- •3 Бел.Літ. Мова і яе нормы.
- •4 Мова і мауленне суадносіны паміж мовай і мауленнем.
- •5 Функціі мовы.
- •7 Лексіка абмежаваннага выкарыстання.
- •8 Дыялектная лексіка і яе віды.
- •9 Жаргонная і аргатычная.
- •11 Паняцця тэрмін, аснойныя патрабаванні да навук термінаў.
- •12 Паняцця лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, слойнік і яго тыпы.
- •13 Будова слоўніковага артыкула ў тлумач. Бел.Мов 5 тамах.
- •14 Энцыклапедычные слоўнікі іх віды і хара-тыка.
- •15 Лінгвістычныя спазыкі іх віды і хара-тыка.
- •16 Структурная хара-тыка тэрміналогіі.
- •17 Асноўныя спосабы утварэнне тэрмінаў агульная хара-тыка.
- •18 Марфалагічны спосаб тэрменаўтварэнне.
- •19 Лексіка семантычны спосаб.
- •20 Сінтаксічны спосаб.
- •21 Паняцце стылю і агульная хара-тыка стылей бел.Літ.Мовы.
- •22 Навуковы стыль і яго асаблівасці.
- •23 Навуковы тэкст і яго асноўныя прыметы.
- •24 Афіцыйна делавы стыль і яго асаблівасці.
- •25 Публітыстычны стыль.
- •26 Мастацкі стыль.
- •27 Размоўны стыль.
- •28 Паняцця дакумента класіфікація і рэквізіты дакументаў.
- •29 Аснаўныя натрабаванні
- •30 Віды афіцыйна-дзелавы і парадак іх афармлення.
- •31 Змест паняцця перакладу, тыпы перакладу.
- •32 Спосабы прему перакладу з блізкародных моў.
- •33 Аснаўныя адразненне бел.Мовы ад рускай.
19 Лексіка семантычны спосаб.
Пры гэ-
тым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрыва-
цыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых
лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам
надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асабліва-
га тэрміналагічнага значэння. «Паміж слоўнікам навукі і слоўнікам
быту цесная сувязь. Усякая навука пачынае з вынікаў, здабытых
мысленнем і мовай народа, і ў далейшым сваім развіцці не адрыва-
ецца ад народнай мовы. Нават так званыя дакладныя навукі да гэ-
тай пары ўтрымліваюць у сваіх слоўніках тэрміны, узятыя з агуль-
наўжывальнай мовы» Пры дапамозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэр-
міны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з прычыны меншай здоль-
насці адпавядаць патрабаванням словаўтваральнай сістэмнасці тэр-
міналогіі. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульна-
вядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды
лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.
Спецыялізацыя значэння – гэта адзін з відаў лексіка-семан-
тычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя
словы сталі тэрмінамі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых
выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне,
пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спе-
цыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае зна-
чэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азначаемым, з якім яна су-
адносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы. Відавочна, што
ў падобных словах азначальнае і азначаемае ў агульналітаратурнай
і навуковай сферы супадаюць. Значыць, «яны называюць такія па-
няцці, што адначасова (пры розным падыходзе да іх) могуць быць і
бытавымі, і навуковымі, г.зн. выступаць носьбітамі двух тыпаў
інфармацыі – агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў»14.
Тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульнаўжывальных слоў,
у межах тэрмінасістэм педагогікі, дэфекталогіі і псіхалогіі намі не было выяўлена,
таму прыклады прыводзяцца з батанічнай тэрміналогіі, дзе дадзены від лексіка-
семантычнага спосабу ўтварэння найбольш яскрава прадстаўлены.
87
на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на асно-
ве падабенства знешняга выгляду спецыяльнага і агульнага паняц-
цяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;
на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў
ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную
ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;
на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з’яў (ме-
тафарызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са
словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі
асноўную ролю адыгрываюць эмоцыі чалавека, таму што прыме-
ты, якія б рэальна існавалі, аб’ектыўна ўспрымаліся, могуць адсут-
нічаць): бар’ер, пласцінка, тканка;
на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка
вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны
перанос): панцыр, створка.
Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго
прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знеш-
няй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбы-
ваецца ўзбагачэнне семантычнай структуры слова новым значэн-
нем. Метанімізацыя спрыяе развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі.
Гэты шлях тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў быў
прадуктыўным у 20–30-х гадах. Не ўсе семантычныя калькі аказалі-
ся ўдалымі і замацаваліся ў складзе адпаведных тэрмінасістэм.__