Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ХРАНАЛОГІЯ ЎСЯ БЕЛАРУС1.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Храналогія вкл I рп

1235 – першае летапіснае ўпамінанне “Літвы Міндоўга”

1240-я – 1263 гг. княжанне Міндоўга ў літоўскай дзяржаве з цэнтрам у г. Навагародку.(Навагрудку)

(1253) г. каранацыя Міндоўга ў г. Новагародку і прыняцце тытула караля Літвы.

г. паход галіцка-валынскіх князёў з удзелам тураўскіх і пінскіх войскаў на г. Новагародак.

1258, 1259, 1275, 1287 гг. набегі татар на землі Беларусі і Літвы.

1260 г. разгром войскамі балцкіх плямён крыжакоў каля воз. Дурбе.

1262 г. дагавор паміж вялікім князем літоўскім Міндоўгам і наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага ордэна.

1263 – 1268 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка.

1267 г. першае ўпамінанне г. Магілёва ў «Магілёўскай хроніцы».

1268 – 1270 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча.

1270 – 1282 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Тройдзеня.

1276 – 1288 гг. першыя летапісныя звесткі пра г. Камянец і будаўніцтва Камянецкай вежы -Белай вежы.

1293 – 1316 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Віценя..

1295 – 1296 гг., 1305 г. напады крыжакоў на Гародзенскую зямлю.

1298 г. мірны дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага з г. Рыгай.

1307 г. канчатковае ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага Полацкага княства.

1314 г. перамога войска гародзенскага старосты Давыда над крыжакамі пад г. Навагародкам.

1316 – 1341 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Гедыміна.

1318 г. паход гародзенскіх дружын на чале з Давыдам у Прусію.

1320 г. уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага.

1322 – 1323 гг. разгром дружынамі Давыда Гарадзенскага нямецкіх і дацкіх рыцараў пад г. Псковам.

1323 г. пачатак будаўніцтва замка ў г. Лідзе.

1323 г. г. Вільня быў аб'яўлены сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Каля 1326 г. уваходжанне Мінскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага.

1326 г. паход войска Вялікага княства Літоўскага на чале з Давыдам Гарадзенскім г. Брандэнбург. Забойства Давыда Гарадзенскага.

1331 г. перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага над Тэўтонскім ордэнам на р. Акмяне.

1341 —1345 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Яўнуція.

1345 – 1377 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Альгерда (сумесна з братам Кейстутам).

1348 г. бітва войска Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі на р. Стрэва (правы прыток р. Нёмана).

1355 г. далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Бранскага княства.

1358 г. далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Мсціслаўскага княства.

1362 (1363) г. перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам над татарамі на р. Сінія Воды (на Падоллі).

Каля 1365 – каля 1419 г. жыццё і дзейнасць мітрапаліта Рыгора Цамблака.

1368, 1370, 1372 гг. паходы войскаў ВкЛ на чале з вялікім князем Альгердам на г. Маскву.

1377 – 1392 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы.

8 верасня 1380 г. Кулікоўская бітва. У бітве ўлзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч (Бранскі) і Дзмітрый Баброк-Валынскі.

14 жніўня 1385 г. Крэўская унія (перасанальна-дынастычная) Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага.

4 сакавіка 1386 г. абвяшчэнне вялікага князя Ягайлы польскім каралём.

1386 г. выступленне полацкага князя Андрэя Альгердавіча супраць Ягайлы.

20, 22 лютага 1387 г. граматы польскага караля і вялікага князя літоўскага Ягайлы аб прывілеях феадалам каталікам Вялікага княства Літоўскага.

1387 г. утварэнне віленскага каталіцкага біскупства.

1389 – 1392 гг. барацьба князя Вітаўта супраць Крэўскай уніі і ўлады польскага караля Ягайлы ў Вялікім княстве Літоўскім.

1390 г. Бярэсце атрымаў магдэбургскае права.

5 жніўня 1392 г. Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады.

1392 – 1430 гг. княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Вітаўта.

1393 – 1394 – увядзенне Вітаўтам намесніцтваў.

1397 – 1398 гг. пасяленне Вітаўтам крымскіх татар у Вялікім княстве Літоўскім.

1399 г. паражэнне войскаў ВКЛ на чале з Вітаўтам у бітве супраць татар на р. Ворскла.

1401 г. Віленска-Радамская унія – дзяржаўны і палітычны саюз Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.

1404 г. уключэнне г. Смаленска ў склад Вялікага княства Літоўскага.

1408 г. вызначэнне мяжы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай па рэках Угра і Ака.

1409 – 1411 гг. «Вялікая вайна» – вайна Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна.

15 ліпеня 1410 г. Грунвальдская бітва

1413 г. Гарадзельская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім і прывілей, згодна з якім праваслаўная знаць не мела права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

1415 г. – адбыўся царкоўны сабор у г. Новагародку, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака.

1430 – 1432 гг. Княжанне Свідрыгайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім

1432 – 1436 гг. Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім

1435 г. – бітва пры Вількаміры

1436 – 1440 гг. Княжанне Жыгімонта Кейстутавіча ў Вялікім Княстве Літоўскім

1440 – 1492 гг. Княжанне Казіміра ў Вялікім Княстве Літоўскім

1447 г. Выданне прывілея Казіміра

1468 г. Выданне судзебніка Казіміра

1481 г. Спроба арганізацыі змовы князямі Гальшанскімі супраць Казіміра Ягайлавіча

Каля 1460 – 1530 гг. Жыццё і дзейнасць ваеннага і палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага К.Астрожскага

Каля 1470 – каля 1533 гг. Жыццё і дзейнасць М.Гусоўскага

Каля 1490 – каля 1551 гг. Жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны

1492 – 1506 гг. Княжанне Аляксандра ў Вялікім Княстве Літоўскім

1498 г. Атрыманне Полацкам магдэбургскага права

1499 г. Атрыманне Менскам (Мінскам) магдэбургскага права

1500 – 1503 гг. Вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім. Самыя вялікія страты ўсходніх земляў ВКЛ.

1506 г. Разгром войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем М.Глінскага татар пад Клецкам

1506 – 1548 гг. Княжанне Жыгімонта Старога ў Вялікім Княстве Літоўскім

1507 – 1508 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім

1508 г. Мяцеж М.Глінскага

1512 – 1522 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім

8 верасня 1514 г. Бітва пад Оршай. Разгром войскамі ВКЛ на чале з К.Астрожскім маскоўскага войска

6 жніўня 1517 г. выданне перакладу Бібліі Ф. Скарыны

1522 – выпушчана ў Вільні «Малая падарожная кніжка»

1529 г. Зацвярджэнне I Статута Вялікага Княства Літоўскага

Каля* 1540 – 1600 гг. Жыццё і дзейнасць В.Цяпінскага

1548 – 1572 гг. Княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста

1553 г. заснаванне друкарні ў Берасці пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага.

1557 г. Выданне "Уставы на валокі"

1558 – 1583 гг. Лівонская (Інфлянцкая) вайна

1562 г. У Нясвіжы С. Будны выпусціў “Катэхізіс”.

1563 г. выданне поўнага зводу Бібліі на польскай мове ў друкарні ў Берасці.

1563 г. выданне Віленскага прывілея аб поўным ураўнанне ў правах “шляхты веры хрысціянскай”

1564 г.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім

1566 г. Зацвярджэнне II Статута Вялікага Княства Літоўскага

1569 г . у Заблудаве Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам «Евангелле учительное».

1 ліпеня 1569 гг. Люблінская унія — аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую

каля 1570 г Васіль Амельяновіч (Цяпінскі) выдаў на старабеларускай мове “Евангелле”

1572 – 1630 гг. Жыццё і дзейнасць М.Сматрыцкага

1579 г. Заснаванне Віленскай езуізцкай акадэміі (першай ВНУ)

1582 г. Ям-Запольскае перамір'е паміж Маскоўская дзяржавай і Рэччу Паспалітай

1587 – 1632 гг. Караляванне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы

1588 г. Зацвярджэнне III Статута Вялікага Княства Літоўскага

1596 г. Берасцейская царкоўная унія Стварэнне уніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны

1606 г., 1610 г. Паўстанне гараджан Магілёва супраць магістрацкіх улад

1629 – 1680 гг. Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага

Каля 1634 – 1689 гг. Жьшне і дзейнасць К.Лышчынскага

1600 – 1629 гг. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.

1604 – 1618 гг. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расію

1603 г. Пачатак выхаду ў Кракаве індэкса забароненых кніг у Рэчы Пасмалітай.

1606 – 1608 гг., Паўстанне гараджан Магілёва супраць магістрацкіх улад

1607 г., 27 верасня. перамога войск ВКЛ над шведскімі войскамі ў бітве пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс).

1610 г., верасень Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

1612г. лістапад Войскі 2-га апалчэння пад кіраўніцтвам К. Мініна і Д.Пажарскага вызвалілі Маскву ад войск Рэчы Паспалітай.

1616 – 1773 гг. Дзейнасць брацкай друкарні ў Магілёве.

1618 г., 1 снежня. Заключэнне паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай Дэўлінскага перамір'я.

1623 г. Забойства ў Віцебску полацкага ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.

1629 г. Перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у Альтмарку.

1629 – 1680 гг. Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага.

1630 – 1654 гт. Дзейнасць друкарні ў Куцеінскім праваслаўным манастыры каля Оршы.

1632 – 1648 гг. Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазы.

1633 г. Аднаўленне праваслаўнай іерархіі ў Рэчы Паспалітай, стварэнне Магілёўскай праваслаўнай епархіі.

1632 – 1634 гг. Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай.

1634 г., 14 чэрвеня. Заключэнне Паляпаўскага мірнага дагавора паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

1648 – 1651 гг. Антыфеадальная вайна ў Беларусі.

1648 г., лета, восень. Дзейнасць у Беларусі казацкіх атрадаў Нябабы, Гаркушы, Крывашапкі і іншых сумесна з мясцовымі паўстанцамі.

1648 – 1668 гг.Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра Вазы.

1648 г., кастрычнік. Авалоданне войскамі ВКЛ паўстаўшым Пінскам.

1649 г.,31 ліпеня. Бітва пад Лоевам. Паражэнне казацкіх атрадаў на чале з М. Крычаўскім ад войск ВКЛ.

1652 г. Першае прымянне права "ліберум вета" на сейме упіцкім паслом Ул. Сіцынскім.

1654 – 1667 гт. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

1654 – 1655 гг. Расія захапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі, за выключэннем Берасцейшчыны, Старога Быхава, Слуцка. Уступленне Швецыі ў вайну з Рэччу Паспалітай.

1654 г., верасень – 1657 г., студзень. Гераічная абарона Старога Быхава ад расійскіх і казацкіх войск.

1655 г. Кейданскае пагадненне - частка магнатаў падпісала дамову аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат Швецыі.

1656 г. Заключэнне Вілснскага перамір'я паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.

1658 г. Пераход на бок Рэчы Паспалітай гетмана Украіны I. Выгоўскага. Аднаўленне ваенных дзеянняў паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.

1658 г. Выгнанне за межы Рэчы Паспалітай арыянаў.

1660 г. Падпісанне Аліўскага мірнага дагавора паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй.

1660 – 1662 гг. Вызваленне большай часткі Беларусі ад расійскіх войск.

1660 г., 18 чэрвеня. Перамога войск Рэчы Паспалітай над расійскімі войскамі ваяводы Хаванскага ў бітве каля в. Палонкі (пад Баранавічамі).

1661 г. Паспяховыя паўстанні супраць расійскіх войск у Магілёве, Дзісне, Мсціславе, Шклове, Себежы, Гомелі.

1661 г., 3 лістапада. Перамога войск Рэчы Паспалітай над расійскімі войскамі ваяводы Хаванскага і Ордын-Нашчокіна ў бітве пад Кушлікамі.

1667 г., 30 студзеня. Заключэнне Андрусаўскага перамір'я паміж Расіяй і РэччуПаспалітай

1669 – 1673 гг. Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Вішнявецкага.

1673 г. на сойме было прынята рашэнне, па якому кожны трэці сойм павінен збірацца ў «Вялікім княстве Літоўскім, у горадзе Гародні».

1674 – 1696 гг. Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Сабескага.

1686 г., 16 мая. Заключэнне "Вечнага міру" паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.

1696 – 1700 гг. Грамадзянская вайна ў ВКЛ.

1696 г. Юрыдычнае замацаванне права вядзення справаводства ў ВКЛ на польскай мове. Поўнае ўраўнанне ў правах шляхты ВКЛ са шлятай Польшчы па пытанні кантролю за дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.

1697 – 1733 гг. Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста II Моцнага.

1700 г., 18 лістапада. Алькеніцкая бітва. Паражэнне сіл Сапегаў ад "рэспубліканцаў" на чале з Вішнявецкім і Агінскім.

1703 г., вясна. Утварэнне генеральнай канфедэрацыі ВКЛ, якая абвясціла саюз з Расіяй.

1704 г. Утварэнне Сандамірскай канфедэрацыі, якая заключыла саюз з Расіяй.

1706 г. Асада Гародні, рабаванне Наваградка, Нясвіжа, Ляхавіч, Міра, Слуцка шведамі. Стварэнне Вялікапольскай канфедэрацыі, якая абрала каралем Станіслава Ляшчынскага. Разгром войск Аўгуста II. 1706 г. Заключэнне Альтранштацкага дагавора паміж Карлам XII і Аўгустам II.

1708 г. Заняцце шведамі Гародні, Смаргоні, Магілёва.

1708 г., 9 кастрычніка. Бітва пад Лясной. Разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса Левенгаўпта.

1709 г., 8 ліпеня. Разгром швсдаў расійскай арміяй у Палтаўскай бітве.

1710 г. Нізлажэнне Ст. Ляшчынскага; вяртанне прастола Аўгусту II.

1717 г. – Першы “нямы” (Варшаўскі) сойм, па ўмовах якога колькасць войска Рэчы Паспалітай памяншалася да 24 тыс. чалавек.

1720 г. Замойскі сабор уніяцкага духавенства. Прыбліжэнне ўніяцкай царквы да каталіцкай.

1733 – 1764 гг. Праўленне караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІІ.

1736 – 1744 гг. Дзейнасць у Слуцку мануфактуры шаўковых паясоў.

1740 – 1744 гг. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы ў Крычаўскім старостве.

1740 – 1760 гг. Школьная рэформа піяраў (С. Канарскага) у Рэчы Паспалітай.

1740 – 1791 гг. Дзейнасць Нясвіжскага тэатра Радзівілаў.

1754 – 1756 гг. Паўстанне сялян на Каменшчыне (Мазырскі павет).

1762 – 1785 гг. Дзейнасць балетнага вучылішча ў Гародні.

1764 – 1795 гг. Праўленне Станіслава Аўіуста Панятоўскага.

1765 – 1783 гг. Пабудова Агінскага канала.

1764 г. Стварэнне Скарбовай камісіі.

1765 г. Аграрная рэформа Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях.

1766 г. Пастанова сейма аб увядзенні ў ВКЛ адзінай сістэмы мер і вагі.

1766 г. Стварэнне Слуцкай (праваслаўнай), Торуньскай (пратэстанцкай), Віленскай і Радамскай (каталіцкіх) канфедэрацый.

1768 г. Утварэнне Барскай канфедэрацыі.

1768 – 1772 гг. Канфедэрацкая вайна ў Рэчы Паспалітай.

1769 – 1780 гг. Дзейнасць Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.

1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай.

1773 – 1794 гг. Утварэнне і дзейнасць Адукацыйнай камісіі.

1775 г. Закладка ў Гародні батанічнага сада.

1776 г. Ліквідацыя магдэбургскага права ў невялікіх дзяржаўных гарадах ВКЛ. 1776 – 1783 гг. Выданне першага перыядычнага выдання ў Беларусі "Газеты Гродзенскай"

1788 – 1792 гг. Чатырохгадовы (Вялікі) сейм Рэчы Паспалітай.

1791 г., 18 сакавіка. Прыняцце закона "Аб вольных гарадах у Рэчы Паспалітай".

1791 г., 3 мая. Прынняцце Вялікім сеймам новай канстытуцыі.

1792 г., май – верасень. Стварэнне і дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі супраць Канстытуцыі 3 мая, падаўленне расійскімі войскамі прыхільнікаў рэформаў.

1792 г., верасень. Адмена рашэнняў 4-гадовага сейма, Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

1793 г., студзень. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

1794 г., 24 сакавіка – 16 лістапада. Вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай на чале з Тадэвушам Касцюшкам.

1795 г., кастрычнік. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1795 г., 25 лістапада. Адрачэнне караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад трона.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]