Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
6. Канспект лекцый.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
264.7 Кб
Скачать

Тэма 12 Стылевая рыса

Стылёвая рыса (інакш: стылістычная якасць, прыкмета стылю) – гэта характэрная спецыфічная прыкмета таго бо іншага функцыянальнага стылю. Напрыклад, адна з асноўных стылёвых рыс навуковай мовы – абстрагаванасць, афіцыйна-справавой – афіцыйнасць і г.д.

Пры апісанні стыляў карыстаюцца супрацьпастаўленнямі такіх рыс: бязвобразнасць (уласціва, напрыклад, афіцыйна-справавому, навуковаму стылю) – вобразнасць (адна з рыс мовы мастацкай літаратуры.) Многія стылёвыя рысы ўласцівы не аднаму, а двум і больш стылям, аднак у кожным з іх праяўляецца іх спецыфіка і функцыянальна-стылістычная якасць. Напрыклад, дакладнасць як стылёвая рыса ўласціва амаль усім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям. Аднак дакладнасць афіцыйна-справаводчага дакумента, дакладнасць матэматычнага выкладу, дакладнасць мастацкага адлюстравання адрозніваюцца. Дакладнасць заканадаўчага тэксту не дапускае розначытанняў абоняправільнага вытлумачэння тэксту. Спецыфіка дакладнасці навуковага стылю грунтуецца на законах лагічнай арганізацыі зместу. У мастацкім тэксце дакладнасць – гэта адпаведнасць вобразу.

Тэма 13. Стылістыка моўных ўзроўняў

Беларуская мова, як і ўсякая развітая мова з даўняй культурнай традыцыяй, прэзентуе багатыя моўныя магчымасці, у тым ліку і стылістычныя. Стылістычныя рэсурсы мовы невычэрпныя, авалоданне імі прадугледжвае творчы падыход да мовы, высокі ўзровень аўтарскага майстэрства.

Стылістыка, як вядома, не складае асобнага ўзроўню, але пранізвае ўсе ўзроўні мовы па вертыкалі, таму ў ёй вывучаецца мова па ўсім разрэзе яе стуктуры адразу. Стылістыку цікавяць моўныя сродкі ўсіх узроўняў (фанетычнага, лексічнага, фразеалагічнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), як стылістычна афарбаваныя, так і неафарбаваныя, але са свайго, стылістычнага пункту погляду. Абумоўлена гэта тым, што маўленчы твор будуецца не толькі з функцыянальна-стылістычных і эмацыянальна-экспрэсіўных складнікаў, але і стылістычна нейтральных, якія ў сваю чаргу ўтвараюць базу любой функцыянальна-стылістычнай разнавіднасці мовы.

Стылістычныя рэсурсы – магчымасці, што даюцца мовай для пабудовы дакладнага, выразнага, стылістычна матываванага маўлення. Стылістычныя магчымасці мовы на розных узроўнях падаюцца ў работах традыцыйнага кірунку стылістыкі – стылістыкі рэсурсаў.

Крыніцы стылістычных рэсурсаў:

а) сродкі моўнай выразнасці – тропы і фігуры;

б) сінанімія (лексічная, сінтаксічная).

Менавіта з сінаніміяй звязана магчымасць выбару аднаго з шэрагу магчымых моўных сродкаў, найбольш адпаведнага дадзенаму кантэксту. Сінанімія ахоплівае ўсе ўзроўні мовы, аднак найбольш прадуктыўна ў лексіцы і сінтаксісе.

в) стылістычныя рэсурсы па асобных узроўнях.

Для кожнага ўзроўню існуюць правілы, што забяспечваюць кадзіроўку інфармацыі і эфектыўнасць яе перадачы.

Такім чынам, стылістычныя даследаванні ахопліваюць і слоўнікавы склад, і граматычны лад мовы, уключаючы марфалогію і сінтаксіс, а таксама функцыянальную фанетыку.

Тэма 14. Лексічная стылістыка і яе прадмет

Стылістычныя рэсурсы лексікі інакш называюць лексічная стылістыка:

1) раздзел лінгвістычнай стылістыкі, арыентаваны на апісанне стылістычных рэсурсаў сучаснай беларускай мовы на лексічным узроўні моўнай структуры;

2) раздзел функцыянальнай стылістыкі, што ахоплівае праблемы, звязаныя з вызначэннем заканамернасцей функцыянавання адзінак лексіка-семантычнага ўзроўню ў розных функцыянальных стылях.

Стылістычнае багацце лексічна-семантычнага ўзроўню абумоўлена не толькі значнай колькасцю складнікаў, але і шматмернасцю іх якасцей, складанай сістэмай стылістычнай арганізацыі. Да стылістычных рэсурсаў у межах лексікі далучаюцца словы, проціпастаўленыя стылістычнанейтральнаму фонду тым, што ў іх семантыцы акрамя прадметна-паняційнага значэння маюцца кананатыўныя кампаненты. Такія словы, як вядома, з’яўляюцца сродкам выражэння пачуццяў, эмоцый, суб’ектыўнай ацэнкі чалавекам навакольнага свету і складаюць асобны пласт экспрэсіўнай лексікі, напр.: машына – калымага, хадзіць – дыбаць, казаць – мямліць і інш.

Лексічныя нормы – гэта нормы словаўжывання. Кожнае слова мае пэўнае значэнне, што фіксуецца ў тлумачальных слоўніках. І ўжываецца гэта слова адпаведна свайму значэнню. Першае правіла перадачы інфармацыі на лексічным узроўні – выбар слова ў адпаведнасці з яго сучасным значэннем. Звычайна гэта правіла парушаецца, калі ў мове ёсць словы з блізкім значэннем: дзелавітая - дзелавая гутарка, запісваць дыялекты - дыялектызмы, лісцёвы – ліставы лес, нястрыманы – нястрымны боль, саладжавы – саладкаваты водар.

Адметнасць лексічнай нормы абумоўлена асаблівасцямі лексічнага ўзроўню мовы: непасрэдная звернутасць да пазамоўнай рэчаіснасці, адкрытасць і незамкнёнасць сістэмы, рухомасць. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад немагчыма акрэсліць пэўна. Такія крытэрыі нормы, як даўгата існавання моўнай з'явы і адпаведнасць мадэлям мовы без дадатковых удакладненняў непрымальныя, паколькі многія лексічныя з'явы далучаюцца да ліку навацый, не ўтвараюць аўтаномную сферу, адмяжоўваюцца ад асноўнай часткі лексікі і маюць індывідуальны характар, хаця і падпарадкаваныя ўнутраным заканамернасцям лексічнай сістэмы.

Такім чынам, дынамічны характар лексікі прымушае шукаць і дынамічныя крытэрыі яе нарматыўнасці. Ад значэння слова залежыць яго спалучальнасць. Ёсць словы са свабоднай спалучальнасцю, што лёгка далучаюцца да іншых слоў: моцны дождж, моцны мароз, моцны кашаль, моцнае жаданне, моцная воля і інш. Ёсць словы звязаныя, спалучальнасць якіх абмежавана адным-двума тыповымі ўжываннямі: праліўны дождж, траскучы мароз, снежная белізна.

Акрамя значэння і спалучальнасці лексічныя нормы ахопліваюць сферу ўжывання і стылістычную афарбоўку слоў. Частка слоў складае агульнанацыянальны (агульнаўжывальны) слоўнікавы фонд: гэта словы, вядомыя ўсім паўнавартасным носьбітам мовы, іншыя словы маюць абмежаваную сферу ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, архаізмы і неалагізмы). Усе адценні стылістычнай афарбаванай лексікі выяўляюцца на фоне лексікі нейтральнай у сувязі з умовамі кантэксту і стылістычнымі прыёмамі. Нейтральнай аказваецца лексіка, ужывальная ва ўсіх сферах зносін і жанраў, якая не валодае эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэначнасцю: дом, вуліца, пісаць, справа, восьмы і інш.

Да стылістычных рэсурсаў лексікі далучаюць:

- сродкі моўнай выразнасці;

- лексічныя сінонімы;

- стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі;

- эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі;

- лексіку абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прастамоўныя словы, аргатызмы, прафесіяналізмы, варварызмы, архаізмы, неалагізмы).

Да сродкаў моўнай выразнасці далучаюць найперш тропы і фігуры. Тропы – з’явы лексіка-семантычныя, гэта розныя выпадкі ўжывання слова ў пераносным значэнні, аднак, як вядома, не кожнае пераноснае значэнне для сучаснага моўнага ўспрымання з’яўляецца вобразным. Гэтамогуць быць тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў: метафара, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота. Тропы з адносінамі кантрасту, як у антытэзе, аксюмаране і антыфразісе. Тропы з адносінамі сінанімічнага характару: перыфраза, антанамазія, эўфемізм, дысфемізм. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: каламбур і паранамазія. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці: алагізм.

Тропы служаць для ўзмацнення выразнасці і вобразнасці маўлення, перадачы ацэначнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага значэння. Таму яны выкарыстоўваюцца перадусім у мастацкім маўленні і публіцыстыцы, але не прысутнічаюць у афіцыйна-справавых і навукова-тэхнічных тэкстах, г.зн. там, дзе не дазваляецца двухсэнсоўнасць, неадназначнасць разумення. Размоўнае маўленне, паколькі характарызуецца павышанай экспрэсіўнасцю, часта насычана рознымі тропамі.: Ну ты і красавец! (антыфразіс), Дачка ў яе – проста золата (метафара), Я тры талеркі з’еў (сінекдаха), Адсюль – рукой падаць (гіпербала) і г.д.

Для тропаў характэрна нерэгламентаванасць моўнай формы. Яны могуць утрымлівацца ў адной моўнай адзінцы, групе слоў, сказе, групе сказаў.

Метафара – від тропа, заснаваны на выкарыстанні слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання: залаты лістапад, крыло самалёта, льецца музыка.

Эпітэт – адзін з асноўных тропаў, слова або словазлучэнне (у сінтаксічнай ролі азначэння ці акалічнасці), якія вылучаюцца мастацкасцю, вобразнасцю: ласкавае сонца, цёплая сустрэча, жнейкі-красуні.

Метанімія – від тропа, заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з'явы на іншы прадмет ці з'яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. Сувязь можа быць паміж прадметам і матэрыялам, з якога зроблены гэты прадмет (здабыча золата і золата (медалі) заваявалі гімнасты), посудам і змесцівам (купіў шклянку і выпіў шклянку), месцам і людзьмі (горад Мінск і Мінск сустракаў), прадметам і яго ўладальнікам (шынель і шэры шынель падаўся да дзвярэй), аўтарам і яго творам (Я. Колас – перачытваю Коласа).

Сінекдаха – від тропа, заснаваны на колькасных адносінах паміж прадметамі: назва родавага паняцця ўжываецца замест відавога, форма адзіночнага ліку замест множнага, цэлага замест часткі і наадварот (ехаць на машыне замест ехаць на аўтамабілі, вораг адступае замест ворагі адступаюць, прывітанне моладзі замест... маладому чалавеку).

Гіпербала – свядомае перабольшванне памеру, сілы, значэння, якасці якога-небудзь прадмета, з'явы з мэтай павелічэння вобразнасці, узмацнення ўражання: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слёз.

Літота – вобразны выраз з непамерным памяншэннем у мастацкіх мэтах прадмета, з'явы, якасці ці акалічнасці: з камарыны нос, ростам з вераб'я.

Перыфраза – семантычна непадзельны апісальны выраз, з дапамогай якога перадаецца сэнс другога слова або выразу, які не толькі называе з'явы рэчаіснасці, але і дае ім неабходную характарыстыку: другі хлеб (бульба), чалавек вогненнай прафесіі (сталявар), салодкі корань (цукровы бурак).

Антанамазія – шырокавядомае імя ўжываецца метафарычна як агульная назва асобы, надзеленай уласцівасцямі гэтага імені: Туляга – баязлівец, Калумб – першаадкрывальнік, Атэла – раўнівец.

Эўфемізм – словы ці выразы, якія ўжываюцца з мэтай пазбегнуць слоў з грубым, непрыстойным зместам ці афарбоўкай: папрасіць выйсці (выгнаць), пакінуў нас (памёр), памыляецеся (хлусіце).

Дысфемізм – замена нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым: закрыць зяпу (змоўкнуць), даць па карку (ударыць).

Антытэза – кантраснае супрацьпастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў: лета збірае, зіма паядае.

Аксюмаран – спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць парадаксальна дзякуючы аб'яднанню ў адно цэлае супрацьлеглых па значэнні лексем: цёплы халадок, халоднае цяпло, красамоўнае маўчанне.

Антыфразіс ужыванне слова ў яго супрацьлеглым значэнні, што замацавалася ў моўнай практыцы і атрымала іранічную афарбоўку: белы, як сажа, толькі аб гэтым і думаю, усё жыццё мару!

Іронія – выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым значэннем у адносінах да адмоўнага прадмета, асобы, з'явы (ганьбаванне, высмейванне): І сказаў стары калгаснік ціха: "Пачастую вас, заходзьце ў хату... Ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне гарачая закуска". Параўн. астэізм – пахвалу ў форме ганьбавання: "Дык ідзі ж сюды, ідзі, суччын кот. Чаго баішся? Ты ж вунь увелькі з дзеда вырас – уга!" І гладзіў Іванку па галаве.

Каламбур – троп, заснаваны на гульні гукавога складу слова і яго значэнняў: "Наскочыш на які-небудзь тэлеграфны слуп – ліхтар не спатрэбіцца: будзеш свяціць сваім уласным ліхтаром..

Паранамазія – збліжэнне паронімаў: Духмянасць, нібы мацыёла ад сонечнага мацыёну. Лілею млявы плёс люляе.

Алагізм – наўмыснае парушэнне ў маўленні сувязі з мэтай камізму, іроніі. Словы, што спалучаюцца ў такіх выпадках не могуць уступаць у антанімічныя адносіны: пасля дожджыку ў чацвер, са страхі морква вісіць, едзе кошка на шасці ножках, сама сёмая.

Для стылістыкі і моўнай практык актуальнае пашыранае разуменне сінаніміі: сінонімы вызначаюцца па прымеце ўзаемазамяняльнасці. Менавіта магчымасць узаемазамяняльнасці суадносіцца з адным з асноўных прынцыпаў стылістыкі – прынцыпам выбару. Лексічныя сінонімы бываюць ідэаграфічныя і стылістычныя. Стылістычныя адрозненні звычайна суправаджаюцца сэнсавымі адценнямі, таму размежаванне сінонімаў на дзве групы мае пераважна ўмоўны характар.

Стылістычныя афарбоўкі слоў-сінонімаў робяцца відавочнымі на фоне нейтральнага ў стылістычных адносінах слова – дамінанты сінанімічнага рада: радзіма – бацькаўшчына, жадаць - прагнуць, казаць – прамаўляць; украсці – сцібрыць, хадзіць – швэндацца.

Стылістычныя адрозненні сінонімаў вызначаюцца сферай іх ужывання і адпаведнасцю таму або іншаму функцыянальнаму стылю. Гэтыя адрозненні вызначаюцца таксама пры параўнанні са стылістычнай нейтральнасцюдамінанты сінанімічнага рада, напрыклад: нейтральная дамінанта: выпадак – публіцыстычны стыль: інцыдэнт, размоўны стыль: аказія; нейтральныя дамінанты: паведаміць, паслаць і пісьмовы стыль: інфармаваць, камандзіраваць.

Стылістычна афарбаваныя моўныя адзінкі

Да функцыянальна-стылістычна афарбаванай моўнай лексікі далучаюць найперш словы, пераважна ўжывальныя ў пэўнай маўленчайсферы, адпаведныя аднаму з функцыянальных стыляў. Прыклады навуковай лексікі: класіфікацыя, дыферэнцыяцыя, аргумент, дыскусійны; афіцыйна-справаводчая: закон, канстытуцыя, пастанова, заява; публіцыстычная: рэпартаж, нататка, хроніка, дыскрымінацыя, ратыфікацыя; паэтычная: анёл, лілея, багіня, царэўна; гутарковая: галёкаць (крычаць), дапяць (дайсці), кіндзюк (страўнік), скокі (танцы).

Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі

Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з'яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: адхвастаць, вэрхал, знішчыць, калатня і інш.

Эмацыянальнай з'яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб'екта размовы, г.зн. атрымлівае дадатковыя да прадметна-лагічнага значэння адценні: блюзнер, брыдкі, валахаты, валацуга, гамзаты і інш. Адценні гэтай афарбоўкі разнастайныя: іранічная, неадабральная, ласкальная, узнёслая, паэтычная і інш.

Прычыны ўзнікнення эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі наступныя:

- значэнне слова змяшчае элемент ацэнкі (гарладзёр, абібок, мазіла);

- пераносныя значэнні мнагазначных слоў (дуб, слон, мядзьведзь (пра чалавека);

- стылістычная канатацыя дасягаецца праз выкарыстанне афіксацыі: сонейка, мамуля, вятрыска;

- канатацыя звязваецца з традыцыяй ужывання слова: прамоўца, рытар, глашатай (пераважна падкрэсліваецца ўрачыстасць стылю).