Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 блок.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
11.09.2019
Размер:
650.24 Кб
Скачать

34. Трансформация информационного пространства стран цве в конце 20 века.

У дзяржавах грамадска-палітычная перабудова адбывалася прыкладна па аднолькавай схеме: адхіленне ад улады камуністычнай эліты, правядзенне дэмакратычных выбараў і фарміравання новай інфраструктуры сродкаў масавай інфармацыі.

На пачатак 1990-х гг. прыпадае росквіт такіх арганізацый, як Саюз дэмакратычных сіл у Балгарыі, «Салідарнасць» у Польшчы, і інш., якія ўтварыліся 960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак, якія раней выдавался нелегальна, напрыклад чэшская «Народная газета» ці румынская «Свабодная Румынія», пасля разбурэння старых палітычных рэжымаў выйшлі з падполля і прэтэндавалі на ролю агульнанацыянальных.

Істотнай з'явай, якая паўплывала на фарміраванне новай інфармацыйнай прасторы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, стала заканадаўчая адмена дзяржаўнай цэнзуры і абвяшчэнне свабоды слова.

Аднак ва ўсіх краінах рэгіёна права на выданне друкаванай прадукцыі атрымалі прыватныя асобы. Да пачатку ўлетку 1990 г. «інфармацыйнага бума», калі за паўгода колькасць зарэгістраваных перыядычных выданняў узрасла ў дзясяткі разоў, з'яўлення тэрміна «незалежная прэса».

Аднак пасля правядзення ў 1990–1991 гг. у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы свабодных парламенцкіх выбараў, і абрання на пост прэзідэнта лідэраў апазіцыі (Лех Валенса ў Польшчы, Вацлаў Гавел у Чэхаславакіі) для сродкаў масавай інфармацыі, надышоў перыяд эканамічных і тэхналагічных праблем. Журналісты са здзіўленнем высветлілі, што дэкларатыўная адмена цэнзуры зусім не азначае яе сапраўднага знікнення. Проста змяніліся рычагі ўздзеяння на рэдакцыйныя калектывы: камандна-адміністрацыйныя змяніліся спосабамі эканамічнага ўплыву, напрыклад праз выбарачныя дзяржаўныя датацыі.

Прынамсі, аналагічная сітуацыя ў 1992–1993 гг. назіралася і ў беларускім друку. Рост кошту на друкаваную прадукцыю ўвясну і ўвосень 1993 г. на Беларусі пераганяў рост інфляцыі, якая складала 2–3 % удзень. Журналісты, акрамя выканання сваіх непасрэдных прафесійных абавязкаў, па загадах кіраўніцтва былі вымушаны шукаць фундатараў, якія згадзіліся б спансіраваць выдаткі на паперу і паліграфічныя паслугі.

У Чэхаславакіі 80 % тыпаграфскага абсталявання вычарпала свой тэрмін. Ні пра мікрапрацэсары, ні пра камп'ютэрныя сістэмы, якімі на той час ужо карысталіся журналісты краін Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы, у рэдакцыях краін–удзельніц Варшаўскай Дамовы тады і не чулі. Дый журналісты не мелі адпаведнай тэхнічнай падрыхтоўкі.

Першапачаткова мела месца разавая дапамога з-за мяжы. Так, французская газета «Монд» перадала ў арэнду за сімвалічную плату польскай «Газеце выбарчай» спісаную ратацыйную машыну.

Прадстаўнікі амерыканскіх і заходнееўрапейскіх інфармацыйных карпарацый Мэрдака, Максвела, Эрсана, канцэрнаў Шпрынгера, Бартэльсмана, Баўэра і інш. выказвалі гатоўнасць зрабіць буйныя інвестыцыі ў мас-медыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Узамен яны патрабавалі «месца» ў інфармацыйнай прасторы гэтых краін, адпаведнае памерам свайго інвеставання.

Такім чынам, у першай палавіне 1990-х гг. адбывалася значнае інвеставанне ў мас-медыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы замежнымі карпарацыямі ды адначасовае набыццё амерыканскімі і заходнееўрапейскімі канцэрнамі мясцовых перыядычных выданняў, тэле- і радыёэфірнага часу.

Калі на Беларусі творчая інтэлігенцыя заклапочана празмернай русіфікацыяй, дык у заходніх суседзяў нашага рэгіёна грамадскія колы заклапочаны празмернай «амерыканізацыяй» побыту, размыццём пачуцця нацыянальнага гонару.

Дапускаючы ў сваю эфірную прастору навіны замежных інфармацыйных агенцтваў, краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, па сутнасці, прымаюць і чужую трактоўку падзей. Адпаведна, грамадскую думку фарміруюць ужо не айчынныя СМІ, а замежныя мас-медыя.

Падобная сітуацыя складвалася і на інфармацыйных рынках Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Балгарыі – з павелічэннем долі замежных інвестыцый, пазіцыі мас-медыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы шчыльней збліжаліся з пазіцыямі ЗША і ЕС ў бачанні праблем і перспектыў.