Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конференция 2012.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
41.12 Кб
Скачать

§3. Заключэнне

Такім чынам, разгледзеўшы ў слоўніку І.Я.Лепешава “Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” фразеалагізмы біблейскага паходжання, можна зрабіць наступныя вывады.

  1. Фразеалагізмы якія ўваходзяць у першую групу склаліся на аснове

біблейскіх эпізодаў. Такіх фразеалагізмаў 27: напрыклад, богу душу аддаць, вавілонскае стоўпатварэнне, валтасараў баль, да другога прышэсця, егіпецкая кара, заблудная авечка, каінава пячаць, пасыпаць галаву попелам, Фама (Хама, Тамаш) няверны.

  1. Значная частка фразеалагізмаў першай групы мае непасрэдную

сувязь з уласнымі імёнамі. Вызначана 10 такіх біблеізмаў. Напрыклад, ад Адама, адамаў яблык, у касцюме Адама, у касцюме Евы, Юдаў пацалунак, адправіцца да Абрама, Фама няверны, садом і гамора.

  1. Другая група фразеалагізмаў узнікла на базе адпаведных

словазлучэнняў, якія ёсць у Бібліі. Такіх фразеалагізмаў вызначана 30. Напрыклад, кінуць камень, святая святых, на руках насіць, смяротны грэх, царства

нябеснае, несці свой крыж.

  1. Вялікая частка біблеізмаў другой групы прыйшла ў беларускую мову

з царкоўнаславянскай як непасрэдныя запазычанні.Такіх фразеалагізмаў у слоўніку 10. Напрыклад, прытча ва языцах, цямна ва облацэх, раб божы, уліць у старыя мяхі новае віно, у поце твару свайго, блуканне па пакутах, перакаваць мячы на аралы, сыпаць бісер перад свіннямі.

Такім чынам, Біблія, як велізарны і найзначнейшы помнік чалавечай культуры, сваім лексічным, фразеалагічным складам аказала выразны ўплыў на фарміраванне як менталітэту, свядомасці славян (рускіх, беларусаў, украінцаў і г.д.), так і на фарміраванне адметнасцяў іх моў, што выразна праяўляецца ў фразеалогіі біблейскага паходжання.

9