Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
конференция 2012.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
41.12 Кб
Скачать

§ 2. Фразеалагізмы, якія ўзніклі з адпаведных словазлучэнняў, якія ёсць у Бібліі.

Большая частка біблеізмаў другой групы прыйшла ў беларускую мову з царкоўнаславянскай як непасрэдныя запазычанні (напрыклад, прытча ва языцах, цямна вада ва облацэх, раб божы) або як калькі ці паўкалькі (уліць у старыя мяхі новае віно, у поце твару свайго, блуканне па пакутах, перакаваць мячы на аралы, сыпаць бісер перад свіннямі і інш.).

Кінуць камень у каго. Паўкалька з царк.-слав. м. (верзити камень). — асулзіць, ачарніць, абвінаваціць каго-небудзь. Узнікненне фразеалагізма звязана са звычаем караць смерцю, “забіваючы камянямі”, які быў у старажытнай Іўдзеі. Выраз непасрэдна паходзіць з евангельскай прытчы (Іаан, 8, 77). Аднойчы кніжнікі і фрысеі прывялі Ісусу Хрысту на расправу жанчыну, якую абвінавачвалі ў распусце, але “ён нават галавы не падняў на іх… Толькі сказаў: “Каго вы, людзі, судзіце?! Ану, кіньце ў яе камень той, хто без граху!” І ніхто… не кінуў” (А. Карпюк). У помніках старажытнай беларускай пісьменнасці яшчэ адчуваецца жывая сувязь фразеалагізма з крыніцай яго ўзнікнення; напрыклад, у “Гістарычна-палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне Уніі ў Літве і Заходняй Русі…” (1600—1605): А тамъ эе отъ местъ разные на нихъ скарги чинено до митрополита, который бы моглъ первшый камень кинути, по евангелскому слову”. Можна зазначыць, што ў сучаснай беларускай мове выкарыстоўваецца ўтвораны на базе гэтага выразу фразеалагізм камяні кідаюцца (у каго) — хто-небудзь асуджаецца, абвінавачваецца, ганьбіцца. Выраз, структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, склаўся на аснове суадноснага дзеяслоўнага кідаць камень (у каго). У Р. Барадуліна чытаем: “І зноў непрыемна чытаць некаторыя ўспаміны, дзе кідаюцца камяні ў жонку М. Стральцова”. Зрэшты, са згаданай прытчы паходзіць яшчэ адзін фразеалагізм — з мірам. У прытчы гаворыцца, што Хрыстос адпусціў жанчыну, сказаўшы ёй: “З мірам!”. І ў сённяшняй мове гэты выраз мае значэнне “без пакарання, мірна”, якое рэалізуецца пры дзеясловах “адпусціць”, “пакінуць” і інш.

Святая святых — 1) недаступнае памяшканне, якое строга ахоўваецца; 2) месца, якое з’яўляецца вельмі дарагім, да якога адносяцца з пашанай; 3) памяшканне, дзе вядуцца адказныя работы, знахлдзяцца выжныя прыборы; 4) самае важнае, дарагое, запаветнае. У Бібліі (ісход, 26, 33—34) гэта тэрмін для абазначэння той часткі Іерусалімскага храма. Дзе захоўваўся каўчэг з запаведзямі, пасудзіна з маннай, цудадзейнае жазло і куды дазвалялася заходзіць толькі першасвяшчэнніку адзін раз у год. Апрача таго, гэтым тэрмінам называўся ахвярны хлеб, што прыносілі ў Іерусалімскі храм і які маглі з’есці жрацы гэтага храма. Сувязны перадаў ад таварыша Андрэя просьбу — пранікнуць у святая святых складанай жандарскай махіны… (Б.Мікуліч. Цяжкая гадзіна). Я не хацела б, каб у святое святых — яго кабінеце, рукапісах — капаўся хто-небудзь чужы… (Б.Сачанка. Не на той вуліцы). Давайце наведаемся ў святая святых радыё— студыю гуказапісу (В. Тарас. Сустрэча з сучаснікамі). І ці ёсць у паэта маральнае права маўчаць, калі гаворка ідзе пра святая святых — пра паэзію?(Т.Бондар. Паэзія ці версіфікатарства?). Першы фразеалгічны кампанент, які з’ўляецца былой формай назоўнага скл. Мн.л. н.р., у сучаснай мове перастаў ужо быць нескланяльным: святое святых (Я. Колас), святога святых (З. Бядуля, У.Калеснік, Л.Прокша), святую святых (А.Косаў).

На руках насіць — надта песціць каго-небудзь, высока цаніць каго-небудзь, даражыць кім-небудзь. Выраз сустракаецца ў евангельскіх тэкстах, у Псалтыры, калі гаворыцца пра Ісуса і яго анёлаў (“Анёлам сваім завяшчае цябе; і на руках панясуць цябе”). З царкоўных кніг выраз перайшоў ва ўсе славянскія мовы.

Смяротны (смертны, смяртэльны) грэх — вельмі вялікая загана, недаравальны ўчынак. (1-е пасланне Іаана, 5, 16-17). Паводле рэлігійных уяўленняў, гэта грэх, які нельга нічым згладзіць і вынікам якога з’яўляецца вечная мука ў пекле. Лічылася, што ёсць сем смяротных грахоў: зайдрасць, скупасць, распуста, аб’ядзенне, гордасць, маркота, гнеў. У далейшым царкоўнаславянскае словазлучэнне фразеалагізавалася, набыло абагульнены сэнс.

Царства нябеснае — рай, замагільнае жыццё ў раі. Паходзіць з Бібліі, дзе ўжываецца неаднаразова; напрыклад: “Блаженны нищие духомъ, ибо ихъ есть царство небесное” (Матфей, 5, 3). У далейшым на аснове назоўнікавага фразеалагізма царства нябеснае каму, які ўжываецца пры ўпамінанні нябожчыка як пажаданне яму замагільнага жыцця ў раі.

“—Адмучыўся!.. — Царства яму нябеснае, — перахрысцілася жанчына, захутаная ў коўдру” (С.Грахоўскі). У абодвух выпадках парадак кампанентаў адваротны, як і ў царк. –слав. тэксце.

Несці свой крыж — цярпліва пераносіць жыццёвыя цяжкасці, выпрабаванні. Узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, пашыранага ў царкоўнаславянскіх тэкстах, у Евангеллі (Іаан, 19, 17): “Хто не нясе крыжа свайго і ідзе за мною, не можа быцьмаім вучнем”. Крыж быў прадметам культу і сімвалам прыхільнікаў Ісуса, іх гатоўнасці да выпрабаванняў: “Тады ісус сказаў вучням сваім: калі хто хоча ісці за мною, няхай зрачэцца сябе самога і возьме крыж і ідзе за мною”. Або з прытчы пра распяцце Хрыста, у якой гаворыцца пра вялізны крыж, які Ісусу загадалі несці да месца пакарання яго смерцю: “І, несучы крыж свой, ён выйшаў на месца…лобнае, па-яўрэйску галгофа”. Відаць, гэты вобраз, адлюстраваны таксама ў карцінах і скульптуры, і лёг у аснову фразеалагізма.

Абтрэсці прах з ног — канчаткова парваць з кім- ці чым-небудзь. У евангельскім тэксце (Лука, 9, 5) даецца парада: “Калі хто не прыме вас і не паслухае слоў вашых, то, выходзячы з дома ці горада таго, абтрасіце прах ад ног вашых”. Словазлучэнне абтрэсці прах ад ног, са стараславянізмам прах у значэнні ‘пыл’, адначасова мае і прамы сэнс, бо звязваецца з былым, тагачасным звычаем: назаўсёды парываючы сувязь з кім-небудзь, сімвалічна абівалі пыл са сваіх ног, тупнуўшы некалькі разоў ля парога.

Умыць рукі — ухіліцца ад адказнасці, ад удзелу ў чымсьці. Выраз ідзе з евангельскага сюжэта пра распяцце Ісуса (Матфей, 27, 24). Рымскі намеснік у Іўдзеі Пілат, перад тым як аддаць натоўпу Ісуса на пакаранне, узяў вады, умыў рукі перад народам і сказаў: “Не вінаваты я ўкрыві прапаведніка гэтага; глядзіце вы”. У старажытных яўрэяў быў сімвалічны абрад умывання рук як знак няўдзельнасці ў чым-небудзь. Біблія павучала тых, хто знойдзе мёртвае цела, умыць рукі: гэта абазначала, што яны не віноўнікі забойства.