавання, пошуку і выкарыстання. Гэта магчыма толькі сродкамі бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці), якая адпаведна прадстаўлена ва ўсіх пералічаных сацыяльных інстытутах.

Фарміраванне сацыяльных інстытутаў СДК адбывалася паступова. Бібліяграфічная складаючая іх дзейнасці была заўсёды. Без яе немагчымы ўлік, упарадкаванне інфармацыі, арыентацыя ў любых дакументных патоках і масівах.

Сістэма дакументальных камунікацый уваходзіць у больш шырокую сістэму “інфармацыйныя камунікацыі”, яна абслугоўвае ўсе сферы чалавечай дзейнасці і забяспечвае функцыяніраванне дакументаў у грамадстве. Бібліяграфія займае пасрэдніцкае становішча ў сістэме дакументальных камунікацый, таму што яна ўзята з дакумента, дае звесткі аб дакументах ці іх частках, ўпарадкуе звесткі аб дакументах, адлюстроўвае (мадэліруе) любую сукупнасць дакументаў, ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]