Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У. Жылка ГБЛ.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
120.32 Кб
Скачать

I мроіць аб светлым прыходзе

Пярэдадня змрок-цішыня...

(48) («Напярэдадні», 1924)

«Ёсць боль затоенай тугі ў кволым паху звялых кветак», — скажа паэт, і нельга не здзівіцца дакладанасці, пераканаўчасці яго назірання. Паэт назаве верш «Смяротны пах», і гэта зноў жа вельмі дакладна і балюча:

Людская жорсткая рука

Іх, далікатных, у поўным квету,

Там, дзе прастор, палі, рака,

Сабрала рупна да букету.

(50) (1923)

Пейзажныя вершы Ул. Жылкі, пазначаныя рознымі адрасамі — Дзвінска, Вільні, Прагі, — уяўляюць цікавую з'яву. У віры гра-мадскай мітусяніны, бяздомных вандровак, пераездах з месца на месца паэт нязменна вяртаецца ў паэтычнай фантазіі да родных мясцін, што назаўсёды запалі ў сэрца. Тут цішыня, супакаенне. Тут нібы дыхае вечнасць.

Я люблю густыя шумы,

Перагуд высокіх хвой.

Ў цень і ціш лясной задумы

Я люблю прыйсці вясной.

Спачываючы ад болю,

Ад няпраўды і маны,

Пазнаваць чужую волю,

Дыхаць пахам сасніны.

(50) («""Я люблю густыя шумы», 1923)

3 усіх дрэў паэт найбольш любіць сасну. Дзіва няма: пазней у Максіма Танка сасна таксама можа нагадваць мачту, седзячы пад якой лірычны герой-вандроўнік лёгка ўявіць сябе падарож-нікам па бясконцых марах-акіянах. Сасна — дрэва рамантыкаў. Вечназялёная, яна заўсёды гамоніць з вятрамі, асабліва на зломе (681-682) пары. Гэты шум можна прыняць за плюскат хваль, а ўяўленне дамалюе якія хочаш заморскія краіны. А мо найлепей палі Ра-дзімы, па якой нязменна сумуе душа, сэрца паэта. Бо што ёсць лепшае за Радзіму?

Мне ўсё часцей радзіма сніцца

Там рух і песні аб вясне,

Там працы творчая крыніца,

Там мо знайшлося б месца й мне?

(98) («На эміграцыі», 1926)

Закаханы ў Беларусь гэтак жа, як ягоны настаўнік Максім Багдановіч, паэт часта параўноўвае лёсы, што выпалі ш абодвум. Іх з'ядае цяжкая, невылечная хвароба. Абодва не могуць распа-раджацца нават ўласным хворым целам. Два паэты, калі лічыць Жылкавы гады на эміграцыі, адарваныя ад роднага краю, наро-да, які любяць глыбокай любоўю верных, самаахвярных сыноў Абодва схіляюцца перад усёўладнасцю красы, хочуць прывіць роднай літаратуры парасткі, якіх ёй яшчэ бракуе і якія ў іншых народаў паспелі расцвісці буйным цветам. Ва Уладзіміра Жылкі ёсць верш-санет «Максім Багдановіч»:

Так зайздрасна насіць вянок паэты

I мець імя задумнае Максім,

Кахаць зямлю з яе жыццём глухім

I песняй перавіць юнацтва леты,

Ад хараства не ведаць іншай мэты

I адшукаць, што горда поўны ім,

I родны люд у руху маладым,

I зачарованых палеткаў кветы

(103) (1927)

Самы моцны, найбольш выразны, адчувальны матыў паэзіі Ул. Жылкі — радзіма, бацькаўшчына ад першых і да апошніх радкоў. Роздум, пачуцці паэта датычаць роднай зямлі, зямлі крывічоў, Беларусі. Магчыма, паэт так доўга блукаў па-за яе ме-жамі, бо не бачыў яе цэльнай, адзінай, свабоднай.

Губляць жа болей немагчыма

I носіць болей не мага Народ,

Свабода і Радзіма, —

На ўсё прыйшла адна чарга

Найдаражэйшае, святое —

Ўсё, чым натхнялася душа,

Чужою збэшчана рукою,

Сваволяй скута палаша

(78) («***Наш лёс, бы кат з рукой забойнай», 1925) (682-683)

«3 пераездам у Чэхаславакію, — піша даследчык творчасці паэта, вядомы літаратуразнаўца і крытык Ул. Калеснік, — Жыл-ка ўсё больш усведамляў сябе паэтам, прафесійным літаратарам, і для яго глыбока асабістае значэнне мела праблема нацыяналь-най мовы, культуры, беларускага побыту, звычаяў, характару, «каларыту». Цану ўсяго роднага паднімала І тая варожасць, якую праяўлялі ў Празе белаэмігранцкія манархісты ў адносінах да патрыятычнага руху беларусаў» (Калеснік У. Ветразі Адысея. С. 130—131.).

У 1922 г. Ул. Жылка пачаў, а ў 1923 г. давёў да канца паэму «Уяўленне». Паэма была надрукавана ў газеце беларускай рэва-люцыйнай арганізацыі «Новае жыццё».

Паэма як бы вывела Ул. Жылку ў шэрагі найбольш прыкмет-ных паэтаў Заходняй Беларусі.

Твор гэты, вельмі лірычны, расказвае пра лёс Беларусі на шляхах рэвалюцыі. Паэма Ул. Жылкі як бы папярэднічае паэ-ме Янкі Купалы «Безназоўнае», напісанай годам пазней. Па матывах яна вельмі блізка перагукваецца з купалаўскім тво-рам.

Некаторыя крытыкі выкарыстоўвалі паэму Ул. Жылкі для сцверджання, нібыта твор гэты прысвечан высвятленню «псіха-лагічнага боку нацыянальнай рэвалюцыі». Аднак гэта не зусш так. Праўдзівей, зусім не так.

Вось паэт піша аб мшуўшчыне.

А было пагана як —

Ветры дзьмулі лютыя,

Спалі паслухмяныя

Вёскі, сцежай скутыя

Горш былі за ворагаў

Ёй сыночкі родныя —

Ждалі скону скорага

І слязы ніводнае

Вінны я, віну ўшчыню

Я ні ў чым не каюся —

Небыцця мінуўшчыны

Тройчы раз зракаюся! (134—135)

Паэма называецца «Уяўленне», бо ўсе падзеі падаюцца праз успрыяцце мастака, які нібы ўвасабляе сабой народных дух. На-род нібы ўпаўнаважвае яго апавяшчаць свет аб тым, што дзеецца на роднай зямлі.

Паэма «Уяўленне», як і «Безназоўнае» Я. Купалы, напісана мовай вобразаў-сімвалаў. Вясна адкрывае беларусам дарогу да самавызначэння: (683-684)

Шырокаю тропай

Ў час гэты «спакус»

На мапу Еўропы

Ўзышоў Беларус.

Ў лапцях лазовых,

Па світцы ручнік,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]