Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У. Жылка ГБЛ.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

3 Надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых

Устане ўзбуджаны народ.

(27) («***Мы любім даўнія паданні...», 1921)

Лірычныя рэмінісцэнцыі аб далёкім дзяцінстве, а найбольш аб каханні, лёгкія, ажурныя збудаванні, у якіх месцяцца і парт-рэт старога дзеда («Дзед» — 1921), і любаванне першымі вясно-вымі кветкамі («Пралескі» — 1921), а найбольш тое, што павінна быць зместам лірыкі — духоўнае, душэўнае жыццё, філасофія, каханне («Незразумелае» — 1921), пейзажныя вершы, некаторыя (677-678) з якіх перагукваюцца з грамадскімі падзеямі заходнебеларускай явы пачатку рэвалюцыйных дваццатых гадоў, — вось далёка не поўны пералік таго, што трапляе ў арбіту ўвагі маладога паэта. Дыяпазон яго дачыненняў з жыццём шырокі. Большасць гэтых паэтычных медытацый маюць лірычны, ледзь улоўны змест. Іх нельга пераказаць звычайнымі празаічнымі словамі. Як, напрык-лад, верш «Як усё ў жыцці...»

Як усё ў жыцці, яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды

Памножыла тугу й нягоды,

Як усё ў жыцці, яшчэ вясна

Душы ж як бы чагосьці шкоды,

А думка за адной адна:

Ў тваім жыцці яшчэ вясна

Мінула ў вечнасць назаўсёды (37) (1921)

Мова лірыкі адмысловая. Лірычным вершам не супрацьпака-заны малюнкі, эпічныя штрыхі, якія, аднак, часта завяршаюцца ў чыста лірычнай манеры. Вось верш «Сёмуха»:

Начыста змецены і вуліцы й двары,

Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі —

Сягоння Сёмуха, сягоння свята вескі

I весялейшае не знойдзецца пары

Пагодны, ясны дзень У полі і ў бары

Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,

А у хаце бел абрус, падходны блін — дар Боскі,

I шчасцем свецяцца мужычыя твары

Вельмі лагічна лірычны пасаж як бы спраецыраваны ў буду-чыню:

I веру радасна я болей, чым калі,

Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі

Абуджаны народ быліц дазнае сказ —

Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы

Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час

Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца (37) (1921)

У 1921 — 1922 гг. Ул. Жылка піша шэраг вершаў, падобных да якіх, бадай, не знойдзецца ні ў аднаго беларускага паэта па той І па гэты бок мяжы, якая надвое разрэзала зямлю Беларусі. Няг-ледзячы на рэвалюцыйныя схваткі, якія не перапыняліся ні на дзень, дыхаюць гэтыя вершы алімпійскім спакоем, ураўнаважа-насцю думак і пачуццяў, мірнай цішынёй. (678-679)

Калі Ул. Жылка ставіў мэтай выяўляць агульначалавечыя па-чуцці, то ў найбольшай ступені здзейсніў свае намеры і менавіта ў гэтым цыкле, дзе знаходзім такія ажурныя, лёгкія медытацыі, як «Скажы», «Чырванее захад ад марозу», «***Душа мая тужлі-вая», «Вечарам», «Вецер», «Туман».

Лёс падарыў паэту, які ўжо нёс у грудзях грозную хваробу, як некалі М. Багдановічу, на нейкі час роўны, ціхамірны наст-рой, і нарадзілася паласа яркай, пераважна пейзажнай лірыкі. Тоны тут прыглушаны, няма нічога крыклшага, апрача даверлі-вай інтанацыі, выверанай адпаведна матыву радка, праўдзівасці малюнка, дэталяў. Яшчэ ідуць баі, сходзяцца ў кровапралітных схватках непрымірымыя варожыя станы, але паэт нібы не чуе нічога, ён як бы знаходзіцца ў нейкім невядомым асяродку, раз-мешчаным па-за часам І прасторай, чуе, адчувае толькі вецер, бачыць «неба сіняе», «зорную выш», расу, туман.

Вецер ўварваўся праз весніцы,

Пыл на дварэ крутануў,

«Вер, што жаданне здзейсніцца»

Ласцячы вуха, шапнуў

Шпаркі і смелы ў захопленні,

Лёгка праскочыў праз плот,

Штось зашумеў між каноплямі,

Борзда мінуў агарод

Там жа, дзе жыта з пшаніцаю

Спеляць свае каласы,

Блытаў, віхрыўся дурніцаю

I перабег на аўсы

Лесу пабачыўшы цёмнага

Хмура-задумны аблік

Быццам спужаўся таёмнага,

Сцішыуся, зменшыўся, знік

(39) ("Вецер", 1922)

Чытаючы такі дасканалы па змесце і форме верш, няварта думаць-гадаць, да якой палітычнай партыі належаў аўтар, бо гэ-та не мае сэнсу. Гэта ўзор паэтычнага мыслення, дакладнага, праўдзівага, адухоўленага.

Ідылія, аднак, працягвалася нядоўга. Яна была проста пера-дышкай у змаганні.

Быванце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,

I сонца ў крыві і пястуе калоссе,

Забыўся я дома нудоту і жалі,

1 ў свеце — мне сніцца — ліхое звялося

(41) («Раніцаю», 1922) (679-680)

Толькі ліха не звялося. I не можа паэт бясконца знаходзіцца ў «башні са слановай косці». Таму

Ізноў пытанні... 3 глуму,

3 бяды ўстаюць ў кляцьбе

I не магу не думаць,

Край родны, аб Табе...

(41) («***Ізноў пытанні», 1922)

Уладзімір Жылка адказы на многія пытанні шукае ў сусветна вядомых паэтаў і пісьменнікаў.

Так сталася: Жылку як бы наканаваў лёс быць паэтам-ванд-роўнікам. Ён быў звязан з рэвалюцыйным рухам у Заходняй Бе-ларусі. Выконваў заданні падпольных арганізацый. Яму давялося жыць у Дзвінску (Даўгаўпілсе), Коўне, Вільні, затым у 1923 г. пераехаць у Прагу, вучыцца ў Карлавым універсітэце.

Паэт Уладзімір Жылка сталеў як паэт, калі можна сказаць так, на сямі вятрах, у вельмі складаных і супярэчлівых сацыяль-ных, палітычных умовах жыцця. Не менш складаным было ста-новішча тагачаснай літаратуры.

Было б правамерным паставіць пытанне аб уплыве на паэзію Ул. Жылкі мадэрнісцкіх, авангардысцкіх плыняў, якія шырока разліліся як у польскай, так і ў чэшскай літаратуры.

У Жылкі ёсць вершы з сімвалісцкай афарбоўкай, калі вобразы хісткія, «размытыя», сэнс прытоены, як у шэрагу вершаў А. Бло-ка. Нездарма эпіграфам да аднаго з такіх вершаў паэт бярэ бло-каўскі радок «Все поют и поют вдалеке»:

Нікне ў імгле старана...

Пільна сачу праз туман...

Нечая песня чутна,

Нечы зыбаецца стан...

(43) («"'Нікне ў імгле старана», 1922)

Заўважаецца: блізка, нават вельмі блізка да блокаўскай «Нез-накомкн». Багдановіч, дарэчы, падобных эксперыментаў сабе не дазваляў.

Цыкл любоўнай лірыкі У. Жылкі («***Дарма, што значны ра-ны», 1922, «***Устае туман бялявы», 1922) таксама нясе на сабе няхай не вельмі прыкметны след сімвалісцкай эстэтыкі, уплываў Блока.

Увогуле Уладзімір Жылка ўмее выявіць у паэтычным слове тонкія, ледзь заўважныя зрухі чалавечай душы. Ён свядома лі-чыць сябе паслядоўнікам М. Багдановіча, паэтам «вечнай кра-сы». У бурлівым, ахопленым рэвалюцыйнымі страсцямі свеце ён шукае вечнае і непераходзячае і нярэдка знаходзіць. (680-681)

Уладзімір Жылка піша пейзажныя вершы, аналагаў якім не знаходзіцца ні ў аднаго з паэтаў, ягоных сучаснікаў. У эстэтыцы паэта як бы сыходзяцца традыцыі А. Фета, Ф. Цютчава з дасяг-неннямі паэзіі «сярэбранага веку». Прыродаапісальная лірыка нібы падсвечана глыбокім філасофскім роздумам, яна змяшчае не толькі бачныя з'явы, але і тыя, аб якіх толькі можна здагад-вацца.

Ружовая стужка на ўсходзе,

Як сцяг пераможнага дня;

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]