Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ХРАНАЛОГІЯ ЎСЯ БЕЛАРУС1.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
228.35 Кб
Скачать

Храналогія 20 ст.

1900 г. студзень – стварэнне Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ)

1900 г., 12 чэрвеня. Увядзенне інстытута земскіх участковых начальнікаў у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях.

1900 г., 25 снежня. Адкрыццё публічнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў Мінску

1901-1903 гг. Дзейнасць у Мінску Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі. пачатак 1902 г. Утварэнне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

1902 г., верасень. Утварэнне Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве.

1903 г., снежань. Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады (Першы з’езд адбыўся ў Вільні).

1902 - 1905 гг. . Выданне ў Мінску газеты "Северо-Западный край" (1905 г. у газэце апублікаваны першы верш Купалы).

1905 г., 9 студзеня – “крывавая нядзеля” у Пецярбургу, пачатак рэвалюцыі.

1905 г., 6 жніўня – Мікалай ІІ падпісаў Маніфест аб скліканні “законадарадчай” Дзяржаўнай думы (Булыгінскай думы)

1905 г., кастрычнік – усерасійская палітычная стачка.

1905 г., 17 кастрычніка – падпісанне Мікалаем ІІ Маніфеста аб палітычных свабодах і надзяленні Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

1905 г., 18 кастрычніка – “Курлоўскі растрэл” у Мінску.

1905 г., восень – стварэнне Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў)

1905 г., 3 лістапада. Маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян 1 студзеня 1907 г.

1905 г., 22-25 лістапада. Паўстанне салдат у Бабруйскім дысцыплінарным батальёне.

1905 г., 2 снежня – Адмена крымінальнага пераследу за ўдзел у эканамічных стачках

У снежні 1905 г. палітычная барацьба ў Маскве перарасла ва ўзброенае паўстанне.

11 снежня 1905 г. быў выдадзены закон аб выбарах Дзяржаўнай Думы

1906 г., 4 сакавіка. Выданне закона аб легалізацыі прафсаюзаў.

1906 г., 27 красавіка - 8 ліпеня. Дзейнасць I Дзяржаўнай думы.

1906 г., 18 мая. Заснаванне Б. Эпімах-Шыпілам ў Пецярбургу беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша ваконца" .

1906 г. верасень. – снежань – Выданне першай легальнай беларускай газеты “Наша доля”. 1906 г., 9 лістапада. Указ аб выхадзе сялян з абшчыны. Пачатак правядзення сталыпілскай аграрнай рэформы.

1906 г., 10 лістапада - 1915 г., 7 жніўня. Выданне газеты "Наша ніва" ў Вільні.

1907 г., 20 лютага - 2 чэрвеня. Дзейнасць II Дзяржаўнай думы.

1907 г., май. З’езд народных настаўнікаў у Вільні, стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза.

1907 г., 3 чэрвеня. Роспуск ІІ-й Дзяржаўнай думы, дзяржаўны пераварот.

1907 г., 1 лістапада - 1912 г., 9 чэрвеня. Дзейнасць III Дзяржаўнай думы.

1910 – 1913 гг. Дзейнасць першага беларускага прафесійнага тэатра пал кіраўніцтвам I. Буйніцкага.

1910 г., 14 чэрвеня. Закон “Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеўладанні” (зацвярджэнне царом закона аб выхадзе з пазямельлай абшчыны).

1911 г. – У Вільні ўтварыўся Беларускі музычна-драматычны гурток.

1911 г., 14 сакавіка. Увядзенне земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

г., 29 мая. Закон аб землеўпарадкаванні на сялянскіх надзельных землях.

г., 27 студзеня. Першая пастаноўка п’есы Я.Купалы "Паўлінка" ў Вільні.

1914 г., 1 жніўня. Аб'яўленне Германіяй і Аўстра-Венгрыяй вайны Расіі. Пачатак Першай сусветай вайны.

1915 г., 9 верасня - 2 кастрычніка. Свянцянскі прарыў германскімі войскамі расійскага фронту.

1915 г. кастрычнік. Акупацыя войскамі Германіі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск.

1916 г., люты - 1918 г. Выданне газеты “Гоман” (Вільня).

1916 г., 18-28 сакавіка. Нарачанская аперацыя расійскіх войскаў.

1916 г.,2 ліпеня- 24 ліпеня. Баранавіцкая аперацыя расійскіх войскаў.

г., 22-26 кастрычніка. Паўстанне салдат на размеркавальным пункце ў Гомелі.

г., 27 лютага. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе. 1917 г., 2 сакавіка, Адрачэнне ад трона імператара Мікалая II.

1917 г., 2 сакавіка - 25 кастрычніка. Дзейнасць Часовага ўрада Расіі.

1917 г. 4 сакавіка створана міліцыя, якую ўзначаліў М. В. Фрунзе

1917 г., 25-27 сакавіка. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта.

1917г., 7-17 красавіка. 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутагаў Заходняга фронта ў Мінску.

17 красавіка 1917 г. быў створаны ў Мінску франтавы камітэт Заходняга фронта

20 – 23 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных немцамі паветаў Віленскай губерні.

1917 г., май - 1918 г., лістапад. Выданне газеты "Вольная Беларусь" (Мінск).

1917 г., 8-10 ліпеня. З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый Мінску. Заснаванне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый.

1917 г., 25-31 жніўня. Узброенае выступленне на чале з Вярхоўным галоўнакамандуючым расійскімі ўзброенымі сіламі Л.Карнілавым супраць Часова ўрада (карнілаўшчына).

29 жніўня 1917 г. быў утвораны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронта для барацьбы з карнілаўшчынай.

1917 г., 18-24кастрычніка. З'езд воінаў-беларусаў Заходняга фронту ў Мінску. Заснаванне Цэнтральнай беларускай вайсковай рады.

1917 г., кастрычнік. Рэарганізацыя Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у Вялікую беларускую раду.

Увечары 25 кастрычніка пачаў работу II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным.

20 лістапада 1917 г. рэвалюцыйныя войскі на чале з прапаршчыкам М. Крыленкам захапілі Стаўку.

27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі адзіны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі.

снежань 1917 г. I Усебеларускі з’езд.

1918 г., 31 студзеня – дэкрэт СНК аб стварэнні пры Народным Камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама).

1918 г., 21 лютага – зварот Выканкома Рады Усебеларускага з’езда да народа Беларусі з 1-й Устаўной Граматай, стварэнне Народнага сакратарыяту.

1918 г. , 3 сакавіка – заключаны Брэсцкі мір.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б)

1 студзеня 1919 г. быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам які абвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

7 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі.

16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням вылучыць са складу БССР і ўключыць іх склад Савецкай Расіі, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай

2 – 3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў

3 лютага 1919 г. – з’езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.

21 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стнарэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР). Аб’яднаны ЦВК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цыхоўскі, а СНК В.С.Міцкявічус-Капсукас.

1919 г., 24 – 29 сакавіка – Антыбальшавіцкі стракапытаўскі мяцеж у Гомелі.

1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам”.

22 кастрычніка 1919 г. Ю. Пілсудскі падпісаў дэкрэт аб стварэнні двух беларускіх батальёнаў. Была створана Беларуская вайсковая камісія

11 ліпеня 1920 г. – быў вызвалены ад польскіх войскаў Мінск

12 ліпеня 1920 г. прадстаунікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных граніцах. Без згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб’яўляліся не толькі былыя Ковенская і Сувальская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні

31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялісгычнай Рэспублікі Беларусь.

13 – 17 снежня 1920 г. у Мінску адбыўся II Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім былі прыняты дапаўненні да Канстытуцыі БССР

1921 г. – 8 – 16 сакавіка. – Х з’езд РКП(Б)

Храналогія палітычнага жыцця ў БССР у 1921 – 1939 гг.

1921 г. 7-13 мая. I Усебеларускі з’езд прафсаюзаў (у Мінску).

1921 г., 6 верасня. Заснаванне таварыства Чырвонага Крыжа Беларусі.

1921 г., 3 снежня. Утварэнне Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржаўнага банка РСФСР (з 1923 г. - СССР).

1922 г., 11 студзеня. Дэкрэт СНК БССР аб аддзяленні царквы ад дзяржавы.

1922 г., 1 сакавіка. Стварэнне Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР (ДПУ БССР) на базе Надзвычайнай камісіі.

1922 г., 14 – 18снежня. IV Усебеларускі з’езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; прыняцце рашэння аб добраахвотным уваходжанні БССР па аднолькавых правах з РСФСР, УССР і ЗСФСР у Саюз ССР.

1922 г. 30 снежня. I з’езд саветаў СССР прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні Саюза ССР, выбраў вярхоўны заканадаўчы орган – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК) СССР.

1924 г., 3 сакавіка. Пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы БССР 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

1924 г., 8 красавіка. Стварэнне Беларускай ваеннай акругі (БВА).

1924 г., чэрвень. Самароспуск Беларускай партыі сацыялістаў- рэвалюцыянераў (БПР-С).

1924 г., 15 ліпеня. Пастанова II сесіі ЦВК БССР "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі". Беларусізацыя абвешчана дзяржаўнай палітыкай.

1924 г., 8 жніўня. Пастанова ЦВК БССР аб адміністрацыйным падзеле рэспублікі на 10 акруг (Аршанскую, Бабруйскую, Барысаўскую, Віцебскую, Калінінскую, Мазырскую, Магілёўскую, Мінскую, Полацкую, Слуцкую) 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

1924 г., 10 кастрычніка. Устанаўленне ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР – вышэйшай узнагароды рэспублікі ў 1924 – 1933 гг.

1926 г., 6 снежня. Пастанова Прэзідыума ЦВК СССР аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

1926 г., 17 снежня. Усесаюзны перапіс насельніцтва (у Беларускай ССР 4,983 млн. чалавек).

1927 г., 5-12 красавіка. УП Усебеларускі з’езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; прыняцце 2-й Канстытуцыі БССР.

1928г., 26 лютага. Стварэнне ў Мінску Камітэта абароны Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Заходняй Беларусі на чале з Янкам Купалам.

1929г., 8 мая – 27 чэрвеня. Дзейнасць камісіі ЦКК ВКП(б) на чале з В.Затонскім па ацэнцы практыкі правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР.

1930 г., 26 ліпеня. Пастанова ЦВК і СНК БССР аб ліквідацыі акруг у рэспубліцы.

1931 г., 18 сакавіка, 10 красавіка. Вынясенне прысуду (у пазасудовым парадку) па інспіраванай АДПУ БССР справе “Саюза вызвалення Беларусі”.

1932 г., 25 чэрвеня. Пакт аб ненападзе паміж СССР і Польшчай.

г., 9 студзеня. Вынясенне прысуду па інспіраванай АДІІУ СССР справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра” (у Мінску).

1935 г., 15 сакавіка. Пастанова ЦВК СССР аб узнагароджанні Беларускай ССР ордэнам Леніна за поспехі ў сацыялістычным будаўніцтве.

1937 г., 15-19 лютага. Працяг работы XII (надзвычайнага) Усебеларускага з’езда саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

1937 г., 29 ліпеня. Ліпеньскі Пленум ЦК КП(6)Б з удзелам загадчыкаў аддзелаў ЦК ВКП(б) Г. Малянкова і Я.Якаўлева. Расправа над кіруючымі дзяржаўнымі, партыйнымі, савецкімі, гаспадарчымі кадрамі БССР.

1937 г. - 1941 г., чэрвень. Масавыя расстрэлы жыхароў Беларусі ва ўрочышчы Курапаты (каля Мінска).

1938 г., 15 студзеня. Утварэнне ў БССР Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Палескай (існавала да 1954 г.) абласцей.

1938г., 20лютага. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР аб ліквідацыі ў БССР Лепельскай, Мазырскай, Полацкай, Слуцкай акруг.

1938 г., 26 чэрвеня. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1-га склікання.

1938 г., 25-28 ліпеня. 1-я сесія Вярхоўнага Савета БССР; выбранне Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і ўтварэнне ўрада БССР – Савета Народных Камісараў.

Храналогія культуры БССР у 1921 – 1939 гг.

1921 г., люты. Дэкрэт ЦВК БССР аб наданні статуса дзяржаўных беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовам.

1921 г., 4 чэрвеня. Перайменаванне Беларускага дзяржаўнага палітэхнікума ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут.

1921 г., 11 ліпеня. Адкрыццё ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пачаў працаваць 30 кастрычніка 1921 г.).

І922 г., 30 студзеня. Адкрыццё ў Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).

1922 г., 15 верасня. Заснаванне ў г. Мінску бібліятэкі Белдзяржуніверсітэта (з 1926 г. – Беларуская дзяржаўная бібліятэка; з 1993 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

1923 г., 28 лістапада. Стварэнне літаратурнага аб’яднання беларускіх пісьменнікаў "Маладняк".

1924 г., 15 ліпеня. Пастанова II сесіі ЦВК БССР "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі". Беларусізацыя абвешчана дзяржаўнай палітыкай.

1924 г., 17 снежня – 16 красавіка 1938 г. Дзейнасць Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно).

1924 г. – 1936 г. Дзейнасць Усебеларускага добраахвотнага таварыства "Далоў непісьменнасць".

1925 г., 10 чэрвеня. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі.

1925 г., 21 жніўня. Пастанова ЦВК і СНК БССР аб аб’яднанні Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі з Горацкім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытутам і ўтварэнні ў Горках Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

1925 г., 15 лістапада. Выхад у эфір першай перадачы Беларускай шырокавяшчальнай радыёстанцыі РВ-10 імя Саўнаркома БССР.

1925 г., 25 – 29 лістапада. I Усебеларускі з'езд паэтаў і пісьменнікаў аб’яднання "Маладняк" (у Мінску).

1926 г., 7 красавіка. Пастанова ЦВК і СНК БССР аб увядзенні ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей ва ўзросце 8 – 11 гадоў.

1926г.,26мая – 1931г.,студзень. Дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Узвышша".

1926 г., люты. 1-ы Усебеларускі краязнаўчы з’езд (у Мінску).

1926г., 18кастрычніка. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Якубу Коласу звання народнага паэта Беларусі.

1926 г., кастрычнік-1949 г., красавік. Дзейнасць у г. Мінску Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР (у Айчынную вайну ў г. Навасібірску). 1926г., 14-20 лістапада. 1-я Беларуская акадэмічная канферэнцыя па пытаннях рэформы беларускага правапісу і азбукі (у Мінску).

1926г., 21 лістапада. Адкрыццё ў г. Віцебску Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра (БДТ-2, з 21 снежня 1944 г. - тэатр імя Якуба Коласа, з 1977 г. - акадэмічны).

1926 г., 26 снежня. Выхад на экраны першага беларускага мастацкага кінафільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю.Тарыч).

1926 – 1932 гг. Дзейнасць Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра пад кіраўніцтвам У.Галубка.

1927 г., 19 красавіка. Заснаванне ў Мінску Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі (з 1980 г. – акадэмічны).

1927 г., снежань-1932г, 25мая. Дзейнасць у Мінску літаратурнага аб’яднання “Полымя”.

1928 г., 16 красавіка. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.Міровічу - першаму ў БССР - ганаровага звання заслужанага артыста БССР.

1928г., ліпень-верасень. Утварэнне кінастудыі “Савецкая Беларусь” (у Ленінградзе, з 1939 г. - у Мінску, з 1946 г. - "Беларусьфільм").

1928г., 13 кастрычніка. Пастанова ЦВК і СНК БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук (адкрыта І студзеня 1929 г.).

1928 г., 20 снежня. Пастанова СНК БССР аб прысваенні У.Галубку - першаму ў БССР - ганаровага звання народнага артыста БССР.

1929-1936 гг. Дзейнасць Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР з асноўнай базай у Мінску.

1930г., 21 чэрвеня. Пастанова СНК БССР аб рэарганізацыі медыцынскага факультэта БДУ ў Мінскі медыцынскі інстытут.

1930 г., 21 чэрвеня. Заснаванне ў Гомелі Беларускага лесатэхнічнага інстытута (з 1945 г. - у Мінску, у 1961 г. псраўтвораны ў Беларускі тэхналагічны інстытут).

1930 г., 1 кастрычніка – 1933 г., 25 мая. Дзейнасць у Мінску Беларускай студыі оперы і балета.

1930 г., 10 лістапада. Адкрыццё ў Мінску першага ў БССР гукавога кінатэатра "Чырвоная зорка".

1930 г. Пачатак дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў (з 1948 г. - Дзяржаўны народны аркестр БССР, з 1974 г. - імя І.Жыновіча).

1932 г., 27 мая. Пастанова ЦК КП(6)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР".

1932 г., 2, 4 жніўня. Пастановы СНК БССР аб увядзенні ўсеагульнай сямігадовай адукацыі і “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных".

1933г., 25 мая. Адкрыццё ў Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (з 1940 г. - Вялікі, з 1964 г. - акадэмічны).

1933 г., май. Адкрыццё Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

1933 г., ліпень. Адкрыццё Беларускага політэхнічнага інстытута.

1933г., 26 жніўня. Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”.

1934 г., 8-14 чэрвеня. I з’езд пісьменнікаў БССР.

1937 г., 25 красавіка. Адкрыццё ў Мінску Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

1938 г., 5 ліпеня. Рэарганізацыя Магілёўскага гістарычнага архіва ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР ( з 1963 г. - у Мінску).

1938 г., 15 ліпеня. Адкрыццё ў Гомелі Дзяржаўнага лялечнага тэатра БССР (з 1950 г. - у Мінску).

1939 г., 21 студзеня. Пастанова СНК БССР аб арганізацыі ў Мінску Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (з 1992 г. - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).

1939 г., 10 сакавіка. Адкрыццё ў Мінску будынка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (прэм’ера оперы "Міхась Падгорны" Я. Цікоцкага).

Храналогія эканомікі БССР 1921 – 1939 гг.

1921 г. , 20 лютага. Уступленне ў лік дзеючых чыгуналіцейнага завода “Энергія” (у г.Мінску; на сённяшні дзень станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі).

1921 г., 8-16 сакавіка. X з’езд РКІІ(6). Прыпяцце НЭПа.

1923 г., 7 красавіка. Стварэнне Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплана) БССР.

1923 г., 24 мая. Дэкрэт ЦВК БССР "Аб адзіным сельскагаспадарчым падатку".

1925 г., 18-31 снежня. ХІУз’езд ВКП(6) (у Маскве); прыняцце курсу ІІа індустрыялізацыю краіны.

1927 г., 6 мая. Пастанова Савета Працы і Абароны СССР аб будаўніцтве ў БССР (пад Оршай) раённай электрастанцыі на Асінаўскім тарфяным масіве - БелДРЭС.

1929 г., 8-15 мая. IX Усебеларускі з’езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; прыняцце першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР.

1929 г., 13 кастрычніка. Пуск першага трамвая у Мінску

1930 г., 18 лютага. Пачатак дзейнасці у Койданаве (з 1932 г. - Дзяржынск) МТС - першай у БССР.

1930 г., красавік. Пуск у Гомелі завода сельскагаспадарчага машынабудавання (Гомсельмаша).

1930 г., сакавік-май. Масавы выхад сялян з калгасаў у БССР.

1930 г., 10 жніўня- 1 лістапада. 1-я Усебеларуская сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка (у Мінску).

1930 г., лістапад. Увод у дзеянне ў Віцебску швейнай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі".

1931 г., 2 мая. Пачала працаваць кандытарская фабрыка “Камунарка” ў Мінску.

1931 г., 7 верасня. Увод у дзеянне ў Віцебску панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя КІМ.

1933 г., 7 лісталада. Адкрыццё Мінскага аэрапорта.

1933 г., 7 лістапада. Адкрыццё ў Мінску Дома ўрада.

г., 10 лістапада. Увод у дзсянне Крычаўскага цэментнага завода.

1933-1934гг. Масавы голад у збожжавых раёнах РСФСР, на Украіне, поўдні БССР.

1934 г., 13 сакавіка. Пуск у Мінску ЦЭЦ-2.

1934 г., 12 чэрвеня. Адкрыццё ў Мінску рэспубліканскага стадыёна “Дынама”.

1935 г., 9 ліпеня. Пуск у Магілёве аўтарамонтнага завода.

1935 г., 1 кастрычніка. Адмена ў СССР картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання.

1936 г., 1 студзеня. Адмена ў СССР картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва прамысловымі таварамі.

1937 г., 6-7 студзеня. Усеагульны перапіс насельніцтва СССР.

1937 г. Скончана будаўніцтва першай чаргі Аршанскага льнокамбіната.

1939 г., 17 студзеня. Усесаюзны перапіс насельніцтва.

1921 г. – створана Таварыства беларускай школы (ТБШ)

1923 г. створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ)

1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім.

май 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ)

студзень 1927 г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі.

1935 г. БССР ўзнагароджана першым ордэнам Леніна.

у жніўні 1938 г. роспуск Камінтэрнам КПЗБ

23 жніўня 1939 г. быў падпісаны так званы пакт Молатава – Рыбентропа – савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

Храналогія 2-й сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.

1939 г., 1 верасня нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу, пачатак другой сусвстнай вайны.

1939 г., 17 верасня пачатак паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

22 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся сумесны ваенны парад савецкіх і нямецкіх войскаў.

28 верасня – савецка-германскі Дагавор аб дружбе і граніцы,

10 кастрычніка 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. Ён адбыўся 28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку.

22 чэрвеня 1940 г. Францыя падпісала акт аб капітуляцыі Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на СССР «Барбароса» які быў зацверджаны ў снежні 1940 г.

27 верасня 1940 г. Гермамія, Італія і Японія падпісалі ваенна-палітычны Берлінскі пакт.

У маі 1941 г. быў прыняты яшчэ адзін план «Ост» – разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна напала на СССР

23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання (з 10 ліпеня – Стаўка Вярхоўнага Камандавання), а

30 чэрвеня – Дзяржаўны Камітэт Абароны на чале з I. Сталіным.

28 чэрвеня 1941 г. нямецка-фашысцкія войскі захапілі Мінск.

Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад, які ўступіў у бой з захопнікамі, Гэта быў адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі. Яго ўзначальваў партынны кіраўнік В. 3. Корж

Ц. П. Бумажкоў і Ф. I. Паўлоўскі – першыя з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне героя Савецкага Саюза.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню нанесла магутны ашаламляльны ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак («кацюш») пад камандаваннем капітана І. А. Флёрава.

На працягу 23 дзён савецкія войскі стрымлівалі націск ворага пад Магілёвам. Да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

3 вясны 1942 г. складваецца новы від партызанскіх фарміраванняў – брыгады

30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам

Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) на чале з П. 3. Калініным – 9 верасня 1942 г.

22 сакавіка 1943 г. гітлераўскія карнікі спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, што каля Лагойска. На месцы спаленай Хатыні ў 1969 г. быў адкрыты мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс

1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ

У ноч на 30 ліпеня 1943 г. падпольшчыкі Асіповіч здзейснілі на чыгуначным вузле адну з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч

Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам.

Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палове верасня – кастрычніку 1943 г

Трэці этап «рэйкавай вайны» пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі

23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр рэспублікі Камарын,

ў кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна (населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). пачаўся гераічны шлях 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.

26 лістапада 1943 г. быў вызвалены першы абласны цэнтр – г. Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад рэспублікі і БШПР

У студзені 1944 г. войскі Беларускага фронту правялі Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю і з дапамогай партызан вызвалілі абласны цэнтр Мазыр

раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася пачалася аперацыя «Баграціён»

3 ліпеня 1944 г вызвалены Мінск.

16 ліпеня 1944 г. вызвалены Гродна,

28 ліпеня 1944 г. вызвалены Брэст

16 ліпеня 1944 г. у Мінску адбыўся партызанскі парад

17 ліпеня 1944 г. ў Маскве «парад ганьбы»

16 красавіка 1945 г.. пачалася Берлінская аперацыя

30 красавіка 1945 г. савецкія воіны ўварваліся ў рэйхстаг і ўзнялі Сцяг Перамогі.

8 мая 1945 г. фашысцкая Германія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі

1945 г., 9 мая – Дзень Перамогі.

1945 г., 2 верасня – падпісанне акта аб капітуляцыі Японіі. Заканчэнне другой сусветнай вайне.

БССР у аднаўленчы перыяд.

24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г. – Міністэрства замежных спраў).

У красавіку 1945 г. Беларусь атрымала запрашэнне стаць дзяржавай – заснавальніцай ААН.

6 мая 1945 г. беларуская урадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.В.Кісялёвым прыехала ў Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася ў работу.

26 чэрвеня 1945 г. у Сан-Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Статут ААН.

1945 г. – створаны Беларускі тэатральны інстытут, з 1953 г. – тэатральна-мастацкі інстытут),

Па ініцыятыве беларускай дэлегацыі 1-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН (1946 г.) прыняла рэзалюцыю аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пачалося у 1943 г., з пачатку вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946 – 1950 гг.». Гэта быў чацвёрты па ліку пяцігадовы план

У другой палове 1945 г. і ў 1946 г. былі скасаваны абавязковыя звышурочныя работы, дазволены чарговыя і нечарговыя водпускі рабочым і служачым.

У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А.Куляшоў за паэму "Сцяг брыгады".

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР.

У студзені 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты.

10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К.В.Кісялёў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі: Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР і ў 1948 г. – у мясцовыя Саветы рэспублікі.

У 1947 г. даў сваю першую прадукцыю Мінскі мотавелазавод.

1947 г., кастрычнік – на Мінскім аўтамабільным заводзе выпушчаны першыя самазвалы МАЗ-205.

У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма.

У лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне (на XIX з’ездзе КПБ) аб правядзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак Заходняй Беларусі.

1950 г., 4 лістапада – на Мінскім трактарным заводзе пачаты серыйны выпуск трактароў КД-35.

1950 г. у Мінску пачалося будаўніцтва новага радыёзавода (пазней вытворчае аб’яднанне «Гарызонт»), які праз год выдаў першую прадукцыю – радыёлу «Мінск Р-7»

ВНУ у 1945 -1989 гг.

1945 г. – створаны Беларускі тэатральны інстытут, з 1953 г. – тэатральна-мастацкі інстытут),

1948 г. – створаны Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў

1950 г. – створаны Брэсцкі педагагічны інстытут

1951 г. – створаны Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

1952 г. – створаны Мазырскі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута),

1953 г. – створаны Полацкі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі

1954 г. – створаны Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску,

1958 г. – створаны Гродзенскі медыцынскі інстытут,

1961 г. – створаны Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут,

1964 г. – створаны Мінскі радыётэхнічны інстытут,

1965 г. – створаны Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці,

1966 г. – створаны Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут,

1975 г. – створаны Мінскі інстытут культуры.

1969 г. на базе Гомельскага педінстытута быў створаны Гомельскі,

1978 г. на базе Гродзенскага педінстытута – Гродзенскі дзяржаўныя універсітэты

БССР у 1952 – 1985 гг.

У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС.

5 сакавіка 1953 г. памёр І. Сталін 5 сакавіка 1953 г. памёр І. Сталін

верасень 1953 г., першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М. Хрушчоў

1954 г створаны ансамбль плошчы Перамогі(скульптары – 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С.Селіханаў, архітэктары У. Кароль, Г. Заборскі)

1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Я. Колас.

1955 г., 16 лістапада – пуск 1-й чаргі Мінскага гадзіннікавага завода.

14 – 25 лютага 1956 г адбыўся XX з’езд КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках».

30 чэрвеня 1956 г. ЦК К.ПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў».

з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г. – Партыйную арганізацыю Беларусі узначальваў К. Т. Мазураў

1956 г, жнівень – пуск 1-й чаргі Мінскага паліграфічнага камбіната імя Я. Коласа

У 1957 г. была праведзена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы),

У 1957 г. уступіў у строй прыборабудаўнічы завод імя У. I. Леніна (пазней базавае прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання імя У. I. Леніна).

1957 г. пачаў будавацца Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава які з’явіўся першынцам аптычнага прыборабудавання ў Беларусі.

У 1958 г, за паспяховае аднаўленне народнай гаспадаркі і вялікія дасягненні ў далейшым развіцці эканомікі БССР была ўзнагароджана другім ордэнам Леніна.

1958 г. – рэарганізацыя машынна-трактарных станцый (МТС).

1958 г., 5 лістапада – выпуск першых аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у г. Жодзіне.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай асветы ў СССР». 7-гадовыя школы пераўтвараліся ў 8-гадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя 11-гадовыя з вытворчым навучаннем.

1959 г. – Мінскім заводзе аўтаматычных ліній выпушчана першая лінія.

У 1959 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электронна-вылічальных машын (пазней Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі).

1960 г. – выпушчана першая ЭВМ “МІНСК-1”

У кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з’езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму

3 60-х гг. у рэспубліцы праводзіліся шырокія меліярацыйныя работы

У 60-я – пачатку 80 гг. Міністрам замежных спраў СССР быў ураджэнец в. Грамыкі Гомельскай вобласці А.А. Грамыка.

1963 г., 10 снежня – уведзена ў строй 1-я чарга Салігорскага калійнага камбіната.

3 1963 г. бярэ свой пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі.

У 1964 г. 11-гадовыя школы пачалі пераводзіцца на 10-гадовыя.

1964 г., 15 ліпеня – Прыняцце Вярхоўным Саветам ССР закона “Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў”

1964 г., жнівень – пачалася прамысловая распрацоўка першага ў Беларусі Рэчыцкага нафтавага радовішча.

1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой»

У верасні 1965 г. Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». У Беларусі да кастрычніка 1965 г. замест аднаго саўнаргаса было створана 6 саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і 3 рэспубліканскія (мясцовай прамысловасці, тарфяной, сельскай гаспадаркі).

з 1965 па 1980 г. узначальваў рэспубліканскую партыйную арганізацыю Пётр Міронавіч Машэраў

1966 г. быў уведзены ў эксплуатацыю Гомельскі хімічны завод,

У сакавіку 1966 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову «Аб мерах далейшага паляпшэння работы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы», а ў чэрвені 1972 г. – «Аб завяршэнні пераходу да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі і далейшым развіцці агульнаадукацыйнай школы».

1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (пазней вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»)

1969 г., 5 ліпеня – адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь» (скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. ЗанковІч, Л. Левін)

1969 г. – адкрыты «Курган Славы» (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў )

1966 – 1970 гг. – восьмая пяцігодка

На XXIV з’ездзе КПСС у 1971 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС Л. I. Брэжнеў заявіў, што ў краіне ўжо «узнікла новая пстарычная супольнасць людзей – савецкі народ».

1971 г., 25 верасня – Адкрыты мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”

1972 г. помнік Якубу Коласу (скульптар 3. Азгур)

1972 г помнік Янку Купалу ( скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі)

1974 г., 26 чэрвеня – Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета ССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання “Горад-герой”

1977 г прынята трэцяя Канстытуцыя СССР, у 1978 г. – чацвёртая Канстытуцыя БССР

1979 г. савецкія войскі (у першую чаргу Віцебская паветрана-дэсантная дывізія) былі ўведзены ў Афганістан.

Лістапад 1982 г. адбыўся пленум ЦК КПСС, на якім генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Ю. У. Андропаў.

1982 г. распрацавана і прынята «Харчовая праграма СССР»

ў лютым 1984 г. генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны К. У. Чарненка.

У 1984 адбылося вяртанне да 11-гадовага навучання.

1984 г., 29 чэрвеня. – у Мінску пачало дзейнічаць метро

Храналогія перабудовы

10 сакавіка 1985 г. Новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС пасля смерці К. Чарненкі быў выбраны М. Гарбачоў

ў красавіку 1985 г. быў узяты курс на "паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця".

26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

У 1987 г. рашэннем Палітбюро ЦК КПСС была створана камісія на чале з А. Якаўлевым па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

14 чэрвеня 1988 г. рашэннем Савета Міністраў БССР была створана ўрадавая камісія, якая расследавала месца масавага расстрэлу не менш чым 30 тыс. чалавек на працягу 1937 – 1941 гг. у лясным масіве Курапаты пад Мінскам.

На XIX канферэнцыі КПСС у чэрвені – ліпені 1988 г. падкрэслівалася, што няўдачы ў правядзенні рэформаў звязаны з адміністрацыйна-каманднай сістэмай, кансерватызмам партапарату, бюракратызмам, якія і складалі галоўнае звяно тармажэння. На канферэнцыі было прынята рашэнне аб стварэнні “сацыялістычнай прававой дзяржавы”

ў 1988 г. на Беларусі створана рэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя».

маі 1989 г. пачаў сваю працу Першы з’езд народных дэпутатаў СССР Вярхоўны Савет стаў пастаянна працуючым парламентам, а М. С. Гарбачоў – старшынёй Прэзідыума. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў у сакавіку 1990 г. выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і адмяніў артыкул 6 Канстытуцыі СССР, які заканадаўча замацоўваў кіруючую ролю КПСС

27 чэрвеня 1989 г. стварэнне Таварыства беларускай мовы.

У чэрвені 1989 г. на з’ездзе ў Вільнюсе арганізацыйна аформіўся Беларускі народны фронт.

26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР". Закон абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай рэспублікі.

4 сакавіка 1990 г. прайшлі выбары на альтэрнатыўнай аснове ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі

У кастрычніку 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі”

11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць

У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы “Аб прадпрыемстве” і “Аб арэндзе”

1990 г. - Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы».

Беларусь 1991 – 2006 гг.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 савецкіх рэспублік

23-24 жніўня 1991 г. путч у Маскве

25 жніўня 1991 г., прынятае Вярхоўным Саветам рашэнне аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі БССР». У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасні КПБ – КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

26 жніўня, быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»

4 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб культуры

19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва Рэспубліка Беларусь, герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»,

8 снежня 1991 г. пагадненне, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавежскія пагадненні і адначасова прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР.

3 чэрвеня 1992 г. у Беларусі выпускаюцца ў абарачэнне ў якасці самастойнага сродку разліковыя білеты Нацыянальнага банка.

У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН

У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

1994 г. аб'яўлены разліковыя білеты Нацыянальнаага банка адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі рэспублікі.

15 сакавіка 1994 г. прыняцце новай Канстытуцыі РБ.

1994 г., 10 ліпеня – выбранне першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі.

11 студзеня 1995 г. Афіцыйна Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».

люты 1995 г. падпісана Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі СНД.

14 мая 1995 г. 1-ы рэферэндум па пытанні двухмоўя і дзяржаўных сімвалаў рэспублікі

29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны чатырохбаковы дагавор паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кіргізіяй, які аб'яднаў намаганні краін у справе інтэграцыі – “Мытны саюз”.

2 красавіка 1996 г. дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.

19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход

24 лістапада 1996 адбыўся другі рэферэндум

лістапад 1996 г. была вывезена ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй.

8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін.

17 кастрычніка 2004 г. адбыліся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, адначасова з якімі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, што давалі А. Лукашэнку права балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз.

У сакавіку 2006 г. А.Лукашэнка быў выбраны прэзідэнтам на чарговы тэрмін.

102

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]