Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курач Света.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
11.09.2019
Размер:
212.99 Кб
Скачать

3 Уласцівым Мележу майстэрствам рэаліста і псіхолага засведчана і тое, як пад уздзеяннем часу і падзей змяняўся менталітэт народа, фарміравалася, на жаль, і не лепшае.

Час “карэннага пералому” стаў зорным для Міканора, бо рэалізаваў яго прыродныя задаткі: схільнасць да лідэрства, актыўнасць, неўтаймоўную энергію, неабыякавасць да ўсяго, што вакол яго, жаданне змяніць усё да лепшага, павесці за сабой людзей, быць для іх прыкладам. Усё новае ён убірае ў сябе, як губка, неасабліва разважаючы, ці ўсё тое новае да лепшага. Ён не вагаецца і не хістаецца. Нецярпімы ён да тых, хто, як яму здаецца, «не бачыць далей свайго носа», абураецца, калі ў адказ на сваю палкасць і шчырае жаданне дабра атрымлівае недаверлівасць і абыякавасць да тых ідэй, якімі хоча зацікавіць усіх куранёўцаў. Самую вычарпальную характарыстыку Міканору пісьменнік дае праз рэпліку Сарокі: “Кеб не выбраць халеру - гарачы не ў меру” [4, с.14].

Стрыманасць, абачлівасць, насцярожанасць да ўсяго новага, нават недаверлівасць, пачуццё меры ва ўсім, здаровы сэнс, вера толькі справам, а не словам - гэта таксама элементы нашай ментальнасці. Вякамі, як мудра і справядліва пра тое думае Апейка, фарміраваліся гэтыя якасці. Міканор жа не хоча з гэтым лічыцца. Супярэчлівым і нават вераломным у прамым сэнсе гэтага слова паказаны пісьменнікам характар Міканора. Гэта тыповы вобраз актывіста. Дзеля новага ён пераступае цераз веру сваіх бацькоў, абражае іх рэлігійныя пачуцці, патрабуе вынесці з хаты абразы, а ў рамане “Подых навальніцы” паказана, як ён наладжвае спектакль з разбурэннем гумнаў, пачынаючы з уласнага. Пра супярэчлівасць гэтага вобраза яскрава сведчыць і неадназначнае стаўленне да яго і крытыкі, і чытачоў. Па-рознаму “прачытваецца” гэты вобраз. Адны ўсведамляюць яго як сумленне куранёўцаў і вернага слугу савецкай улады. Другія бачаць у дзеяннях і ініцыятывах Міканора болыш шкоды і для людзей, і для самой улады нават, даводзячы, што менавіта такія, як Міканор, тую ўладу і дыскрэдытавалі.

Антыподам вобраза Міканора з'яўляецца Апейка, у якім, безумоўна, увасоблены пісьменніцкі ідэал кіраўніка, чалавекам з народа. I зусім не схематычным, а канкрэтным, прывабным з'яўляецца гэты вобраз, якія ўвасабляе лепшыя якасці сапраўднага кіраўніка: разуменне душы простага чалавека, яго псіхалогіі, любоў і павагу да чалавека працы. Асаблівасць творчай манеры Мележа заключаееца ў тым, што, уводзячы новага героя, мастак апісвае яго знешні выгляд. Пісьменнік малюе і партрэт Апейкі. “Ён быў, - чытаем ў творы, - амаль таго ж росту, што і Харчоў, быў таксама ў вайсковай форме. Праўда, не ў гімнасцёрцы, а ў фрэнчы з грубага сукна, з вялікімі нашыўнымі кішэнямі на грудзях і па баках, са стаячым каўняром, які падбіраў і цёр падбародак. Але ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, дробным. Фрэнч быў яўна велікаваты яму, ад гэтага яго дробная, сутулая постаць выдавала драбнейшай, як бала сапраўды” [3, с.110]. Такім чынам, як бачым, Апейка да формы, якую насілі тады партыйныя і савецкія кіраўнікі, як бы не пасаваў.

Апейка выдатна разумеў, што Дзяцел не толькі не вораг новай уладзе, а падмурак яе, калі яна сапраўды дэмакратычная, бо на такіх працаўніках зямля стаіць, а значыць, і любая ўлада. Пераканаўча і глыбока рэалістычна паказана ў “Палескай хроніцы”, як паступова інтэлігентны, чулы і сумленны чалавек, якім быў Апейка, становіцца ахвярай жудаснай машыны таталітарызму, бо служыў не машыне, а людзям.

Яшчэ адным антыподам вобразу Міканора з'яўляецца Хоня, хаця апынуліся яны, як кажуць, па адзін бок барыкады. Гэтым вобразам пісьменнік славіць людскасць у чалавеку, яго здольнасць зразумець і дапамагчы бліжняму канкрэтнай справай, спагадлівым словам. Нельга не здзіўляцца выхаванасці, далікатнасці і тактоўнасці простага, малаадукаванага куранёўскага юнака, з якой ён дапамагае Хадосьцы вярнуцца да жыцця. Урокі чалавечнасці і далікатнасці дае нам пісьменнік, уводзячы гэты вобраз, асабліва моладзі.

Унутранае хараство, духоўнае багацце беларускай дзяўчыны ўслаўлена ў незабыўным і яркім вобразе “канапляначкі” Хадоські. Псіхалагічна тонка і пранізліва паказвае пісьменнік сілу, што здольна вылечыць параненую душу, здольна ўтрымаць, уратаваць чалавека ад таго, што паправіць ужо было б немагчыма. Сіла - у любові да ўсяго жывога, да прыроды, дзяцей, вера, што жыве ў душы чалавека, з якім здарылася бяда. Любоў і вера ўратуе чалавека ад непапраўнага, а таксама падтрымка і любоў бліжняга. Гэтым вобразам пісьменнік дае нам урокі аптымізму і духоўнай прыгажосці, якая, як вядома, толькі і здольна ўратаваць свет.

I тугадум Пракоп Лясун, які гаворыць з такім намаганнем, “нібы воз сена падымае” [4, с.52]; і балбатлівая, але ж дасціпная і таленавітая Сарока, што не толькі назапасіла ў сабе народныя «залацінкі» і сыпле імі як гарохам, але і сама іх стварае, так і стракочучы ў рыфму “Бегла, баялася спазніцца, а прыбегла - адна мая спадніца!” [4, с.106], і пыхлівы, упэўнены ў сваёй выключнасці, а таму ўсё лепшае і прыгажэйшае павінна належаць толькі яму, Яўхім з яго кучаравым чубам; і стары Глушак з яго хітрасцю, сквапнасцю і двухаблічнасцю; і кніжнік Андрэй Руды з яго цягай да ведаў; і Ганніна мачыха, карыслівая і абмежаваная; і Ганнін бацька з яго шчымлівым болем за дачку, што вымушана ісці за нялюбага; і Дубадзел з яго нялюдскай, як ён сам, мовай, - усё гэта людзі на балоце, людзі зямлі беларускай.

Мова герояў Мележа індывідуалізаваная і з'яўляецца сродкам выражэння іх характару, выяўляе іх душэўны стан, іх патаемныя жаданні.

Для характарвстыкі мовы персанажаў прыгадаем любымыя слоўцы некаторых куранёўцаў. “Грэц яго” - Чарнушкі, “факт” - Міканора, “нібыто” - Ігната, “так сказаць” - Андрэя Рудога.

“Пракоп да гаворак ахвотнтк невялікі, гаворыць так, нібы воз сена падымае. Тым, каму даводдзіцца слухаць яго, хочацца аж памагчы чалавеку” [2, с.136], “Часта цётка Сарока забівала сваёй гаворкай астатніх чатырох, якія нямелі ад патоку дасціпных прымавак і жартаў. Прымаўкі вязала лёгка, спрытна, , без утомы, адкуль толькі і браліся!” [2, с.137] “куранёўцы слухалі яго без цікавасці, дзе-нідзепасмейваліся: ведалі - Рудога хлебам не кармі, а дай слова сказать.” [2, с.140]

Глушак гаварыў рэдка, “выпускаў словы, як грошы” [4, с. 72], раптам выступіў на сходзе і падтрымаў прапанову Дубадзела: “Трэба пасылаць дзяцей ў школу. Васіль - зазначае пісьменнік, - ды мабыць, і не адзіін ён, падумаў, - што ж гэта магло ўцягнуць старога ў такую трату? Хоча, мабуць. каб начальство пачула. Паддобрыцца хоча…” [4, с.84].

Сапраўдны вянок з незабыўных, яркіх вобразаў, створаных талентам пісьменніка і выпісаных ім як жывыя; вымеш хоць адну кветку з гэтага вянка - і распляцецца, рассыплецца той вянок. А ў аснове таго вянка - куранёўская прыгажуня Ганна і самы першы працаўнік на вёсцы, дбайны гаспадар, апора ўсёй сям'і Васіль. Трагічна склаўся іх лёс, нязбытным было і каханне, як і трагічным быў лёс усяго народа ў той вірлівы час... Паэтызуючы кахане Васіля і Ганны, аўтар адначасова апісвае працоўнае лета ў Куранях, расказвае пра лоўлю рыбы, пра збор грыбоў і ягад, пра камарыную задзь, пра гадаўе, пра ваўкоў.

Людзі на балоце жылі, бедавалі, кахалі, радаваліся і плакалі, адчайваліся і верылі, будавалі грэблю, што нарэшце звязала іх са светам, і вучыліся жыць калгасам, чаго да гэтага не ведалі іх продкі і чаго нідзе яшчэ ў свеце не было; спявалі новыя, прывезеныя Міканорам песні. “З якой любасцю апісваецца, як завяла Канапляначка песню “У канцы грэблі шумяць вербы…” [2, с. 75]і якую падхапіла куранёўская моладзь, у тым ліку і Ганна, бо ў ёй - згустак вечных пачуццяў, настрояў, якія перажываваў, перажывае і бедзе перажывць чалавек. Да таго вартаснага, што хацеў бы Іван Мележ, каб сучаснікі ўзялі з мінулага, адносіцца і народная песня.

А навальніца ўжо набліжалася. Подых яе ўжо адчуваўся ў прыродзе... Такой ідэяй заканчваецца першая частка рамана “Людзі на балоце”, у якой чытач знаёміцца з вобразамі куранёўцай, людзьмі свайго часу, у якіх спалучаюцца спрадвечныя бацькоўскія традыцыі і новыя напластаванні савецкіх часоў.

Такім чынам, майстэрства Мележа-псіхолага дазваляе пабачыць і адчуць псіхалогію палескай глушы ў поўным ракурсе і перанесці адчутае на ўяўленні пра жыццё ўсяго народа беларускай вёскі. Адмоўныя і станоўчыя рысы беларускага характару, шляхі яго фарміравання адлюстраваны на канкрэтных гістарычных умовах. Можна ўбачыць праяўленне беларускага менталітэту ў адносінах і да гістарычных падзей, а канкрэтней да змен у сацыяльнай перабудове грамадства і эканамічнай сітуацыі, і да сваіх традыцый, часам закасцянелых, добра прасочваюцца адносіны ў сям'і, матэрыяльныя і духоўныя прыярытэты.

Аўтарскія каментарыі, рэмаркі дапамагаюць канкрэтызаваць збіральны вобраз народа. Дзякуючы такой канкрэтызыцыі ў чытача ствараецца адчуванне не бязлікай масы, а глыбока рознай у сваіх настроях іперажываннях групы людзей.