Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

Бібліяграфія

Агульная

Спецыяльная

Камунікатыўная (рэгістрацыйная, інфармуючая)

Пошукавая (каталожная)

Рэпертуарная

Дзяржаўная

Навукова-дапаможная

Рэкамендацыйая

Масавая

Нацыянальная (бягучая і рэтраспектыўная (рэпертуарная))

Схема 1 Віды бібліяграфіі па грамадскім прызначэнні

Агульная бібліяграфія – гэта галіна дзейнасці па стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі, якая забяспечвае пошук дакументаў і інфармаванне аб іх ў незалежнасці ад іх наступнага спецыяльнага выкарыстання. Да агульнай бібліяграфіі адносіцца каталожная, дзяржаўная, рэпертуарная, масавая бібліяграфія.

Каталожная бібліяграфія – від бібліяграфіі, які здзясняе адлюстраванне і давядзенне інфармацыі аб дакументах пэўнага фонда (фондаў) без уліку якасных характарыстык дакументаў і забяспечвае канчатковую рэалізацыю пошукавай функцыі бібліяграфічнай інфармацыі.

Дзяржаўная бібліяграфія – дзейнасць устаноў (нацыянальных бібліятэк, фірм, на тэрыторыі былога СССР – кніжных палат) па дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў, падрыхтоўцы на гэтай базе сістэмы універсальнай бягучай бібліяграфічнай прадукцыі (“летапісаў”, “штогоднікаў”, “бюлетэней”) і давядзенні яе да карыстальнікаў. Крыніцы дзяржаўнай бібліяграфіі ствараюцца на аснове ўліку фармальных прымет дакументаў (від дакумента: кніга, часопіс, ноты, рэцэнзіі, часопісныя артыкулы і т.д., мова, тэрыторыя, храналагічны перыяд).

Рэпертуарная бібліяграфія (агульная рэтраспектыўная бібліяграфія) – від бібліяграфіі, у межах якой здзяйсняецца поўны ўлік дакументнай прадукцыі, створанай на тэрыторыі дзяржавы за ўвесь перыяд яе існавання, а таксама давядзенне атрыманай інфармацыі да курыстальнікаў. У межах рэпертуарнай бібліяграфіі здзяйсняецца ўлік дакументаў па фармальных прыметах (від выдання, мова, тэрыторыя, храналагічны перыяд) і ў гэтым сэнсе яна цесна звязана з дзяржаўнай бібліяграфіяй, якая (пры ўмове існавання ў пэўны гістарычны перыяд) стварае аснову для яе фарміравання.

Віды бібліяграфіі па сукупнасці ствараемай і распаўсюджваемай прадукцыі

Схема 2 (функцыянальна-мэтавым прызначэнні і змесце і форме аб’ектаў бібліяграфавання)

Бібліяграфія

Функцыянальна-мэтавае прызначэнне

Бібліяграфія

Змест аб’ектаў бібліяграфавання

Універсальная

Галіновая

Шматгаліновая

Тэматычная

Комплексная (праблемна-комплексная)

Перспектыўная

Бягучая

Рэтраспектыўная

Краіназнаўчая

Краязнаўчая (рэгіянальная)

Масавая бібліяграфія – гэта від бібліяграфіі ў межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка БІ таксама па фармальных прыметах, але абмежаванні фармальныя і/ці змястоўныя больш жорсткія, ставіцца мэта азнаямлення шырокага кола карыстальнікаў з найбольш грамадска значымай часткай новастворанай дакументнай прадукцыяй. Асноўным каналам распаўсюджвання масавай інфармацыі з’яўляецца перыядычны друк. У межах масавай бібліяграфіі ствараюцца разнастайныя спісы новай літаратуры, новых паступленняў, сігнальныя экзэмпляры друкаванай прадукцыі, планы-праспекты выдавецтваў і інш.

Спецыяльная бібліяграфія – дзейнасць па ўсебаковаму бібліяграфічнаму забеспячэнню пэўнай сферы грамадскай практыкі, уключаючы стварэнне і выкарыстанне спецыяльнай бібліяграфічнай прадукцыі, а таксама выкарыстанне любых крыніц (у тым ліку крыніц агульнай бібліяграфіі ў мэтах бібліяграфічнага забеспячэння патрэбнасцей і карыстальнікаў пэўнай сферы абслугоўвання.

Сукупнасць крыніцы спецыяльнай бібліяграфіі значна разнастайней чым сукупнасць крыніц агульнай бібліяграфія, т. ш. яны ствараюцца не для грамадства ў цэлым, г.з. аднаго аб’екта ўздзеяння, а для шэрагу сфер грамадства, а іх столькі, колькі існуе сацыяльных груп карыстальнікаў і мэтаў спажывання фіксаванай інфармацыі.

Можна выдзеліць 6 найбольш буйных сфер абслугоўвання: навука, кіраванне, вытворчасць, адукацыя, самаадукацыя, выхаванне і, калі мець на ўвазе, што для кожнай з названых сфер можна ствараць бібліяграфічную прадукцыю, то разнавіднасцямі крыніц спецыяльнай бібліяграфіі будуць – навукова-дапаможная, прафесійна-вытворчая, вучэбна-дапаможная, самаадукацыйная. Найчасцей гэтую сукупнасць падзяляюць на дзве асноўныя групы: навукова-дапаможная і рэкамендацыйная (гл. схему).

Для навукова-дапаможнай бібліяграфічнай прадукцыі характэрна: максімальна поўнае адлюстраванне дакументальнага патока пэўнай тэматыкі, групоўка матэрыялу набліжаная да структуры пэўных навуковых ведаў, ужыванне навуковай тэрміналогіі, наяўнасць дапаможных паказальнікаў, якія шматаспектна адлюстроўваюць структуру і змест уключаных дакументаў; у структуру бібліяграфічных запісаў уключаецца, як првіла, толькі бібліяграфічнае апісанне ці бібліяграфічнае апісанне, даведачная анатацыя; пры вызначэнні мэтавага і чытацкага прызначэння складальнікі на першае месца ставяць навукова-даследчай дзейнасць і навукоўцаў.

Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі – гэта дапаможнікі, якія адлюстроўваюць дакументы па пэўных змястоўных і якасных крытэрыях ў разліку на пэўную катэгорыю (катэрыгорыі) карыстальнікаў. Для гэтай бібліяграфічнай прадукцыі характэрна: абмежаванне адлюстроўваемага дакументальнага патока не толькі пэўнай тэматыкай, моўнымі і храналагічнымі межамі, а і якаснымі (ацэначнымі) характарыстыкамі дакументаў (напрыклад, навукова-папулярная і вучэбная літаратура); групоўка матэрыялу, як правіла, тэматычная, яна таксама не выходзіць за межы пэўных навуковых ведаў, але фармулёўка асобных раздзелаў эмацыянальная; ужыванне навуковай тэрміналогіі таксама магчыма, але абмежаваны паняційным апаратам зразумелым шырокім колам карыстальнікаў; у структуру бібліяграфічных запісаў уключаецца, часцей за ўсё, бібліяграфічнае апісанне і рэкамендацыйная анатацыя, мэта якой зацікавіць у прачытанні таго ці іншага дакумента; пры вызначэнні мэтавага і чытацкага прызначэння складальнікі ўказваюць шэраг відаў дзейнасці і груп карыстальнікаў (за выключэннем навукова-даследчай дзейнасць і навукоўцаў) навукоўцаў.

Віды бібліяграфіі па функцыянальна-мэтавай (храналагічнай) прымеце ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Па функцыянальна-мэтавай (храналагічнай) прымеце ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі выдзяляюцца бягучая, рэтраспектыўная і перспектыўная бібліяграфія.

Бягучая бібліяграфія выконвае функцыю рэгулярнага інфарміравання аб новых дакументах і забяспечвае карыстальнікам магчымасць сачыць за бягучым дакументным патокам наогул ці па сваёй галіне ведаў, тэме, сферы дзейнасці, праблеме.

Асноўныя патрабаванні да бягучай бібліяграфіі:

– паўната (у зададзеных параметрах),

– рэгулярнасць (перыядычнасць),

– аператыўнасць (імкненне да максімальнага скарачэння інфармацыйнага інтэрвала паміж выхадам дакумента ў свет і яго бібліяграфічным адлюстраванні).

Рэтраспектыўная бібліяграфія – від бібліяграфіі, у межах якога падагульняецца развіццё дакументных патокаў за пэўныя адрэзкі часу і забяспечваецца рэтраспектыўны пошук у накопленых дакументных масівах пад час бібліяграфічнага абслугоўвання і самаабслугоўвання.

Асноўныя патрабаванні да рэтраспектыўнай бібліяграфічнай прадукцыі:

  • матываванасць выбара ўліковага перыяда;

  • навуковы падыход і дакладнасць упарадкавання дакументнага масіву,

  • адпаведнасць мэтавым і карыстальніцкім прызначэнням,

  • абгрунтаванасць абмежаванняў адлюстравання матэрыялу

Асноўныя патрабаванні да рэтраспектыўнага бібліяграфічнага абслугоўвання:

  • паўната,

  • дакладнасць бібліяграфічнага апісання,

  • развітая сістэма інфармацыйна-пошукавых сродкаў.

Перспектыўная бібліяграфія – від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная інфармацыя аб дакументах пакуль яшчэ не выдадзеных, а толькі падрыхтаваных да друку. Гэта разнастайныя тэматычныя планы выдавецтваў, у якіх даецца пералік той друкаванай прадукцыі, якая будзе выпушчана ў наступным годзе. Бібліяграфічная інфармацыя змешчаная ў такіх паказальніках і спісах не гарантуе дакладнасці звестак (некаторыя з іх могуць мяняцца пры рэдакцыйна-выдавецкай апрацоўцы і ўдакладняцца пасля выхаду дакумента ў светае). Да таго ж некаторыя запланаваныя выданні могуць наогул не выйсці па эканамічных, часовых ці іншых прычынах.

Віды бібліяграфіі па форме і змесце бібліяграфіруемых дакументаў.

Універсальная бібліяграфія – гэта бібліяграфія, якая абапіраецца на фармальныя прыметы дакументаў як аб'ектаў бібліяграфічнага адлюстравання і ў якой змястоўны склад бібліяграфіруемых дакументаў праяўляецца апасрэдавана праз фармальныя.

Галіновая бібліяграфія – гэта бібліяграфія, якая абапіраецца на змястоўныя прыметы дакументаў як аб'ектаў бібліяграфічнага адлюстравання, фармальныя прыметы дакумента ўлічваюцца спадарожна, для абмежавання дакументнага патоку. Гэта від дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнага галіне ведаў. Разнавіднасцямі галіновай бібліяграфіі з'яўляюцца шматгаліновая і тэматычная.

Шматгаліновая бібліяграфія – від дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па дзвюх і некалькіх галінах ведаў.

Тэматычная бібліяграфія – від дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай тэме, праблеме. Разнавіднасцю тэматычнай бібліяграфіі з'яўляецца комплексная бібліяграфія.

Комплексная бібліяграфія – від дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай праблеме, якая патрабуе далучэння інфармацыі з розных галін ведаў.

Асобнае месца займаюць персанальная, краязнаўчая, краіназнаўчая і бібліяграфія бібліяграфіі.

Персанальная бібліяграфія – від бібліяграфічнай дзейнасці, ў межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах пэўнай асобы і/ці аб пэўнай асобе.

Краязнаўчая бібліяграфія – від бібліяграфічнай дзейнасці, ў межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакуменетах, створаных на тэрыторыі пэўнага краю і/ці прысвечаных яму. Нельга блытаць краязнаўчую бібліяграфію – від дзейнасці і краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі – від бібліяграфічнай прадукцыі. Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі – від бібліяграфічнай прадукцыі па змесце бібліяграфіруемых дакументаў, у якім адлюстроўваецца інфармацыя аб краі. Бібліяграфічныя дапаможнікі, ў якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб дакументах створаных на тэрыторыі пэўнага краю называюцца дапаможнікамі мясцовага друку.

Краіназнаўчая бібліяграфія – від бібліяграфічнай дзейнасці, ў межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнай краіны і/ці прысвечаных ёй. Нельга блытаць краіназнаўчую бібліяграфію – від дзейнасці і краіназнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі – від бібліяграфічнай прадукцыі. Краіназнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі – від бібліяграфічнай прадукцыі па змесце бібліяграфіруемых дакументаў, у якім адлюстроўваецца інфармацыя аб краіне. А бібліяграфічныя дапаможнікі, ў якіх адлюстроўваецца інфармацыя аб дакументах створаных на тэрыторыі краіны называюцца дзяржаўнымі (бягучыя), рэпертуарнымі (рэтраспектыўныя).

Бібліяграфія бібліяграфіі (другая назва – бібліяграфія другой ступені)–від бібліяграфіі, ў межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб бібліяграфічных дакументах (крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі). Пры гэтым да увагі могуць брацца як фармальныя, змястоўныя так і іншыя характарыстыкі бібліяграфіруемых аб’ектаў. А.П.Коршунаў лічыць спецыфічным відам бібліяграфіі. Трэба сказаць, што ўжыванне другой часткі тэрміна можна лічыць састарэлым (бібліяграфія = бібліяграфічная прадукцыя). Асобна выдзяляць яго можна толькі ў тым выпадку, калі рабіць класіфікацыю бібліяграфіі па асобных відах дакументаў і адпаведна выдзеляць: бібліяграфію афіцыйных дакументаў, бібліяграфію навуковых дакументаў і г.д.