Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kupalle.rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
814.87 Кб
Скачать

Агульнанацыянальныя фрагменты купальскага свята. Падрыхтоўчы этап свята

1. Збор зёлак, кветак і траў, пляценне вянкоў, выкананне абрадавых песень

Рытуальны абход палеткаў з запаленым колам на шасце (Чашніцкі раён Віцебскай вобласцi).

Шэсце вакол вёскі з майскім дрэвам і бараной (Слонімскі павет).

(Праворванне сахой зямлі вакол вёскі (Рагачоўскі і Гомельскі паветы).

2. Збор паліва для вогнішчаў

(салома, бярозкі — “май”, непатрэбныя ў гаспадарцы рэчы).

Выбар “урадніка” — арганізатара купальскага свята (Мінская губерня).

3. Транспарціроўка паліва да месца святкавання

(падрыхтоўка жабрацкага воза).

4. Збор удзельнікаў свята

(карагод-шэсце па вёсцы).

Звычай абнаўлення агню (Палессе)

(вячэрнія абходы хат).

Рытуальнае запрашэнне на свята з просьбай аб абдорванні ўдзельнікаў (Дубровенскі раён Віцебскай вобласцi, Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласцi).

Абрад ваджэння “куста” як форма запрашэння на свята (Віцебская губерня, Навагрудскі павет Мінскай губернi, Слонімскі павет Гродзенскай губернi).

Магічны акт выклікання дажджу

(Навагрудскі, Слонімскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Бярэзінскі раёны).

5. Шэсце да месца правядзення свята, масавае выкананне песень

Карнавалізаваная працэсія з палаючымі коламі на шастах (Слуцкі павет Мінскай губернi).

Шэсце дзяўчат з засохлымі бярозкамі (Мінская губерня).

Качанне па гасцінцах і дарогах палаючых колаў (Аршанскі раён Віцебскай вобласцi).

Качанне палаючых колаў вакол вёскі (Пухавіцкі раён Мінскай вобласцi).

Выкананне ў часе шэсця траецкіх і куставых песень (Піншчына).

6. Падрыхтоўка пляцоўкі для вогнішча на пагорках ля вады

(раскладанне вогнішча).

Каля жытнёвай паласы (Гродзенская губерня).

На незавораным полі (Пружанскі павет Гродзенскай губернi).

На дарогах ці каля жыта (Віцебская губерня).

На перакрыжаванні дарог (Слуцкі павет Мінскай губернi).

Пасярод вёскі (Барысаўскі раён Мінскай губернi).

Канструктыўныя асаблівасці купальскага вогнішча.

Ускладанне бяросты на жывое дрэва (Пінскі раён).

Усталяванне бараны на вялізнай яліне (Клічаўскі, Магілёўскі раёны Магілёўскай вобласцi).

Абвязванне шаста звітай саломай і кастрыцай ад лёну і ўскладванне паверх шаста вязанкі саломы (Мінская губерня).

Усталяванне ў цэнтры кастра жэрдкі і на яго вяршыні — старога кола, аблітага смалой, або бочкі з-пад дзёгцю (Веліжскі павет Мінскай губернi).

Усталяванне ў цэнтры кастра драўлянага кола, на версе якога прывязвалі сноп саломы (Віцебская і Магілёўская губернi).

Касцёр у форме кучы дроваў (Быхаўскі раён).

Касцёр з дошак старых вулляў (Маладзечанскі раён).

7. Мастацкае афармленне месца дзеяння

(упрыгожванне тэрыторыі святкавання шатрамі з дрэў, акаймаванне яе зялёнымі бярозкамі).

Экспазіцыйная частка Купалля

1. Вячэрняя варажба з вянкамі.

Варажба-кіданне вянкоў на бярозу (Усходняя Беларусь).

Варажба-пераступанне праз “промні сонца”, вырабленыя з раслін, траў і кветак (в. Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласцi).

Варажба-завіванне “касы” на жытнім полі (Клічаўскі раён Магілёўскай вобласцi).

Абрадавая варажба развівання вянкоў (Шклоўскі, Аршанскі раёны).

2. Абрад “кумлення” (Аршанскі, Рагачоўскі, Круглянскі, Гомельскі раёны).

3. Абрад праводзін русалкі (Гомельскі, Нараўлянскі, Брагінскі, Лоеўскі раёны).

4. Святочная вячэра.

(ужыванне раслінных страў, гарэлкі, расказы сталых жыхароў аб купальскіх паданнях, павер’ях, звычаях).

Спецыфіка меню купальскага застолля

Яечня (Гродзенская губерня).

Рыба з перцам і алеем (Магілёўская губерня).

Верашчака (Цэнтральная Беларусь).

Каўбасы (Паўночная Беларусь).

Арганізацыя абрадавага стала вакол антрапамор-фнай купальскай лялькі (в. Вялікая Гаць Iвацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi).

Дзеі вакол купальскага вогнішча

1. Падпальванне кастра.

Выкананне магічных дзеянняў з прыгаворамі (Палессе).

Абрад пакарання ведзьмы (Мазырскі раён).

2. Выкананне купальскіх песень.

3. Спальванне воза са смеццем.

4. Скокі праз касцёр.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]