Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kupalle.rtf
Скачиваний:
9
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
814.87 Кб
Скачать

Рытуальна-гульнявыя формы пераходу ад паасобных скокаў да парных

Перакіданне дзяўчатамі і хлопцамі вянкоў праз касцёр (Мінская губерня).

Карагод-гульня “Выбар пары” (Барысаўскі павет Мінскай губернi).

Папярэдняя дамова юнака і дзяўчыны (Віцебская губерня).

Калектыўная варажба-вытлумачэнне шляхам кідання вянкоў у касцёр (Палессе).

5. Пераскокванне праз касцёр у парах (юнакі і дзяўчына).

Кульмінацыя абрадавых вогненных дзей

Абрад спальвання чэрапа каня ці каровы (Пружан-скі, Кобрынскі раёны).

Скокі на конях праз касцёр (Цэнтральная і Заходняя Беларусь).

Крадзеж купальскага агню ведзьмай (Iванаўскі раён).

Карагодная гульня “Выкінь” (Пінскі павет).

Скочванне палаючых колаў у рэчку (Цэнтраль-ная, Паўночная і Усходняя Беларусь).

Абрадавае знішчэнне антрапаморфнай лялькі:

“Мара”, “Марэна”, “Маруха” (Гомельскі павет).

Лялька-ведзьма (Маларыцкі раён).

“Купала” (Маладзечанскі раён).

“Старая Купала” (Дзяржынскі раён).

“Русалка” (Гомельскі павет).

Апафеоз (развязка) дзеянняў купальскага свята

1. Выкананне купальскіх карагодаў шлюбнай накіраванасці.

Тэатралізаваныя купальскія карагоды (Вярхня-дзвінскі, Пастаўскі раёны, Парэцкі і Даўгаўпілскі паветы).

2. Начныя купальскія абходы вёскі (Дубровенскі, Сенненскі, Чэрыкаўскі раёны).

3. Пошукі папараць-кветкі.

4. Карнавальнае купальскае пераапрананне (Вілейскі, Свiслацкі, Магілёўскі раёны).

5. Начная варажба на вадзе з палаючымі свечкамі на вянках (Палессе, Цэнтральная Беларусь).

6. Магічны рытуал падтрымання сіл сонца спальваннем насення дзеразы (в. Сялец Талачынскага раёна, в. Арлоўшчына, Дубушы, Бузуны Валожынскага раёна, г/п Ракаў).

Фінальная частка Купалля

1. Назіранне ўзыходу сонца

(Пінскі павет, Брэсцкі, Слонімскі, Вілейскі, Валожынскі, Навагрудскі, Барысаўскі, Дзісненскі раёны)

2. Рытуальнае купанне ў рацэ або лазні

3. Развітальная купальская песня мужчынскага і жаночага хароў (Себежскі павет Віцебскай губернi).

4. Ранішняя варажба на аснове дарэння вянкоў дзеўкай-Купалай (Магілёўская губерня).

5. Ранішні купальскі абход вёскі .

(Маларыцкі раён Брэсцкай вобласцi, Сенненскі, Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласцi).

Кірмашовыя традыцыі

купальскіх святкаванняў

Асвячэнне і продаж зёлак, кветак і траў на штогадовых святочных купальскіх кірмашах.

Наладжванне танцаў.

Спецыфічныя гульнявыя дзеянні

агульна-народных купальскіх кірмашоў

Арганізацыя гандлёвых рыбалак (Пінск, Столін, Тураў, Давыд-Гарадок, Браслаў, Міёры, в. Пераброддзе Дзісненскага павета).

Неафіцыйныя конкурсы гуртоў вясковых музыкаў (в. Стары Востраў Бабруйскага павета, в. Шацілава Полацкага павета).

Конныя гульні (Полацкі раён).

Перацягванне каната (Полацкі павет, Міёры Дзісненскага павета).

Спаборніцтвы на вадзе (м. Столін).

Адметныя гульнявыя дзеі купальскіх кантрактовых кірмашоў:

Наладжванне танцавальных збораў.

Арганізацыя водных маскарадаў, карнавалу (Шклоў, Нясвіж, Кобрын).

Арганізацыя піратэхнічных дзеянняў, феерверкаў.

Як паказвае рэжысёрскі аналіз, купальскае свята мела складаную сцэнарную структуру, у якую ўваходзіла мноства фрагментаў, што адлюстроўвалі як першапачатковыя формы абрадаў і звязаных з імі ўяўленняў і павер’яў, так і больш познія хрысціянскія і свецкія напластаванні. Але, нягледзячы на гэта, характэрнай рысай свята на ўсім беларускім абшары з’яўляецца тое, што цэнтральнай падзеяй Купалля былі абрадавыя дзеі каля кастра, што яскрава падкрэслівае галоўную форму праявы купальскага культу — пакланенне сонцу.

Носьбітамі сцэнарна-рэжысёрскага ходу свята, г. зн. прыёмаў, якія аб’ядноўвалі разрозненыя часткі ў адзінае цэлае, былі спецыяльныя арганізатары Купалля, выбраныя з ліку найбольш паважаных прадстаўнікоў моладзі. У Мінскай губернi, напрыклад, такіх арганізатараў называлі “ўраднік”, Купаліш, Купалінка. Яны займаліся ўвасабленнем розных аспектаў свята. Так, у функцыі “ўрадніка” ўваходзілi арганізацыя збору і транспарціроўкі паліва для вогнішчаў, мастацкае і гаспадарчае афармленне месца дзеяння, падрыхтоўка купальскага вогнішча, збор удзельнікаў свята.

Абавязкам Купаліша і Купалінкі было творчае ўвасабленне дзеянняў каля кастра (танцаў, абрадаў).

Стварэнню святочнай атмасферы садзейнічалі збор зёлак, кветак і раслін, які суправаджаўся выкананнем абрадавых песень, збор паліва для кастра і падрыхтоўка купальскага воза, дзеянні агульнаграмадскага характару і маляўнічае карнавалізаванае шэсце да месца святкавання.

Шматвяковы мастацкі вопыт народа адбіраў, крышталізаваў і замацоўваў у традыцыях абрадава-рытуальныя і гульнявыя дзеянні свята. Усе структурныя кампаненты Купалля ў пэўнай кампазіцыйнай пабудове выяўляюць наступную архітэктоніку свята.

Экспазіцыя. Агульнанацыянальным аспектам увядзення ўдзельнікаў у курс падзей з’яўлялася купальская вячэра з расказам аб купальскіх паданнях, звычаях, павер’ях, танцы і рознаварыянтныя варожбы шлюбнай накіраванасці, якія ў многіх тэрытарыяльных зонах вызначаліся асаблівасцямі месца ўвасаблення дзеі (на вадзе, у жытнёвым полі, на бярозе, на лузе). Спецыфікай экспазіцыйнай часткі ў некаторых раёнах Усходняй Беларусі (Аршанскім, Рагачоўскім, Круглянскім, Гомельскім) быў абрад кумлення, у асобных мясцовасцях Усходняга Палесся (Лоеўскі, Брагінскі, Нараўлянскі, Гомельскі раёны) — абрад праводзін русалкі, а ў в. Вялікая Гаць Iвацэвіцкага раёна — арганізацыя абрадавага стала вакол антрапа-морфнай купальскай лялькі.

Завязка свята, г. зн. пачатак галоўных абрадавых дзей — распальванне купальскага вогнішча, якое здзяйснялася ў атмасферы ўрачыстай цішыні, што дазваляла ўсвядоміць важнасць падзеі з’яўлення агню як зямнога падабенства сонца.

Асаблівасць рытуалу распальвання вогнішча ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі — наяўнасць рытуалаў апладняльнай і апатрапеічнай (ахоўнай) магіі: кіданне ў касцёр галінак раслін з прыгаворамі (Палессе), пакаранне ведзьмы (Мазырскі раён).

Развіццё дзеі Купалля складала выкананне купальскіх песень, якое здзяйснялася пасля таго, як разгарыцца касцёр.

Кульмінацыя свята летняга сонцастаяння склада-лася з абрадаў апатрапеічнай накіраванасці. Агульна-нацыянальнай і, як можна лічыць, найбольш старажытнай формай такіх абрадаў былі паасобныя скокі праз вогнішча з мэтай ачышчэння ад “нячыстай сілы”. Тэрытарыяльнай спецыфікай кульмінацыі свята з’яўляліся наступныя дзеянні: скочванне палаючых колаў у рэчку (Цэнтральная, Паўночная і Усходняя Беларусь), скокі на конях праз касцёр (Цэнтральная і Заходняя Беларусь), абрадавае знішчэнне антра-паморфнай лялькі (Гомельскі, Маларыцкі, Маладзе-чанскі, Дзяржынскі раёны), абрад спальвання чэрапа каня ці каровы (Пружанскі, Кобрынскі раёны), крадзеж купальскага агню ведзьмай (Iванаўскі раён), карагодная гульня “Выкінь” (Пінскі раён), абрад праводзін русалкі (паўднёвыя раёны Гомельшчыны).

Развязка дзеяння паўсюдна ў Беларусі адлюстроў-валася ў выкананні купальскіх карагодаў шлюбнай накіраванасці і, як можна меркаваць, у пошуках папараць-кветкi. Тэрытарыяльная адметнасць гэтай часткі кампазіцыйнай пабудовы яскрава праглядаецца ў начных купальскіх абходах вёскі (Дубровенскі, Сенненскі, Чэрыкаўскі раёны), у карнавальным купальскім пераапрананні (Вілейскі, Свіслацкі, Магілёўскі раёны), начной варажбе з палаючымі свеч-камі на вянках (Палессе, Цэнтральная Беларусь), рытуале спальвання на кастры насення дзеразы (Талачынскі, Валожынскі раёны).

Фінал купальскага свята — назіранне ўзыходу сонца, што ў глыбокай старажытнасці, як можна меркаваць, было паўсюднай з’явай, а ў XIX—XX стст. захавала абрадавае значэнне толькі ў асобных мясцiнах (Пінскі, Брэсцкі, Слонімскі, Вілейскі, Валожынскі, Навагрудскі, Барысаўскі раёны, Дзісненскі павет). У астатніх мясцовасцях у ходзе гістарычнага развіцця гэтая традыцыя паступова знікла, яе водгалас захаваўся толькі ў песнях. У гэтых раёнах завяршэнне Купалля не мела акцэнтаванага фіналу, які б яшчэ раз засяроджваў увагу людзей на ідэйна-тэматычнай накіраванасці свята, і яно ішло на “дымінуэнда”, г. зн. як бы па зыходзячай уніз лініі. У адных раёнах пасля вогненных дзей і купальскіх карагодаў, танцаў людзі проста разыходзіліся па хатах. У другіх раёнах свята заканчвалася дзеямі, замацаванымі ў традыцыях больш позніх часоў: у Магілёўскай губернi — ранішняя варажба на вянках сумесна з дзеўкай-Купалай; развітальная купальская песня мужчынскага і жаночага хароў у Себежскім павеце Віцебскай губернi, ранішні купальскі абход вёскі ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласцi, Сенненскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласцi.

Спецыфічнай пазаабрадавай часткай купальскага святкавання ў гарадах, мястэчках і буйных паселішчах была арганізацыя агульнанародных і кантрактовых кірмашоў, храмавых фэстаў з адметным комплексам рэлігійных дзеянняў і свецкіх забаў.

Разглядаючы структуру Купалля і яго вобразную сістэму з пункту гледжання сучаснай рэжысуры, неабходна асабліва падкрэсліць, што мастацкім вобразам свята ў архітэктурна-дэкаратыўным афармленні, яго цэнтральным мізансцэнічным пунктам, вакол якога фарміраваліся будучыя мізансцэны, з’яўлялася канструкцыя вогнішча.

Менавіта вакол яго ці каля яго здзяйсняліся галоў-ныя абрадава-рытуальныя і забаўляльныя музычныя, пластычныя і слоўныя дзеянні.

У сувязі з гэтым трэба адзначыць істотную памылку многіх сучасных рэжысёраў, якія будуюць на купаль-скім свяце непадалёк ад кастра эстрадную пляцоўку, на якой адбываецца абсалютная большасць абрадавых і відовішчных дзей. У падобнай інтэрпрэтацыі кастровая пляцоўка страчвае функцыянальнасць і набывае другараднае значэнне, ператвараючыся ў дадатковы сродак асвятлення дзеі, што разбурае ідэйна-тэматычную накіраванасць свята, парушае цэласнасць успрымання.

Структура Купалля ўяўляла сабой кананізаванае традыцыямі рэчышча, у якім развівалася імправіза-цыйная творчасць удзельнікаў. У канцы XIX—XX стст., калі была страчана магічная накіраванасць свята, большасць абрадава-гульнявых дзей мела ярка выяў-лены гульнявы характар, а асобныя дзеянні нават сталі набываць рысы неафіцыйнага спаборніцтва (упрыгож-ванне ўдзельнікаў зелянінай, пляценне вянкоў і варажба з імі, прыпеўкі вясковых хароў або хароў дзяўчат і хлопцаў, iндывiдуальныя і парныя скокі праз касцёр, збіццё ў агонь чэрапа каня і да т. п.). У масава-гульнявыя дзеянні ператварыліся купальскія карагоды, абрад выкрадання ведзьмай купальскага агню.

Многія структурныя кампаненты свята сталі ўяўляць сабой з пункту гледжання сучаснай рэжысуры прыёмы актывізацыі ўдзельнікаў: збор паліва для кастра, падрыхтоўка купальскага воза, вячэрні карагод-шэсце па вёсцы, начныя і ранішнія абходы падворкаў і iнш. У атмасферы масавых зносін адбываліся купальская вячэра, дзеянні вакол вогнішча.

Шматвяковы мастацкі вопыт народа пабудаваў Купалле ў яскравай маляўнічай форме, напоўніў яго абрадавымі і гульнявымі дзеяннямі масавага характару. Свята з’яўлялася адным з любімых народных урачыстасцей таму, што дазваляла кожнаму далучыцца да яго арганізацыі і правядзення.

Сёння свята летняга сонцастаяння заваёўвае ўсё большую папулярнасць, праводзіцца ў большасці раёнаў Беларусі, ператвараючыся ў новае масавае свята, пабудаванае на народных традыцыях.

...Гараць агні купальскіх кастроў, вабяць да сябе тых, чыё сэрца адкрытае хараству, паэзіі. Дзякуючы настойлівасці і творчаму пошуку энтузіястаў старажытнае свята зноў заззяла першародным бляскам на нашай зямлі. Так хочацца, каб іскрынкі купальскага агню ніколі не згасалі, з пакалення ў пакаленне перадавалі любоў да роднай зямлі, павагу да звычаяў продкаў.

Заданне

Паважаныя сябры! Мы прапануем вам зрабiць свой уклад у адраджэнне Купалля i здзейснiць яго рэканструкцыю на аснове звычаяў i традыцый вашай мясцовасцi. Дзеля гэтага неабходна ажыццявiць наступную работу.

1. На матэрыялах працы А. Лiса i “Купальскiя песнi” з серыi “Беларуская народная творчасць” выпiшыце песнi i нотны матэрыял, якi адлюстроўвае музычны фальклор вашай мясцовасцi. Песня заўсёды супра-ваджала абрад, i таму вашы пошукi дадуць магчымасць атрымаць агульнае ўяўленне аб абрадава-рытуальных дзеях Купалля вашага краю ў мiнулы час.

2. На аснове аналiзу факталагiчнага матэрыялу дадзенага дапаможнiка i фальклорна-этнаграфiчных крынiц, змешчаных у спiсе лiтаратуры да гэтай кнiгi, знайдзiце i запiшыце абрадавыя, рытуальныя i гульня-выя дзеi, звычаi, традыцыi, легенды, паданнi, павер’i, якiя раней былi пашыраны ў вашай мясцовасцi.

3. Апытайце сталых жыхароў вашага паселiшча, якiя традыцыi правядзення Купалля iснавалi ў вас да Вялiкай Айчыннай вайны i ў 50—60-я гады XX ст.

Матэрыяламi лiтаратурных сцэнарыяў свята, якiя былi ўвасоблены культработнiкамi ў 70—90-я гады XX ст., трэба карыстацца толькi пры ўмове скрупу-лёзнага аналiзу iх структуры, таму што яны адлюстроў-ваюць пераважна толькi агульнанацыянальныя кампаненты свята, адраджэнне якога адбывалася на аснове аўтарскiх распрацовак дзеячаў культуры, перасылаемых з рэспублiканскага i абласных навукова-метадычных цэнтраў у вёскi нашай дзяржавы.

4. З мясцовых газет i кнiг мясцовых аўтараў выпiшыце вершы, паданнi, легенды, прымаўкi, песнi, звязаныя з правядзеннем Купалля вашага краю.

Сабраўшы пералiчаныя матэрыялы, вы будзеце мець даволi поўнае ўяўленне аб традыцыях правя-дзення свята, якiя былi ў вашай мясцовасцi.

Пры кампазiцыйнай пабудове сцэнарыя абрады, рытуалы i гульнявыя дзеi трэба размяшчаць у той паслядоўнасцi, якая захавалася ў мясцовай традыцыi.

Распрацоўваючы лiтаратурныя тэксты сцэнарыя, асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на тлумачэнне семантыкi абрадава-рытуальных i гульнявых дзей у словах вядучых свята. Гэта неабходна для таго, каб удзельнiкi маглi дакладна ўсвядомiць сэнс дзеяння, якое адбываецца, i актыўна далучыцца да ўдзелу ў яго правядзеннi.

Хто будзе вядучым вашага свята? Хто будзе ажыццяўляць сцэнарна-рэжысёрскi ход, якi аб’ядноў-вае разрозненыя часткi сцэнарыя ў адзiнае цэлае? Адказ на гэтыя пытаннi вы знойдзеце ў дапаможнiку.

Разглядаючы мастацка-дэкаратыўнае афармленне свята, галоўную ўвагу трэба надаць выяўленню i ўкараненню менавiта той канструкцыi купальскага кастра, якая была характэрна для вашых мясцiн, каб i ў гэтым кампаненце свята былi вiдаць адметнасць i спецыфiчная асаблiвасць Купалля ў вас.

Пры мiзансцэнiчным рашэннi ўсе дзеяннi свята неабходна канцэнтраваць вакол вогнiшча. Пабудова эстрады для выступленняў фальклорных калектываў не толькi немэтазгодная, але i нясе пэўную шкоду святу, таму што ў гэтым выпадку касцёр ужо мае другараднае значэнне i не з’яўляецца месцам правядзення ўсiх дзей. З аднаго боку, людзi цягнуцца да кастра, з другога — iх прымушаюць iсцi да спецы-яльна ўзведзенай эстрады, на якой адбываюцца розныя вiдовiшчы. У вынiку такога рашэння народнае свята ператвараецца ў звычайнае гулянне, што рэзка знiжае эфектыўнасць пазнавальнага, эмацыянальнага i педагагiчнага ўздзеяння свята.

Культработнiкi могуць аспрэчваць наяўнасць эстрады ў сучасным свяце прысутнасцю на iм вялiкай колькасцi гледачоў. Але ў гэтым выпадку можна прадугледзець наступнае: вакол галоўнага вогнiшча на пэўнай адлегласцi размясцiць чатыры кастры, якiя ў сукупнасцi з галоўным будуць адлюстроўваць крыж — старажытны знак сонца. Вакол гэтых кастроў можна праводзiць усе дзеяннi. У такiм варыянце прасторавага вырашэння ва ўсiх пунктах дзеяння можна адначасова праводзiць аднатыпныя праграмы, абрадава-рытуальныя дзеi. Гэта дасць магчымасць, па-першае, зручна размясцiць усiх удзельнiкаў свята, а па-другое, захаваць народную традыцыю правядзення свята, засяродзiць увагу гледачоў на дзеях свята сонца, адлюстраваннем якога з’яўляецца касцёр.

Пачынаючы работу з фальклорнымi калектывамi i iншымi ўдзельнiкамi абрадавых i гульнявых дзей, у першую чаргу iм трэба расказаць аб адметных асаблiвасцях i унiкальных дзеях, якiя вылучаюць ваша свята, зацiкавiць святам, зарыентаваць на яго арганiзацыю i правядзенне.

Наступны этап работы — чытанне i абмеркаванне сцэнарыя, размеркаванне роляў i дакладнае тлумачэнне семантыкi ўсiх дзей з тым, каб удзельнiкi маглi мець поўнае ўяўленне аб сэнсе ўвасабляемага дзеяння i данесцi яго да астатнiх удзельнiкаў свята.

Вывучаючы песенны фальклор, галоўны акцэнт трэба зрабiць на захаваннi народнай манеры выканання спеваў, дзеля чаго запрасiць на рэпетыцыi носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору, якiя ёсць ў вашай мясцовасцi, або спецыялiстаў у гэтай галiне творчасцi.

Каб стварыць святочную атмасферу напярэдаднi свята, у мясцовай газеце можна змясцiць цыкл артыкулаў аб старадаўнiх традыцыях правядзення Купалля ў вашай мясцовасцi, а ў школах — правесцi фальклорна-этнаграфiчную алiмпiяду i конкурс сачыненняў на тэму “Купалле нашага краю”. Падрыхтоўку свята трэба наладжваць з далучэннем розных слаёў насельнiцтва да вырабу карнавальных касцюмаў, мастацкага афармлення свята, падрыхтоўкi кастровай пляцоўкi, развучвання купальскiх песень, карагодаў, гульняў.

За дзень да свята ў мясцовай газеце трэба надрукаваць поўную яго праграму, каб iнфармацыя магла дайсцi да кожнага жыхара.

Такiм чынам, вы зможаце падрыхтаваць свята, якое не будзе паўторам чужых распрацовак, а стане адлюстраваннем звычаяў i традыцый вашай мясцовасцi. У вынiку вы зробiце добрую справу па адраджэннi духоўнай спадчыны, i ўзнагародай для вас будзе шчырая падзяка людзей.

Жадаю вам плёну, навуковых i творчых адкрыццяў, пачуцця радасцi ад здзейсненай працы. Шчаслiвай дарогi вам у краiну паэзii i хараства, сiвiзны i маладосцi, сонца i зор—беларускае Купалле!

СПIС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

Алексютович Л.К. Белорусcкие народные танцы, хороводы, игры. …— Мн., 1978.

Аничков Е.В. Весенняя обрядовая песня на Западе и у славян. — СПб., 1905.

Антонович В. Чари на Украіні. — Львів, 1905.

Афанасьев А. Поэтические воззрения славян на природу. — М., 1865.

Балов А.К. К вопросу о характере и значении древних купальских обрядов и игрищ // Живая старина. — СПб., 1896. — Вып. I.

Беларускае і славянскае мовазнаўства. — Мн., 1979.

Бельскі А.М., Ткачоў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі. — Мн., 1992.

Берман И. Календарь по народным преданиям в Воложинском приходе Виленской губернии Ошмянского уезда // Записки Рос. геогр. об-ва. — СПб., 1873. — Т. 5.

Бессонов П. Белорусские песни. — М., 1871.

Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. — Гродно, 1895.

Булгаковский Д.Г. Пинчуки // Записки Рос. геогр. об-ва по Отд. этнографии. — СПб., 1890.

Бывалькевич П. Иван Купало // Этнографическое обозрение. — 1891. — № 4.

Быковский В. О празднике Купалы // Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 г. — СПб., 1867.

Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы. — Мн., 1990.

Васілевіч У. Дай божа знаць, з кім век векаваць. — Мн., 1993.

Велецкая Н.Н. Языческая символика славянских архаических ритуалов. — М., 1978.

Вечер в день Ивана Купалы // Киевская старина. — 1897. — Т. 57.

Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. — Мн., 1993.

Гусева Н.Р. К вопросу о значении некоторых персонажей славянского язычества. Личные имена в прошлом, настоящем и будущем. — М., 1970.

Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Могилев на Днепре. — М., 1882. — Кн. 1.

Демидович П.П. Купала в белорусском селе // Виленский вестник. — 1895. — № 134.

Дей О.I. Звичаево-обрядова поэзія трудового року // Iгри та пісні. — Киів, 1962.

Дмитриев М.И. Обычаи и обряды западнорусских крестьян // Памятная книжка Гродненской губернии на 1869 г. — СПб., 1868.

Дмитриев М.И. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. — Вильно, 1869.

Добровольский В.И. Смоленский этнографический сборник. — М., 1903. — Ч. 4.

Добровольский В.И. Нечистая сила в народных верованиях // Живая старина. — 1898. — № 1.

Добровольский В.И. Различия в верованиях и обычаях белорусов и великороссов Смоленской губернии // Живая старина. — 1903. — Вып. 4.

Довнар-Запольский М. Заметки по белорусской этнографии // Живая старина. — 1893. — Вып. 2.

Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. — Киев, 1895.

Дражева Р.Д. Праздник летнего солнцестояния у восточных и южных славян во второй половине XIX—начале XX в.: Автореф. дис... канд. ист. наук. — М., 1971.

Зеленин Д.К. Очерки русской мифологии. — Пг., 1916. — Вып. 1.

Земляробчы каляндар. — Мн., 1990.

Иванов В.И., Топоров В.Н. Славянские языковые моделирующие семиотические системы. — М., 1965.

Иванов В.И., Топоров В.Н. Исследования в области славянских древностей: Лексические и фразео-логические вопросы реконструкции текстов. — М., 1974.

Иванова Ю.Д. Обрядовый огонь // Календарные обычаи и обряды в странах Зарубежной Европы: Исторические корни и развитие обычаев. — М., 1983.

Календарные обычаи и обряды в странах Зарубеж-ной Европы: Летне-осенние праздники. — М., 1978.

Каминский В. Белорусы Новоалександровского уезда Ковенской губернии в их песнях, обрядах, обычаях // Филологические записки Воронежского университета. — Воронеж, 1910. — Вып. 3.

Карский Е.Ф. Белорусы. — Мн., 1916. — Т. 3. — Вып. 1.

Карскi Я.Ф. Купалле Беларусi // Рунь. — 1920. — № 7—8.

Киркор А. Остатки языческих обыкновений в Белоруссии // Опыты в русской словесности Белорусского учебного округа. — Вильно, 1839.

Киркор А.К. Следы язычества в празднествах, обрядах и песнях // Живописная Россия. — СПб., 1882. — Ч. 3.

Клімець Ю.Д. Купальска обрядовість на Украіні. — Киiв, 1990.

Коринфский А.А. Народная Русь: Круглый год сказаний, поверий, обычаев и пословиц русского народа. — М., 1901.

Косич М.Н. Литвины-белорусы в Черниговской губернии, их быт и песни // Живая старина. — 1901. — № 2—4.

Костомаров Н. Славянская мифология. — Киев, 1847.

Крачковский Ю. День Ивана Купала // Виленский вестник. — 1877. —№ 34—35.

Крачковский Ю. Быт западнорусского селянина. — М., 1874.

Купальскія і пятроўскія песні. — Мн., 1985.

Легенды і паданні. — Мн., 1983.

Ліс А. Купальскія песні. — Мн., 1974.

Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў. — Мн., 1997.

Ляцкий Е.А. Представление белоруса о нечистой силе // Этнографическое обозрение. — 1890. — № 4.

Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер’я. — Мн., 1981.

Макарцоў М. Каб не перасыхала крыніца. — Гомель, 1994.

Максимов С.В. Нечистая, неведомая и крестная сила. — СПб., 1903.

Милорадович В. Средняя Лубенщина // Киевская старина. — 1903. — Т. 83.

Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья. — Мн., 1971.

Народны тэатр. — Мн., 1985.

Несколько слов об Иване Купале // Молодик на 1844 г. — Харьков, 1843.

Нидерле Л. Славянские древности. — М., 1956.

Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии. — Витебск, 1895.

Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья. — Витебск, 1997.

Носович И.И. Словарь белорусского наречия. — СПб., 1870.

Носович И.И. Белорусские песни. — СПб., 1873. — Т. 5.

Петропавловский А. “Коляды” и “Купало” в Белоруссии // Этнографическое обозрение. — 1908. — № 1—2.

Полное собрание русских летописей. — СПб., 1845. — Т. 2.

Потебня А.Ф. О некоторых символах в славянской народной поэзии. — Харьков, 1914.

Потебня А. О купальских огнях и сродных с ними представлениях // Археологический вестник. — 1867. — Вып. 3.

Пропп В.Я. Русские аграрные праздники. — Л., 1963.

Радченко З. Гомельские народные песни. — СПб., 1888.

Романов Е.Р. Белорусский сборник. — Вильно, 1912. — Вып. 8.

Романов Е.Р. Белорусский сборник. — Вильно, 1886. — Т. I. — Вып. 1—2.

Русское поэтическое творчество / Под ред. А.М. Новиковой и А.В. Кокорева. — М., 1969.

Рыбаков Б.А. Язычество древних славян. — М., 1994.

Рыбаков Б.А. Русалии и бог Симаргл-Переплут // Советская археология. — 1967. — № 2.

Сахараў С.П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. — Рыга, 1940.

Сахаров И. Сказания русского народа. — СПб., 1849. — Т. 2. — Кн. 7.

Сементовский А. О ярмарках Витебской губернии // Памятная книжка Витебской губернии за 1867 г. — СПб., 1868. — С. 222—260.

Сербаў I. Аб беларускай народнай песні // Гоман. — 1918. — № 84—85.

Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. — Мн., 1930.

Смірнов В.А. Русаліі і купальска обрядова поэзія // Слов’янске літературознавство і фольклорістіка. — Киiв, 1976. — Вып. 2.

Снегирев И. Русские простонародные праздники. — М., 1837.

Соболевский А. Купало. — Варшава, 1889.

Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов. — М., 1979.

Соколов Ю.М. Русский фольклор. — М., 1938.

Соколов Ю.М. Отчего канун Иванова дня (23 июня) называется купальницей и считается днем урочным // Живая старина. — 1890. — Вып. 2.

Срезневский И. О языческом богослужении древних славян. — СПб., 1848.

Срезневский И. Об обожании солнца у древних славян // Журнал Министерства народного просвещения. — СПб., 1886. — Ч. 1.

Тавлай Г.В. Белорусское Купалье. — Мн., 1986.

Терещенко А. Быт русского народа. — СПб., 1848. — Кн. 5.

Толстая С.М. Вариативность формальной структуры обряда Купала (Морена) // Уч. зап. Тартусского гос. ун-та. — Тарту, 1982.

Толстая С.М. Солнце играет // Славянский и балканский фольклор: духовная культура Полесья на общеславянском фоне. — М., 1986.

Толстая С.М. Материалы к описанию полесского купальского обряда // Славянский и балканский фольклор: Генезис, архаика, традиция. — М., 1978.

Толстая С.М., Толстой Н.И. Заметки по славян-скому язычеству // Поэтика русского фольклора: русский фольклор. — Л., 1981. — Вып. 21.

Филимонова В. Вода в календарных обрядах // Календарные обычаи и обряды в странах Зарубежной Европы: исторические корни, развитие обычаев. — М., 1983.

Хоружина В. К вопросу о почитании огня // Этнографическое обозрение. — 1906. — № 3—4.

Цярохін С. Перунова цяпельца. — Мн., 1993.

Чичеров В.И. Зимний период русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. — М., 1957.

Чурко Ю.М. Белорусский народный танец. — Мн., 1972.

Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. — СПб., 1887.

Шлюбскі П. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. — Мн., 1927.

Шпилевский П.М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических сказках // Пантеон. — СПб., 1854.

Эремич И. Очерки Белорусского Полесья // Вестник Западной России. — Вильно, 1867.

Этнографическое обозрение. — М., 1891. — Кн. 11. — № 4.

Янчук Н.Я. По Минской губернии // Труды этнографического отдела Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. — М., 1889. — Т. 61.

ЗМЕСТ

Прадмова

Свята летняга сонцастаяння (агульная характарыстыка) ...............................................

Купальскія звычаі, павер’і, легенды, паданні

Падрыхтоўчая частка Купалля і яе мясцовыя адметнасці ........................................................

Экспазіцыйная частка свята, яе агульныя і рэгіянальныя кампаненты .................................

Рытуальныя дзеі ўрачыстага пачатку свята (спосабы здабывання агню, рытуалы распаль-вання вогнішча і іх выканаўцы) ......................

Вогненныя дзеі Купалля і іх тэрытарыяльная спецыфіка (купальскія песні каля кастра, скокі праз касцёр, карагод-ігрышча “Выбар пары”, варожбы, абрад спальвання конскага чэрапа, гульня “крадзеж агню”, звычай скатвання палаючых колаў, абрад спальвання пудзіла Мары, абрад праводзін русалкі) .....................

Апафеоз купальскіх дзей, іх варыятыўнасць..

Структурныя кампаненты завяршэння купальскага свята .............................................

Купальскія кірмашы ў гарадах і мястэчках Беларусі ............................................................

Традыцыйнае Купалле i рэкамендацыi па яго рэканструкцыi ...................................................

Спіс выкарыстанай літаратуры .....................

Вучэбнае выданне

Гуд Пётр Адамавіч

БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ: КАМПАЗIЦЫЯ I СЕМАНТЫКА АБРАДАВЫХ ДЗЕЙ

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых і навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў

Рэдактары Л.Ц. Спiрыдонава, С.Б. Сачанка

Камп’ютэрны набор і вёрстка Л.М. Саўчук

Падпісана ў друк 4.10.99 г. Фармат 60 х 84 1/16. Папера пісчая № 2. Друк глыбокі. Ум. друк. арк. 7,9. Ул.-выд. арк. 50.

Тыраж экз. Заказ .

Беларускі універсітэт культуры

220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія ЛВ № 283.

Надрукавана на рызографе Беларускага універсітэта культуры

220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]