Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
meteo.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.09.2019
Размер:
770.56 Кб
Скачать
    1. Тыпы гадавога ходу тэмпературы паветра

У залежнасці ад велічыні гадавой амплітуды на Зямлі вылучаюць чатыры тыпы гадавога ходу тэмпературы паветра: экватарыяльны, трапічны, умераны і палярны.

Экватарыяльны тып гадавога ходу тэмпературы характарызуецца вельмі нязначнымі яе змяненнямі. Тут вылучаюцца два невялікія максімумы, якія прыходзяцца на перыяд пасля вяснавога і асенняга раўнадзенстваў, а таксама – два невялікія мінімумы – пасля зімовага і летняга сонцастаянняў. Амплітуды экватарыяльнага тыпа гадавога ходу тэмпературы невялікія, таму што мала змяняецца вышыня сонца і ёю абумоўленае – паступленне радыяцыі на працягу года. Над акіянамі амплітуды складаюць 0,5-1 оС, а над мацерыкамі – 3-5 оС.

Трапічны тып. Амплітуды гадавога ходу з ростам шыраты павялічваюцца ў сувязі з павялічэннем змяненняў вышыні сонца на працягу года. У трапічным тыпе гадавога ходу вылучаецца адзін максімум і адзін мінімум, якія наступаюць адпаведна пасля летняга і зімовага сонцастаянняў. Сярэдняя амплітуда гадавога хода ў трапічным поясе над мацерыкамі складае 10-20 оС, а над акіянамі – 5-10 оС (рыс. 5.2). Характэрна, што ў гэтым поясе размяшчаюцца трапічныя мусоны, якія паніжаюць тэмпературу паветра летам. Пагэтаму максімум тэмпературы ў мусонных вобласцях назіраецца перад пачаткам летніх дажджоў: травень, чэрвень.

Тып умеранага пояса. Экстрэмальныя значэнні тэмператур прыходзяцца на перыяды пасля сонцастаяняў: максімумы пасля летняга, а мінімумы пасля зімовага сонцастаяння. У Паўночным паўшар’і над мацерыкамі максімальная тэмпература назіраецца ў ліпені, а мінімальная – у студзені. Як ужо гаварылася, над акіянамі максімальныя і мінімальныя тэмпературы зпазняюцца прыкладна на месяц.

Ва ўмераным поясе гадавыя амплітуды паступова павялічваюцца з шыратой. Над акіянамі амплітуды складаюць 10-15 оС, над кантынентамі – 40-50 оС, а ў паўночна-усходняй Азіі пераўзыходзяць 60 оС. Гадавыя амплітуды узрастаюць таксама памеры аддалення ад узбярэжжа акіяну ў сярэдзіну мацерыка (табл. 5.4). Прыведзеныя данныя сведчаць яшчэ і аб тым, што ў гэтым жа напрамку паніжаецца сярэдняя гадавая тэмпература, а гэта значыць, узрастае кантынентальнасць клімату.

Палярны тып. У гэтым тыпе гадавога ходу тэмпературы яе мінімум прыходзіцца на перыяд паяўлення Сонца над гарызонтам пасля палярнай ночы. Максімум тэмпературы назіраецца ў ліпені ў паўночным паўшар’і і ў студзені ў паўднёвым. Амплітуды тэмпературы над кантынентамі складаюць 30-40 оС, а над акіянамі – каля 20 оС.

5.8. Зменлівасць сярэдніх месячных і гадавых тэмператур

У асобныя гады сярэднія месячныя тэмпературы істотна адрозніваюцца ад сярэдніх шматлетніх тэмператур (кліматычнай нормы). Адхіленні сярэдняй месячнай тэмпературы ад кліматычнай нормы называецца анамаліяй тэмпературы, якая характарызуе яе зменлівасць. Зменлівасць сярэдніх месячных і гадавых тэмператур, разам з велічынёй гадавой амплітуды, павялічваецца з ростам шыраты. Для трапічных шырот і марскога клімата характэрна невялікая зменлівасці тэмператур у часе. Ва умераных шыротах, асбліва над кантынентамі, часавая зменлівасць тэмперетур вельмі істотная (табл. 5.5).

Табліца 5.5

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]