Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конференция 2012.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
41.12 Кб
Скачать

§1. Фразеалагізмы, што склаліся на аснове біблейскіх эпізодаў.

Вытокі фразеалагізмаў першай групы — асобныя біблейскія сюжэты. Манна нябесная 1) што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае; 2) багацце падазронага паходжання. прыйшоў да нас як паўкалька з французскай мовы. Утварыўся з біблейскага аповеду пра “сыноў Ізраіля”, якія на працягу 40 гадоў елі манну, пакуль не прыйшлі ў зямлю абяцаную. Манну, калі іўдзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог. На аснове гэтага фразеалагізма з цягам часу ўзніклі яшчэ тры, кожны з якіх адрозніваецца ад папярэдняга іншым значэннем і спалучальнасцю: манна з неба сыплецца (падае) — каму-небудзь вельмі лёгка, само сабой дастаюцца сродкі для пражыцця, набытак; чакаць манны нябеснай, як манны нябеснай — чакаць малаверагоднай дапамогі, падтрымкі, вынікаў.

З імем Адама, які, паводле біблейскага аповеду, быў першым чалавекам на зямлі, звязана ўзнікненне трох фразеалагізмаў:

ад Адама — з даўніх часоў, здаўна, здалёк; адамаў яблык — другая назва кадыка ў мужчын. Паходжанне выразу звязваецца з павер’ем: калі біблейскі Адам стаў есці яблык, што дала яму Ева, сарваўшы, насуперак Богавай забароне, з дрэва пазнання дабра і зла, то кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам. Мяркуюць, што само павер’е з’явілася як домысел сярэднявяковых вучоных-медыкаў, якія памыліліся пры перакладзе выразу тапуах та адам з яўрэйскай мовы, дзе кадык, пры дакладным калькаванні, не адамаў яблык, а мужчынская шышка (адам у перакладзе з яўрэйскай абазначае ‘мужчына’, а тапуах — ‘шышка, плод’).

У касцюме Адама — без усякага адзення, голы (пра мужчыну). Першыя біблейскія людзі Адам і Ева (пакуль Бог не выгнаў іх з раю, пакараўшы за з’едзены яблык з дрэва пазнання дабра і зла) хадзілі голыя, без адзення. На аснове гэтага біблейскага падання ўзніклі фразеалагізмы са значэннем ‘голы, без адзення’: у касцюме Адама — пра мужчыну, у касцюме Евы — пра жанчыну.

Этымалагічна з гэтым самым сюжэтам маюць сувязь яшчэ два фразеалагізмы: зямны рай — незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;

забаронены плод — штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае. Адам і Ева напачатку жылі ў раі — прыгожым Эдэскім садзе. Бог дазволіў ім есці плады з усіх дрэў, апрача дрэва пазнання дабра і зла: “І не датыкайцеся да іх, каб вам не памерці”. Аднак занадта цікаўная Ева не ўтрымалася как не сарваць забаронены плод, і спакусіла таксама Адама. За гэта абое былі пакараны і выгнаны з раю.

Лазара пець (спяваць) — бедаваць, прыкідвацца няшчасным, старацца расчуліць кагосьці. Даўней улюбёнай песняй многіх жабракоў была песня пра беднага Лазара. Яна склалася на аснове евангельскай прытчы пра Лазара, які, хворы, пакрыты струпамі, ляжаў каля варот багацея, чакаючы, пакуль яму выкінуць аб’едкі. Тэкст песні і яе жалобны матыў скіроўвалі на тое, каб расчуліць слухачоў, выпрасіць у іх міласціну. Пад выглядам жабракоў часам хадзілі пад вокнамі ці ў людным месцы і пелі “Лазара” і такія, што прыкідваліся няшчаснымі. Гэта і стала падставай для пераасэнсавання свабоднага словазлучэння.

Воўк у авечай скуры — чалавек, які маскіруе свае нядобрыя манеры ці дзеянні; крывадушнік. Склаўся на базе выказвання з Евангелля (Матфей, 7, 15): “Сцеражыся хлуслівых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ўнутры ёсць ваўкі драпежныя”. Фразеалагізм з аналагічнай вобразнасцю ёсць у нямецкай мове: Wolf im Schafpelz (воўк у барановым кажусе), у чэшскай мове: vilk v rouchu berancim (воўк у адзенні барановым).

Казёл адпушчэння — чалавек, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за другіх. У Бібліі (Левіт, 16, 21-22; 16, 9-10) расказваецца пра старажытнаяўрэйскі абрад “казлаадпушчэння”: адзін раз у год, у дзень адпушчэння грахоў, прыводзілі ў пэўнае месца казла, і на яго галаву першасвятар (вярхоўны жрэц) ускладваў абедзве рукі, што сімвалізавала перакладанне грахоў усяго народа на казла, якога пасля праганялі (”адпускалі”) у пустыню.

Конь божы — тупы, неразумны чалавек. Ужываецца, як эўфеізм, як своеасаблівы стылістычны сінонім да слова асёл са значэннем ‘неразумны чалавек’. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос ездзіў па свеце на асле. Параўнаем у байцы К.Крапівы “Асёл Ісуса Хрыста”: “Калі ўязджаў Ісус Хрыстос у Іерусалім, Асёл яго на спіне вёз, натоўп ішоў за ім”. Выраз узнік як перыфраза, як другая назва асла — пры адначасовым перанясенні назвы з зыходнага значэння слова асёл (‘жывёліна’) на другаснае, метафарычнае (‘тупы, неразумны чалавек’).

Блудны сын — легкадумны, свавольны, распусны чалавек, які раскаяўся ў сваіх памылках. Параўнаем у байцы К.Крапівы “Мядзведзічы”: “У маёй парафіі чалавек пяць ёсць такіх… Кожны з іх для мяне — гэта блудны сын, які памёр і аджыў, прапаў і знайшоўся, — як жа мне не радавацца і не весяліцца?”. Паходзіць з евангельскай прытчы (Лука, 15, 11-32) пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў, а пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. У пададзеным вышэй прыкладзе з рамана К. Крапівы поп амаль даслоўна паўтарае тое што, як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: “Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся”.

Ёсць шэраг іншых фразеалагізмаў, якія сфарміраваліся на аснове біблейскіх сюжэтаў: богу душу аддаць, вавілонскае стоўпатварэнне, валаамава асліца, валтасараў баль, да другога прышэсця, егіпецкая кара, заблудная авечка, за сачавічную поліўку, каінава пячаць, калос на гліняных нагах, пысыпаць галаву попелам, пуцяводная зорка, садом і гамора, спяваць асанну, Фама (Хама, Тамаш) няверны.