Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
6. Канспект лекцый.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
264.7 Кб
Скачать

Лексіка абмежаванага ўжывання

Адрозненне гэтага пласта слоўніка ад экспрэсіўна-эмацыянальнай лексікі ў тым, што апошняя мае пастаянную стылістычную афарбоўку. Словы абмежаванага ўжывання атрымліваюць стылістычную афарбоўку толькі ў адметным кантэксце, а ў іншых сферах зносін выконваюць намінатыўную функцыю.

Дыялектызмы – словы і выразы з мясцовых гаворак – знаходзяцца па-за межамі літаратурнай лексікі, не маюць стылістычнай афарбаванасці і выступаюць у намінатыўнай функцыі.

Прастамоўная лексіка стаіць як бы на мяжы літаратурнага ўжывання і нават звычайна выходзіць за межы літаратурнай мовы. Прастамоўе звычайна падзяляецца на грубае (нелітаратурнае) (вульгарызмы: хахаль, шпана, лаяцца, лізацца (цалавацца) і нягрубае (дапусцімае ў размоўным маўленні: ляпнуць, адурэлы, шпыняць, трэнькаць). Прастамоўе вызначаюць у супастаўленні з дыялектнай лексікай. Прастамоўнай называюць лексікі малакультурнага гарадскога маўлення, вядомую і ўжывальную.

Жарганізмы – словы з моўнай гаворкі той ці іншай сацыяльнай групы: ласома 'салома', лапстыр 'пастух', шухашута 'хата'.

Аргатызмы – засакрэчаны, тайны жаргон, вядомы вузкаму колу людзей: сіла, законна, стыльна і інш.

Прафесіяналізмы – словы або выразы, характэрныя для людзей пэўнай прафесіі, распаўсюджаныя ў гутарковай мове або ўжытыя ў мастацкім творы: падвал, паласа, перадавіца, разварот, курсіў – друкарскія; восці, крыга, павук, тэлевізар – рыбалоўныя.

Варварызмы – іншамоўныя словы або выразы, якія не сталі агульнаўжывальнымі, поўнасцю не засвоены мовай: фрау, сэр, авеню, хобі.

Архаізмы – устарэлыя для пэўнай эпохі моныя элементы: лемантар (буквар), тлумач (перакладчык), атрамант (чарніла).

Гістарызмы – словы, што зніклі разам з паняццем, якое яны абазначалі: рэкрут, шляхціч, гарадавы.

Неалагізмы – слова ці выраз, створаныя для абазначэння новага прадмета або новага паняцця: бенчмаркінг, холдынг.

Тэма 15. Марфалагічная стылістыка і яе прадмет

Раздзел стылістыкі, што вывучае стылістычныя рэсурсы марфалогіі называецца марфалагічнай стылістыкай. Марфалагічныя рэсурсы – гэта магчымасці марфалагічных сродкаў, якія забяспечваюць моўцу найбольш мэтазгодны выбар марфалагічных сінонімаў і варыянтаў у адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін, функцыянальна-стылістычнай прыналежнасцю тэксту.

На думку беларускіх лінгвістаў, стылістычныя магчымасці марфалагічных сродкаў мовы значна бяднейшыя, чым лексічныя. Прычына гэтага палягае ў тым, што граматычныя формы маюць агульны характар і ўласцівыя ўсім функцыянальна-стылістычным разнавіднасцям.

Марфалагічныя сродкі ў залежнасці ад іх стылістычнай значнасці падзяляюцца на з’явы марфалагічнай сінаніміі і функцыянальна-стылістычныя. Формы з двухскладовымі канчаткамі прыметнікаў характэрны гутарковаму і мастацкаму стылю: А колькі жыццяў ён збярог падчас блакаднае навалы! (Астр.) Які тады ён быў узнёслы, які прыгожы, малады, ажно ў руках звінелі вёслы над прорвай чорнае вады! (Грах.).

Функцыянальна-стылістычная спецыялізацыя выражаецца ў двух момантах:

- рознай ступені частаты ўжывання розных форм ў розных стылях;

- сувязях значэнняў асобных форм з пэўным функцыянальным стылем.

Стылістычныя магчымасці часцін мовы закладзены ў іх лексіка-граматычных асаблівасцях.

Граматычны троп (граматычная метафара, алеатэта) – стылістычны прыём, ужыванне пэўнай граматычнай формы (формы ліку, асобы, часу, трывання, ладу) не ў прамым значэнні; выкарыстанне адной граматычнай формы для перадачы зместу іншай граматычнай формы. Пераносна могуць ужывацца, напрыклад, формы дзеяслова цяперашняга часу ў значэнні прошлага, формы дзеяслова ўмоўнага ладу замест загаднага і г.д.