Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

2. Назавіце партыі і арганізацыі, якія ўзначалілі нацыянальна-вызваленчую барацьбу насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

3. Якія формы нацыянальна-вызваленчай барацьбы выкарыстоўваліся ў Заходняй Беларусі ў 1923–1939 гг.? Якімі былі яе вынікі?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Дайце азначэнні паняццяў: камасацыя, асаднікі, сервітуты, дэфензіва, пацыфікацыя.

2. Параўнайце па самастойна вызначаных крытэрыях:

а) праграмныя патрабаванні КПЗБ і БСРГ;

б) развіццё Заходняй Беларусі і БССР у 20–30‑я гг. ХХ ст.

Зрабіце вывады.

3. З апорай на краязнаўчы матэрыял падрыхтуйце паведамленне пра развіццё вашага раёна ў 20–30‑я гг. ХХ ст.

4. З дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце паведамленне пра:

а) дзейнасць Таварыства беларускай школы;

Б) жыццёвы шлях і творчасць дзеячаў заходнебеларускай культуры.

5. Завяршыце запаўненне табліцы “Беларускі нацыянальны рух у 1914–1939 гг.”.

Перыяды

Гістарычныя ўмовы

Дзеячы

Мэты

Сродкі

дасягнення

Вынікі

1921–1939 гг.

Спіс ілюстрацый

1. Партрэт. Арлоўскі Кірыла Пракопавіч (1895–1968). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза. Герой Сацыялістычнай Працы. У 1922–1925 гг. камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі. У 1930–1936 гг. працаваў у органах ДПУ–НКУС. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі ў 1936–1939 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада. У адным з баёў быў цяжка паранены, у выніку ранення страціў рукі і слых. З 1944 г. нязменны старшыня славутага калгаса “Рассвет” Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Імя К.П. Арлоўскага прысвоена калгасу “Рассвет”, Кіраўскай сярэдняй школе №2, Магілёўскаму ПТВ сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы. На радзіме К.П. Арлоўскага ў в. Мышкавічы ўстаноўлены яго бюст.

2. Партрэт. Ваўпшасаў Станіслаў Аляксеевіч (1899–1976). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922–1925 гг. і ў БССР у 1941–1944 гг. Герой Савецкага Саюза. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі ў 1936–1939 гг., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі. Яго імем названа вуліца ў Мінску.

3. Партрэт. Корж Васіль Захаравіч (1899–1967). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922–1925 гг. і ў БССР у 1941–1944 гг. Герой Савецкага Саюза. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі ў 1936–1939 гг. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны сфарміраваў і ўзначаліў адзін з першых у Беларусі партызанскі атрад. З 1942 г. камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Пінску, Салігорску, Лунінцы, Століне, Давыд-Гарадку і іншых мясцінах Беларусі. На радзіме ў в. Хорастаў Салігорскага раёна В.З. Каржу пастаўлены помнік.

4. Паштоўка з партрэтамі арыштаваных у студзені 1927 г. уладамі Польшчы лідэраў Беларускай сялянска-рабочай грамады П. Мятлы, П. Валошына, Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага і дзеяча Незалежнай сялянскай партыі Ф. Галавача. 1927 г.

5. Партрэт. Харужая Вера Захараўна (1903–1942). Дзеячка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыстка, партызанка, арганізатар камуністычнага падполля ў акупіраваным Віцебску ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. З 1924 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі – сакратар ЦК КСМЗБ і член ЦК КПЗБ. Неаднаразова арыштоўвалася польскімі ўладамі і прыгаворвалася да працяглых тэрмінаў зняволення. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі на партыйнай рабоце ў Целяханах, Пінску. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны партызанка атрада В.З. Каржа. У 1942 г. разам з іншымі віцебскімі падпольшчыкамі арыштавана і закатавана фашыстамі. Яе імем названы вуліцы і плошчы ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Бабруйску і іншых гарадах Беларусі, школы, піянерскія дружыны, школьныя музеі. У Мазыры, Пінску і Віцебску ўстаноўлены помнікі, мемарыяльныя дошкі.

6. Партрэт. Прытыцкі Сяргей Восіпавіч (­­1913–1971). Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 27 студзеня 1936 г. у Віленскім акруговым судзе ў час судовага працэсу над 17 рэвалюцыянерамі па заданню ЦК КПЗБ страляў у правакатара, быў цяжка паранены і арыштаваны. У чэрвені 1936 г. прыгавораны да пакарання смерцю. Дзякуючы актыўнай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі, Польшчы, СССР, Францыі, Чэхаславакіі, ЗША, Англіі і іншых краін смяротны прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. У верасні 1939 г. вызвалены з турмы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце. З 1968 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Імя С.В. Прытыцкага носяць вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, вытворчае аб’яднанне “Азот” у Гродне, калгас у Бераставіцкім, саўгас у Маладзечанскім раёнах, школа ў Вялікай Бераставіцы.

7. Партрэт. Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (1892–1938). Беларускі грамадска-палітычны і культурна-асветніцкі дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. Акадэмік Беларускай Акадэміі навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянска-рабочай грамады, старшыня яе ЦК. У 1918 г. выдаў “Беларускую граматыку для школ”. У 1938 г. стаў ахвярай палітычных рэпрэсій. Рэабілітаваны ў 1957 г. “у сувязі з адсутнасцю саставу злачынства”. Імем Б.А. Тарашкевіча названа вуліца ў Радашковічах.

8. Партрэт. Шырма Рыгор Раманавіч (1892–1978). Беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР. Сакратар Таварыства беларускай школы ў 1928–1937 гг. Быў двойчы зняволены ўладамі буржуазнай Польшчы. У 1940 г. сфарміраваў у Беластоку Беларускі ансамбль песні і танца, рэарганізаваны ў 1950 г. у Дзяржаўны хор БССР, а ў 1955 г. – Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР. Узначальваў капэлу да 1970 г., цяпер капэла носіць яго імя. Збіраў і даследаваў беларускі музычны фальклор, запісаў больш за 2000 песень. Складальнік шматлікіх фальклорных зборнікаў, а таксама двух тамоў харавых апрацовак беларускіх народных песень.

9. Партрэт. Забэйда-Суміцкі Міхаіл Іванавіч (1900–1981). Беларускі спявак і педагог. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1929 г. дэбютаваў у якасці опернага спевака. Выконваў шмат вядучых партый класічнага опернага рэпертуару. У 1935 г. вярнуўся на радзіму, якая ў той час уваходзіла ў склад Польшчы. Працаваў у Пазнанскім оперным тэатры, з’яўляўся салістам Варшаўскага радыё, выдатным выканаўцам беларускіх народных песень у Заходняй Беларусі і Польшчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]