Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

2. Рысы, уласцівыя бібліяграфічнай практыцы.

Бібліяграфічнай практыцы ўласцівы наступныя рысы:

  • прадметнасць,

  • сацыяльная абумоўленасць,

  • мэтазгоднасць,

  • суб’ектнасць.

Прадметнасць бібліяграфічнай практыкі выражаецца ў наяўнасці спецыфічнага прадмета, на які скіравана дзейнасць; у змяненні гэтага прадмета пад уздзеяннем розных фактараў; у стварэнні грамадска-значымага прадукта – бібліяграфічных дапаможнікаў; у прымяненні спецыяльных сродкаў дзейнасці.

Бібліяграфічная практыка сацыяльна абумоўлена. Яна мае грамадскі характар і яе змест вызначаецца характарам грамадскіх патрэбнасцей, рэальнымі абставінамі і ўмовамі, наяўнымі матэрыяльнымі срокамі. Бібліяграфічнай практыцы (улічваючы яе прадметны характар і сацыяльную абумоўленасць) уласціва накіраванасць, якая вызначаецца яе прадметам, знешнімі і унутранымі фактарамі – рэгулятарамі дзейнасці.

Мэтазгоднасць бібліяграфічнай практычнай дзейнасці – гэта рух да канчатковага выніка. Практычныя дзеянні рэгулююцца ідэальнымі, асэнсаванымі мэтамі, якія ставяцца суб’ектамі на шляху да выніка. Яна абумоўлена знешнімі фактарамі (звязаны з пэўнымі канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі і законамі сацыяльнай сістэмы) і ўнутранымі фактарамі (адлюстроўваюць ступень адпаведнасці якасцей прадмета, сродкаў, метадаў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання выніка).

Суб’ектнасць бібліяграфічнай практыкі праяўляецца праз удзел:

– стваральнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія на прафесійным ці аматарскім узроўнях ствараюць / пераўтвараюць БІ);

– распаўсюджвальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія на прафесійным ці аматарскім узроўнях перадаюць БІ, уступаюць ва ўзаемадзеянне з карыстальнікамі БІ);

– карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі (суб’ектаў, якія ўступаюць ва ўзаемадзеянне з распаўсюджвальнікамі БІ);

– аўтараў дакументаў, якія адлюстроўваюцца пры стварэнні персанальна-арыентаваных звестак у даведніках, каталогах, базах даных;

– даследчыкаў-бібліяграфазнаўцаў, якія даследуюць бібліяграфічную практыку і ствараюць на аснове гэтага навуковыя веды;

– выкладчыкаў і навучэнцаў, якія задзейснены ў аналізе і вывучэнні практычнай дзейнасці, асваенні практычных уменняў і выпрацоўцы навыкаў.

3. Тэарэтычныя падыходы да разгляду бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.

У розныя гады эквівалентам тэрміна “бібліяграфічная практычная дзейнасць” выступалі “бібліяграфічная праца”, “бібліяграфічная справа”, “бібліяграфічная дзейнасць”, “бібліяграфія”. Гэтыя тэрміны адрозніваюцца паміж сабой па аб’ёме паняцця, якія яны абазначаюць. Іх ужыванне можна суаднесці з развіццём розных падыходаў да разгляду сутнасці бібліяграфічнай практычнай дзейнасці:

працэсуальны падыход – імкненне вызначыць асобныя працэсы (адзін –абмежавальна-працэсуальны падыход; комплекс працэсаў – пералічальна-працэсуальны падыход) і праз іх разглядаць бібліяграфічную практычную дзейнасць. У 20–30-я гг. ХХ ст. задачы бібліяграфічнай практыкі зводзіліся да стварэння бібліяграфічных дапаможнікаў. Папулярным быў тэрмін “практычная бібліяграфія”, які ўказваў на практычную скіраванасць бібліяграфічных матэрыялаў. Я.П.Грабеншчыкоў на І Усебібліяграфічным з’ездзе адзначаў, што “практычная бібліяграфія” – гэта сума і сукупнасць усіх выкананых да сённяшняга дня прац па бібліяграфіі”. У 30-я гг. ХХ ст. сфарміраваўся погляд на бібліяграфію яык прыкладную навукова-дапаможную дысцыпліну, задачы якой зводзіліся да практыкі па апісанні кніг (Л.Н.Трапоўскі, Я.І.Шамурын і інш.). Як бачна бібліяграфічная практычная дзейнасць зводзілася да аднаго працэса – бібліяграфаванне ці разглядаліся толькі вынікі гэтага працэса. У 50–60-я гг. ХХ ст. пад бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю разумелі “бібліяграфічную работу” – сукупнасць працэсаў стварэння бібліяграфічных дапаможнікаў і давядзення іх да чытачоў. Сама сістэма дапаможнікаў выводзілася за межы бібліяграфічнай работы. І.Р.Моргенштерн разглядаў бібліяграфічную дзейнасць толькі ў практычным аспекце і разумеў яе як комплекс працэсаў, якія здзяйсняюцца ў мэтах перадачы чытачам інфармацыі аб творах друку. Такі падыход быў абумоўлены актыўным развіццём розных кірункаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, у прыватнасці розных форм бягучага інфармавання чытачоў, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. У сучасных працах ён дае наступнае азначэнне тэрміна “бібліяграфічная работа” – сукупнасць працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці, здзяйсняемых яе суб’ектам ці сістэмай інфармацыйных устаноў16, адзначае, што “бібліяграфічная работа” не з’яўляецца аналагам тэрміна “бібліяграфічная дзейнасць”, яны суадносяцца як частка-цэлае.

У 60-я гг. ХХ ст. быў выказаны асобасны погляд на бібліяграфічную практычную дзейнасць (працы І.І. Рашацінскага, В.А.Нікалаева). Сутнасць бібліяграфічнай работы бачылі ва ўзаемадзеянні бібліёграфа і чытача. Бібліяграфічная практыка – мэтанакіраваны працэс інфармацыі аб творах друку і іх прапаганды паміж чытачоў. Бібліёграф у межах гэтага працэса аказвае дапамогу чытачам, якія шукаюць яе для выкарыстання ў тых ці іншых мэтах. Упершыню ў межах бібліяграфічнай практыкі стаў разглядацца суб’ект.

У 60-я гг. ХХ ст. існаваў таксама комплексны падыход да разгляду бібліяграфічнай практыкі (працы М.А. Брыскмана, Дз.Ю.Цяплова), у межах якога феномен бібліяграфія разглядаўся як недзялімы, як навуковая дысцыпліна, якая ўключае элементы практыкі, якая ў сваю чаргу звязана толькі са сферай матэрыяльнай вытворчасці.

З 70-х гг. ХХ ст. стаў развівацца дзейнасны падыход (працы Э.К. Беспалавай, А.І.Барсука, Е.Н.Фаміна і інш.), у межах якога бібліяграфія разглядалася як дзейнасць. Е.Н.Фамін разглядаў бібліяграфічную практычную дзейнасць як бібліяграфічную справу ці ўласна бібліяграфію – дзейнасць па стварэнні і распаўсюджванні бібліяграфічнай інфармацыі. А.І.Барсук: бібліяграфія – галіна навукова-практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і давядзенні да карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыі. Гэта ж было замацавана і ў ГОСТ 7.0–77 “Библиография: термины и определения”. Разам з тым быў прапанаваны і тэрмін “бібліяграфічная работа”, які ахопліваў працэсы па стварэнні і давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі, і па сутнасці ўраўноўваўся з тэрмінам “бібліяграфічная дзейнасць”. З наступных тэрміналагічных стандартаў (ГОСТ 7.0-84 “Библиографическая деятельность. Термины и определения”, ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения) гэты тэрмін быў выключаны.

У межах сістэмна-дзейнаснага падыхода бібліяграфічную практычную дзейнасць пачалі разглядаць як важнейшы элемент сістэмы бібліяграфічная дзейнасць (бібліяграфія). Найбольш выразна гэта парадстаўлена ў канцэпцыях А.П.Коршунава, М.Г. Вохрышавай (больш падрабязна гл. Лекцыя 5).